Галоўная » экология » Page 26

Сябры грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол памятных знакаў у зоне адсялення

26 красавіка сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны разам з актывістамі іншых грамадскіх арганізацый наведалі зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.

Паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, якая штогод традыцыйна ладзіцца на Магілёўшчыне напярэдадні гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сабраліся сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і актывісты Партыі БНФ, БХД, Руху “За свабоду” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

Спачатку ў Чэрыкаве яны ўсклалі кветкі да помніка аб пахаваных вёсках. Пасля ў зоне адсялення ў Чэрыкаўскім раёне прывялі ў парадак тэрыторыю вакол знакаў, усталяваных у памяць знесеных вёсак Вепрын і Чудзяны.

У гэтых вёсках да аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пражывала 1028 і 323 жыхары адпаведна, аднак праз пэўны час пасля катастрофы іх насельніцтва было пераселенае з-за высокага ўзроўню радыёактыўнага забруджання. У 1999 годзе ўсе будынкі на тэрыторыі гэтых населеных пунктаў былі зруйнаваныя і закапаныя ў зямлю. Агулам у Чэрыкаўскім раёне было пахавана 25 населеных пунктаў, раён пакінула амаль палова насельніцтва.

У выніку аварыі на ЧАЭС трэцяя частка тэрыторыі Магілёўскай вобласці аказалася забруджанай радыяцыяй, Чэрыкаўскі раён з’яўляецца адным з найбольш пацярпелых.

Фота Сямёна Панізоўцава

Тэкст: baj.by

 

В Могилеве власти запретили пикет оппозиции против завода «Омск карбон Могилев»

Могилевский горисполком отказал активистам оппозиции в проведении мирной акции протеста в единственном определенном для таких … чытаць далей

Магілёўскія палітыкі хочуць перанесці «Омск Карбон» у родную вёску прэзідэнта

Магілёўскія палітыкі падалі паведамленне на пікет з патрабаваннем перанесці «Омск Карбон» у родную вёску прэзідэнта. … чытаць далей

Исторический музей Кричева выиграл грант Глобального экологического фонда (видео)

Исторический музей Кричева выиграл грант Глобального экологического фонда. По проекту “Дворцово-парковый ансамбль – территория экотуризма и чистая экология” планируется закладка экзотического сада, реконструкция котельной музея, установка арт-объектов, сообщает tvrmogilev.by.

На территории Дворца Потемкина в Кричеве появилась декоративная карета, она сразу же стала популярным объектом для фотосессий, говорят в историческом музее. Культурную композицию дополнила скамейка для свиданий, кованые арки. По всей территории установлены энергосберегающие светильники. По словам директора музея Владимира Мищенко, в рамках проекта “Дворцово-парковый ансамбль – территория экотуризма и чистая экология”  предусмотрена реконструкция котельной,  а также закладка мини-фруктового сада. Уже закупили более 200 экзотических кустарников, деревьев, среди них несколько саженцев сакуры.

Могилевские таможенники занялись посадкой леса

Несмотря на то, что официально «Неделя леса- 2019» пройдет в апреле, могилевские таможенники уже приступили к озеленению родных мест. Участие в традиционной посадке леса приняли как молодые сотрудники таможни – члены БРСМ, так и опытные таможенники. 

Благодаря их слаженной работе было высажено около гектара саженцев молодых берез и сосен на территории Чемерянского лесничества. Благодаря взаимодействию Могилевской таможни и ГЛХУ «Могилевский лесхоз» в 2018 году было высажено более 3 гектаров саженцев. А самые активные участники экологических акций были награждены благодарностями.

«Неделя леса» уже в 12-й раз в Беларуси. Главная цель этого мероприятия – популяризация бережного отношения среди населения к одному из главных природных ресурсов страны, усиление экологической, экономической и социальной роли лесов.

Сотрудники, впервые участвующие в акции, поделились своими положительными впечатлениями и выразили уверенность в том, что такие акции станут традиционными не только для сотрудников таможни, но и для каждого гражданина нашей страны.

По материалам Могилевской таможни

 

Ці з’явіцца ў Беларусі народны маніторынг паветра?

Актывісты ініцыятывы «За здаровы Магілёў» сабраліся абмеркаваць закіды да дзейнасці мясцовых хімічных прадпрыемстваў, але прыйшлі да праблемаў, характэрных усёй Беларусі.

«Нельга дабрацца да дакументацыі заводаў, паглядзець, як яны працуюць, ці ўсё яны выконваюць, якія нормы. То бок няма грамадскага кантролю, гэта павінна быць у руках грамадскасці», – называе адну з галоўных праблемаў актывіст ініцыятывы «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў.

На паперы нашыя законы гарантуюць права на атрыманне экалагічнай інфармацыі, на здароўе і спрыяльны навакольны асяродак, але што на практыцы? Юрыст грамадскай арганізацыі «Экадом» Рыгор Фёдараў кажа:

«Панятак спрыяльны навакольны асяродак – гэта асяродак, які адпавядае тым параметрам, якія ўстаноўленыя заканадаўствам. Прасцей кажучы, у паветры ўтрыманне забруджвальных рэчываў не больш чым столькі вось».

Менавіта гэтай інфармацыі і не стае людзям: колькі чаго ўтрымліваецца ў паветры. Актывіст ініцыятывы «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў лічыць, што:

«Улады і нашыя санслужбы закрываюць інфармацыю аб шкодных выкідах у паветра. Бо гэта адзін з інструментаў, якім можна карыстацца: падаваць у суд і скардзіцца, дамагацца свайго права згодна з артыкулам 46 Канстытуцыі, але на жаль…»

Хоць па Беларусі і стаяць аўтаматычныя станцыі вымярэння чысціні паветра, іх відавочна не стае, ды прылады не адлюстроўваюць усе важныя паказнікі.

«Калі стала ідзе інфармацыя ад дзяржорганаў пра тое, што ўсё добра, усё добра, усё добра, але насамрэч жыхары там носам адчуваюць, што неяк складана дыхаць, тады ўзнікае недавер, натуральна», – лічыць юрыст грамадскай арганізацыі «Экадом» Рыгор Фёдараў.

Жыхар Магілёва Сяргей Пехцераў разам з сябрам прыдумалі, як зрабіць экалагічную інфармацыю больш дасяжнай для кожнага.

«Яшчэ паўгода таму я прачытаў артыкул, што існуюць такія дробныя часцінкі, пра якія ў Беларусі мала што ведаюць. Але ўва ўсім свеце паміраюць ад дробных часцінак болей, чым ад табака, напрыклад», – кажа магілёвец Сяргей Пехцераў.

З праектам народнага маніторынгу паветра Сяргей прайшоў першы этап на конкурсе «Social weekend». Ён збірае грошы на 70 датчыкаў маніторынгу мелкіх часцінак у паветры: па 10 кожнаму абласному цэнтру і 20 для Менску.

«Я знайшоў самае таннае рашэнне – набыць датчыкі з «Эліэкспрэса». Зрабіць на 3D-прынтары скрыначку і аб’яднаць у такую сістэму, каб усе звесткі адлюстроўваліся на мапе, а датчыкі стаялі ў кагосьці на гаўбцы, напрыклад», – кажа аўтар праекту «Pavetra.online» Сяргей Пехцераў.

Сайт праекту – «Pavetra.online» – перабывае ў распрацоўцы. Пакуль што ўся інфармацыя на ім – для дэманстрацыі. У будучыні інфармацыю аб дробных часцінках зможа атрымаць любы карыстальнік сеціва абсалютна бясплатна.

Вольга Васільева, belsat.eu