Галоўная » Алесь Грудзіна » Page 3

У Шклове гарадская бібліятэка №1 будзе насіць назву імя Міхася Зарэцкага

«Магілёўскі Рэгіён» ужо паведамляў праблемную тэму аб тым, як, пачынаючы з 2001 года, Шклоўская раённая арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” спрабуе ўвекавечыць вабітнага пісьменніка Міхася Зарэцкага ў тапаніміцы горада Шклова (прысваенні імя М.Зарэцкага адной з вуліц горада Шклова, або наданне імя пісьменніка Шклоўскай бібліятэцы).

У свой час будучы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі жыў у Зарэчным Шклове. Менавіта тут рос і мужнеў будучы пісьменнік і потым узяў сабе псеўданім, які паходзіць ад назвы шклоўскага паселішча  –  Зарэцкі, бо ад Зарэчнага Шклова ў яго памяці асталіся самыя добрыя дзіцячыя ўспаміны і ружовыя спадзяванні. Бацька яго, Яўхім Ануфрыевіч, быў псаломшчыкам мясцовай царквы Святой Тройцы і адыграў вялікую ролю ў фарміраванні эстэтычных густаў пісьменніка. Міхась, яшчэ хлапчуком, неаднойчы бываў у гэтым храме і прысутнічаў на набажэнствах.

Запрэцкі са сваякамі (другі справа)

І вось урэшце, напрыканцы лістапада 2019 года, Шклоўская раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны атрымала ліст з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама, дзе выказваецца падзяка таварыству за імкненне ўвекавечыць ў тапаніміцы горада Шклова імя Міхася Зарэцкага.

Таксама ў пісьме паведамляецца, што з нагоды ў 2021 годзе юбілейнай даты – 120 год з дня нараджэння Міхася Зарэцкага, гарадской бібліятэцы №1, размешчанай па вуліцы Вялікае Зарэчча ў горадзе Шклове, будзе нададзена імя пісьменніка Міхася Зарэцкага. Запланаваны іншыя мерапрыемствы з гэтай нагоды.

Гістарычная даведка: Міхась Зарэцкі (сапраўднае прозвішча Касянкоў) нарадзіўся 20 лістапада 1901 года, беларускі празаік, драматург, перакладчык і крытык. Ён рэагаваў часопіс «Маладняк» (1926-1927), быў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». Проза Зарэцкага вызначалася шчырым гуманізмам, яго называлі пісьменнікам арыгінальнага таленту. Лепшае, што створана аўтарам – раманы “Вязьмо”, “Сцежкі-дарожкі” і многія апавяданні. У 1929 годзе пісьменьнік быў выключаны з камуністычнай партыі за «праявы нацыянал-дэмакратызму». Яго абвінавацілі разам з Янкам Купалам і іншымі беларускімі пісьменнікамі нібыта за контрэвалюцыйную дзейнасць. Загінуў Міхась 13 ліпеня 1941 года ў “Архипелагу ГУЛАГ”.

Фота: Радыё Свабода

Спадзяёмся, што ўсе мерапрыемствы, запланаваныя Шклоўскім райвыканкамам на юбілейны для пісьменніка 2021 год адбудзяцца і імя Міхася Зарэцкага  будзе нададзена гарадской бібліятэцы №1.

Алесь Грудзіна

Сёння дзень нараджэння Міхася Зарэцкага

Міхась Зарэцкі

20 лістапада 1901 года нарадзіўся Міхась Зарэцкі, беларускі празаік, драматург, перакладчык і крытык. Ён рэагаваў часопіс «Маладняк» (1926-1927), быў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». Проза Зарэцкага вызначалася шчырым гуманізмам, яго называлі пісьменнікам арыгінальнага таленту. Лепшае, што створана аўтарам – раманы “Вязьмо”, “Сцежкі-дарожкі” і многія апавяданні. У 1929 годзе пісьменьнік быў выключаны з камуністычнай партыі за «праявы нацыянал-дэмакратызму». Яго абвінавацілі разам з Янкам Купалам і іншымі беларускімі пісьменнікамі нібыта за контрэвалюцыйную дзейнасць. Загінуў Міхась 13 ліпеня 1941 года ў “Архіпелагу ГУЛАГ”.

