На прошлой неделе в Глусске наряд Департамента охраны задержал 36-летнего местного жителя, который подозревается в грабеже магазина. По записи с видеорегистратора служебной машины видно, что перед задержанием мужчина пытался убежать от милиционеров, перепрыгнув высокий забор.
Выяснилось, что в минувший четверг у правонарушителя был День рождения. Чтобы отметить праздник, он направился в магазин. Денег не было, поэтому посетитель попросту забрал с прилавка бутылку водки и убежал. Это увидели работники и нажали тревожную кнопку.
– Подозреваемого по приметам нашли на одной из улиц города. Заметив служебный автомобиль, мужчина начал убегать, перебросив через высокий забор похищенное, а затем и сам с легкостью его перепрыгнув. Правда, скрыться в итоге ему не удалось, – рассказали в департаменте охраны МВД.
Действиям подозреваемого следователи дали правовую оценку и возбудили уголовное дело за грабеж. Ранее фигурант неоднократно привлекался к уголовной ответственности за кражи и несоблюдение требований превентивного надзора.
Следственным управлением УСК по Могилевской области завершено расследование уголовного дела о причинении смерти по неосторожности трехмесячному ребенку, в совершении которого обвиняется 32-летний отец мальчика, рассказала официальный представитель УСК по Могилевской области Анастасия Лавринович.
По данным следствия, 24 апреля текущего года обвиняемый с сожительницей и двумя детьми находился в гостях у родственников в одной из деревень Глусского района. В течение дня мужчина употреблял спиртные напитки. Ночью между ним и сожительницей возник конфликт. Обвиняемый взял на руки трехмесячного сына, который был одет в легкую одежду, и вышел во двор, намереваясь направиться по месту жительства в г.п.Глуск. Женщина попыталась помешать ему, однако обвиняемый убедил ее, что мальчик в безопасности и он самостоятельно занесет его обратно в дом.
Женщина пошла укладывать спать старшего ребенка и уснула с ним, а когда проснулась, то обнаружила, что сожитель спит в своей комнате, а младшего сына нигде нет. Через некоторое время мальчика обнаружили во дворе дома без признаков жизни.
По уголовному делу следователи провели ряд осмотров, проверок показаний на месте, допросов и очных ставок. Назначен ряд экспертных исследований, результаты которых изучены и приобщены к материалам уголовного дела. Согласно заключению судебно-медицинской экспертизы смерть ребенка наступила в результате закрытой черепно-мозговой травмы, которая могла образоваться при падении отца мальчика, удерживающего ребенка, с высоты собственного роста. Экспертным исследованием также установлено, что причинение указанной травмы ребенку в результате нанесения ему удара (ударов) исключается.
В ходе допроса обвиняемый полностью признал свою вину и раскаялся в содеянном. Однако, ввиду нахождения в ночь происшествия в состоянии сильного алкогольного опьянения, всех обстоятельств произошедшего он вспомнить не смог. Вместе с тем, не отрицает, что мог упасть вместе с мальчиком, причинив таким образом ему смертельную травму. Неосторожный характер причинения смерти ребенку подтверждает и тот факт, что по результатам экспертного исследования у мужчины выявлены телесные повреждения, характерные для падения с высоты собственного роста.
При освидетельствовании обвиняемого в момент задержания концентрация этилового спирта в выдыхаемом им воздухе составила 2.9 промилле. Согласно заключению судебной психолого-психиатрической экспертизы обвиняемый в период инкриминируемого ему деяния по своему психическому состоянию в полной мере сознавал значение своих действий и мог руководить ими.
По результатам расследования действия мужчины квалифицированы по ч. 1 ст. 144 (причинение смерти по неосторожности) Уголовного кодекса Республики Беларусь. Мера пресечения в виде заключения под стражу, примененная в ходе следствия, не изменялась.
Уголовное дело передано прокурору для направления в суд.
Галяндзкая пісьменьніца беларускага паходжаньня Ала Выгонская, вядомая ў Галяндыі пад імем Aline van Wijnen, апавядае Свабодзе пра сябе, сваю творчасьць ды жыцьцё пасьля каранавірусу.
Яна зачытвалася Караткевічам, пісала вершы па-беларуску, скончыла гістфак Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. У 23 гады зьехала ў Галяндыю, дзе стала пісьменьніцай-раманісткай. У сваіх творах знаёміць галяндцаў зь Беларусьсю, беларусамі ды іхнымі героямі.
