Галоўная » Бобруйск » Page 39

Фотарэпартаж з адкрыцця помніку Алесю Адамовічу ў Глушы

Бюст беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Алесю Адамовічу ўрачыста адкрылі на яго радзіме – у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.

Цырымонія адкрыцця адбылася 9 лістапада і сабрала значную колькасць гасцёў з розных рэгіёнаў краіны. Бюст усталявалі на цэнтральнай вуліцы пасёлка, каля Дому культуры. Галоўным ініцыятарам ідэі ўсталяваць помнік знакамітаму беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу быў актывіст Андрусь Архіпенка, а сам бюст стварыў скульптар Генік Лойка, вядомы яшчэ і як аўтар помніку Тадэўшу Касцюшцы, што некалькі год таму ўсталявалі на радзіме нацыянальнага героя. Дарэчы, гэтак жа, праз народныя ахвяраванні, былі сабраныя і неабходная сродкі на помнік Алесю Адамовічу, а найбольшы ўнёсак у агульную справу зрабілі пісьменніца Святлана Алексіевіч і заснавальнік парталу Тут.бай Юрый Зісер.

Перад адкрыццём Галоўны ініцыятар ідэі – актывіст Андрусь Архіпенка Дачка пісьменніка Натальля Адамовіч Скульптар Генік Лойка Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу і старшыня арганізацыі ТБМ імя Скарыны Алёна Анісім Старшыня Магілеўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека

На адкрыццё ў Глушу прыехала нямала вядомых людзей. Безумоўна, адным з галоўных арганізатараў усяго дзейства была дачка пісьменніка Наталля Адамовіч, улады прадстаўлялі Старшыня Глушанскага сельскага савету Марыя Сушчанка і начальнік аддзелу ідэалагічнай працы Бабруйскага райвыканкаму Галіна Чарнова. З віншавальнымі словамі выступілі дэпутат Палаты Прадстаўнікоў і старшыня арганізацыі ТБМ імя Скарыны Алёна Анісім, старшыня Магілёўскай  суполкі Саюзу пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека.
Перад цырымоніяй адкрыцця помніка госці імпрэзы ўсклалі кветкі да мемарыяльнай брацкай магілы воінам і партызанам, што загінулі пад час вайны. Пасля ўсе разам наведалі глушанскія могілкі, дзе пахаваны побач з бацькамі і сам Алесь Адамовіч. Праваслаўны святар правёў на магіле памінальны абрад.

Кветкі да абеліску воінам, што загінулі ў баях Памінальная служба на магіле Алеся Адамовіча Каля магілы матулі пісьменніка

Трэба адзначыць, што ўсталяваны бюст – першы помнік Алесю Адамовічу не толькі на малой радзіме, але і ўвогуле ў Беларусі, і нават у свеце. Да гэтага ў памяць пра знакамітага пісьменніка была толькі ўсталяваная памятная шыльда ў Маскве. У мінулым годзе ў Глушы з’явіўся арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча», і так сама з ініцыятывы Андруся Архіпенкі. На прыпынку грамадскага транспарту ў пасёлку быў намаляваны партрэт пісьменніка і цытатай з ягонага твору.

Памёр Алесь Адамовіч 26 студзеня 1994 году ў Маскве. А ў 1996-м годзе, да 70-годдзя пісьменніка, месцячы прапанавалі перайменаваць у памяць Алеся Адамовіча цэнтральную вуліцу пасёлка – Кастрычніцкую, дзе зараз і ўсталяваны бюст, але на той момант улады не падтрымалі ініцыятыву. Зараз працягваецца збор сродкаў на стварэнне музею пісьменніка ў Глушы, які плануюць адкрыць у старым будынку былой аптэкі тут жа ў Глушы, дзе пад час вайны працавала маці Алеся Адамовіча.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

Больш фота:

Лучшим спектаклем фестиваля в Бобруйске признана постановка Киевского академического театра «Золотые ворота»

В Бобруйске завершился VII Республиканский фестиваль национальной драматургии. Бурные обсуждения и эксперименты стали его отличительной особенностью.

