Галоўная » библиотека

Магілёўская абласная бібліятэка будзе вучыць дзяцей чытаць па-беларуску

Адзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў распачынае цыкл анлайн-мерапрыемстваў “Чытаем па-беларуску разам”, пішуць у афіцыйным ФБ супрацоўнікі бібліятэкі.

Сачыце за нашымі выпускамi ў сацыяльных сетках, і мы пазнаёмім вас з лепшымі творамі беларускай літараратуры, якія напоўнять душы маленькіх чытачоў добрымі пачуццямі, дапамогуць ўбачыць жыццёвую мудрасць і знаходлівасць.

 

Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага (відэа)

У абласной бібліятэке г. Магілёва, у аддзеле мастацтва прайшла сустрэча, прысвечаная 210 гадавіне з дня нараджэння вядомага беларускага мастака 19-га стагоддзя Івана Хруцкога (1810-1885) пад назвай “Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага”

У импрэзе распавядалася пра жыццё і творчасць мастака.

Хруцкі Іван Фаміч увайшоў у гісторыю сусветнага жывапісу як заснавальнік класічнага нацюрморта і як аўтар шматлікіх партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў.

У 1836 годзе Хруцкі быў узнагароджаны Галоўным Срэбраным мэдалём Акадэміі Мастацтваў за яго натурморты. Таксама Іван Хруцкі пісаў вельмі добрыя партрэты.  У 1839 годзе яму быў прысвоены тытул акадэміка.

Сёння творы І. Хруцкага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі, Нацыянальным музеі ў Варшаве, прыватных зборах. Яму прысвечаны паштовыя маркі і сярэбраная калекцыйная манета. Таксама яго нацюрморт намаляваны на 1000 рублёвай банкноце РБ.

У зале сабраліся сябры ТБМ (Таварыства Беларускай Мовы) і аматары творчасці Івана Хруцкага. Ва ўсіх была магчымасць азнаёміцца з гісторыяй жыцця беларускага жывапісца і яго працамі.

Аднак, ў юбілейным годзе, не гледзячы на намаганьні магілёўскіх музейных работнікаў, ніводнай карціны не будзе дэманстравацца на выставах у Магілёве. Чаму? Пра гэта вы даведаецеся з сюжэту.

 

 

Яўген Глушкоў

В «арт-окнах» Центральной библиотеки Могилёва разместилась выставка молодой художницы

В Центральной городской библиотеки в рамках креатив-проекта «Арт-окно как объект культурного пространства библиотеки» открылась оконная выставка работ … чытаць далей

Бажаўцы Магілёўшчыны лічаць, што кнігі Святланы Алексіевіч павінны дайсці да чытачоў Магілёўскай вобласці

Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Магілёўскай вобласці на сходзе прынялі адмысловую заяву, у якой выказалі … чытаць далей

«Ўсё пра ЗША» цяпер могуць даведацца магілёўцы (фота)

4 мая ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы ўрачыста адкрылі Партнёрскі цэнтр «Ўсё пра ЗША». Імпрэзу наведалі Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі і аташэ ў пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Элізабэт Льюіс.

У рамках праграмы бібліятэчнага партнёрства амерыканская амбасада перадала нашай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы абсталяванне для Партнёрскага цэнтру і інавацыйнай лабараторыі MakerSpace, кнігі, розныя адукацыйныя і іншыя матэрыялы, прысвечаныя культурнай разнастайнасці Амерыкі.

​Сімвалічную стужку перад адкрыццём цэнтру пераразаюць Роберт Райлі і Сухарукава Раіса Нікандраўна – дырэктар рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Невялікае памяшканне новага Партнёрскага цэнтру ледзь умясціла ўсіх запрошаных на адкрыццё прадстаўнікоў уладаў і бізнесу, грамадскіх арганізацый і навучальных устаноў, ну і канешне шматлікіх рэпарцёраў. Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі і аташэ ў пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Элізабэт Льюіс (на здымку злева). Загадчыца Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі ​Ганна Мядзвецкая. Шчарбакоў Сяргей Сяргеявіч – намеснік старшыні дзяржкамітэту па навуцы і тэхналогіям. У памяць аб падзее Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі атрымаў малюнак навучэнца магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў.У культурным цэнтры можна знайсці шмат цікавых выданняў самай рознай тэматыцы – культурніцкіх, мастацкіх, навукова-папулярных, літаратуры для дзетак і адукацыйнай. У асноўным прадстаўлены кнігі, альбомы і часопісы на англійскай мове, але ёсць руска- і беларускамоўныя выданні. Ну і як жа ў наш час без сэлфі, ды яшчэ з гэткімі арыгінальнымі памятнымі сувенірамі)

 

Па словах Роберта Райлі, падобныя цэнтры ствараюцца для пашырэння інфармацыі пра Злучаныя Штаты Амерыкі, каб разбураліся стэрэатыпы, што існуюць у некаторых краінах у дачыненні да ЗША.

Акрамя адкрыцця цэнтру «Ўсё пра ЗША», невялічкая дэлегацыя амбасады Злучаных Штатаў на чале з Робэртам Райлі наведала мемарыял «Буйніцкае поле». Дыпламат усклаў кветкі да капліцы і паразмаўляў з рэпарцёрамі.

Невялічкая дэлегацыя амбасады Злучаных Штатаў на чале з Робэртам Райлі. ​Кветкі абаронцам Магілёва ад амбасады ЗША. ​Хвіліна маўчання ў памяць пра тых, хто загінуў пад час вайны. Імправізаваная прэс-канферэнцыя для мясцовых рэпарцёраў Наведванне мемарыялу было першай запланаванай справай у гэты дзень. Далей, акрамя адкрыцця Прэзентацыйнага цэнтру ў АНТБ, амерыканскі дыпламат сустрэўся з кіраўніком магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Уладзімірам Даманеўскім, пад час сустрэчы былі абмеркаваныя бягучыя і перспектыўныя праекты ў вобласці.

Партнёрскі цэнтр «Ўсё пра ЗША» можа наведаць любы ахвочы. Магілёўская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка, дзе ён пачаў працаваць, месціцца па адрасе – Магілёў, вул. Касманаўтаў, дом 19 (шосты паверх). Бібліятэка працуе з 8-30 да 19-00 у працоўныя дні, з 10-00 да 18-00 у суботу, нядзеля – выходны.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара