Галоўная » Белыничи » Page 23

Дарогі, якія вядуць на вяршыню Нацыянальнага хіт-парада

Учора, 9 лютага, на тэлеканале Беларусь-3 адбыўся чарговы тур Нацыянальнага хіт-парада. Другое месца на сённяшні дзень займае музыкант з Бялынічаў Юры Несцярэнка з песняй “Дарога, дарога” (уяўляе сабой аўтарскую перапрацоўку народнай песні “Тры дарогі” у аранжыроўцы Сяргея Сухамліна).

Першы раз “Дарога” прагучала напачатку года ў перадачы “Наперад у мінулае” Аксаны і Анатоля Вечараў. А потым патрапіла ў шорт-ліст Нацыянальнага хіт-парада. Такім чынам, прыкладна месяц Юры Несцярэнка ўдзельнічае ў музычным турніры. Прагаласаваць за земляка можна па спасылцы

https://3belarus.by/be/shows/nacyyanalny-hit-parad

Юры Несцярэнка не аднойчы удзельнічаў у праектах нацыянальнага тэлебачання і радыё (на выставе “СМІ ў Беларусі” прадстаўляў кліп “Неба навокал”, зняты пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі; удзельнічаў у юбілейных мерапрыемствах ды іншых асобных праектах).

Бялыніцкі музыкант у розныя часы выступаў у студыях радыё і тэлебачання як сола-выканаўца, альбо са сваімі гуртамі “White Night Blues” і “Нестары Бэнд” , а таксама з сумеснымі праектамі “Мірнае Мора” з Ірынай Снапковай і “Збег абставінаў” разам з Вольгай Акуліч.

На фотаздымках: Падчас аднаго з запісаў у студыі Белтэлерадыёкампаніі

Тэкст Дзмітрый Нікалаеў, фота Вікторыя Ляйкоўская

Ещё один бывший белыничанин стал заместителем главы Администрации президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил 30 января Валерия Бельского заместителем главы Администрации Президента, передает БЕЛТА. … чытаць далей

Чароўныя назвы ў бялыніцкім кінатэатры (відэа)

“Чароўныя назвы” – гэта кніга для дзяцей. А дакладней, – для малодшых школьнікаў.

 

Загадкі (пра звяроў, птушак, рыб, пра расліны і грыбы), а таксама казкі і байкі, вершы і нават невялікія паэмы жартоўнага характару – такі змест гэтай кнігі. Напісаў кнігу Юры Несцярэнка, а малюнкамі аздобілі сямігадовая Саша і дзесяцігадовая Аня Несцярэнкі, прафесійныя фатаздымкі зрабіла Вольга Акуліч. Асобныя вершы, казкі ды некаторыя загадкі раней друкаваліся ў розных выданнях. Макет кнігі падрыхтаваны да друку і чакае свайго часу ў тыпаграфіі.

Першая сустрэча з юнымі чытачамі з нагоды падрыхтоўкі кнігі адбылася ў магілёўскай дзіцячай бібліятэцы №9 напрыканцы 2019 года. А 4 студзеня 2020 года супрацоўнікі Бялыніцкай дзіцячай бібліятэкі дапамаглі зладзіць ў памяшканні кінатэатра “Зорка” сустрэчу з вучнямі СШ №1 і СШ №2.

Дзеці ў залі з вялікім задавальненнем і цікавасцю вялі дыялог на беларускай мове з вядучымі, асабліва спадабалася разгадваць загадкі. За музычную частку на гэтай папярэдней прэзентацыі адказвала Надзея Несцярэнка, мама Сашы і Ані. Разам сямейны калектыў праспяваў “Лета”, “Чорна-белыя сны”, “Вось так апраналіся” – песні, напісаныя на вершы з кнігі, якую сямейны калектыў меў гонар прэзентаваць.

“Хацелася б, каб кніга знайшла сваіх чытачоў і ў сем’ях, і ў дзіцячых садках, і ў школах” – сказаў напрыканцы імпрэзы Юры Несцярэнка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, музыкант, аўтар шматлікіх беларускіх праектаў.

Тэкст: Дзмітрый Нікалаеў

Фота і відэа: Яўген Глушкоў