Галоўная » история » Page 22

Новая знаходка ў Бабруйску: мясцовы жыхар адкапаў старажытны меч

У Бабруйску знайшлі старажытны меч. Мясцовы жыхар адкапаў яго ў зямлі і перадаў работнікам краязнаўчага музея.

Як паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, знаходка можа адносіцца да сярэдзіны XIII стагоддзя (ёсць меркаванні, што меч можа быць і старэйшы). Ён належаў статутнай асобе таго часу — мае сляды пакрыццяў узорамі з каштоўных металаў. Меч апусцілі ў дыстыляваную ваду, каб пазбавіцца ад лішніх солей і налёту.

Дакладнае месца, дзе была зроблена знаходка, навукоўцы не называюць, каб выключыць ажыятаж сярод чорных капальнікаў. Там будуць праведзены архіалагічныя раскопкі.

Год таму ў Бабруйску знайшлі 1000-гадовы пазалочаны шлем, які добра захаваўся. Было заяўлена, што гэта археалагічная сенсацыя. Гісторык, дэпутат Ігар Марзалюк заявіў, што, магчыма, ён належаў князю Ізяславу Полацкаму. Шлем ужо вярнуўся з рэстаўрацыі. У Бабруйскім краязнаўчым музеі рыхтуюць для яго асаблівае месца ў экспазіцыі. Прэзентацыя для шырокай публікі адбудзецца летам.

Ёсць меркаванне, што знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч могуць быць звязаны паміж сабой.

 

В Мстиславском районе облагородили старое еврейское кладбище

В д. Шамово Подсолтовского сельсовета силами сельских депутатов и местных жителей была создана аллея Памяти из старых еврейских надгробий и могильных плит, сообщает mstlife.by.

О древней еврейской культуре в деревне напоминают довоенные надгробия с надписями на иврите.

Они много лет лежали в земле, заросшие и разбросанные в канавах и кустах.

Депутаты и местные жители решили отдать дань памяти и уважения этим неизвестным людям и еврейскому народу. За время поисковых работ было найдено 7 могильных плит и камней с записями на иврите.

Пять из них с помощью техники ООО «Агротех-Восток» были перевезены в дворянский парк. Во время субботника, который организовали депутаты Подсолтовского сельсовета и местные жители, была создана аллея Памяти.

— Говорят, что у каждого еврея есть своя стена плача, — сказала председатель Подсолтовского сельисполкома Аксана Лисовская. — В Шамово тоже появился уголок, где можно почтить память предков, склонить голову и вспомнить о трагической судьбе еврейского народа.

Шамово, как еврейское местечко, существовало с 1777 года и было центром волости. Здесь работали водяная мельница, 32 лавки, 4 питейных дома. Ежегодно проводилась семидневная ярмарка. Уже в 1837 году в Шамово было 107 дворов, 917 жителей. В 1940 году— 228 дворов, 920 человек. Большую часть населения всегда составляли евреи.

Фотографии предоставлены Подсолтовским сельисполкомом

8 мая 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Другая сусветная вайна ў Еўропе скончылася (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі)

З успамін Аляксандра Андрэевіча Рэвякі, майго цесця, які ўсё жыццё сумленна адпрацаваў вадзіцелем аўтамабіля і меў тагачасныя ўзнагароды:  медаль “За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В.И.Ленина”, знак “За работу без аварий 1-й степени”, неаднаразовы пераможцца сацыялістычнага спаборніцтва. Гады жыцця: 23.03.1929 – 19.02.2002. Пражываў у вёсцы Рыжкавічы. Зараз вёска ўвайшла ў межы горада Шклова.

Экспрапрыяцыя:

Памятаю, як у пачатку вайны ў хату забег узрушаны старэйшы брат Мікалай і паклікаў мяне хутчэй бегчы ў Шклоў, дзе ў крамах “усё бярусь задарма”. Прыбеглі да бліжэйшага харчовага магазіна (зараз вуліца Савецкая, д.54). Бачым жудасную з’яву –  з магазіна жыхары Шклова вельмі хутка расцягваюць харчовыя тавары. Мы былі падлеткамі і нам амаль нічога не дасталося. Паспелі схапіць толькі мех з гарбатай. Гэтай гарбаты потым хапіла на ўвесь ваенны час і нават на наступныя гады. Калгасную жывёлу эвакуіраваць не паспелі. З прыходам немцаў, вялікі гурт скаціны знаходзіўся на лузе ракі Днепр каля Зарэчча. Кароў ніхто не даіў і яны гучна раўлі, а з мясцовых жыхароў ніхто не рызыкаваў падыйсці і нешта зрабіць са скацінай. Далейшы лёс калгаснага гурта я ня ведаю. А вось калгасных канёў, якія засталіся, немцы падзялілі сярод жыхароў Рыжкавіч. Непасрэдна нашай сядзібе дасталася вельмі добрая каняка па мінушцы “Мангол”, які заставаўся ў нашай сямейнай гаспадарцы ўсе ваенныя гады. З прыходам Савецкай арміі “нашага Мангола” забралі і ўсё наша сямейства вельмі сумавала з гэтай нагоды.

Тэрор:

У 1941 годзе я быў сведкам, як немцы прымусілі вялікую колькасць людзей знаходзіццана на лузе каля Рыжкаўскай царквы. Гэта былі мясцовыя жыхары яўрэйскай нацыянальнасці. Яны сядзелі на голай зямле ў дзень і ноч, у спякоту і непагаць. Людзі пакутвалі ад шматлікіх здзек і жудасных забойстваў. Напрыклад немецкія салдаты, каму – небудзь з яўрэяў на галаву ўстанаўлівалі запалкавы карабок і адышоўшы, пачыналі страляць па гэтай мішэні. Жудасна ўявіць, што пры гэтым адчувала ахвяра. Памятаю, як два яўрэйскіх юнакі спрабавалі ўцячы, але ахоўнікі іх злавілі і растралялі.

Паўсяддзённае жыццё: 

Новыя ўлады перадалі калгасныя землі сялянам, падзяліўшы яе з улікам колькаснага склада кожнай сям’і. У Шклове, на былой дрэваапрацоўчай фабрыцы “Барацьба”, працаваў млын. Сяляне з наваколля прывозілі туды зерне. Аднойчы мой бацька, каб хутчэй змалаціць зерне, прапанаваў  млынару пляшку самагону. Але млынар рашуча адмовіўся і моўчкі паказаў на намецкага салдата, які знаходзіўся на двары і наглядаў за парадкам. Давялося  нам займаць месцца ў агульнай чарзе.

Непасрэдна каля Дняпра у Рыжкавічах размяшчалася невялікая нямецкая вайсковая часць, якая ахоўвала пераправу праз раку. Часова, у будынку царквы, немцы нават зрабілі невялікую майстэрню па рамонту тэхнікі і зброі. Я, як і іншыя суседскія хлапчукі, хадзілі да нямецкіх салдат і дапамагалі ім па гаспадарцы. Напрыклад мылі посуд, або пілілі дровы. За гэту працу салдаты калі-небудзь частавалі нас харчаваннем. Гэтыя невялічкія пачастункі мы хутка неслі да хаты.

Асабліва складана была пад час вайны набыць харчовую соль. І вось аднойчы бацька разбудзіў мяне ноччу. Узяўшы мех і будаўнічы малаток мы крадучысь пашлі ў накірунак Шклова. Прыйшлі да паўразбуранай цаглянай двухпавярховай школы па вуліцы Дняпроўскай (будынак незахаваўся). Побач са школай да вайны існавала невялічкая пекарня, дзе пяклі невялічкія хлебныя пачастункі. Будынак гэтай пекарні быў амаль увесь разбураны.  Заставалася толькі даволі вялікая печ. Бацька з маёй дапамогай пачаў паціху разбіваць гэту печку, а потым з нейкай адтуліны стаў выграбаць сапраўдную соль. Набраўшы солі болей як паўмеху, мы хуценька пайшлі да хаты. Усё жыццё бацька працаваў печніком і гэту печку ў пекарні ён рабіў да вайны таксама. А каб цяпло доўга трымалася, ў нутры печы рабілася адпаведная ніша, куды і засыпалася соль. Пра гэтую соль напэўна ведаў толькі сам будаўнік пячы. Такі чынам, даваенная праца бацькі забяспечыла ўсю нашу сям’ю гэтым харчовым прадуктам на бліжэйшыя гады.