 У свой час будучы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (сапраўднае прозвішча Касянкоў) жыў у Зарэчным Шклове. Менавіта тут рос і мужнеў будучы пісьменнік і потым узяў сабе псеўданім, які паходзіць ад назвы шклоўскага паселішча  –  Зарэцкі, бо ад Зарэчнага Шклова ў яго памяці асталіся самыя добрыя дзіцячыя ўспаміны і ружовыя спадзяванні. Бацька яго, Яўхім Ануфрыевіч, быў псаломшчыкам мясцовай царквы і адыграў вялікую ролю ў фарміраванні эстэтычных густаў пісьменніка. Міхась, пасля заканчэння Аршанскага духоўнага вучылішча, працягваў вучобу ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Але не закончыў яе. Юнака захапілі рэвалюцыйныя падзеі і літаратурная дзейнасць.

Пачынаючы з 2001 года, калі набліжаўся 100-гадовы юбілей пісьменніка Міхася Зарэцкага, Шклоўская раённая і Магілёўская абласная арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” спрабуе ўвекавечыць вабітнага земляка ў тапаніміцы горада Шклова (прысваенні імя М.Зарэцкага адной з вуліц горада Шклова, або наданне імя пісьменніка Шклоўскай бібліятэцы). У Зарэчным Шклове актывісты таварыства беларускай мовы і прыхільнікі творчасці пісьменніка наведваюць месца, дзе некалі знаходзілася царква Святой Троіцы і ў якой, безумоўна, бываў яшчэ хлапчуком Міхась. Наведваюць гэта месца і турыстычныя экскурсіі з іншых гарадоў Беларусі.

Па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні”, якая адбылася 18 –19 красавіка 2019 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”, таксама прынята рэзалюцыя аб неабходнасці ўвекавечанні імя М.Зарэцкага ў Шклове. Памяць аб ім незгасла.

Праз два гады  будзе адзначацца ўжо 120-годдзе беларускага пісьменніка. Памяць пра класіка беларускай літаратуры павінна захавацца на Шклоўшчыне.

 

Сябры ТБМ на месцы, дзе знаходзілася Святой Троіцы

Алесь Грудзіна

2 лістапада – час роздуму і ўспамінаў

2 лістапада мы адзначаем Дзень памяці продкаў – Дзяды. Гэта час роздуму і ўспамінаў аб тых, каго ўжо няма з намі. Гэта яшчэ адна магчымасць спыніцца ў штодзённым карагодзе імклівага жыцця, неадкладных спраў і клопатаў і задумацца аб вечнасці. Дзяды – старадаўняя рэлігійна-народная традыцыя прыгадваньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.

Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.

У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў У першай палове 1990-ых у Беларусі Дзяды адзначаліся як дзяржаўнае сьвята.

2 лістапада на шклоўскіх гарадскіх могілках у гэты дзень група гараджан наведала магілы сваіх продкаў. Людзі спыняліся каля магіл сваіх сваякоў, запальваліся лампадкі і свечкі, гучала малітва. Стоячы каля магілы, успамінаем памерлых, з якімі яшчэ недаўна размаўлялі і раіліся.

Пасля набажэнства на могілках адбылася Святая Імша ў Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла. Праводзіў святочную імшу ксёндз-пробашч Аляксандр Шупенька.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

Алесь Грудзіна: Подых Люблінскай уніі

23 кастрычніка ў Мінску, у Нацыянальным гістарычным музеі, прайшло ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі»,. Выстава прысвечаная 450-годдзю падпісання ў 1569 годзе Люблінскай уніі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Акрамя іншага ў гістарычным музеі можна пабачыць карціну Яна Мацейкі «Люблінская унія», 1869-га года, а таксама копію Люблінскай уніі. Выстава будзе працаваць да 13 лістапада.

Адчуць подых Люблінскай уніі мне давялося ў 2007 годзе, калі фундацыя Panad granicami запрасіла мяне ў горад Люблін на сустрэчу пад назвай Demokracia na Wschozie?”. Мерапрыемства праходзіла ў будынку старажытнага кляштара каталіцкага ордэна Дамініканаў. Манахі-дамінікане сардэчна сустрэлі мяне, пачаставалі і пасялілі ў гасцявым пакоі кляштара. Першую ноч, знаходзячыся пад старажытнымі скляпенямі, я доўга не мог заснуць. У свядомасці мроіліся неверагодныя падзеі, якія тут нібыта павінны былі адбывацца ў мінулым.

