Галоўная » «Сувязь з габрэйскім лобі ЗША». Што паказалі ў фільме «Забіць прэзыдэнта». Коратка

«Сувязь з габрэйскім лобі ЗША». Што паказалі ў фільме «Забіць прэзыдэнта». Коратка

Абвінавачаныя ў падрыхтоўцы «дзяржаўнага перавароту» прызналі на камэру сваю віну. Відэафрагмэнты паказалі ў фільме «Забіць прэзыдэнта» на тэлеканале АНТ.

Што казалі абвінавачаныя

Юрась Зянковіч:

  • прызнаю сябе вінаватым у тым, што я быў, па сутнасьці, выкарыстаны як тэхнічны арганізатар, які арганізоўваў Zoom-канфэрэнцыі, перапіску
  • у якасьці «тэхнічнага арганізатара» яго выкарыстаў Дзьмітры Шчыгельскі, доктар-псыхіятар, які жыве ў ЗША, яшчэ адзін удзельнік Zoom-канфэрэнцыяў «змоўшчыкаў». Менавіта Шчыгельскі адправіў яго на сустрэчу з «вайскоўцамі».

Рыгор Кастусёў:

  • прызнаю сваю віну ў тым, што «даў магчымасьць вось гэтым людзям уцягнуць у такія размовы»
  • яго ўцягнулі ў гульню, якую Зянковіч і іншыя хацелі «выкарыстаць для свайго ўзбагачэньня».

Аляксандар Фядута:

  • прызнаю сябе вінаватым ва ўдзеле ў змове
  • сапраўды, абмяркоўвалася пытаньне аб магчымасьці ў выпадку рэалізацыі змовы заняцьця шэрагу ўстановаў
  • гэтыя ўстановы — мэдыя, пэўныя вузлы сувязі, магчыма, адключэньне на некаторы час інтэрнэту
  • ні пад мяне, ні пад Кастусёва грошай бы ніхто ня даў. Мы былі патрэбныя для ўплыву ўнутры краіны

Пра што яшчэ расказалі ў фільме

  • пасьля няўдалага пратэсту ў ход пайшоў іншы сцэнар: фізычная ліквідацыя прэзыдэнта і кроў
  • Зянковіч — амэрыканскі юрыст беларускага паходжаньня — быў пад шчыльным каўпаком спэцслужбаў, а «дзяржпераварот» стаў рыхтаваць яшчэ ўлетку
  • нават ня надта шыфраваўся, бо быў упэўнены ў сваёй беспакаранасьці як грамадзянін ЗША
  • паказалі схаваныя відэаздымкі сустрэчы ў Менску Зянковіча і супрацоўніка КДБ, які прадставіўся юрысту афіцэрам Мінабароны Іванам
  • Зянковіч расказвае, што прадстаўляе арганізацыю, якая налічвае 300 найбагацейшых сем’яў ЗША — «габрэйскае лобі»
  • прыводзяцца словы з размовы з «Іванам», дзе Зянковіч кажа: «Я знайду выхад на Лэнглі» (штаб-кватэра ЦРУ)
  • мяцеж «сапраўды рыхтаваўся амэрыканскай групоўкай пад патранажам спэцслужбаў ЗША»
  • паказваюць журналіста Ўладзімера Чудзянцова (ён адбывае 5-гадовы тэрмін за распаўсюд парнаграфіі), той кажа, што Зянковіч яшчэ ў 2013 годзе расказваў яму пра свае палітычныя амбіцыі. Выказвае думку, што вельмі верагодна, што Зянковіча завэрбавалі ў ЗША
  • у якасьці экспэрта ў фільме выступае прафэсар Акадэміі кіраваньня, былы супрацоўнік КДБ і экс-намесьнік дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Станіслаў Князеў, які паўтарае ранейшую інфармацыю пра «150 пазадарожнікаў з буйнакалібэрнымі кулямётамі»
  • паводле Князева, фонд Сораса выдзеліў 500 млн даляраў
  • усё гэта – дзеля таго, каб падабрацца да Расеі зь яе прыроднымі рэсурсамі
  • паказваюць чацьвёртую ўдзельніцу змовы — Вольгу Галубовіч, бухгальтарку менскага офіса Зянковіча. Зазначаецца, што яна сябра БНФ
  • яна паказвае, як пакідала грошы ў ячэйцы вакзалу нібыта ад Зянковіча вайскоўцам
  • паказваюць выбух машыны ў Горадні і нібыта перапіску Зянковіча, што ён на сувязі з тымі партызанамі, якія гэта зрабілі. Партызаны — «група Аўтуховіча». Зянковіч пацьвярджае, што знаёмы зь ім 15 гадоў
  • Зянковіч і Аўтуховіч — дзьве паралельныя групы мяцежнікаў
  • ​зброю і выбухоўку прывозілі з Украіны

 

  • Затрыманьне Зянковіча, Кастусёва, Фядуты і справа «змоўшчыкаў». Што трэба ведаць
    • У Шклове ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
    • Увечары таго ж дня жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты паведаміла пра яго зьнікненьне ў Маскве. 13 красавіка КДБ Беларусі паведаміў, што Фядута затрыманы.
    • У ноч на 14 красавіка стала вядома аб затрыманьні ў Маскве беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча. Усе яны цяпер у менскім СІЗА КДБ.
  • Увечары 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.
  • Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.
  • Амаль сынхронна ФСБ Расеі заявіла, што яны сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Зянковіча і Фядуты, якія нібыта плянавалі 9 траўня «ажыцьцяўленьне вайсковага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
  • У рэпартажы на беларускім дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фрагмэнт відэаразмовы ў Zoom, у якой, акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты, удзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі (усе жывуць у ЗША), нібыта ўдзельнікі змовы. У інтэрвію Свабодзе двое зь іх адкінулі абвінавачаньні (туті тут).
  • Афіцыйныя прадстаўнікі ЗШАі Польшчы назвалі абвінавачаньні ўладаў Беларусі і Расеі на свой бок няпраўдай.
  • 21 красавіка Ўладзімір Пуцінзаявіў, што краіны Захаду ігнаруюць факты падрыхтоўкі «дзяржаўнага перавароту ў Беларусі» і «плянаваньня забойства» Аляксандра Лукашэнкі. Ён абвінаваціў удзельнікаў «змовы супраць Лукашэнкі» ў падрыхтоўцы масаванай кібэратакі на Беларусь.

Крыніца: Радыё Свабода