Галоўная » Алексей Павловский » Page 2

Власти Могилевской области отказали в жалобе на нежелание чиновников увековечивать имя Александра Лукашенко

Могилевские облисполком и облсовет депутатов считают, что могилевские городские власти правильно отказали могилевчанам в увековечивании … чытаць далей

Могилевчане настаивают на увековечивании имени президента, требуя от чиновников не допустить дискриминацию главы государства

Пятнадцать жителей Могилева не согласились с мнением Могилевских горсовета и горисполкома, которые отказались назвать именем … чытаць далей

У Магілёве ня будзе плошчы імя Аляксандра Лукашэнкі – не дазваляе заканадаўства

З сатырычнай ініцыятывай па ўвекавечваньні кіраўніка дзяржавы зьвяртаўся ў Магілёўскі гарвыканкам і гарсавет жыхар абласнога цэнтру Аляксей Паўлоўскі. Ягоны зварот падтрымалі сваімі подпісамі 68 магілёўцаў, паведамляе Радыё Свабода.

«Статуя хакеіста», якую Аляксандру Лукашэнку падарыў кіраўнік Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў, 31 ліпеня 2019 году. Ілюстрацыйнае фота

У адказе Паўлоўскаму адпісалі, што ягоная ініцыятыва супярэчыць закону «Аб найменьні геаграфічных аб’ектаў». Згодна з артыкулам 16 «не дапускаецца ўвекавечваньне імён, што маюць заслугі перад дзяржавай і грамадзтвам, у найменьнях геаграфічных аб’ектаў пры іхным жыцьці».

Сам Аляксей Паўлоўскі зьбіраецца абскарджаваць рашэньне чыноўнікаў, паколькі лічыць «заслугі Лукашэнкі перад дзяржавай і грамадзтвам вартыя таго, каб яго імем назвалі плошчу і паставілі ягоны бюст».

Аляксей Паўлоўскі. Фота: Радыё Свабода

«Калі ў кожным кабінэце вісіць партрэт Лукашэнкі, то чаму нельга яго ўшанаваць назваўшы плошчу ягоным імем, – абураецца Паўлоўскі. – Няўжо нельга зрабіць выключэньне. Ён 25 гадоў не вылазіць з тэлевізара і «дурыць» галовы людзям, а яму вераць. Акрамя таго, Лукашэнка з Магілёўскай вобласьці».

Аляксей Паўлоўскі прапануе назваць плошчу імем Лукашэнкі, якая перад Магілёўскім гарвыканкамам. Бюст жа паставіць у адмысловай нішы фасаднай сьцяны дыягнастычнага цэнтру, які на гэтай жа плошчы.

Плошча, якой Паўлоўскі хоча надаць імя Лукашэнкі. Фота: Радыё Свабода

Ідэя ўвекавечыць Лукашэнку ў Паўлоўскага зьявілася пасьля ініцыятывы старшыні абласной арганізацыі вэтэранаў Анатоля Глаза назваць тую ж плошчу імем кіраўніка БССР Пятра Машэрава. Прапанову тапанімічная камісія пры гарвыканкаме не падтрымала, матывуючы гэта «неадпаведнасьцю маштабаў аб’екта і асобы».

Магілёвец адсудзіў у камерцыйнай структуры 100 рублёў за нявыданы бясплатны пакет

Магілёвец Аляксей Паўлоўскі выйграў грамадзянскую справу ў судзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў прыватнага прадпрыемства … чытаць далей