Галоўная » Алег Дзьячкоў

Магілёвец Алег Дзьячкоў звярнуўся да Леаніда Зайца з прапановай адзначыць 27 ліпеня канцэртамі

Старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў 27 чэрвеня патэлефанаваў на “прамую тэлефонную лінію” старшыні Магілёўскага аблвыканкама … чытаць далей

Касцёл у Княжыцах: знішчаемая прыгажосць

Ёсць вялікая верагоднасць, што Магілёўшчына страціць адну са сваіх гісторыка-архітэктурных каштоўнасцяў – старадаўні будынак касцёла Святога Мікалая ў Княжыцах, што ў 16 км ад абласнога цэнтра.

Калі яшчэ пяць гадоў да яго можна было падыйсці і зазізнуць ўнутр, то цяпер гэта рабіць небяспечна, бо магчымы абвал сцяны ці выпадзенне цаглін. Ці здолее сучаснае пакаленне магілёўцаў захаваць унікальны помнік архітэктуры альбо яны стануць сведкамі яго беззваротнай страты? Аб гэтым пойдзе гутарка з краязнаўцам, старшынёй Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны Алегам Дзьячковым у чарговым выпуску перадачы “Погляд у мінулае”.

Актывіст ТБМ: створаная ў 1924 годзе Калінінская акруга была лідэрам беларусізацыі

Створаная падчас першага ўзбуйнення БССР у 1924 годзе Калінінская акруга з цэнтрам у Клімавічах стала … чытаць далей

“Шалом, Беларусь, прывітанне, Ізраіль!”

Імпрэза пад такой назвай, прысвечаная 70-годдзю дзяржавы Ізраіль і сяброўству Беларусі з гэтай краінай, адбылася ў магілёўскай Абласной бібліятэцы ў аўторак 15 мая.

Удзел у вечарыне прыняў надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам. У сваім прывітальным слове кіраўнік дыпламатычнай місіі ўзгадаў непарыўныя і шчыльныя сувязі паміж Беларуссю, беларусамі і габрэямі, пра тое, што і заснавальнікі дзяржавы Ізраіль, і шмат якія цяперашнія лідары, навукоўцы і творчыя людзі з’яўляюцца выхадцамі з беларускай зямлі.

З цёплай прывітальнай прамовай выступіў кіраўнік дыпламатычнай місіі Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам

 

Алон Шогам – надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля

«Мы два блізкіх народа, а ў некаторых сэнсах, можа нават і адзін, настолькі цесна мы звязаны гістарычна» – адзначыў спадар Алон Шогам.

 

Гэтую думку спадара пасла падтрымаў і старшыня магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. Ён згадаў некаторых вядомых нашых землякоў, якімі мы можам ганарыцца, як, напрыклад, кампазітар Эдуард Калманоўскі, ці знакаміты пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў. Падзякваў Алег і прадстаўнікам магілёўскай габрэйскай абшчыны, якія даследуюць гісторыю свайго народу на нашых землях, захоўваюць і пашыраюць веды пра мінулае, падтрымліваюць і паглыбляюць шчыльныя сяброўскія сувязі паміж нашымі народамі.

 

Алег Дзьячкоў – ​старшыня магілёўскай суполкі ТБМ імя Скарыны

Па словах старшыні яўрэйскай абшчыны Магілёва Аляксея Каплана, каля 60 чалавек актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах гэтай суполкі. Нядаўна адзначылі 20-годдзе стварэння габрэйскага тэатру «Шалом», які з’яўляецца адзіным падобным самадзейным тэатрам сярод усіх нацыянальных яўрэйскіх суполак у Беларусі. Даўнія і цесныя сувязі гэта суполка мае і з магілёўскай арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Скарыны. Сябры суполак прымаюць актыўны ўдзел і падтрымліваюць розныя імпрэзы сяброўскіх аб’яднанняў, зачастую, як і гэтым разам, арганізуюць і праводзяць сумесныя вечарыны, разнастайныя святочныя і памятныя сустрэчы.

