Галоўная » фотаклуб «Радуга»

Настальгічны фота ўспамін

«Дзяцінства, малалецтва, юнацтва» – так называецца персанальная выстава магілёўскага фотамастака Анатоля Талкачова, якая пачала працу ў музеі этнаграфіі 17 ліпеня. У экспазіцыі можна пабачыць фотаздымкі, зробленыя ў часы стужкавых аналагавых фотакамер. Усяго на выставе прадстаўлена 36 чорна-белых работ, зробленых аўтарам у Магілёве і прысвечаных роднаму гораду і яго жыхарам.

Анатоль Талкачоў

На адкрыцці выставы было сказана шмат цёплых словаў у адрас аўтара, які столькі часу займаецца фота творчасцю, з вялікай любоў’ю і прафесіяналізмам вядзе фота летапіс нашага горада. Павіншаваць Анатоля Талкачова завіталі і госці з народнага фотаклуба “Мінск”.

Анатоль Талкачоў – магілёўскі фатограф, удзельнік народнага фотаклуба «Радуга» ад самага пачатку стварэння, а з 2012 году быў яго кіраўніком. Фотамайстар прымаў удзел больш чым у 70 выставах, у тым ліку ў 50 замежных. З 1997 года мае званне «Артыст ФІАП» міжнароднай федэрацыі фотамастацтва, сябра беларускага «Клуба Мастацкай фатаграфіі».

Выстава будзе працаваць у музеі этнаграфіі Магілёва на працягу месяца.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

Больш фота: