Галоўная » Александрия

В Александрии прошли “Зажинки”

Нет прекрасней летней поры, когда на бескрайних просторах тянутся вниз к земле налитые колосья, когда на уборку зерна выходят «корабли полей» – комбайны… Тяжелой рекой сыплется в кузова автомобилей золотая река, из которой и будет сложен новый каравай – каравай урожая-2021.

чытаць далей

Жизням пострадавших в Александрии ничего не угрожает – Старовойтов

Жизням пострадавших в Александрии людей ничего не угрожает. Об этом сообщил начальник главного управления по здравоохранению Могилевского облисполкома Александр Старовойтов во время республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”).

чытаць далей

Чрезвычайное происшествие на Купалье в Александрии: сильный ветер разбросал детские надувные аттракционы (Видео)

На празднике “Купалье” в Александрии пострадали дети. Сильный ветер разрушил надувные аттракционы.

чытаць далей

Программа республиканского праздника «Купалье» («Александрия собирает друзей»)

Стала известна программа республиканского праздника «Купалье» («Александрия собирает друзей»). Об этом сообщили в управлении культуры Могилевского облисполкома.

чытаць далей

Влиятельный бизнесмен обзавелся новыми землями на родине Лукашенко. Теперь у него там 29 гектаров

В конце 2020 года влиятельный бизнесмен и глава Белорусской теннисной федерации Сергей Тетерин обзавелся еще около 2,23 гектара земли возле соседней с Александрией-2 деревни Химы. Теперь его владения в этом месте составляют примерно 29 гектаров.

чытаць далей

В Александрии “Лада” наехала на мотоциклиста

В 17 часов 5 августа вблизи агрогородка Александрия Шкловского района 50-летняя местная жительница, управляя автомобилем «Lada», при совершении разворота на участке дороги, обозначенном дорожным знаком 1.13 «Крутой спуск» и дорожной разметкой 1.1 (разделяет транспортные потоки противоположных направлений), не уступила дорогу и совершила столкновение с движущимся во встречном направлении мотоциклом «Honda», которым управлял 46-летний житель Орши.

Мотоциклист и его пассажирка получили травмы и были доставлены в больницу, сообщает пресс-служба ГАИ.

 

Александрия: «друзьям» и вирус нипочем (Фото)

Особенность проведения нынешнего праздника «Александрия собирает друзей» в игнорировании возможности заразиться коронавирусом. Впрочем, как устроители праздника, так и высокие гости (и не очень высокие), демонстрировали неприятие опасности заражения СOVID-19.

Людей на празднике 11 июля было явно меньше, чем в прошлые годы. Впрочем, это не сказалось на общей атмосфере гуляния, а в чем-то посетители даже остались «в плюсе»: толкотни было меньше, а мест свободных за столиками общепита больше.

О побежденной в Беларуси пандемии коронавируса частично напоминали антисептики на столах облпотребсоюза, за что от бдительных граждан большое спасибо.

Председатель облисполкома и его заместитель среди гостей праздника не считали нужным одеть маски

Без маски был и начальник облздравотдела

 

Естественно, и гостям сей атрибут защиты от вируса явно был не к лицу.

А праздник шел своим чередом. Как всегда впечатлила выставка продукции Минского тракторного завода

Генеральный директор которого вручил сертификаты на современные трактора двум учебным заведениям Могилевщины. И директор, и получатели техники также были без масок.

 

Присутствовала и военная тематика

А в целом праздник удался

До новых встреч на территории Александрии! И не болейте.

Петр Мигурский

 

Як адзначылі «Купалле» у Александрыі: «Ехаў з думкай, што тут нікога не будзе»

«Александрыя збірае сяброў» – пакуль што самы маштабны фестываль 2020 года ў Беларусі. Іншыя імпрэзы і гулянні папросту адмянілі ці перанеслі праз пагрозу распаўсюду каронавірусу, але «Купалле» у Александрыі адбылося не зважаючы ні на што.

Атмасфера ў Александрыі традыцыйна спецыфічная. З-за прысутнасці шматлікіх чыноўнікаў і Аляксандра Лукашэнкі, меры бяспекі павышаныя ў шмат разоў. Далёка ад аграгарадка ўздоўж дарогі ўжо стаяць патрулі ў святочных белых кашулях. Чым бліжэй да эпіцэнтру «Купалля», тым болей аховы. На самім фестывалі супрацоўнікі праваахоўных органаў ходзяць у цывільным. Яшчэ больш за навушнік і рацыю, іх выдае напружаны твар і пранікнёны позірк.

За фотазонай – галоўная сцэна. Уваход да яе толькі па квіткам

Няма такога месца на фестывалі, дзе б не было патруля. Але гэта не замінае гасцям ужываць алкагольныя напоі, якія шырока прадстаўлены ў продажы. Не сакрэт, што і госці тут спецыфічныя: многія дзяржаўныя служачыя проста абавязаны наведаць свята ў Александрыі. Але ў нас атрымалася знайсці тых, хто прыехаў сюды па свайму жаданню.

Трое дзяўчат без масак, але з вянкамі на галаве. Адна з іх Марына запэўніла, што адпачывае ў Александрыі штогод.

«З тых часоў, калі Купалле перанеслі з Магілёва ў Александрыю, я прыязджаю сюды. Вельмі люблю гэтае свята. А яшчэ мне падабаецца секцыя з народнай творчасцю, тут прадстаўлены дамы рамёстваў з усёй Беларусі. Я паглядзела іхныя строі, ручнікі, бо і сама зараз займаюся вырабам беларускага строю», – кажа Марына. На думку жанчыны, нам усім трэба вучыцца жыць з каронавірусам, бо ён з намі надоўга.

