У сераду 2 чэрвеня ў магілёўскай тайм-кавярні “Неба” адбылася танцавальна-спеўная вечарына фармату #skyjam.
Алесь Сабалеўскі
Магілёўскі аблсуд адхіліў скаргу аштрафаванага за асвятленне пратэстнай акцыі журналіста “Магілёўскага рэгіёну”
Суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава адмовіла ў скарзе журналіста інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Алеся Сабалеўскага, аштрафаванага Ленінскім райсудом Магілёва на 30 базавых велічынь за асвятленне мірнай пратэстнай акцыі. Яму інкрымінавалі ч.3 арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Алесь Сабалеўскі: “Не да законаў” усё часцей
Як вядома, у любой краіне Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы, а ўсе вытворныя законы і акты мусяць спрыяць таму, каб гэты асноўны закон выконваўся. Тое ж і з адпаведнымі органамі і ўстановамі – міліцыяй, пракуратурай, судамі, іх асноўная задача і мэта як раз і палягае ў тым, каб сачыць за выкананнем законаў, за захаваннем прававой сістэмы і канстытуцыйнага ладу дзяржавы. Тут трэба ўзгадаць, што дэклараваная ў Канстытуцыі аснова гэтага ладу, а так сама найвышэйшая каштоўнасць і мэта дзяржавы – чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі.
Суд пакараў журналіста “Магілёўскага рэгіёну” штрафам за асвятленне пратэстнай акцыі
Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Таццяна Касцюк 12 лістапада 2020 года пакарала журналіста “Магілёўскага рэгіёну” Алеся … чытаць далей
Аднавіўся суд над журналістам “Магілёўскага рэгіёну” Алесем Сабалеўскім
Судовы працэс па справе журналіста “Магілёўскага рэгіёну” Алеся Сабалеўскага аднавіла суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Таццяна … чытаць далей
Журналіста “Магілёўскага рэгіёну” чакае чарговы суд
Карэспандэнта інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Алеся Сабалеўскага 10 лістапада выклікаюць у суд Ленінскага раёна Магілёва для … чытаць далей
Журналіст 6tv.by Алесь Сабалеўскі выйшаў на волю пасля трох сутак затрымання
Ленінскі райсуд Магілёва адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу нашага журналіста Алеся Сабалеўскага, які дагэтуль трое сутак правёў у ізалятыра часовага ўтрымання, будучы адміністрацына затрыманым за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасня.
У той дзень Сабалеўскага затрымалі на Пушкінскім праспекце, дзе ён рабіў рэпартажы з “Маршу герояў”, і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва. Пасля ён быў змешчаны ў ІЧУ, дзе знаходзіўся і падчас суда. Праўда, насуперак правілам, журналіста судзілі не ў Кастрычніцкім, а ў Ленінскім райсудзе горада. Судовы працэс праходзіў па відэасувязі.
Суддзе Таццяне Касцюк хапіла менш за 10 хвілін, каб зачытаць тое, у чым абвінавачвае Сабалеўскага міліцыя – у знаходжанні з 14 да 15 гадзін 13 верасня каля гандлёвага цэнтру “Атрыум”, дзе ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Журналіст цалкам адрынуў абвінавачванне і заявіў, што напісаннае ў пратаколе не адпавядае рэчаіснасці. Пасля гэтага суддзя Касцюк абвесціла, што накіроўвае матэрыялы справы затраманнага ў Кастрычніцкі РАУС на дапрацоўку.
Журналіста ж, як ён потым паведаміў, адвезлі у абласное ўпраўленне камітэта судовых экспертыз, дзе не толькі ўзялі адбіткі пальцаў, але і асобна перафатаграфавалі яго ў профіль і анфас. Пасля гэтага затрыманнага вызвалілі, бо сцякаў тэрмін трохсутачнага затрымання, якое дазваляецца да вынясення судовага вердыкту.
Паводле Сабалеўскага, ўсё, што з ім адбылося, гэта ціск і непрыхаваны пераслед за журналісцкую дзейнасць. Ён дзякуе ўсім, хто за яго хваляваўся.
Падрабязны расповяд, што адбывалася з журналістам Алесем Сабалеўскім гладзіце на відэа:
Уладзімір Лапцэвіч
Патрабуем неадкладнага вызвалення нашага журналіста Алеся Сабалеўскага!
Учора, 13 верасня 2020 года, напрыканцы чарговай акцыі пратэсту быў затрыманы журналіст “Магілёўскага рэгіёну” Алесь … чытаць далей
Журналіст 6tv.by Алесь Сабалеўскі выйшаў на волю
Журналіст 6tv.by Алесь Сабалеўскі сёння, 7 верасня, выйшаў на волю пасля васьмі сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавам мерапрыемстве, што прайшло ў Магілёве 30 жніўня 2020 года. У ізалятыры часовага ўтрымання (ІЧУ) на яго быў складзены новы пратакол з аналагічным абвінавачваннем па арт. 23.34 КаАП адносна дэманстрацыі 23 жніўня, з якой журналіст таксама вёў анлайн-трансляцыю.
Пра тое, што на Алеся Сабалеўскага зноў пачаты адміністрацыйны працэс стала вядома па выхадзе журналіста з ІЧУ. Праўда, пакуль, акрамя складзенага пратакола за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавам мерапрыемстве і апытання, пра гэты працэс нічога не вядома, у прыватнасці, калі адбудзецца суд.
Стаўленне адбыўшага адміністрацыйны арышт журналіста да сітуацыі, што склалася з ім тая ж што і падчас суда. “Я яшчэ на суде казаў, што гэта прававое бязмежжа. Як можна журналіста затрымліваць за тое, што ён працуе?” – казаў Сабалеўскі на ганку КПП ІЧУ.
Падчас арышту журналіст трымаў галадоўку пратэста супраць дзеяннеў, якія прымянілі да яго супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва. 30 жніўня падчас мірнага антылукашэнкаўскага шэсця яны брутальна затрымалі яго, нягледзячы на тое, што ён выконваў свае прафесійныя абавязкі – асвятляў падзею, якая адбывалася ў горадзе. Тое ж самае ён рабіў і на іншых акцыях, у тым ліку і 23 жніўня. Паводле Сабалеўскага, ён меркаваў, што яго сёння, у дзень заканчэння арышту, зноў асудзяць. Аднак гэтага не адбылося.Журналіст адзначаў, што новы адміністрацыйны працэс распачаў той жа супрацоўнік Ленінскага РАУС Паўлаў, які складаў на журналіста і папярэдні пратакол.
Сабалеўскі таксама паведаміў, што пасля суда, які адбыўся 1 верасня, ён напісаў заяву ў Ленінскі РАУС аб тым, што падчас стрыма на вуліцы Піянерскай нехта здзейсніў хуліганскі ўчынак – скінуў на людзей, і ў тым ліку на журналіста, з вакна гаршок з кветкамі. “Яшчэ я напісаў скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў Ленінскага РАУС, за тое, што мяне затрымалі без усялякіх прававых падстаў як журналіста, і што я абвесціў галадоўку ў знак пратэста супраць гэтых дзеянняў”, – заявіў Алесь Сабалеўскі.
Нягледзячы на галадоўку, журналіст сцвярджае, што пачувае сябе добра, а ІЧУ ён назваў “міні-санаторыем”, дзе “ўсё было добра” і ніякіх прэтэнзій ні да адміністрацыі, ні да супрацоўнікаў установы ён не мае.
Нагадаем, што ўвечары 30 жніўня невядомыя людзі ў штацкім адзенні затрымалі Алеся Сабалеўскага, прымусіўшы яго спыніць онлайн-трансляцыю, якую ён вёў як журналіст 6tv.by. Даведацца пра тое, што ён затраманы міліцыяй, удалося толькі праз дзень. На дзеянні міліцыянераў у абласную пракуратуру была напісана скарга з боку кіраўніцтва Магілёўскага аддзялення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
1 верасня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова пакарала Сабалеўскага васьмю суткамі арышта за нібыта парушэнне часткі 1 артыкула 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Фота: Іван Барысаў
Відэа: Яўген Глушкоў
Тэкст: Уладзімір Лапцэвіч
Журналіста “Магілёўскага рэгіёну” “упакавалі” на 8 сутак. Ён абвясціў галадоўку (Відэа)
Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова 1 верасня пакарала карэспандэнта інтэрнэт-парталу “Магілёўскі рэгіён” Алеся … чытаць далей