Магілёўскія журналісты Аляксандар Буракоў і Ўладзімер Лапцэвіч адбылі палову з 20-дзённага адміністрацыйнага арышту. За гэты час адвакатам не ўдалося зь імі сустрэцца. Ад саміх журналістаў вядома, што першыя тры дні няволі яны трымалі галадоўку, пратэстуючы супраць нялюдзкага, як яны казалі на судах, абыходжаньня зь імі ў ізалятары, паведамляе Радыё Свабода.