Марына сумуе па часам, калі Купалле святкавалі ў Магілёве

Пра каронавірус на прэзідэнцкім фестывалі асабліва нічога і не нагадвае. Людзі шчыльна сядзяць за столікамі вулічных кафэ, ці гуляюць у натоўпе паміж радамі. Ні пра якую дыстанцыю ў дадзеным выпадку казаць немагчыма. Усё выглядае так, як і было ў папярэднія разы.

Госці фестывалю ходзяць пераважна без масак. Адзіныя, хто да канца прытрымліваўся мераў бяспекі – гэта супрацоўнікі харчовых кропак: яны ўсе ў масках і пальчатках, а некаторыя нават працавалі за празрыстай перагародкай.

Піва, квас і антысептык – стандартная прапанова ў Александрыі

У санітарнай зоне фестывалю побач з біа-туалетамі стаялі кранікі з вадой для мыцця рук. Тут жа можна было скарыстацца мылам і сурвэткамі. Але гэтыя захады не новыя, яны былі на фэсце штогод. Адзінае, што з’явілася дзякуючы каронавірусу – гэта тыя ж антысептыкі.

Малая канцэртная пляцоўка

Прадстаўнік сферы паслугаў Генадзь распавёў нам, што ў апошні момант ад удзелу ў свяце адмовілася частка ІПэшнікаў. «Спужаліся каронавірусу ці проста думалі, што на фестывалі не будзе людзей. Я і сам ехаў з думкай, што тут нікога не будзе і я не зараблю. І сапраўды, да 5 гадзін вечара людзі не падыходзілі, і толькі пасля сталі замаўляць. У мінулы год актыўнасць была значна большай», – кажа Генадзь.

Сам Генадзь не баіцца каронавіруса, бо ўжо перахварэў ім. Для яго «Купалле» у Александрыі – адзіная магчымасць папрацаваць на фестывалях. Бо іншыя буйныя мерапрыемствы – «Рыцарскі фэст» у Мсціславе і «Бард-рыбалку» у Чачэвічах сёлета адмянілі.

Кранікі для мыцця рук

Адзін з нешматлікіх гасцей Александрыі, які прыйшоў на фестываль у маске, распавёў нам, як ставіцца да каронавірусу.

«У нас пандэмію ніхто не адмяняў. А тым больш я з Воршы, там зараз вялікі ачаг хворых. Я адчуваю сябе нармальна, у бяспецы. Чаму іншыя без масак? У нашага народа такі менталітэт, што ён не ўспрымае, пакуль не закране менавіта яго. З боку дзяржавы папярэджанні ідуць і да гасцей і да ўдзельнікаў, а як сябе паводзіць – уласны выбар кожнага», – сказаў спадар Валянцін.

Валянцін прыехаў на «Купалле» у Александрыю, бо лічыць яго галоўным святам у Беларусі: «Пасля Славянскага базару ў Віцебску, канешне. Мне вельмі падабаецца і дзякуй нашаму прэзідэнту, што ўсё ён так добра арганізаваў на сваёй малой радзіме. Раней сюды прыязджалі і Балцкія краіны і Польшча, але праз каронавірус сёлета іх няма. Я думаю, што іх таксама тут чакалі, але яны самі не захацелі ехаць», – сказаў спадар Валянцін.

Валянцін з Воршы ўвесь фестываль быў у масцы

Сярод рамеснікаў і гандляроў мы знайшлі такі іншаземных гасцей. Ганна прыехала ў Александрыю з мястэчку Ярэмча ва Украіне, яна кажа, што застанецца ў Беларусі і на Славянскі базар. Для яе гэта першыя фестывалі з сакавіка, калі Украіна закрылася на каранцін.

Ганна з Украіны разлічвае на беларускія фестывалі

«Беларусы даслалі нам запрашэнне на фестываль і сказалі зрабіць тэсты. У нас больніцы ўсе зачыненыя, тэсты можна зрабіць толькі ў прыватных клініках, за 50 долараў. Мы рабілі тэсты і ў сябе і тут у Магілёве. Разам з намі на «Купаллі» стаіць 3 украінскіх кропкі і 2 расейскіх. Канешне, гэта замала, раней было значна болей. Але мы рады, што змаглі сюды прыехаць. Дома зараз зарабіць ніяк нельга: ва Украіне каранцін да 31 ліпеня. Працаваць мы не можам, але і людзі не могуць набываць наш тавар – няма за што. Некаторыя людзі разарыліся і сышлі з рамесніцтва», – кажа Ганна. Яна не баіцца захварэць каронавірусам у Беларусі, бо так жа сама можа захварэць і дома.

Для беларускіх рамеснікаў «Купалле» у Александрыі таксама першы фестываль, куды яны змаглі выехаць. Усе замежныя паездкі адмяніліся, усе мясцовыя святы – таксама. Таму на Александрыю людзі ўскладвалі вялікія спадзевы. Тут заўсёды было багата гасцей. Але толькі не ў гэтым годзе. Усе нашыя суразмоўцы заявілі, што зараз людзей значна паменела. І яны звязваюць гэта толькі з каронавірусам: людзі не хочуць рызыкаваць сваім здароўем, а таксама адчуваюць пэўныя матэрыяльныя праблемы праз той жа каронавірус.

Фота: Васіль Коркін / «Белсат»
Вольга Васільева belsat.eu