Галоўная » чаусы » Page 9

«Гуляе вецер, паўзе грыбок». Жыхары Чавусаў замярзаюць у сваіх кватэрах

«Дом дзіравы, дык яшчэ і ацяпленне зрабілі на хуткую руку», – такімі словамі нас сустракаюць жыхары дому № 3 па вуліцы Транспартнай у Чавусах. Спадзяюцца, што «Белсат» паспрыяе, каб камунальнікі зрабілі капітальны рамонт будынку.

Пакуль падцягваюцца ўсе суседзі, уваходзім у курс справы… Дом нумар 3 па вуліцы Транспартная ў Чавусах месціцца на ўскрайку гораду. У жыхароў склалася ўражанне, што і ставяцца да будынку, як да крайняга, апошняга ў чарзе на рамонт. У кватэрах нізкая тэмпература і вільгаць, таму на сценах грыбок і цвіль. У кватэрах людзі апранаюцца ў некалькі слаёў, мыюцца хутка, а спяць пад зімовымі коўдрамі.

Надзея Кавалёва замярзае ва ўласнай кватэры. Фота: «Белсат»
Надзея Кавалёва замярзае ва ўласнай кватэры. Фота: «Белсат»

Дом 1958 году пабудовы, першапачаткова здаваўся без вады і ацяплення, з прыбіральняю на вуліцы. Людзі ацяплялі свае кватэры пры дапамозе печак-буржуек. Узімку, калі тапіў увесь пад’езд, было цёпла, калі печкі тапіла толькі некалькі кватэраў – па сценах ішоў лёд. Каля 5 гадоў таму, пасля шматлікіх зваротаў жыхароў, сюды нарэшце правялі цэнтралізаванае ацяпленне.

«Каб правесці трубы, разрылі тут усё – дом і пахіснуўся, ад таго часу ў сценах з’явіліся шчыліны. Цяпер у доме гуляе вецер. Як толькі дрэннае надвор’е – усё ідзе ў кватэры. А ацяпленне, якое яны правялі, не працуе. Зрабілі цяп-ляп, ужо сто разоў прыязджалі выпраўляць хібы, але гэта не дапамагае», – перабіваючы адзін аднаго, наракаюць жыхары.

Праз шчыліны ў кватэры трапляе вільгаць і холад. Фота: «Белсат»

«Ленінградка» са старых батаряў

«Тут такое рабілася! У адзін момант нам прывезлі старыя батарэі, знятыя з разбітага гатэлю. І распачалася бойня за гэтыя батарэі, лічылі, колькі каму належыць рэбраў. У мяне трохпакаёвая кватэра: яны паставілі ў залі 5 рэбраў, у спальні 7, у дзіцячым пакоі 4 і ў кухні 3. Варылі, як хацелі. Праз паўгода ўсё гэта пацякло», – кажа жыхарка дому.

Цвіль у кватэры Алесі Дзмітрыевай. Фота: «Белсат»

Ацяпленне ў доме правялі ў лютым 2015-га года (жыхары згадваюць, баючыся памыліцца годам). Паколькі «варылі» напрыканцы ацяпляльнага сезону, людзі не адразу заўважылі падвох. Толькі на наступную зіму жыхары цалкам змаглі адчуць, як працуе ацяпляльная сістэма.

«Яны зрабілі нам так званую «Ленінградку». Як яны самі казалі. Адзін увод і адзін вывад з дому. Гэта значыць, ад яе пайшло, да мяне прыйшло, пасля да суседкі дайшло і г.д. Цёпла толькі ў першай кватэры, а далей цяпло губляецца,» – тлумачаць людзі.

Дзякуючы пастаянным зваротам, Алеся Дзмітрыева атрымала грошы на пераклейку шпалераў. Але грыбок узнік зноўку. Фота: «Белсат»

Такім чынам цяплей зрабілася толькі ў першым пад’ездзе. Таццяна Ціханенка здымае кватэру ў праблемным доме каля 4 гадоў. Кошт арэнды – Br 60 рублёў. Яшчэ Br 50 аддае за камунальныя паслугі.

«Здалі мне кватэру ў жудасным стане. Яна доўгі час стаяла пустая. Я за свой кошт рабіла рамонт і праводзіла ваду. Прыходзілі з райвыканкаму з цеплавізарам, свяцілі сцяну і быў бачны ўвесь грыбок. Яго тут вельмі шмат».

Суседка Таццяны распавядае рэальную сітуацыю з жыцця, як анекдот:

«Я ў адную зіму ваявала з «Жылкамгасам», у мяне ў кватэры не было нават 18 градусаў цяпла. Яны да мяне прыязджалі кожныя 3 тыдні. Сказалі, зробяць пераразлік аплаты за ацяпленне. Наездзілі столькі паліва! А вярнулі за ўсю зіму толькі 84 капейкі!»

Аптымістычныя тэрмометры

Батарэі ў дом прывезлі старыя, якія знялі з гарадской гасцініцы. Фота: «Белсат»

У арэндаванай кватэры Надзеі Кавалёвай бачым праблему на ўласныя вочы:

«Вось такія батарэі нам паставілі. Я іх яшчэ нават не фарбавала. Я жыву тут ужо шосты год. Пашанцавала, што гэтая зіма была анамальна цёплай, а ў мінулыя зімы мы ад холаду ў пятлю лезлі».

Пры засяленні ў кватэру Надзея ведала пра ейны стан – пра цвіль на сценах і адсутнасць дзвярэй. Але не ведала, як складана будзе змагацца за годныя ўмовы жыцця. Тады ў пад’едзе былі жылымі толькі 2 кватэры, кожная са сваёй печкай. Яны не маглі ацяпліць увесь пад’езд, таму на сценах дому намярзаў лёд. Кватэру Надзея рамантавала за ўласныя грошы, хоць гэта і было амаль непад’ёмна. Жанчына зарабляе Br 350 на месяц і гадуе 8-гадовае дзіця.

«Абслугоўваць гэтае жытло вельмі дорага. Дзіця спіць у калготах і швэдры, каб раніцай адразу падняцца і пайсці ў школу. Прадстаўнікі «Жылкамгасу» прыязджаюць рабіць замер тэмпературы не ўвечары ці ўначы, а ў ясныя дні, калі пакой ацяпляе сонца. І паказнікі заўсёды адрозніваюцца: на нашых тэрмометрах – 14 градусаў, а на іхных – 16-17», – кажа Надзея.

17 градусаў – столькі паказвае тэрмометр у кватэрах у красавіку. Фота: «Белсат»

У Алесі Дзмітрыевай трое дзяцей. Яе сям’я жыве ў першым пад’ездзе. Алеся больш за астатніх звярталася ў розныя службы па дапамогу. Магчыма таму толькі ейную кватэру затынкавалі звонку. І выдаткавалі грошы на рамонт: шпалеры, клей, працу.

«Антысептыкі я ўжо сама набывала. Мы ўсё апрацавалі, пераклеілі шпалеры. Грыбок усё роўна вярнуўся. Перад Новым годам-2020 у залі вугал быў вельмі страшны, пачалі здымаць шпалеры, а там усе сцены чорныя. Мы зноўку апрацавалі, але сітуацыя паўтараецца», – уздыхае Алеся.

 

Каналізацыя і мухі

Дом №3 па вуліцы Транспартная находзіцца на ўскрайку Чавусаў. Фота: «Белсат»

Пасля цэнтралізаванага ацяплення ў дом правялі і каналізацыю. Таксама з неспадзяванкаю:

«4-5 км гналі лінію адсмоктвання. На колькі хапіла грошай. А калі адкрылі люк, то аказалася, што няма помпы. Папросту няма! У нейкім калгасе нешта пацякло, туды нашу помпу адкінулі, а нам пакінулі абяцанні», – скардзяцца жыхары дому.

Людзі скардзяцца, што каналізацыя цячэ, пра што даводзіцца ўвесь час паведамляць. З надыходам вясны дадаецца яшчэ адно. Шчыліны ў доме прапускаюць не толькі холад і вільгаць, а яшчэ і мух. Яны лезуць у кватэры, пакуль яшчэ малыя, задамаўляюцца і гадуюцца па кутах. Пра ўвесь камплект праблемаў людзі заяўляюць даўно, гучна і ва ўсе адказныя ведамствы ды службы. Райвыканкам і «Жылкамгас» іх чуюць і спраўна даюць абяцанні ўсё выправіць. Але заўжды знаходзіцца праблема важнейшая, чым на Транспартнай 3.

«Мы ўжо дакладна былі ў плане на капітальны рамонт у 2020-ым годзе. Ппайшлі ў райвыканкам высвятляць, калі канкрэтна будуць праводзіцца працы, і дазналіся, што нас пераставілі на 2022 год. Ведаеце чаму? Бо ў горадзе ёсць дом, на капрамонт якога пойдзе менш грошай, чымся на наш!», – апісваюць сітуацыю жыхары.

Райвыканкам тлумачыць, чаму капітальнага рамонту дома ў гэтым годзе зноўку не будзе. Фота: «Белсат»

[penci_blockquote style=”style-2″ align=”none” author=””][/penci_blockquote]

Гэтак з 16 кватэраў, заселенымі застаюцца толькі 11. Праз невыносныя жыллёвыя ўмовы некаторыя з’ехалі, так і не дачакаўшыся капітальнага рамонту.

Вольга Васільева Belsat.eu

Карміцельку сям’і, санітарку Чавускай больніцы, звальняюць з працы

Не хацела сядзець гадзінамі на скразняку – атрымала папярэджанне аб звальненні. Скрозь слёзы санітарка-прыбіральшчыца з Чавусаў распавяла «Белсату», што пачуваецца бяспраўнаю і прайграе ў змаганні за працоўнае месца. З наступнага месяца ейная сямʼя можа застацца без сродкаў на жыццё.

Спадарыні Анжэле 40 гадоў. У Чавусах яна жыве з мужам і 2 дзецьмі і ўжо 8 гадоў працуе санітаркаю-прыбіральшчыцай у Чавускай Цэнтральнай раённай больніцы. Тэрмін працоўнай дамовы ў Анжэлы сканчаецца 1 траўня. Ужо зараз жанчыне паведамілі, што дамову з ёй не працягнуць.

«Афіцыйна каранціну ў нас у больніцы няма, але на ўваходзе ў галоўны корпус на час эпідэміі паставілі стол і загадалі мне там сядзець, казаць наведнікам, што неабходна зняць верхнюю вопратку і набыць бахілы. Мне за гэтую працу не даплачваюць», – тлумачыць сутнасць канфлікту Анжэла.

Стол, які паставілі падчас эмідэміі і за якім мусіла сядзець Анжэла.
Месца працы Анжэлы ў Чавускай раённай больніцы

Па словах жанчыны, у яе абавязкі ўваходзіць прыбіранне лесвіцы і першага паверху, а таксама дзяжурства ў гардэробе. За сваю працу Анжэла атрымлівае 350 рублёў на месяц. За гардэроб, які адначасна зʼяўляецца сталом даведак, даплачваюць толькі ў ацяпляльны сезон – 0,25 стаўкі. Але яна праводзіць ў гардэробе круглы год.

«Я ўжо змірылася з тым, што апроч абавязкаў я і ў гардэробе сяджу, і аналізы з усіх аддзяленняў у санстанцыю развожу. Але гэты цяперашні стол на скразняку – гэта перабор. Усё роўна ж людзі ідуць праз гардэроб, там я ім і кажу вопратку здымаць і бахілы набываць. Навошта яшчэ стол ставіць на скразняку? Я не магу там сядзець, бо там халодна».

Не падабаецца – сыходзь

У Анжэлы двое дзяцей: малодшаму 12 год, а старэйшай дачцы – 22 гады

Пасля 2 дзён «на дзвярах» санітарка папрасіла кіраўніцтва пра зменшчыцу на дапамогу і давяла аргументы: без замены нельга ў прыбіральню схадзіць, няма абедзеннага перапынку, перакусваць даводзіцца на месцы.

«Я не сварылася, па-добраму патлумачыла. Тады мяне выклікалі да галоўнай медсястры Валянціны Мажэйкі, якая сказала: «Калі не будзеш там сядзець, то мы з табою разрываем дамову». Я звярнулася да намесніцы галоўнага лекара Галіны Панамаровай і атрымала той самы адказ».

Дазволіць сабе жыццё без працы сп. Анжэла не можа, бо мае сямʼю, часова беспрацоўнага мужа і абавязкі па крэдытах.

«Выжываць трэба, дзецям не скажаш, што грошай няма. Хочацца, каб дзіця расло ў не горшых варунках, чым іншыя дзеці», – скрозь слёзы кажа Анжэла.

Райвыканкам кажа трываць, прафсаюз – судзіцца

У змаганні за працоўнае месца жанчына звярнулася да старшыні Чавускага райвыканкаму Аляксандра Яфімчыкава, які параіў ёй трываць. Маўляў, яго таксама абражаюць, яму таксама пагражаюць, але ж ён трывае. Памылкаю было тое, што ў райвыканкам сп. Анжэла пайшла ў працоўны час, пакінуўшы калегу на падмене.

Адказ прафсаюза на зварот Анжэлы

«За тое, што я адсутнічала, на мяне напісалі дакладную. Мне было дрэнна ад гэтага, узняўся ціск. Агулам гэта не першая дакладная. Іх пачалі пісаць пасля таго, як я першы раз выступіла супраць таго стала».

Пасля райвыканкаму Анжэла звярнулася па дапамогу ў прафсаюз, спадзеючыся на вырашэнне праблемы. Там параілі судзіцца і патлумачылі, што звольніць мяне могуць, не называючы прычыну.

«Я зразумела, што чалавечы лёс нічога не каштуе. Канешне, я – санітарка, адукацыі не маю, аб мяне можна і ногі выцерці, і дзверы перада мною закрыць. Начальству шмат веры, а мяне нават слухаць ніхто не хоча. Нават не ведаю, куды ісці цяпер і як мне далей жыць», – разводзіць рукамі сп. Анжэла.

Беспрацоўе ў Чавусах, як і ва ўсіх райцэнтрах Беларусі. Праз гэта муж Віталь перабіваецца на падпрацоўках. Сітуацыю ўскладніла эпідэмія каронавірусу. Сотні людзей пераводзяць на паўстаўкі, адпраўляюць на бальнічныя ці накіроўваюць у адпачынкі за свой кошт.

«У такіх умовах не маю шанцаў знайсці працу. Галоўны лекар пачаў працаваць у нас нядаўна. Ён мяне нават не выслухаў. Не ведае, як я працавала, але без пытанняў пагадзіўся мяне звольніць. Я такога стаўлення не разумею».

Анжэла не хоча сыходзіць з працы ў больніцы, бо баіцца застацца зусім без працы

Супрацоўніца больніцы лічыць, што ейны лёс застаецца ў руках старэйшай медсястры Валянціны Мажэйкі, «якая чалавек няпросты і да якой трэба падыход».

Абстаноўка на працы абвастрылася настолькі, што Анжэла брала 7-дзённы адпачынак за свой кошт. Ад сёння, 13 красавіка і да заканчэння дамовы Анжэла ўзяла афіцыйны адпачынак. Праз «Белсат» яна звяртаецца да калектыву з просьбаю спыніць працоўны канфлікт і пакінуць за ёю працоўнае месца.

Фота: Васіль Коркін

Вольга Васільева, Belsat.eu

Дзяўчына з Чавус захапілася беларускімі строямі. А пасля і беларускай мінуўшчынай

Калі мы чуем беларускую мову, здаецца, з вуснаў гаворачага льюцца меладычныя напевы. У нашым горадзе нарадзілася і вырасла дзяўчына, якая шануе і захоўвае беларускую спадчыну. Яна жыве як сапраўдная беларусачка: захапляецца гісторыяй роднага краю і вельмі любіць прадмет «народная творчасць», хоць і вучыцца ў Акадэміі музыкі на музыказнаўца. Клічуць нашу беларусачку Ксенія Жаканава. Так як у дзяўчыны захапленняў даволі шмат, пачнем распавядаць пра вытанчанаю натуру па парадку.

Аб дзяўчыне мы даведаліся, дзякуючы яе маці Вользе, якая няўзнак распавяла нам, што ў дачкі ёсць беларускі строй, які дзяўчына пашыла самастойна. У наш час рэдка сустрэнеш моладзь, якая цікавіцца захаваннем беларускай спадчыны, таму мы вырашылі сустрэцца з Ксеніяй і пагутарыць. Некалькі такіх спроб былі няўдалымі: яна студэнтка, вучыцца ў Мінску, і перасекчыся нам не атрымлівалася. Тады мы наведалі яе маці Вольгу, якая нам паказала той самы беларускі строй і з задавальненнем распавяла пра дачку.

Яшчэ маленькай дзяўчынкай Ксенію па яе ж просьбе аддалі вучыцца ў Чавускую музычную школу. Дзяўчынка нарадзілася ў музычнай сям’і: дзядуля Фёдар граў на баяне і гармонікі, а маці – на домры. Усе мы ведаем, што ў любой справе важна сустрэць на шляху добрых настаўнікаў, якія дапамогуць выбраць правільны шлях у жыцці. Ксеніі Жаканавай ў гэтым плане пашанцавала. У апошні год навучання ў музычную школу прыйшла працаваць новы музыказнаўца Анастасія Хмара. Былыя вучні музычнай школы ведаюць, што самым нялюбым прадметам многія навучэнцы лічаць «сальфеджыа». Педагог знайшла падыход да кожнага вучня і захапіла сваім няпростым прадметам. Анастасія Хмара перавярнула свядомасць Ксеніі і, можна сказаць, вызначыла ўвесь яе далейшы жыццёвы шлях. Пасля 10-ці класаў дзяўчына паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава на спецыяльнасць «музыказнаўства». Пасля заканчэння каледжа яна працягвала навучанне ў Акадэміі музыкі па той жа спецыяльнасці. Дарэчы, у групе на чацвёртым курсе вучыцца ўсяго толькі чатыры чалавекі.

Менавіта ў акадэміі Ксенія пазнаёмілася і пасябравала са студэнткай Вольгай Фёдаравай, якая глыбока зацікавіла яе гісторыяй беларускага касцюма. Так, наша Ксенія вырашыла уласнымі рукамі зрабіць беларускі строй, упрыгожыць яго арнаментам, які калісьці ў даўніну вышывалі на вопратцы жанчыны Чавускага павета.

Па фотаздымку старадаўняга чавускага фартуха Ксенія распрацавала схему арнаменту на сваім першым вырабе. Яна паўсюль шукала, дзе можна набыць даматканага палатна. Ёй пашчасціла, што некаторыя беларусы захоўваюць тканіну, якая засталася ад продкаў. Ксенія набыла таксама старадаўнія карункі ручной работы і акуратна прышыла іх на выраб, аздобіўшы яго. Асноўныя працэсы пашыву і крою Ксеніі дапамагла асвоіць яе сяброўка Вольга Фёдарава, на рахунку якой дзясяткі выкананых уласнымі рукамі вырабаў. У дзяўчыны ў выніку атрымалася бездакорная праца. З абодвух бакоў узор на фартуху глядзіцца так акуратна, што нават прычапіцца няма да чаго. А вышываць яго вельмі складана, так як зрэб’е мае вельмі дробнае перапляценне, і пралічыць кожную клетачку – сапраўды ювелірная праца. Вядома ж, фартух толькі падшпіліў дзяўчыну паглыбіцца ў веды аб старадаўняй вопратцы беларусак. Але мы памятаем, што гэта захапленне дзяўчыны, а галоўнае для яе – паспяхова атрымаць вышэйшую адукацыю.

Але так склалася, што яе хобі ў выніку дапамагло напісаць выдатную курсавую работу па фальклоры. Мы проста абавязаны крыху адступіць ад асноўнага захаплення Ксеніі Жакановой і расказаць даволі незвычайную гісторыю яе навуковай працы. Перабіраючы дыскі, на якіх былі зроблены фальклорныя запісы экспедыцый студэнтаў былых гадоў, Ксеніі сустрэлася прозвішча Жаканаў. Як аказалася, на дыску быў запіс 1977 года выканання твора скрыпачом, выхадцам з вёскі Вярбоўка Чавускага раёна, ён граў «кракавяк» і не толькі. Дзяўчына стала больш глыбока вывучаць матэрыял і даведалася, што скрыпач-самавук – яе прадзед Пётр па бацькоўскай лініі. Інфармацыі было вельмі мала і ёй прыйшлося збіраць факты па крупінках. Так Ксенія даведалася, што прадзед вырабляў і рэстаўраваў скрыпкі. Са слоў яго дачкі, якая жыве ў Мінску, апошнія дзве яго скрыпкі былі прададзеныя, праўда, жанчына не памятае, хто сталі ўладальнікамі інструментаў. Паводле яе ўспамінаў, з Чавускага раёна сям’я пераехала жыць у Мінск, прадзядуля працаваў на заводзе і кожны дзень пасля працоўнага дня ён прыходзіў дадому, браў у рукі інструмент і іграў.

Ксенія Жаканова марыць аб тым, каб знайсці ўладальніка прадзядулінай скрыпкі, каб выкупіць інструмент. Яе працу ўключылі ў кнігу «Фалькларыстычныя даследванні», яе матэрыял названы «Народны скрыпач з Чавушчыны Пётр Дзянісавіч Жаканаў». У сакавіку 2019 года ў Вільні праводзілася Навуковая канферэнцыя па музыказнаўству, на якой была прадстаўлена і праца Ксеніі пра прадзеда-скрыпача. У хуткім часе дзяўчына накіравалася на чарговы міжнародны конкурс з гэтай жа працай у Санкт-Пецярбург і атрымала там Дыплом III ступені. Падчас падрыхтоўкі да гэтага конкурсу ёй спатрэбіліся веды ў галіне харэаграфіі. У гэтым пытанні ёй змог дапамагчы этнахарэограф Мікалай Козенка. Дзяўчына захапілася і беларускімі народнымі танцамі. Так склалася, што Ксенію аднойчы запрасілі студэнты інстытута культуры Санкт-Пецярбурга сумесна выступіць у канцэрце. Яна з задавальненнем пагадзілася. Мы мелі магчымасць убачыць фотаздымак, на якім эфектна выглядае наш беларускі народны строй.
Вернемся ж да беларускага касцюма Ксеніі. Пасля фартуха яна была занятая кашуляю. Зноў спатрэбілася аўтэнтычная тканіна. На кашулі таксама вышыты чавускі арнамент, а вось на каўнеры – незвычайны ўзор, які нагадвае вішанькі. Так, дзякуючы карпатлівай доўгай працы ў Ксеніі Жаканавай маецца два «саяна», адзін з якіх суконны. Ён мае верхнюю частку («кабат») бардовага колеру, а ніжнюю частку («андарак») у клетку (у дзяўчыны яна цёмна-зялёная). Дарэчы, раней беларускі лічылі, што добры фартух нашмат каштоўнейшы за спадніцу.

У беларускіх строях дзяўчаты любяць калядаваць. Студэнты акадэміі штогод удзельнічаюць у гэтым абрадзе. А таксама выязджаюць у сельскую мясцовасць, дзе іх заўсёды рады бачыць. Сельскія жыхары іх сустракаюць як родных людзей.

А 30 жніўня 2019 года Ксенію Жаканаву запрасілі на вяселле сяброўкі, якое праходзіла ў нацыянальным стылі. Нявеста, Вольга Фёдарава, усіх гасцей апранула ў беларускія касцюмы, якія яна сама змайстравала за гады свайго захаплення. Атрымалася вясковае вяселле з мінулага.

У планах Ксеніі вырабіць сабе «гарсэт» і пояс для касцюма (мы ж параілі ёй звярнуцца да радамльскіх майстрых). Для завяршэння вобраза Ксенія набыла шыкоўныя каралі, у якіх выглядае яшчэ эфектней. А таксама ў яе ёсць спецыяльныя танцавальныя туфлі з натуральнай скуры з правільнай калодкай, у якіх яна танчыць народныя танцы.

Хацелася б адзначыць, што Ксенія – неактыўны карыстальнік сацыяльных сетак. Дзяўчына лічыць, што жыццё, поўнае жывых зносін, больш цікавае і насычанае …

Фота: chausynews.by

Людміла САЎЧАНКА

Крыніца: “Іскра”

Чаусский хлеб – символ района

Чаусское райпо стало одним из лучших в республике. И это при том, что в районе резко возросла конкуренция, информирует ТРК «Могилев». 

Локомотивом торговли в Чаусском райпо называют хлебозавод. Он дает львиную долю выручки. За месяц здесь производят около 280 тонн хлебобулочных и кондитерских изделий.

Покупателя стараются завоевать качеством. Над ним в этом цехе работает сразу 3 поколения сотрудников. Рецептуру чаусской выпечки, которая уже стала брендом района, соблюдают строго. Через руки этих женщин за сутки проходит больше 8 тонн теста. Тех, кто выпекает чаусский хлеб, узнают на улицах.

Из райцентра в Могилев ежедневно уходят четыре машины. Почти половину от общего  чаусского  пирога — забирают частники. Выручку дает и продукция цеха полуфабрикатов. Сейчас здесь запустили новинку – кровяную колбасу. На прилавках магазинов она появилась всего неделю назад. По количеству заявок понятно – колбасу распробовали. Среди главных цифр экономики предприятия – товарооборот и выручка. За год они выросли на 20 процентов.

Могилевский облпотребсоюз занимает первое место в республике по темпу роста товарооборота. Прибыль, приносят солидные объемы заготовки. Райпо закупает у населения излишки урожая. Могилевская область не первый год в лидерах по заготовке яблок.

Нерентабельные деревенские магазины заменили на автолавки. В Могилевской области они обслуживают  2 тысячи населенных пунктов. Чтобы техника не подвела парк автолавок обновляют каждый год.

В Чаусах можно послушать сказки на подушках

Мягкий подход к изучению белорусского языка и истории родного края нашли в Чаусском историко-краеведческом музее. Здесь стартовал проект для детей «Сказки на подушках», информирует ТРК «Могилев».

На его создание музейные сотрудники не потратили ни копейки. Оказалось, что в музейных фондах есть все необходимое, чтобы народная белорусская сказка превратилась в интерактивную игру, где сказку можно не только слушать, но и потрогать руками.

Новый проект «Сказки на подушках» родился из старых музейных штор. Ткани хватило на 27 мягких сидений.  На них не обязательно только сидеть. Такой мягкий и домашний подход помогает настроить детей на нужный лад. Впереди не урок, и не занятие, а настоящая сказка, причем на белорусском языке.

Обычно дети дошкольного возраста приходят сюда по пятницам. В детских садах этот день недели посвящают  родному языку, и  экскурсия в музей удачно вписывается в расписание малышей.

З тэмпературай вышэй за 36.6 – уваход забаронены! У Чавусах паліклініка арыгінальна змагаецца з вірусамі

Адміністрацыя паліклінікі ў Чавусах забараніла ўваход для пацыентаў з падвышанай тэмпературай цела. Фотадоказ з’явіўся ў … чытаць далей