Пра Алу Выгонскую (Aline van Wijnen). Сьцісла
Ала Выгонская нарадзілася ў 1978 годзе ў Жодзіне. У 16 гадоў пісала вершы па-беларуску, іх друкавалі ва ўнівэрсытэцкай газэце. Скончыла гістарычны факультэт Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ў 2000 годзе.
Aline van Wijnen у літаратурным сьвеце зьявілася ў 2016 годзе, калі ў Галяндыі выйшаў яе першы раман «Halsoverkop» («Зьнянацку»). Яго прызналі пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзілі выдавецтва Zomer&Keuning і часопіс Vriendin.
У 2017-м апублікаваны другі яе раман «Liefde met gebruiksaanwijzing» («Каханьне з інструкцыяй»), у 2020-м — трэці, «Bestemming geluk» («Месца прызначэньня Шчасьце»). У студзені 2021 году мае выйсьці чацьвёрты — «Het geheime kistje van Elle» («Сакрэтная шкатулка Элы»).
Ейныя кнігі маюць дзясяткі пазытыўных водгукаў на галяндзкіх інтэрнэт-сайтах.
Ала Выгонская займаецца літаратурай у вольны ад працы час. 4 дні на тыдзень працуе адміністратарам у кампаніі, якая гандлюе прадметамі раскошы.
Замужам.
Пра «кніжных чарвякоў» і схільнасьць да вывучэньня замежных моваў
«Ала Выгонская і Aline van Wijnen — спакойныя, ураўнаважаныя жанчыны і абсалютна не выбухованебясьпечныя, — з усьмешкай прэзэнтуе сябе суразмоўніца. — Абедзьве падобныя тым, што заглыбленыя ў кнігі: пастаянна чытаюць, гавораць пра кнігі і іх пішуць. Адна і другая — «кніжныя чарвякі».
Ала Выгонская кажа, што зь Беларусі зьехала ў 2001 годзе «воляю лёсу, каб уладкаваць асабістае жыцьцё». Пра тое не шкадуе, бо ў Галяндыі дасягнула таго, да чаго імкнулася: стала публікаванай пісьменьніцай. Усё, што піша, выходзіць на галяндзкай мове, а паколькі суразмоўніца «ня толькі гаворыць, але і думае па-галяндзку, то расейская і беларуская мовы адышлі на задні плян».
Ала Выгонская заўважае, што мае схільнасьць да авалодваньня замежнымі мовамі. Да пераезду ў Галяндыю яна ўжо гаварыла па-ангельску і па-француску. Што да галяндзкай, то, паводле пісьменьніцы, у гэтай краіне шмат дыялектаў, таму на маўленьне асабліва не зьвяртаюць увагі, а пісьмовай моваю яна валодае «выдатна».
«Мяне ўжо даўно не пытаюць пра мой акцэнт, — кажа яна. — Раней казалі, што маё маўленьне падобнае да таго, як гавораць у правінцыі Брабант. У мяне гучыць мякчэй і мілагучней, чым у Амстэрдаме. Рэцэнзэнты, ня ведаючы майго паходжаньня, адзначаюць мой стыль і мову. Урэшце, адна з маіх сябровак-пісьменьніц, якая жыве ў Лімбэргу, гаворыць яшчэ з большым акцэнтам, чым я».
Пра беларускае паходжаньне
Пісьменьніца падкрэсьлівае: няшмат галяндцаў ведаюць, што Беларусь і Расея — дзьве розныя краіны. У першыя гады жыцьця ў Галяндыі ў яе часта пыталі пра паходжаньне, і яна настойліва даводзіла, што прыехала менавіта зь Беларусі. Спадзяецца, што галяндцы зацікавяцца Беларусьсю, пачытаўшы ейныя кнігі.
«Упершыню тэму свайго беларускага паходжаньня я закранула ў рамане «Месца прызначэньне Шчасьце», — кажа яна. — Адзін з пэрсанажаў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але жыве ў Галяндыі. Гэты твор не аўтабіяграфічны, але некаторыя падзеі з майго жыцьця натхнілі на стварэньне вобразу.
Герой раману Aline van Wijnen Алекс (Аляксандар) у Беларусі быў журналістам у канцы 1990-х і ў нейкі момант «застопарыўся» ў працы ды асабістым жыцьці. Калі зьявілася магчымасьць зьехаць за мяжу, ён скарыстаўся ёю.
