В Международный женский день в городе Костюковичи проходил концерт Арт – группы «Беларусы». Для тех, кто не знает, это вокально – эстрадная группа, созданная в феврале 2005 года в Минске, композитором Валерием Шматом. Солисты группы были набраны из состава Концертного мужского хора Федерации профсоюзов Беларуси, дирижером которого являлся Валерий Шмат.
беларусы
Сусветны кангрэс беларусаў (Відэа)
31 кастрычніка – 1 лістапада 2020 года адбыўся Сусветны кангрэс беларусаў, арганізаваны прадстаўнікамі супольнасці “Беларусы замежжа”.
Кангрэс стаў падзеяй сусветнага маштабу. Упершыню на анлайн-платформе беларускія дыяспары ўсяго свету аб’ядналі свае сілы для арганізацыі дыялогу пра будучыню Беларусі.
Гэта падзея стала пляцоўкай для абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгій выхаду з крызісу, аднаўлення адносін паміж беларусамі ўсяго свету і ўсталявання новых сувязяў.
Правядзенне Кангрэса дазволіла сфарміраваць 29 тэматычных секцый, у рамках якіх былі закрануты самыя актуальныя праблемы Беларусі ў сферы правоў і свабод чалавека, эканамічнага развіцця і прыцягнення інвестыцый, міжнароднага партнёрства і рэфармавання дзяржаўнага сектара, фінансавай палітыкі і сацыяльнага страхавання, навуковага прагрэсу, тэхналагічнага развіцця грамадства і праблемы абнаўлення якаснага складу міліцыі, сістэмы адукацыі і аховы здароўя, узаемаадносін царквы і свецкага грамадства.
У праграму Кангрэса былі ўключаныя больш за сто аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятыў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспертаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім свеце ў розных часавых паясах:
Святлана Ціханоўская, Івонка Сурвіла, Павел Латушка, Арцём Лядоўскі, Валер Цапкала, Вераніка Цапкала, Вольга Карач, Ігар Ляшчэня, Сяргей Чалы, Наталля Радзіна, Сяргей Дылеўскі, Вадзім Пракоп’еў, Аляксандра Герасіменя, Мікалай Халезін, Сяргей Навумчык і многія іншыя.
Мікалай Халезін, кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра: «Сусветны кангрэс Беларусаў – гэта гістарычная падзея, якую можна параўнаць толькі з Першым з’ездам беларусаў свету 1993 года. Але цяперашні Кангрэс стаў для мяне больш значным, паколькі адбылася радыкальная трансфармацыя сітуацыі, звязанай з прадстаўніцтвам беларусаў у свеце, і змянілася беларуская супольнасць, ператварыўшыся з закрытага ў адкрыты свету клуб, які прымае ў свае шэрагі не толькі этнічных беларусаў, але і ўсіх людзей, якія носяць у сабе хаця б часцінку любові і спагады да Беларусі».
Беларусы ўсяго свету адзіныя ў імкненні пабудаваць новую свабодную Беларусь і перакананыя ў неабходнасці расследавання ўсіх крымінальных злачынстваў, прыцягненні вінаватых да адказнасці, вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і правядзенні новых сумленных выбараў у Беларусі.
Адным з галоўных вынікаў Першага Сусветнага кангрэса беларусаў стане Рэзалюцыя, у якой будуць выразна сфармуляваны ўсе патрабаванні беларусаў, неабходныя для аднаўлення статусу Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай і прававой дзяржавы.
Таксама будзе працягнутая праца па ўжо сфарміраваных секцыях і будуць створаны новыя. За далейшымі дзеяннямі і ініцыятывамі каманды Кангрэса можна сачыць на нашым сайце і сацыяльных сетках:
Сайт: https://belaruscongress.org
Facebook: https://www.facebook.com/belaruscongress
Instagram: https://instagram.com/belaruscongress
Telegram: https://t.me/belaruscongress
Twitter: https://twitter.com/belaruscongress
YouTube – https://BelarusCongress.org