Асуджаная на 2 гады пазбаўленьня волі журналістка адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 4, што ў Гомлі. Яе маці Натальля Церабіленка напісала ў Фэйсбуку, што з дачкой бачыўся адвакат. Ён паведаміў, што Дар’я зьвяртацца па памілаваньне не зьбіраецца, ад сваіх перакананьняў не адмовілася і стараецца ў няволі як мага шчыльней сябе нечым займаць.
Дар‘я Чульцова
Зьняволеную журналістку «Белсату» Дар’ю Чульцову перавялі ў Гомельскую калёнію
Асуджаную на 2 гады пазбаўленьня волі журналістку тэлеканалу «Белсат» Дар’ю Чульцову перавялі ў папраўчую калёнію № 4 у Гомлі «для адбываньня пакараньня».
Два гады – прысуд для журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар‘і Чульцовай
Два гады калоніі за тое, што ты журналіст і добра робіш журналісцкую працу. Такі прысуд Дар‘і Чульцовой і Кацярыне Андрэевай агучыла суддзя Наталля Бугук. Стрым – жывую трансляцыю ў інтэрнэце, дзе паказваецца толькі тое, што адбываецца навокал, суд палічыў арганізацыяй і ўдзелам у «дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Сённяшні вырак – гэта прысуд усім незалежным медыям.
«Даносіць людзям праўду». Гісторыя журналісткі Дар’і Чульцовай, якую будуць судзіць за масавыя беспарадкі
Фрунзэнскі суд Менску 9 лютага пачне разглядаць крымінальную справу за «масавыя беспарадкі» супраць журналістак тэлеканалу «Белсат» Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай). Іх затрымалі 15 лістапада пасьля стрыму з «плошчы Пераменаў», дзе сілавікі разганялі дэманстрантаў, піша Радыё Свабода.
Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова за кратамі ўжо 70 дзён
Журналісткі тэлеканалу «Белсат», палітзьняволеныя Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі роўна 70 дзён. Неўзабаве мае пачацца суд на імі, журналісткам пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову хутка будуць судзіць. Справа журналістак «Белсату» ўжо ў пракуратуры
Пра гэта Свабодзе расказаў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш. Навінаў пра завяршэньне расьсьледаваньня ў справе Кацярыны Барысевіч з Tut.by пакуль няма.