Журналіст “Магілёўскага рэгіёну” Аляксандр Буракоў быў спынены патрулём ДАІ каля 19 гадзін на вуліцы Касманаўтаў.
Супрацоўнікі ДАІ захацелі праверыць, ці не перавозіць журналіст кантрафактны алкаголь, гэта і стала падставай для затрымання. Калі алкаголя ў багажніку не знайшлі, то міліцыянеры праверылі ідэнтыфікацыйны нумар машыны (VIN) і вырашылі, што ён можа быць фальшывым. Гэта і стала падставай для затрымання Аляксандра Буракова.
Журналіста даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва, дзе ён зараз і знаходзіцца.
Вясной гэтага года Аляксандра Буракова абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 мая каля ІЧУ ў Магілёве, калі там, нібыта, знаходзіўся затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Журналіста прызналі вінаватым на падставе адміністрацыйнага пратакола, складзенага Ленінскім райаддзелам міліцыі Магілёва паводле ч. 1 арт. 23.34 (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”). Тады суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Вікторыя Палякова Аляксандра Буракова 10 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Іван Барысаў