«Алекс — спакойны, нешматслоўны чалавек зь вялікім сэрцам, і ў рамане ён паступова апавядае пра сваё беларускае мінулае», — адзначае стваральніца пэрсанажа.
Пра Галакост і беларускіх партызанаў
Пісьменьніца прызнаецца: чытацкай аўдыторыі Беларусі ейная творчасьць не знаёмая, і ёй «дужа хацелася б перакласьці свае кнігі на беларускую мову».
Першым быў бы ў чарзе раман «Сакрэтная шкатулка Элы», бо ягонае дзеяньне адбываецца ў невялікім горадзе Глуску, што на Магілёўшчыне. У творы вядзецца пра Другую ўсясьветную вайну, беларускіх партызанаў, Галакост. Гэтымі тэмамі яна цікавіцца зь дзяцінства.
«„Сакрэтная шкатулка Элы“ — мой першы гістарычны раман, — кажа пісьменьніца. — У ім мае ўяўленьні аб адчуваньнях людзей, якіх засьпела вайна і нацысцкая акупацыя. Героі аказваюцца перад выбарам — супраціўляцца акупантам ці супрацоўнічаць зь імі. Зыходзячы з гэтага, імкнуцца захаваць сваё жыцьцё».
Галоўныя героі раману — беларускія партызаны. Пісьменьніца адзначае, што ёй даводзілася чытаць пра розныя бакі партызанскага руху ў Беларусі. А для апісаньня «свайго партызанскага атраду» натхнілася аповедамі першай сваёй настаўніцы, былой партызанкі Аляксандры Вітвэр.
«Намеры „маіх партызанаў“ добрыя, але самі яны — людзі з рознымі характарамі. Нехта зь іх сымпатычны, а нехта ня дужа. Як у жыцьці», — кажа суразмоўніца.
Паводле яе, трагічную гісторыю зьнішчэньня нацыстамі габрэяў Глуску яна чула яшчэ ў дзяцінстве. Ейная бабуля перажыла гэтую драму. Пісьменьніца шкадуе, што ніколі пра перажытае зь ёю не гаварыла.
«Той, хто перажыў такое, не асабліва любіў згадваць пра трагедыю, — мяркуе яна. — Я ж паспрабавала зжыцца з героямі раману, аднавіць сытуацыю таго часу. Перадаць, што значыла пад нацысцкай акупацыяй быць габрэем, перажыць зьнішчэньне ўсёй сям’і, страціць каханьне і пасьля гэтага знайсьці другое».
Пра ўплыў Уладзімера Караткевіча і эўрапейскую будучыню Беларусі
Ала Выгонская кажа, што ня мае сярод літаратараў тых, каго магла б назваць прыкладамі для перайманьня. Са словаў пісьменьніцы, яе выдавец параўноўвае раман «Сакрэтная шкатулка Элы» з творамі амэрыканскіх раманістак Джэнны Блюм, Крыстын Гармэл і Элісан Рычман. Сама ж аўтарка перакананая: у яе ўласны стыль.
Зь беларускіх пісьменьнікаў суразмоўніца адзначае Ўладзімера Караткевіча. Ягоныя творы зачароўвалі ў дзяцінстве, кажа яна. Ад іх не магла адарвацца да позьняй ночы, хоць ранкам трэба было ісьці ў школу.
«У Караткевіча незвычайны талент уцягваць чытача ў аповед, нібыта ён сам адзін са сваіх герояў, — пераказвае свае ўражаньні Ала Выгонская. — Ягоныя творы адрозьніваліся ад сухіх, нецікавых савецкіх кніг. Яны выклікалі цікавасьць да гісторыі Беларусі, абвастралі пачуцьцё патрыятызму».
Яна кажа, што мае вялікую павагу да нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, але «з сорамам» прызнаецца, што ейных твораў пакуль не чытала. «Затое я была на сустрэчы з Алексіевіч у Амстэрдаме два гады таму», — заўважае суразмоўніца.
Пісьменьніца адзначае, што за падзеямі на радзіме сочыць «глябальна, як і за падзеямі наагул у сьвеце», аднак «аддае перавагу жыцьцю ў сваім выдуманым кніжным сьвеце, дзе ёй нашмат цікавей».
Ала Выгонская настойвае: Беларусь сваім патэнцыялам не саступае іншым краінам Эўропы і можа з поўным правам ганарыцца таленавітымі навукоўцамі і людзьмі творчасьці.
