И это несмотря на то, что уже на протяжении нескольких месяцев Виталий Макаренко большую часть времени находится за пределами Беларуси.
БНФ
Дэмакратычныя аб’яднаньні Беларусі патрабуюць вызваленьня Рыгора Кастусёва
Кіраўнікі дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі выступілі з супольнай заявай з нагоды затрыманьня старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Крутой маршрут: из Шклова в СИЗО КГБ (Видео)
В эфире 6tv.by рассказываем про задержание лидера оппозиционной Партии БНФ Григория Костусева.
Партия БНФ требует освободить своего лидера Костусева и дать ему возможность на свободе опровергнуть все подозрения
Руководство Партии БНФ выступило с заявлением, в котором требует освободить своего председателя Григория Костусева и дать ему возможность на свободе «опровергнуть все подозрения и дать исчерпывающие объяснения относительно любых обвинений в свой адрес».
У Шклове затрымалі зяця Рыгора Кастусёва
Раніцай ў Шклове быў затрыманы Дзмітры Антончык, зяць лідэра БНФ Рыгора Кастусёва. Як паведамляе яго … чытаць далей
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў КДБ
Рыгора Кастусёва затрымалі ўвечары 12 красавіка ў Шклове, пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго сваякі. … чытаць далей
«Сапраўдны мясцовы лідэр». Чым вядомы актывіст Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты
Актывісту Вітольду Ашурку зь Бярозаўкі далі адзін з самых вялікіх тэрмінаў «за пратэсты» — 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Паспрабавалі разабрацца, чым ён небясьпечны для ўлады, а таксама які ён чалавек і сябар.
Партыя БНФ прыняла заяву ў абарону нацыянальнай сымболікі
19 сьнежня Сойм Партыі БНФ адзінагалосна прыняў заяву ў абарону беларускай нацыянальнай сымболікі – бела-чырвона-белага сьцягу і гербу “Пагоня”.
Старшынёй Партыі БНФ пераабраны Рыгор Кастусёў
На XX з’ездзе Партыі БНФ, які прайшоў 7 лістапада ў Мінску, старшынёй ПБНФ пераабраны Рыгор Кастусёў. Адначасова ён зноў быў абраны старшынёй Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.
«Дзяды супраць тэрору» ў Магілёве. Бяз масавых пратэстаў і зь нешматлюднай памінальнай імпрэзай
У нядзелю, 1 лістапада, дзясятак чалавек традыцыйна сабраліся на Дзяды ля Крыжа памяці на праспэкце Дзьмітрава. Як патлумачылі арганізатары, памінальная імпрэза шырока не анансавалася, «каб на месцы жалобы па ахвярах бальшавіцкага і сталінскага тэрору не хапалі людзей невядомыя асобы ў чорным», паведамляе Радыё Свабода.
«Людзі з псыхалёгіяй катаў паўтараюць цяпер тое, што тут адбывалася ў 1920–1930 гады», — кажа ля Крыжа кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка.
«Непакаранае вяртаецца ў яшчэ больш пачварнай форме, — упэўнены ён. — Мы спадзяваліся, што ХХІ стагодзьдзе стане часам, у якім пераможа цывілізацыя, культура, будуць узятыя новыя духоўныя вышыні, але бачым, што 1930-я і цяперашні час зьнітаваліся крывавай повязьзю».
Памінальная імпрэза доўжылася блізу гадзіны. Міліцыі на месцы яе правядзеньня не было. Пазьней стала вядома, што сілавікі былі ля крыжа за дзьве гадзіны да пачатку. Паводле відавочцаў, адзін зь міліцыянтаў зрэзаў з памятнага знака бел-чырвона-белую стужку.
Звыкла цэнтар гораду блякавалі сілавікі. Імі кантраляваліся патэнцыйныя пляцоўкі гуртаваньня пратэстоўцаў, якія згадваліся ў тэлеграм-каналах. Прыпынак грамадзкага транспарту насупраць гарвыканкаму, як афіцыйна паведамлялася, зь меркаваньняў бясьпекі закрылі, бо на прылеглай плошчы маглі сабрацца на «несанкцыянаваную акцыю» грамадзяне.
Пад асаблівай увагай міліцыі знаходзілася пешаходная вуліца Ленінская. На ёй было ажыўлена. Жанчыны шпацыравалі з букетамі кветак і лісьця. Зьбірацца ў групы мінакам не давалі. Вуліцу патрулявалі міліцыянты і сілавікі ў чорнай вопратцы. Паводле відавочцаў, усіх, хто гуляў тут, здымалі на відэа. Сядзець на лаўках і надоўга затрымлівацца ля вулічных музыкаў не дазвалялася.
«Апошні месяц на гэтай вуліцы па нядзелях увялі камэнданцкі час, — абураецца пажылы мужчына. — Я тут з маленства жыву, і такога не было. Ідзеш і азіраесься, каб цябе не забралі. Ужо і ня ведаеш, што тут можна рабіць, а што не».
Праваабаронцы з пазбаўленага рэгістрацыі цэнтру «Вясна» кажуць пра аднаго затрыманага. Мужчыну забралі зь бел-чырвона-белым сьцягам. Ён у Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.
Апошнюю масавую акцыю пратэсту «Народную інагурацыю» Ціханоўскай у Магілёве прыхільнікі пераменаў зладзілі 27 верасьня. Некалькі дзясяткаў удзельнікаў разагнала міліцыя з ужываньнем сілы і спэцсродкаў.
Цяпер пратэстоўцы зьбіраюцца невялікімі групамі на пешаходнай вуліцы Ленінскай, праводзяць удалечыні ад гарадзкога цэнтру адзіночныя пікеты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды ладзяць «партызанскія вылазкі» ў спальных раёнах, вывешваючы нацыянальную сымболіку, якую ліквідуюць сілавікі і камунальнікі.
Напярэдадні ў тэлеграм-каналах паведамлялася пра дзясятак лякальных акцыяў па горадзе. У розных яго частках вывешваліся бел-чырвона-белыя сьцягі, ладзіліся пэрформансы да Хэлоўіна, з атрыбутыкай, дапасаванай да цяперашняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
Фота: Радыё Свабода