В этом году расширились границы театрального форума. Белорусскую драматургию представляли коллективы из Беларуси, России, Украины и Грузии. Приехали гости из Литвы, Латвии, Польши и даже Южной Кореи.

Зрители увидели классические и экспериментальные спектакли, но все по произведениям белорусских авторов — пьесы, мюзиклы, моноспектакли. Дополнили программу лекции, экскурсии, презентации, обсуждения, читки при поддержке Центра белорусской драматургии и Центра экспериментальной режиссуры.

Лучшим признали спектакль «Папа, ты меня любил?» Киевского академического театра «Золотые ворота».

В номинации «Лучшая мужская роль» наградили Дмитрия Попченко, сыгравшего Стаса в спектакле «Летели качели» Гомельского городского молодежного театра. За лучшую женскую роль отметили Анну Семеняко — Дину из спектакля «Сирожа» Республиканского театра белорусской драматургии. Александр Ярема («Папа, ты меня любил?») и Лиза Астрахова («Летели качели») получили награды за лучшие роли второго плана.

Лучшей пьесой современного белорусского автора назвали «Тихий шорох уходящих шагов» Дмитрия Богославского. В номинации «Лучшая режиссура» победил спектакль «Сирожа» Республиканского театра белорусской драматургии. «Лучшая сценография», по мнению жюри, у спектакля «Сиртаки» Могилевского областного театра драмы и комедии имени Дунина-Марцинкевича.

Белорусская драматургия не просто существует, а активно развивается, считает начальник главного управления государственных специальных культурных мероприятий и профессионального искусства Министерства культуры Ирина Дрига:

— Она становится привлекательной не только для белорусских театров, но и за рубежом. Во многом этому способствует бобруйский фестиваль, который с 2015 года сменил формат и основной упор сделал на популяризацию современной национальной драматургии.

СБ, фото Александра АНТАШКЕВИЧА

Центризбирком: число кандидатов в депутаты Палаты представителей сократилось до 523 человек

Количество кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания сократилось с 560 до 523 человек, сообщила … чытаць далей

В Бобруйском онкологическом диспансере заработал новый маммоскан

В Бобруйском онкологическом диспансере заработал новый маммоскан. Современный аппарат позволит проводить скрининги ранней стадии рака … чытаць далей

У Бабруйску мясцовая газета і друкарня адмовіліся друкаваць праграму кандыдата з-за слоў “З Лукашэнка ў краіны няма будучыні”

Прычым на друкарні адмову патлумачылі тым, што ў іх зламалася апаратура, і адрамантуюць яе толькі калі кандыдат прыбярэ слова пра Лукашэнку. Магія, лічыць mspring.online.

Аляксандр Комар. Фота Радыё Свабода

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Комар паскардзіўся на трэшовую цэнзуру з боку мясцовай друкарні і газеты “Бабруйскае жыццё”.

Рэдакцыйная калегія выдання пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Віталя Аўсеенкі адмовілася друкаваць перадвыбарчую платформу Комара, пакуль ён не прыбярэ з яе словы пра прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Журналістам дзяржаўнай газеты не спадабалася фраза “З Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Ён завёў краіну ў тупік”. Яны рэкамендавалі кандыдату перафармуляваць тэкст, у адваротным выпадку – адмова ў публікацыі.

У Бабруйскай узбуйненай друкарні пайшлі далей. Кіраўніцтва друкарні заявіла Аляксандру Комару, што вырабіць агітацыйныя ўлёткі ў патрэбныя тэрміны немагчыма, паколькі «адбылася паломка тэхнічнага абсталявання».

Як заявіў кандыдат у дэпутаты, на словах яму патлумачылі, што “паломка” таксама звязана з фразай пра Лукашэнку і ліквідуюць яе, калі ён прыбярэ словы пра прэзідэнта.

