Галоўная » Аляксандр Сідарэўскі

Журналіст-фрылансер Аляксандр Сідарэўскі вызваліўся пасля арышту (Відэа)

Увечары 22 лістапада ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве пакінуў журналіст-фрылансер Аляксандр Сідарэўскі, прабыўшы пад арыштам агулам 15 сутак.

Нагадаем, што Сідарэўскага затрымалі 13 лістапада ў Ленінскім райсудзе Магілёва. Туды ён прыйшоў як відэааператар на працэсс над іншым журналістам – карэспандэнтам “Магілёўскага рэгіёну” Алесем Сабалеўскім.

12 кастрычніка суддзя Магілёўскага райсуда Максім Курпачэнка асудзіў Сідарэўскага на 15 сутак арышту па ч.3 арт.23.34 КаАП. Раней журналіст трое сутак правёў да суда і быў вызвалены.

Адзначым, што цягам бягучага года, Аляксандр Сідарэўскі некалькі разоў быў аштрафаваны за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ (арт.22.9 КаАП).

Уладзімір Лапцэвіч

Старшыня БАЖ: беларускія ўлады перашкадзжаюць працы журналістаў

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец бачыць у прысудзе максімальнага адміністрацыйнага арышту аператару тэлеканала … чытаць далей

Журналіст «Белсата» Аляксандр Сідарэўскі выйшаў на свабоду ў Магілёве

Суд Магілёўскага раёну 5 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу журналіста Аляксандра Сідарэўскага. Журналіста вінавацілі ва ўдзеле … чытаць далей