Свет наблізіўся да глабальнай катастрофы, заявілі кліматолагі ЕС. Трывожным сігналам сталі апошнія шэсць гадоў — самыя цёплыя за ўсю гісторыю назіранняў за кліматам. З іх 2020 год быў самым спякотным (сярэднія тэмпературы павысіліся на 1,25 градуса Цэльсія) і наблізіў чалавецтва да “кропкі невяртання”, піша phys.org.
Спецыялісты Службы маніторынгу клімата ЕС прыйшлі да высновы, што падобнае развіццё падзей пацвярджае тэндэнцыю паскоранага глабальнага пацяплення на планеце. А яно можа прывесці да катастрофы.