Пасля 15 сутак адміністратыўнага арышту з ІЧУ выйшаў лідар магілёўскіх Хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў.
алег аксенаў
Суд над магілёўскім палітыкам Алегам Аксёнавым
18 верасня 2020 году ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва прайшоў чарговы суд над удзельнікам “несанкцыянаванай массавай акцыі”, якая адбылася яшчэ 23 жніўня.
Гэтым разам у судовы канвеер патрапіў лідар магілёўскіх хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў.
Галоўным (і адзіным) доказам віны за ўдзел у “правапарушэнні” сталася тое, што Алег Аксёнаў пад час акцыі даў інтэрв’ю журналісту партала 6tv.by Алесю Сабалеўскаму, які ў той момант вёў прамы рэпартаж з гэтай падзеі.
Алесь Сабалеўскі. Відэа аўтара