На другі дзень мясцовы святар Іосіф Клімурчык, які апекаваў мяне пад час знаходжання ў Любліне, распавядаў пра гісторыю старажытнай базылікі і кляштара, якая пачалася яшчэ ў 1342 годзе. Памаліўшыся да Усемагутнага Бога і агледзеўшы прыгажосць касцёла, святар павёў мяне складанымі пераходамі, і мы неўзабаве апынуліся ў даволі прасторным памяшканні. Айцец Іосіф  паведаміў, што гэта “Зала Люблінскай уніі”, дзе ў 1569 годзе праходзіла пасяджэнне паслоў дзвюх дзяржаў і была абвешчана “Люблінская унія”. Далей суразмоўца распавядаў, што доўгі час гістарычнае месца было ў занядбаным стане і ніяк не выкарыстоўвалася. Але, дзякуй Богу, рэстаўрацыйныя работы скончыліся і запланаваная на сёння сустрэча будзе першым мерапрыемствам у адноўленным памяшканні.

Сваё паведамленне на згаданай сустрэчы я рабіў па па-беларуску. Потым пераклад на польскую мову добразычліва выконвала пані Моніка Вянчлавска, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры з Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай.

Як і заўсёды, мерапрыемства скончылася шматлікімі пытаннямі, прапановамі і разнастайнымі думкамі. Але сярод усяго пачутага мяне найбольш кранула меркаванне аднаго з удзельнікаў сустрэчы: “Напэўна сёння ўпершыню з часоў Люблінскай уніі ў гэтым зале зноў прагучала беларуская мова”.

За некалькі дзён у Любліне я неведаў шмат разнастайных памятных мясцін, выдатныя музеі, цудоўныя помнікі старажытнай архітэктуры. І дзе б я не знаходзіўся, ці ў сярэневечным замку, ці ў славутым Каталіцкім універсітэце, або проста шпацыруючы вузкімі вулачкамі “Stare Miasto”, думка пра мінулыя гістарычныя падзеі з удзелам прадстаўнікоў беларускіх зямель ніколі не пакідала мяне.

Прыйшоў час развітання з Люблінам і асяродкам айцоў-дамініканаў, старадаўнім духоўным кутком, які гістарычна яднае беларусаў і палякаў. З 1569 года і да гэтага часу айцы-дамінікане беражна захоўваюць найкаштоўнешную сваю рэліквію – “Крыж Люблінскай уніі”, якім і была благаслаўлёна тая падзея. Безумоўна, пад час гістарычнай падзеі, свае малітвы да крыжа скіроўвалі і беларусы-літвіны з надзеяй аб лепшай долі для сваёй дзяржавы. І вельмі хочацца спадзявацца, што і надалей беларусы будуць узносіць малітвы да “Крыжа Любліскай уніі”, як агульнай Святой рэліквіі.

Алесь Грудзіна

Трафімава крыніца ў Шклоўскім раёне набывае папулярнасць

Трафімава крыніца знаходзіцца непадалёк ад аграгарадка Александрыя ў Шклоўскім раёне. Вакол крыніцы складзена шмат легенд, згодна адной – дзед Аляксандра Лукашэнкі Трафім калісьці праклаў сюды сцяжынку і пабудаваў калодзеж. Сёння на крыніцу едуць тысячы людзей, у тым ліку і з суседніх краін. 16 кастрычніка гэты цудоўны куток з экскуріяй наведала група інжынерна-педагагічных работнікаў УА “Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12”

Крыніца перабудавана. Вакол разбіты вялізны парк. Можна папіць вадзічкі, можна скочыць у купель, але ўсё ж такі месца больш успрымаецца як парк для адпачынку. Уся тэрыторыя крыніцы – і прыродная частка, і самі будынкі – аздобленая штучным асвятленнем. Уваходная група аздоблена макетам вёскі і планам самой крыніцы. Уніз вядзе шырокая драўляная лесвіца. Амаль на самым уваходзе наведнікаў сустракае драўляная скульптура дзеда, які выказвае падзяку, што прыйшлі.

