Галоўная » Александр Чубрик » Page 2

Пра магчымасці рэгіянальнага эканамічнага развіцця разважалі ў Магілёве

26 чэрвеня ў Магілёве прайшоў круглы стол «Магчымасці для рэгіянальнага развіцця ў зменлевых эканамічных умовах: як павінна змяніцца рэгіянальная палітыка?». Сустрэча адбылася ў офісе бізнес-школы ІПМ-Магілёў, а да ўдзелу былі запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўнага і прыватнага бізнесу, мясцовых органаў кіравання.

Дырэктара Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандр Чубрык прэзентаваў сваё даследванне “Што адбываецца з эканомікай Беларусі”, а Аляксей Шадракоў, кіраўнік рэгіянальнага цэнтру НДЭІ Міінэканомікі па Магілёўскай вобласці, распавёў пра стан эканомікі ў нашым рэгіёне.

Аляксандр Чубрык (выступае) і Аляксей Шадракоў У сустрэчы ўзялі ўдзел каля двадцаці чалавек Аляксандр Чубрык зрабіў вельмі грунтоўную і падрабязную прэзентацыю сучаснага стану эканомікі і магчымых тэндэнцыяў

Гэтыя даклады сталіся асновай дыскусіі аб тым, як павінна мяняцца рэгіянальная эканамічная палітыка, у якім кірунку павінен змяняцца рэгіён і якую ролю ў гэтым мусяць адыгрываць цэнтральныя і мясцовыя ўлады, грамадзянская і бізнес-супольнасць.

Асноўны вынік сустрэчы – што эканоміку непазбежна трэба рэфармаваць, а не проста ўносіць нейкія касметычныя ўдасканаленні. Пры чым, гэта тычацца рэгіёнаў у першую чаргу, бо іх эканамічнае развіццё вельмі адстае нават ад Мінска, дзе канцэнтруюцца асноўныя інвестыцыі. Увогуле, пачынаючы з 2010 году, у Беларусі адбылося значнае пагаршэнне паказчыкаў дынамікі валавога ўнутранага прадукту, і, паводле прагнозаў МВФ, у наступныя 5 гадоў сярэдні тэмп росту беларускай эканомікі можа скласці толькі каля 2.2%, што значна ніжэй многіх краін рэгіёну.

Выніковая дыскусія атрымалася жывая і насычаная, прагучала шмат заўваг і прапаноў

Каб давесці да цэнтральных уладаў важнасць менавіта рэфармавання ўсёй эканомікі, а не толькі стварэнне прэферэнцый для лакальных “Свабодных эканамічных зон”, і праводзяцца падобныя сустрэчы. Па выніках дыялогаў з рознымі структурамі і ўзроўнямі як бізнесу, так і мясцовых уладаў, Даследчы цэнтр ІПМ падрыхтуе выніковую працу і рэкамендацыі для адпаведных эканамічных інстытуцый.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

 

Спасение депрессивных районов Могилевщины зашло в тупик

Директивные методы не позволили восстановить деловую активность в регионах. Четыре года назад государство занялось отстающими … чытаць далей