Галоўная » Святлана Ціханоўская абвясціла пра зняцце з пятніцы ўсіх сваіх пікетаў у Беларусі

Святлана Ціханоўская абвясціла пра зняцце з пятніцы ўсіх сваіх пікетаў у Беларусі

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выступіла з афіцыцным зваротам. Яна абвясціла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы, у сувязі з тым што праходзяць затрыманні.

Збіраць подпісы не будуць 12, 13 і 14 чэрвеня ў сувязі з магчымай падрыхтоўкай правакацый з боку спецслужбаў, а таксама значна ўзрослым ціскам і рэпрэсіямі ў дачыненні да членаў ініцыятыўнай групы. Зрэшты, прыпыненне не кране рэгіёнаў, дзе настолькі вялікіх навал людзей па зразумелых прычынах не назіраецца.

Па нашай інфармацыі, колькасць сабраных подпісаў на дадзены момант ужо перавысіла неабходны парог для рэгістрацыі Святланы Ціханоўскі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Крыніца: “Наша ніва”