Па лесвіцы наведнікі крыніцы могуць спусціцца ў парк. Уся тэрыторыя моцна забалочаная, таму перасоўвацца лепей па драўляных сцежках. Тут ля кожнага віду расліннасці стаіць таблічка з назвай: кедр сібірскі, дуб чырвоны, вярба залацістая, каліна звычайная, вінаград дзявочы, бяроза бародаўчатая, а таксама розныя віды кустоў і кветак.

Больш за ўсё ўражвае купальня – гэта вялікі дом, аздоблены абразамі і рушнікамі. Вада празрыстая-празрыстая, а на дне купелі ляжаць марскія камяні. Пад столлю вісяць сімвалы адразу чатырох канфесій: праваслаўны, каталіцкі, іўдзейскі і мусульманскі.

Устаноўлены на крыніцы інфармацыйны стэнд паведамляе: «Першае згадванне крыніцы адносіцца да 1917 г. Пры яе аднаўленні быў знойдзены крыж і элементы драўляных канструкцыяў зруба, а таксама абрадавыя прадметы, што сведчаць пра тое, што крыніца была асвячоная».

Таксама напісана своеасабівая інструкцыя па ўжыванню вады: «Праз прыродную фільтрацыю вада робіцца крыштальна чыстай і жыватворнай. Ужываць ваду рэкамендуецца з лагоднасцю, пакорай і малітвай. Трафімава крыніца дапамагае тым, хто звяртаецца да яе з добрымі думкамі. Крыніца адноўлена і добраўпарадкавана па даручэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі».

Алесь Грудзіна

Будынак у стыле канструктывізма знаходзіцца ў Шклове (фота)

У Шклове па адрасу: вуліца Фабрычная, дом №3 знаходзіцца будынак, які быў пабудаваны ў перадваенны час у новым тагачасным архітэктурным стылі – канструктывізму. Гэты жылы будынак быў пабудаваны недзе ў пачатку 30-х гадоў для працоўных шклоўскай папяровай фабрыкі “Спартак”.

У 1931 годзе на прадпрыемстве быў прызначан новы дырэктар Аляксееў.  Актыўная дзейнасць новага кіраўніка садзейнічала поспеху, і фабрыка, як правіла, пастаянна выконвала даведзеныя заданні. У 1933 годзе калектыў фабрыкі атрымаў Усесаюзную прэмію ў суме 10 тысяч рублёў. Яна была выкарыставана на паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў у працоўных, у тым ліку на жыллёвае будаўніцтва. У гэтыя гады на фабрыцы працаваля каля 600 рабочых і 80 служачых.

Гістарычная даведка: Канструктывізм (ад лацінскага: constructio – пабудова) – кірунак у архітэктуры, выяўленчым і тэатральным мастацтве, літаратуры ў першай трэці XX ст., які імкнуўся да «канструявання» навакольнага асяроддзя, якое актыўна накіроўвае жыццёвыя працэсы, да стварэння «мастацтва для ўсяго народа».

Прадстаўнікі канструктывізму проціпастаўлялі прастату і падкрэслены ўтылітарызм новых прадметных форм, рэчаў і інш. паказной раскошы. Найбольшае распаўсюджанне канструктывізм атрымаў у архітэктуры, дзе для яго былі ўласцівы збліжэнне мастацтва з практыкай індустрыяльнага побыту, асіметрычнасць контураў будынкаў, агаленне тэхнічнага боку пабудоў, шырокае выкарыстанне шкла замест сцен,  плоскіх дахаў і г.д.

У Беларусі рысы канструктывізму праявіліся ў 1920-1930-я гады у архітэктуры Віцебска і Мінска, як, напрыклад, комплекс БДУ (1928-1931); стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1932), клуб металістаў у Віцебску (1932), Дом культуры ў Бабруйску (1927-1930) і інш.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

Мемарыяльная імпрэза ў роднай вёсцы пісьменніка Васіля Быкава (фотарэпартаж)

22 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна на Віцебшчыне адбылася мемарыяльная імпрэза ў гонар пісьменніка Васіля Быкава, якую наведалі прыхільнікі яго творчасці са Шклова. 

