Галоўная » Бобруйск » Page 40

У Бабруйскім раёне перазахавалі астанкі невядомых салдат

У Бабруйскім раёне 1 лістапада адбылося перазахаванне астанкаў двух вайскоўцаў (імёны не ўстаноўлены) Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вайскоўцы загінулі, абараняючы Прыбярэзінскі край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля вёсак Думаноўшчына і Вінаградаўка. Іх астанкі знойдзены 13 жніўня падчас правядзення сумеснай беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі з удзелам членаў моладзевага ваенна-патрыятычнага клуба “Рассвет” г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Асабістых апазнаўчых медальёнаў знойдзена не было, таму вызначыць асобы загінулых не ўдалося.

Месцам перазахавання астанкаў стала брацкая магіла ля в. Раксалянка Сычкаўскага сельсавета.

У цырымоніі перазахавання прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і Сычкаўскага сельвыканкама, ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, духавенства, пошукавага атрада “Абяліск”, вайскоўцы Бабруйскага гарнізона, навучэнцы Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” і члены дзіцячага аб’яднання “Краязнаўцы-пошукавікі” Цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска, а таксама мясцовыя жыхары, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Фота: tribunapracy.by

Алена КАРПЕНКА

Крыніца: “Трыбуна працы”

«Нас людзі завочна пахавалі» — сям’я бабруйскага смяротніка

Маці асуджанага да расстрэлу жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча, Антаніна Уладзіміраўна распавяла праваабаронцам «Вясны», да чаго прывяло парушэнне мясцовымі журналістамі прэзумпцыі невінаватасці і распаўсюдзе СМІ асабістых дадзеных іх сем’і.

Бабруйскія гарадскія газеты падчас следства да абвяшчэння прысуду апублікавалі адрасы сваякоў Асіповіча, месцы працы і іх фатаграфіі, узятыя з асабістай старонкі ў «Аднакласніках» абвінавачанага.

«Мы адразу сталі тэлефанаваць у рэдакцыі, якое яно мелі права публікаваць адрасы і фатаграфіі. Аднак нам адказвалі, што праблем у гэтым не бачаць, паколькі старонка Асіповіча ў „Аднакласніках“ адкрыта. Але пакуль ідзе следства, пакуль ён не прызнаны вінаватым, твар яго нават не павінны былі паказваць. А тут фатаграфіі і кватэры, і сям’і. Нават паказалі фатаграфію майго ўнука, пляменніка Аляксандра, якому яшчэ і трох гадоў няма.

Мы самі не маглі закрыць старонку, таму што следчыя канфіскавалі кампутар. Мы прасілі іх закрыць старонку, але мяне адправілі да ўчастковага. Той сказаў, што спецыялісты не могуць гэта зрабіць, паколькі „Аднакласнікі“ — расійская сацыяльная сетка», — распавядае маці Асіповіча, Антаніна Уладзіміраўна.

На старонцы ў «Аднакласніках» у Асіповіча было адзначана, хто яго брат і сястра. Журналісты настойліва тэлефанавалі нават ім, каб узяць інтэрв’ю.

«Адна сям’я патэлефанавала пасля такіх званкоў і сказала: «Адмоўся ад сына, забудзься на яго, глядзі сваю дачку. Ён табе не сын і нам не сваяк. А то тэлефануюць маім дзецям і пытаюцца!» Але як гэта адмоўся?..

«Яшчэ да абвяшчэння прысуду гарадскія журналісты пісалі артыкулы, дзе называлі маё імя і імя па бацьку, дзе я працую, месца працы дачкі. Падчас следства дапускалі сабе такія выразы ў дачыненні да майго сына як „забойца“, „монстр“, „чыкаціла“. Пасля гэтага мне людзі тэлефанавалі і казалі, што не будуць больш з намі размаўляць. Нас людзі проста завочна пахавалі», — распавядае маці Асіповіча.

Гэта ўсё прывяло да таго, што сястры Асіповіча прыйшлося змяніць месца працы, у яе дайшло да разводу з мужам.

«Начальнік выклікаў майго зяця і сказаў, бяры сям’ю і з’язжай з горада. Я не ведаю, што з вамі будзе на працы, і што з вамі будзе ў двары.

Быў выпадак, калі да дачкі з дзіцём падышоў незнаёмы чалавек і сказаў: вы яшчэ дыхаеце? Як вы жывеце ўвогуле? Ён ведаў у твар усю сям’ю, дзякуючы мясцовым газетам. Дачцы нават прыйшлося змяніць працу», — успамінае Антаніна Уладзіміраўна.

Сваякам Асіповіча ўдалося закрыць яго старонку з асабістымі дадзенымі сям’і толькі пасля таго, калі яму дазволілі пісаць лісты і ён змог выслаць пароль.

«Са дня затрымання да яго было прадузятае стаўленне. Яму адразу сказалі, што артыкул расстрэльны і яму не жыць. Супрацоўнікі міліцыі бегалі тады і віншавалі адзін аднаго з тым, што „новыя зорачкі“ сабе зарабілі, што злавілі яго цягам сутак. Так ён і не ўцякаў! Ён сядзеў каля пад’езду і не ведаў, куды яму падзецца», — успамінае тое, што здарылася маці Асіповіча.

Цяпер Аляксандр Асіповіч знаходзіцца ў камеры «смяротнікаў» у СІЗА-1 г. Мінска. Вярхоўны суд 14 траўня не задаволіў яго апеляцыйную скаргу. Ён рыхтуе наглядную скаргу.

«Сына на вуліцу не водзяць. Кормяць, як на „забой“. Радыё няма. Прэса нясвежая, у лепшым выпадку — тыднёвай даўнасці. Сядзіць у „адзіночцы“. Спатканні даюць кожны месяц. Прыводзяць на спатканні ў робе з мішэнню, якую яму надзелі адразу пасля суда. Са свайго адзення ў яго — толькі бялізна», — распавядае пра ўмовы ўтрымання маці асуджанага да смяротнага пакарання Асіповіча.

Аляксандр Асіповіч напісаў заяву на памілаванне на імя кіраўніка дзяржавы. Тое ж самае зрабіла і яго маці. Апошняй прыйшоў адказ, што заява будзе разгледжана на камісіі па памілаванні.

 

Камісія па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь была створана ў 1994-м. У яе абавязкі ўваходзіць разгляд прашэнняў аб памілаванні, што паступаюць на імя кіраўніка дзяржавы.

Кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» вядомы толькі адзін выпадак памілавання асуджаннага да смяротнага пакарання: у 2003 году Дзмітрыю Хархалю замянілі смяротны прысуд на 15 гадоў калоніі. Ён выйшаў на волю па УДВ, не дабыўшы год з прадугледжанага заключэння.

Паводле spring96.org

В Бобруйске прошел агитационный пикет кандидатов от ОГП

В Бобруйске 29 октября прошел агитационный пикет кандидатов от ОГП Александра Комара (Бобруйский-Ленинский округ № 78) и Дениса Худовца (Бобруйский-Первомайский № 79).

Кроме бобруйских активистов Объединенной гражданской партии в пикете приняли участие и гости из Минска – Анатолий Лебедько, Николай Козлов, Анна Красулина и Оксана Крищанович.

Пикетчики активно общались с горожанами, использовали для этого и мегафон. Они собирали подписи под петицией «За честные выборы» и приглашали прохожих в команду наблюдателей за выборами.

После пикета бобруйские активисты ОГП почтили память расстрелянных поэтов, возложили цветы и поставили свечи к памятному камню бобруйчанам-жертвам политических репрессий, информирует ucpb.org.

Фото: ucpb.org

Праваабаронца: Сёлетняя выбарчая кампанія адбываецца ў больш горшым фармаце, чым раней

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сітуацыю з вынясеннем папярэджанняў кандыдатам за несвоечасовы сыход у адпачынак … чытаць далей

Кандидаты подали декларации: какая зарплата у председателя исполкома?

“Белорусский партизан” поинтересовался доходами кандидатов в депутаты. Заместитель председателя Республиканской партии труда и справедливости, экс-глава … чытаць далей

В Бобруйске в ДТП пострадал очередной мотоциклист

20 октября в 14 часов 15 минут в Бобруйске на перекрестке улиц Береговая–Опермана 41-летний местный житель, управляя мотоциклом «Сузуки», при совершении обгона столкнулся с автомобилем «Форд Мондео», который двигался в попутном направлении и поворачивал налево.

В результате ДТП мотоциклисту причинены травмы. Он госпитализирован, информирует пресс-служба ГАИ УВД Могилевского облисполкома.

Магілёўская вобласць: Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты – хто яны?

У Беларусі зарэгістраваны 560 кандыдатаў у дэпутаты, якія будуць прэтэндаваць на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Belsat.eu склаў гендарны, узроставы і партыйны партрэт сярэднестатыстычнага кандыдата ў дэпутаты па кожнай вобласці і гораду Менску.

На Магілёўшчыне зарэгістравана 66 кандыдатаў у дэпутаты. З іх 46 мужчынаў і 20 жанчынаў (30,3%). Сярэдні ўзрост – 45,4 гадоў.

Чатыры кандыдата на Магілёўшчыне маладзейшыя за 30 гадоў, адзін – старэйшы за 70 гадоў.

Самы малады кандыдат у рэгіёне – 24-гадовая медычная сястра з Бабруйску Юлія Чарняк. Яна вылучалася ад Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Юлія Чарняк. Фота – vk.com/id133807938

У тройку самых маладых таксама ўваходзіць сябра Партыі БНФ Арсеній Чыгір і Марыя Мацюха з ЛДП.

Самы стары кандыдат – 73-гадовы Мікалай Залозны, сябра БСДП (Г).Ён вылучаецца па Магілёўска-Кастрычніцкай акрузе №86.

Мікалай Залозны. Фота – spring96.org

У Магілёўскай вобласці сябрамі палітычных партыяў зʼяўляюцца 60,6% кандыдатаў у дэпутаты. Сярод лідараў тут нечакана апынулася апазіцыйная АГП – у іх 10 кандыдатаў. На другім месцы ЛДП з 9 кандыдатамі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.