«Магчыма, і спатрэбіцца 20 гадоў, каб Беларусь заняла наканаванае ёй гісторыяй месца разьвітай, перадавой эўрапейскай краіны», — прадракае пісьменьніца.
Пра каранавірус і нежаданьне пісаць пра яго
Цяпер Беларусь і Галяндыю збліжае пандэмія каранавірусу, працягвае Ала Выгонская. У Галяндыі не было поўнамаштабнага карантыну: людзей проста заклікалі як мага даўжэй заставацца дома, працаваць па магчымасьці дыстанцыйна, трымаць адлегласьць адзін ад аднаго. Крамы, кавярні і рэстарацыі былі зачыненыя і толькі 1 чэрвеня адчыніліся з умоваю выкананьня захадаў бясьпекі.
«На пачатку пандэміі людзі былі ў шоку, вядома ж, — пераказвае сытуацыю пісьменьніца. — Я і сама не магла паверыць, што ў наш час такая эпідэмія магчымая і што сучасная навука зь ёю ня можа справіцца. А што мяне ўразіла? Як хутка людзі да ўсяго прывыкаюць».
Яна лічыць, што найгоршым варыянтам разьвіцьця падзей з пандэміяй можа быць адсутнасьць адэкватнай барацьбы зь ёю.
«Калі нічога не рабіць супраць вірусу, то ён будзе пашырацца і ня зьнікне сам сабою», — падкрэсьлівае суразмоўніца.
Ала Выгонская кажа, што пандэмія прымусіла задумацца, як мяняць жыцьцё. Напрыклад, можна працаваць аддалена, замест таго каб стаць у заторах гадзінамі дарогаю на працу. Праводзіць канфэрэнцыі і прэзэнтацыі ў інтэрнэце, замест таго каб марнаваць вялізарныя грошы на самалёты і кангрэс-залі. Часьцей праводзіць адпачынак у сваёй краіне. Некаторыя звычкі могуць зьнікнуць. Вітаньне за руку можа адысьці ў мінулае.
«Пра пандэмію пісаць не хачу, — падсумоўвае гутарку пісьменьніца. — Працуючы над кнігаю, я праводжу часам да 6 месяцаў у сваім выдуманым сьвеце, і ў мяне няма ніякага жаданьня вяртацца ў сьвет зь вірусам».
Да пандэміі каранавіруса ў раённай бальніцы Глуска не існавала інфекцыйнага аддзялення. Яго адкрылі ў пачатку красавіка. Каля дзесяці спецыялістаў сочаць там за станам здароўя тых, хто не можа знаходзіцца дома ў самаізаляцыі. Іх няшмат, але яны ёсць, паведамляе Еўрарадыё.
Па словах крыніцы, якая пажадала застацца ананімнай (“Глуск маленькі — задушаць”), спецыялістаў інфекцыйнага аддзялення абдзяляюць сродкамі індывідуальнай аховы. Тое, што прывозяць у бальніцу валанцёры, туды не даходзіць. Рэспіратар і камбінезон выдалі толькі адзін раз — у пачатку красавіка:
— У дактароў ёсць усё, яны кожны дзень мяняюць СІА, нават не кантактуючы з “кавіднымі” людзьмі. А вось медперсанал з “кавіднага” аддзялення — санітаркі, медсёстры, лабаранты — яны проста “голыя”! У паліклініцы ўсе аснашчаны і шчыткамі, і рэспіратарамі, і камбінезонамі, і халатамі, і пальчаткамі, і бахіламі, усё як мае быць. Але ў іх няма такой атакі інфікаваных людзей. Яны прыйшлі і пайшлі. Але чамусьці персанал адзяваюць. Дактары без памяці мяняюць гэтыя рэспіратары. А спецыялісты, якія ў аддзяленні, дзе пастаянны кантакт з інфікаванымі, вымушаныя вось так…
Медыкі пацвярджаюць гэтую інфармацыю, але таксама просяць не называць імёнаў.
— Мне выдалі рэспіратар больш за месяц таму, як і іншым. Мы іх ужо некалькі разоў мылі, кварцавалі іх. Але ніхто не ведае, ці працуе гэты рэспіратар пасля такіх маніпуляцый.
У цяперашніх умовах амаль усе аднаразовыя рэспіратары ператварыліся ў шматразовыя, хоць у інструкцыях да большасці з іх няма ні слова пра тое, што іх можна мыць або кварцаваць. У рэкамендацыях сказана, што можна абеззаражваць парай этылавага спірту або нагрэвам да 60 градусаў. Гэта не пашкодзіць, але не факт, што дапаможа.
У валанцёрскай ініцыятыве # BYCOVID19 расказалі, што з пачатку пандэміі яны перадалі адміністрацыі бальніцы ў Глуску 1500 сродкаў аховы, у тым ліку 800 рэспіратараў:
— Мы перадаём іх галоўнаму доктару або старшай медыцынскай сястры, там афармляюць загад аб прыняцці бязвыплатна перададзенага тавару ў дзяржаўную ўласнасць. І ў бальніцы іх ужо самастойна размяркоўваюць.
Медыцынскі работнік адзначае, што СІА могуць пакідаць на запас, на будучыню.
З пытаннем “Чаму да работнікаў інфекцыйнага аддзялення не даходзяць рэспіратары?” мы звярнуліся да галоўнага доктара Глускай цэнтральнай раённай бальніцы Ірыны Пятровай. Але дыялог атрымаўся не вельмі змястоўны.
— Па-першае, 1500 сродкаў аховы нам ніхто не перадаваў і 800 рэспіратараў валанцёры нам таксама не перадавалі. Вы ведаеце, нічога вам не раскажу, таму што ёсць бухгалтэрыя, ёсць парадак. Я наогул не бачу, хто мне тэлефануе і з кім я размаўляю. Вы ведаеце, я нічога вам не павінна. Дайце мне паперу, што я вам павінна такую інфармацыю даць.
— У нас ёсць пацверджаная інфармацыя, што валанцёры далі вам 1500 сродкаў аховы…
— Ну вось якія валанцёры далі, хай такую інфармацыю і дадуць. Хто нам даў 800 рэспіратараў?
— Ніколькі не давалі?
— 800 ніхто не даваў.
Аднак у валанцёрскай арганізацыі знайшоўся дакумент, які пацвярджае, што 800 рэспіратараў былі бязвыплатна перададзеныя ва ўласнасць ЦРБ. Падпісаны ён галоўным доктарам Пятровай.
Ужо з пацвярджэннем зноў звяртаемся да галоўнага доктара.
— Вы ведаеце… Супрацоўнікі атрымліваюць сродкі аховы, у дастатковай колькасці. Акрамя рэспіратараў, маса масак і ўсяго. Канкрэтна хто вам гэтую інфармацыю даў? Калі трэція асобы, дык разбірайцеся з імі, гэта інфармацыя неверагодная! Мы забяспечаны выдатна, усімі СІА, і вас яшчэ можам адзець, — змяняе гнеў на міласць Ірына Пятрова. — І вам яшчэ можам даць рэспіратар. А трэціх асоб адпраўляйце да мяне. Даруйце мне, тыя лайдакі, якія сядзяць і рукі грэюць на гэтай сітуацыі, атрымліваюць грошы шалёныя, яшчэ і пачынаюць схіляць невядома каго…
Па яе словах, у інфекцыйным аддзяленні ўсё ў парадку і створаны там санаторныя ўмовы.
— І не задавайце дурных пытанняў, — працягвае галоўны доктар. — Калі вы кантрольны орган — прыязджайце і правярайце. Ёсць пратакол даручэння прэзідэнта, так, і ёсць органы, якія будуць правяраць, каму што выдадзена і ў якой колькасці. Гэта не ваша справа.
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 7 красавіка сказаў, што дактароў трэба абараняць: “Гэта не работа, што доктар без пальчатак, без маскі прымае ў паліклініцы, дзе б там ні было. Ён павінен хоць бы мінімальна быць абаронены”. Але, мабыць, у Глускай раённай бальніцы літаральна зразумелі слова “мінімальна”.
Паводле звестак канцэрна “Беллегпрам”, у пачатку траўня попыт на ахоўныя вырабы ў Беларусі быў цалкам задаволены. Па статыстыцы канцэрна, з лютага 2020 года ў Беларусі выпушчана каля 31,5 млн ахоўных масак. Нядаўна стала вядома, што “Беллегпрам” прадасць каля 1 млн масак у Расію і ў Германію.
У той жа час дзясяткі валанцёраў працягваюць забяспечваць медыкаў па ўсёй краіне сродкамі індывідуальнай аховы. Як кажа Надзя Людчык, каардынатар валанцёрскага праекта #BYCOVID19, наўрад ці можа ўзнікнуць сітуацыя, калі хапае ўсяго і ўсюды. Таму дапамога валанцёраў будзе заставацца актуальнай.