 

Аляксей Каплан – старшыня яўрэйскай абшчыны Магілёва

 

Святочная вечарына была аздоблена выкананнем песень і вершаў, прысвечаных юбілейнай нагодзе Адну з песень, пры чым часткова на ідзіш, а часткова па-беларуску, выканалі ўсе разам

 

​Тэматычная выстава ад Абласной бібліятэкі імя Леніна

Акрамя цёплых словаў, на сённяшняй імпрэзе прагучалі песні і вершы, прысвечаныя па-сапраўднаму дзіўнай краіне Ізраіль, паказалі прэзентацыю яе навукова-тэхнічных дасягненняў, правялі невялічкую віктарыну з прызамі. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выставу рознага кшталту кніг і выданняў, прысвечаных як самой дзяржаве Ізраіль, так і культуры і гісторыі габрэйскага народу.

Мерапрыемства адбылося з ініцыятывы гарадской суполкі «Таварыства беларускай мовы», зладзіла і правяло вечарыну таварыства «Магілёўская яўрэйская абшчына» пры арганізацыйнай падтрымцы магілёўскай Абласной бібліятэкі імя Леніна.

 

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

У Магілёве правядуць круглы стол па беларускіх класах

Круглы стол па пытаннях папулярызацыі беларускай мовы ў сферы адукацыі і праблеме напаўняльнасці класаў з беларускамоўным навучаннем запланавана правесці ў Магілёве. 

Пад час сустрэчы мяркуецца прааналізаваць сённяшні стан і тэндэнцыі беларускамоўнай адукацыі  ў нашым горадзе (у тым ліку і ў дашкольных установах). Настаўнікі беларускіх класаў і бацькі, чые дзеткі навучаюцца па-беларуску, распавядуць пра свой досвед – пра перавагі такой адукацыі і, у той жа час, пра існуючыя праблемы і іх вырашэнне.

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе падобны круглы стол быў арганізаваны гарадскімі ўладамі па запыту магілёўскай грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” імя Скарыны. Старшыня гарадской суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў накіраваў да ўладаў прапанову, каб і ў гэтым годзе правесці ў Магілёве круглы стол па праблемах беларускамоўнага навучання. На яго запыт з гарвыканкаму прагучаў адказ зладзіць падобную сустрэчу самастойна, намаганнямі самой грамадскай арганізацыі, але было паабяцана асобна разгледзіць прапановы па ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве спецыялістаў органаў кіравання.

Адказ з гарвыканкаму на прапанову ТБМ правесці круглы стол

Да ўдзелу ў сустрэчы, акрамя настаўнікаў і бацькоў, запрошаныя дырэктары і загадчыкі ўстаноў адукацыі, дзе ўжо арганізаваны ці плануецца стварыць беларускамоўныя класы або групы (для садкоў). Запрашэнні накіраваныя ў адпаведныя аддзелы адукацыі, адказным за гэтую сферу чыноўнікам з гарвыканкаму, прадстаўнікам творчых саюзаў беларускіх пісьменнікаў і, нават, у моладзевую грамадскую арганізацыю БРСМ. Запрошаны на круглы стол і прадстаўнікі СМІ.

На адной з мінулых сустрэч па праблемах беларускамоўнай адукацыі (фота MyCity.by)

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у Магілёве расце колькасць дзетак, якія атрымліваюць адукацыю на роднай мове. Зараз у горадзе сфармаваныя тры класы ў розных школах, у якіх навучаюцца сямёра вучняў, а яшчэ 2-3 гады таму на ўвесь Магілёў быў толькі адзін клас з адной дзяўчынкай. Некалькі бацькоў сёлета занеслі заявы ў гарвыканкам, каб у дзіцячым садку №102 у Магілёве адкрылі беларускамоўную групу. На адной з мінулых дыскусіяў пра стан беларускамоўнага навучання чыноўнікі абяцалі, што ў 2018 годзе на базе 45-й школы будзе арганізаваны паўнавартасны клас з беларускай мовай навучання.

1 верасня 2016 у СШ №34 з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны клас з двума вучаніцамі, да гэтага такі клас быў толькі ў школе №1, і ў ім навучалася толькі адна дзяўчынка

 

Настаўніца беларускага класа СШ №34 Лідзія Ціханоўская, яе вучаніцы Таня і Эвеліна, і старшыня магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў

ТБМ імя Скарыны запрашае да ўдзелу ў сустрэчы ўсе зацікаўленыя бакі: бацькоў, грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы і ўсіх, хто зацікаўлены ў пашырэнні беларускамоўнай адукацыі ў Магілёве.

Круглы стол пройдзе 13 красавіка 2018 г. (пятніца) у чытальнай зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса, пачатак а 18-й гадзіне. Кантактны тэлефон +375-29-388-35-61 (Алег Дзьячкоў)

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара