Галоўная » Черноручье

Год малой Радзімы ў Шклоўскім раёне

У Беларусі 2018 год аб’яўлены Годам малой Радзімы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Чарнаруцкі ВВК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Шклоўскага раёна 13 красавіка ў школьным музеі адбыўся турыстычна-краязнаўчы ўрок.  На мерапрыемства былі запрошаны вучны старэйшых класаў, кіраўнікі школьных творчых аб’яднанняў, педагогі.

Распачаўся ўрок уступным словам краўніка школьнага музея Віктара Краўчанкі. Віктар Аляксандравіч падрабязна азнаёміў прысутных з асноўнымі накірункамі работы музея па пошуку, вывучэнню і сістэматызацыі краязнаўчага матэрыяла, апошімі знаходкамі і распрацоўкамі.

Потым слова была прадстаўлена госцю, вядомаму краязнаўцу са Шклова Аляксандру Грудзіне. Аляксандр Пятровіч выступіў з паведамленнем: “Пяць прычын пабываць у горадзе Шклове”. Прысутным была агучана інфармацыя пра найбольш асаблівыя і цікавыя звесткі з гісторыі горада Шклова, прадэманстраваны фотаздымкі асноўных помнікаў і мясцін горада, якія маюць вялікую гістарычна-культурную каштоўнасць. Напрыканцы адбылася невялікая дыскуссія, дзе Аляксандр Грудзіна і школьныя педагогі адказалі на пытанні, з якімі да іх звярнуліся навучэнцы школы. Сустрэча прайшла цікава і безумоўна вельмі карысна.

Харытон Васільевіч