Бабруйская-Ленінская акруга №78 пакуль самая незвычайная з усіх выбарчых акругаў Магілёўскай вобласці. Акрамя дзіўнай цэнзуры, на якую наткнуўся Аляксандр Комар, у гэтай жа акрузе раптам зняліся з выбараў два кандыдаты, якія працуюць у дзяржаўных установах.

Галоўным кандыдатам на перамогу па акрузе лічыцца Ірына Рынейская – дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, якая доўгі час займала кіруючую пасаду ў Бабруйскім гарвыканкаме.

В Бобруйске рабочий получил смертельную травму при проведении работ по ремонту здания

Бобруйским межрайонным отделом Следственного комитета выясняются обстоятельства смертельного травмирования работника организации, сообщает пресс-служба Следственного комитета.

По данным следствия, днем 30 октября в Бобруйске при проведении работ по ремонту здания с высоты около 7 метров упал 61-летний каменщик одной из организаций. От полученных телесных повреждений мужчина скончался. 

На место происшествия выбывала следственно-оперативная группа. Следователями совместно с представителями Государственного комитета судебных экспертиз и Департамента государственной инспекции труда проведен осмотр места происшествия. Изъята документация по охране труда и технике безопасности. Назначена судебно-медицинская экспертиза.

По результатам первоначальных проверочных мероприятий следователями принято решение о возбуждении уголовного дела по ч. 2 ст. 303 (нарушение правил безопасности строительных работ, повлекшее по неосторожности смерть человека) Уголовного кодекса Республики Беларусь.

В рамках расследования проводятся допросы сотрудников организации, осмотры и анализ изъятой документации, выясняются причины и условия, способствовавшие произошедшему.

Фото: СК

Насця Рыбка: калі прыязджаю ў Бабруйск — проста ў шоку

“Спакушальніца мільярдэраў” Насця Рыбка скардзіцца, што ў яе родным Бабруйску час спыніўся. “Ахранець проста, нічога не памянялася. Я з’ехала чатыры гады таму — узровень жыцця застаўся такі ж. Мне здаецца, што я расту, развіваюся, навучаюся, нешта новае атрымліваю, але калі прыязджаю ў Бабруйск — проста ў шоку. Такое адчуванне, што час спыніўся. Гэта страшна”, — распавядае дзяўчына ў інтэрв’ю TUT.by.

Насця Рыбка / TUT.by

Зараз Насця Рыбка (сапраўднае імя — Анастасія Вашчукевіч) жыве ў Маскве. Па яе словах, яна больш не супрацоўнічае з секс-трэнерам Алексам Леслі, якога раней называла сваім настаўнікам. Рыбка распавядае, што выкладае ў жаночай школе па спакушэнню мужчын і збіраецца стаць артысткай: два трэка ўжо запісала, трэці на падыходзе, хутка здымкі першага кліпа.

Насця Рыбка трапіла ў загалоўкі навін пасля выхаду расследавання “Фонду барацьбы з карупцыяй” Аляксея Навальнага, прысвечанага расійскаму мільярдэру Алегу Дзерыпаску. Часткова расследаванне грунтавалася на фота і відэа з інстаграм-акаўнта дзяўчыны. Пасля гэтага Рыбку разам з яе партнёрам Алексам Леслі (дарэчы, таксама выхадцам з Беларусі) затрымалі ў Тайландзе за арганізацыю секс-трэнінгу. Паўгода яна правяла ў турме, а па вяртанні ў Маскву ў студзені 2019 г. была зноў затрыманая — па крымінальнай справе аб уцягванні ў прастытуцыю.

Тады за дзяўчыну заступіўся Аляксандр Лукашэнка“Прэзідэнтам Беларусі дадзенае даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі”, — каментавала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Пасля вызвалення Рыбка зрабіла некалькі гучных заяў. У тым ліку пра тое, што хацела б удзельнічаць у парламенцкіх выбарах у Беларусі. Але гэтыя планы не былі рэалізаваныя.

Крыніца: “Еўрарадыё”