Удзельнікі мерапрыемства  завіталі ў музей-сядзібу славутага пісьменніка, а потым  на сядзібе, у якой калісці месцілася школа, дзе вучыўся хлапчук Васіль Быкаў адбылася імпрэза.

У гонар пісьменніка гучалі прамовы, вершы і музычныя творы.  Сярод удзельнікаў імпрэзы адчувалася асаблівая натхнёнасць.

Гістарычная даведка: Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах. Вядомы як пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Большасць яго твораў – гэта аповесці пра Другую сусветную вайну, пра маральны выбар чалавека ў драматычныя моманты жыцця. У гонар пісьменніка створаны тры музеі – сядзіба-музей у Бычках, на радзіме пісьменніка, музей у Гародні, створаны намаганнямі пенсіянера, ветэрана вайны Мікалая Мельнікава і дача-музей пад Менскам у Ждановічах. Сядзіба-музей, які месціцца на радзіме Васіля Быкава, у невялікай вёсцы Бычкі, Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, быў адкрыты ў гонар яго васьмідзесяцігадовага юбілею. Але яго экспазіцыя размешчаная не ў тым будынку, дзе менавіта нарадзіўся і жыў пісьменнік. Хата была вельмі лядашчая, таму яе разабралі. А на яе месцы пабудавалі новую, практычна дакладную копію той хаты, у якой жыў Быкаў. Ды і гістарычная дакладнасць выкананая ў поўнай меры. У доме прадстаўлены прадметы побыту пісьменніка і яго сям’і. На жаль, іх не так і шмат, але нават тое нямногае, што засталося, дазваляе адчуць атмасферу побыту грандыёзнай постаці ХХ стагоддзя, сапраўднага сына Беларусі – Васіля Быкава. У музеі можна пабачыць тагачасныя ложкі, калыску, некалькі табурэтаў, печ, калаўрот, гліняны посуд, кнігі, абраз маці Божай ды іншае. Па словах Антаніны Быкавай, удавы роднага брата Васіля Быкава і першай загадчыцы дзеючага сядзібы-музея ў Бычках, беларусы ніколі не забываюцца на свайго вядомага земляка.

 Алесь Грудзіна. Фота аўтара

 

Орша – горад Магілёўска-Віцебскага сумежжа (фотарэпартаж)

Орша – горад у Віцебскай вобласці, амаль на мяжы з Магілёўшчынай, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Аршанскага раёна. Буйны транспартны вузел і цэнтр прамысловасці. У горадзе шмат розных архітэктурных славутасцяў.

Адной з асноўных славутасцяў горада Орша з’яўляецца комплекс будынкаў былога калегіума езуітаў. Будынкі якія ўваходзяць у гэты комплекс ўзводзіліся з 1690 па 1803 гады. У нядаўні час дадзены архітэктурны ансамбль быў цалкам адрэстаўраваны і адноўлены. Зараз у галоўным будынку калегіума размяшчаюцца дзіцячая бібліятэка, мастацкая галерэя з выставачнай залай і аддзел культуры гарвыканкама. У іншым будынку комплексу размясціўся “Дом рамёстваў”.

Наступнай славутасцю горада Орша з’яўляецца касцёл Святога Іосіфа, які быў пабудаваны ў 1819 годзе. Дадзены храм першапачаткова меў дзве вежы і трохкутны франтон на галоўным фасадзе паміж імі, але вежы былі разабраны ў 1870 годзе, трохкутны франтон таксама не захаваўся. У астатнім дадзены храм цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча, акрамя таго ён быў нядаўна адрэстаўраваны. Тым не менш, цяпер будынак касцёла ў горадзе Орша выглядае некалькі нетыпова і нязвыкла.

Гістарычны цэнтр горада Орша, дзе і размешчана цяпер большасць архітэктурных каштоўнасцяў, фармаваўся паблізу месца дзе ў Дняпро ўпадае рака Аршыца. Зараз у гэтым месцы маецца таксама невялікі парк. Такім чынам, у цэнтры горада Орша створана вельмі прыемная атмасфера, што прываблівае мноства турыстаў. Тут маецца шмат гістарычных помнікаў, якія пры гэтым размешчаны ў маляўнічых месцах. Акрамя таго, Орша – гэта буйны горад, акрамя саміх славутасцяў тут маецца і ўся іншая неабходная турыстычная інфраструктура, гасцініцы, банкаматы, гандлёвыя цэнтры і гэтак далей.

Значную частку гарадскога насельніцтва складаюць выхадцы з Шклоўскага і Горацкага раёнаў Магілёўшчыны.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

У Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла працягваецца падрыхтоўка да юбілею

У Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла працягваюцца падрыхтоўчыя работы да юбілейных дат гэтай святыні. Менавіта сёлета спаўняецца 170 год (12 жніўня 1849 года), калі шклоўскі касцёл быў асвечана архібіскупам Казімірам Дмахоўскім і 20 год (21 верасня 1999 года) калі нанава адбылося асвячэнне адноўленай святыні кардыналам Казімірам Свёнткам.

За апошнія некалькі год праведзены рамонтна-будаўнічыя работы ў плебаніі, пафарбаван вонкава будынак касцёла, зроблены два ветражы, праведзены іншыя падрыхтоўчыя працы. Зараз пачаліся работы ўнутры храма – часткова аголена ад тынкоўкі цагляная кладка сцен.

Аглядаючы цагляную кладку можна заўважыць, што пры будаўніцве выкарыстоўвалася цэгла якая характэрна да XIX  стагоддзя, так і цэгла, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім – “цэгла-пальчатка”.  Гэтыя артыфакты дадаткова падтвярждаюць высновы ранейшых даследчыкаў шклоўскай святыні,  што для будаўніцтва мураванага касцёла выкарыстоўваліся рэшткі будынка тэатра, які быў пабудаваны ў Шклове ў канцы XVIII стагоддзя яшчэ пры Сямёну Зорычу.

Такім чынам, можна сцвярджаць, што Шклоўскі касцёл Пятра і Паўла ў нейкай ступені паўтарае лёс будаўніцтва галоўнай хрысціянскай святыны – сабора Святога Пятра ў Вацікане, які таксама паўстаў на месцы цырка Нерона.

Гістарычная даведка: У Беларусі цэгла-пальчатка існавала да канца XVIII стагоддзя. Крыніца: А.Трусаў. Манументальнае дойлідства Беларусі XIXVIII стст. – Мінск, 2001

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

Вынос плащаницы в шкловской Спасо-Преображенской православной церкви (Фоторепортаж)

 

Вынос плащаницы в Страстную пятницу совершается в третий час дня, в час смерти Иисуса Христа на кресте.

Страстная пятница, называемая ещё Великой, — это самый скорбный день во всем году (в 2019 он выпал на 26 апреля). Именно в этот день произошло распятие Спасителя человечества Иисуса Христа. В этот день, пока Плащаницу не вынесут из алтаря, всем верующим православным христианам запрещено развлекаться, а также есть и мыться. После того как Плащаница будет возложена в храме, постящимся разрешено употребление воды и хлеба в небольших количествах.

Что такое Страстная пятница? Это богослужение в особом порядке. Во всех церквях повествуются трагические события и страсти, которые в этот день испытал Спаситель.

В Страстную  пятницу верующие всего мира молятся о прощении Господа, благодарят Иисуса за его подвиг, которым он искупил многочисленные грехи человечества, и скорбят о том, что душа человеческая может быть настолько темной, что некогда позволила погибнуть самому светлому.

 

Гістарычная даведка: Вось ужо другое стагоддзе, галоўнай архітэктурнай дамінантай Шклова разам з вежай былой гарадской ратушы з’яўляецца Спаса-Праабражэнская царква. Будынак Спаса – Праабражэскай царквы крыжападобны ў плане, цэнтральнай кампазіцыі. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі васьмігранны светлавы барабан. Паміж крыламі крыжа ўбудаваны 4-ы квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія васьмігранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі купаламі. Інтэр’ер двухсвятлавы, сяродкрыжжа перакрыта злучаным скляпеннем, астатнія часткі залы – цыліндрычнымі скляпеннямі з разпалубкам. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан. Будынак з’яўляецца цікавым помнікам эклектычнай архітэктуры, у якім спалучаны рысы стыляў псеўдавезантыйскага і “мадэрн”.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара