Галоўная » Александр Федута » Page 2

Александр Федута: Лукашенко будет удерживаться на своем месте до тех пор, пока будет выполнять обещания, которые он дал Путину

Кремль – его единственная опора. В Беларуси 27 сентября прошли массовые акции протеста против режима … чытаць далей

Сівы дзед знайшоў кулямёт. Відовішча, якое ўражвае

Не, не спрачайцеся. Відовішча і насамрэч уражвае, прычым яно цалкам кінематаграфічнае. Адчуваецца, што пастаноўшчыкі гэтага сюжэту добра знаёмыя з сусветным кінематографам. Можна даваць «Оскар» за кожны паварот сюжэту.

Сцэна першая. Над мірным Менскам кружляе гелікоптэр. Уключыце «Палёт валькірый» – і ў дакладнасці будзе паўтор «Апакаліпсісу сёння» Фрэнсіса Форда Копалы. У гелікоптэры, праўда, не столькі валькірыі, колькі Одзін, – толькі націск варта ставіць на другі склад. Але рашучасці старому, які сядзіць у гелікоптэры, не займаць, а хлопчыку, што яго суправаджае, на ўсялякі выпадак выдалі салдацкую каску. У Копалы, памятаецца, салдаты ў гелікоптэры проста садзяцца ў каскі, каб ім палавыя органы знізу в’етнамцы не адстрэлілі. Хлопчык выкарыстоўвае каску па прызначэнні, верагодна, мяркуючы, што калі абстрэл і пачнецца, то не знізу, а зверху.

Сцэна другая. Гелікоптэр прызямляецца. Стары выходзіць з гелікоптэра. У яго ў руках аўтамат, але, чамусьці, без ражка з патронамі. Гэта здаецца цытатай з чарнавога эпізоду да «Палёту над гняздом зязюлі» Мілаша Формана, дзеянне ў якім адбываецца, як вядома, у вар’яцкім доме. Старому выдалі аўтамат, але, разумеючы асаблівасці пастаўленага яму дыягназу, не сталі выдаваць патроны. Таму не зусім зразумела, якім чынам і з кім ён мае намер ваяваць – але затое відавочна, што жанчына ў наступным эпізодзе будзе гуляць ролю медыцынскай сястры ў псіхіятрычнай лякарні.

Сцэна трэцяя. Гэта ўжо зусім відавочная цытата – «Бункер» Олівера Хіршбігеля. Стары падыходзіць да нешматлікай групе гітлерюгенда, дзе мараць загінуць за яго ў баі. Шчыра дзякуе за іх самаадданасць. Тыя радасна пацвярджаюць сваю гатоўнасць загінуць. Стары вяртаецца ў бункер, дзе мірна застывае за велізарным круглым сталом. За тым жа сталом знаходзяцца хлопчык, які выконвае ролю Евы Браўн, і медсястра, якая піша справаздачу доктару, і якая, праз гады, у мемуарах, будзе пісаць, як яна змагалася з рэжымам знутры.

Няўжо яны сапраўды думаюць, што ўсе гэтыя сцэны пераконваюць гледача, быццам на экране паўстае пераможца. Хутчэй, наадварот. Па горадзе ходзіць мірная двухсоттысячная грамада, а ў сцэнах, што па-майстэрску імітуюць дакументалістыку ў пастановачных кадрах, паўстае азлоблены і спалоханы стары, які хаваецца за спіны дзецюкоў-фанатыкаў ды рызыкуе (бо ён жа верыць у пагрозу!) жыццём самага дарагога яму чалавека. Гітлер, як вядома, атруціў Еву Браўн. Што будзе з хлопчыкам, якога стары саджае побач з сабой то ў гелікоптэр, то ў бункер? Я нават не пра псіхіку хлопчыка зараз пішу, а – пра фінал, які здаецца амаль непазбежным і загадзя анансаваным («Выбары толькі пасля маёй смерці!»).

Гэта адчуванне безвыходнасці ўзмацняецца яшчэ і таму, што замест магутных вайсковых падраздзяленняў, якія засланяюць сабой вярхоўнага галоўнакамандуючага, мы бачым групу добра ўзброеных (адсылка да выявы Ота Скарцэні?) хлопцаў. І група цалкам малалікая. Ці то стары разумее, што яму пакуль нішто не пагражае, ці то больш нікога не знайшлося, каму ён мог бы давяраць. Таму войска – і тут мы ўжо зусім скочваецца да камедыі Леаніда Гайдая – пасылаюць заваёўваць Казань альбо Астрахань якую-небудзь, разумеючы, што інакш, таго і глядзі, стральцы ўваляцца ў бункер з крыкам:

– Цар – не сапраўдны!

Апрычнікаў, вядома, менш, і страх яны ўжо не выклікаюць. Ва ўсякім выпадку, шок ад іх паказальных зверстваў 9-12 жніўня прайшоў. А пагроза выкарыстаць армію і зусім выглядае ўжо згаданым аўтаматам без ражка, які выглядае цацкай у руках старога, які здзіцянеў.

Мяркуючы па рэакцыі на ўчорашнія відэаэкзэрсісы, апісаныя намі, расейскіх службовых асоб і аналітыкаў, ім ужо таксама ўсё зразумела. Вар’ятаў не падтрымліваюць – іх ізалююць.

Можна, зрэшты, ізаляваць пад вагнераўскі «Палёт валькірый». На гелікоптэры.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Аляксандр Фядута

Крыніца: “Белсат”

Александр Федута: И Путин не верит, будто Лукашенко удастся удержать власть

Александр Григорьевич позвонил Владимиру Владимировичу. Проинформировал. Тот принял к сведению, пишет на сайте Belsat.eu политконсультант Александр Федута. … чытаць далей

Аляксандр Фядута: Лукашэнка вымушаны будзе сысці праз год ці два і пакінуць пераемніка

Не залежна ад таго, хто пераможа на сёлетніх выбарах, новыя прэзідэнцкія выбары чакаюць нас неўзабаве. Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё выказвае палітычны аналітык Аляксандр Фядута.

“Калі пераможа Святлана Ціханоўская, то, я перакананы, яны стрымае сваё слова [правесці новыя выбары праз паўгода пасля сваёй перамогі. — Еўрарадыё]. Калі пераможа Аляксандр Лукашэнка, то ў яго не будзе іншага выбару. Праз год ці два ён мусіць сысці і пакінуць пераемніка. І да гэтага нам трэба зараз рыхтавацца”, — перакананы палітычны аналітык.

Па словах суразмоўніка Еўрарадыё, прычынай сыходу Аляксандра Лукашэнкі і прызначэння пазачарговых выбараў прэзідэнта стане дрэнны стан здароўя кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Фядута: “Ён [Аляксандр Лукашэнка. — Еўрарадыёвыглядае зараз зусім не на 65 гадоў. Сёння ён выглядае не бадзёрым дзедам, які яшчэ ўчора гуляў у хакей — яму вельмі і вельмі дрэнна. Да такой ступені дрэнна, што вымушаны быў звярнуцца да грамадства: “Я тут на каранавірус перахварэў, то вы мяне пашкадуйце”. Але шкадаваць не будзем, час сыходзіць на пенсію”.

Па словах Аляксандра Фядуты, у такой сітуацыі вельмі важна, каб беларускае грамадства было аб’яднаным. Менавіта гэтым аб’яднаннем сёння і займаецца Святлана Ціханоўская і яе аб’яднаны штаб. І ў гэтым сёння яе найбольшая заслуга, перакананы эксперт.

Цалкам размову з Аляксандрам Фядутам можна паслухаць тут:

ЗМІЦЕР ЛУКАШУК