Між тым, пры ўсіх цяжкасцях, наша сям’я ўмудралася трымаць парсючкоў. Каб іх не забралі немцы, зрабілі ў хляву патаемны закуток і замаскіравалі яго дравамі. Але аднойчы да нас у хату зайшоў нямецкі салдат і запатрабаваў каб гаспадар аддаў яму парсючка. Менавіта ў гэты перыяд  два гадаванца былі ў нашым патаемным месцы. Бацька запярэчыў, пачаў сцвярджаць, што аніякай скаціны ў яго няма і паказваў пустыя хлеўчукі. Але немец хітра паглядзей на бацьку і паказаў два пальцы: “Вось, столькі ты гадуеш!”. А потым дадаў, што ён забяре толькі аднаго парсючка, а другі хай застаецца. Наша схованка была рассакрэчана. На прыканцы немец паведаміў, што пра патаемных парсючкоў яму расказаў наш аднавясковец.

Успаміны да друку падрыхтаваў Алесь Грудзіна

 

«Усё мінецца». 100-гадовая бабруйчанка пра каранавірус і сваё жыцьцё

Радыё Свабода распачынае сэрыю публікацый пра беларусаў, якія перакрочылі 100-гадовы рубеж. Яны расказваюць пра перажытае і пра тое, як пандэмія каранавірусу 2020 году зьмяніла іхнае жыцьцё. Бабруйчанка Ганна Раманаўна Савонава адзначыла 100 год 1 студзеня.

Яна жыве разам зь сям’ёй унука Яўгена і ягонай жонкі Натальлі. Два месяцы таму тыя сказалі родзічам, што лепш бабулю не адведваць. Па словах Натальлі, тая да ізаляцыі паставілася з разуменьнем, але часам нудзіцца.

«Яна тэлефануе родным, просіць, каб тыя ўзялі таксоўку і прыехалі яе адведаць, — кажа Натальля. — Родзічам наказана ўстрымацца ад такіх візытаў. Дый самі яны разумеюць, што каранавірус бязьлітасны менавіта да старых. Для нас бабуля шмат значыць. Яна жывая гісторыя нашага роду».

Ганна Савонава, 1949 год

Пра пандэмію каранавірусу Ганна Раманаўна ведае з тэлевізійных перадачаў. Кажа, што эпідэмія — зьява часовая, і некалі ёй прыйдзе канец, рана ці позна.

Бабуля прызнаецца, што лічыць сябе ў ізаляцыі яшчэ большым цяжарам для ўнукаў, чым раней. Зжыцца з гэтым, кажа, — самае няпростае ў старасьці.

«Я ляжу спакойна. Фортка ў пакоі адчыненая. Толькі ногі ня ходзяць, — наракае яна. — Сама шмат чаго зрабіць не магу. За мною прыбіраюць. Унукі выгляду не падаюць, што са мною цяжка, але я гэта адчуваю…»

«Ды што вы кажаце, жывіце доўга з намі, — рэагуе на словы Ганны Раманаўны Натальля. — Вы нам не цяжар».

Зь сям’і рэпрэсаваных…

Ганна Савонава зь сям’і рэпрэсаваных. У 1920-х гадах яе бацька набыў 40 гектараў зямлі зь лесам. Прыдбаў і конную малатарню. У гаспадарцы было 5 дойных кароў. Ісьці ў калгас не захацеў. Яго раскулачылі.

Ганна Раманаўна кажа, што бацьку, маці і старэйшага на пяць гадоў за яе брата Міхаіла саслалі ў Сыбір. Сама ж яна яшчэ зь дзьвюма сёстрамі засталася ў Беларусі, іх прытулілі родныя.

«У маленстве я гатовая была доўга скакаць на адной назе, каб толькі бацькі вярнуліся з высылкі. Гаравала, ня дай бог. Родныя са мною абыходзіліся добра, але мамы і таты мне не хапала. Я цяпер як згадаю сірочую сваю долю, то плачу», — адказвае суразмоўніца на пытаньне, што ў яе жыцьці можна параўнаць зь весткамі пра пашырэньне пандэміі.

Ганна Савонава са сваімі сёстрамі

Па словах кабеты, бацькі і брат, прабыўшы колькі гадоў у выгнаньні, вярнуліся ў родную вёску Багуслаўку, што ў Бабруйскім раёне. Жылі ў ацалелым хляве, прыстасаваным пад хату. Забралі сабе дачок.

Брата Міхаіла неўзабаве ўзялі ў войска, і ў 1943 годзе ён загінуў. Ганна Раманаўна трапіла ў эвакуацыю разам з Глушанскім шклозаводам. На ім працавала бухгальтарам. На гэтым жа прадпрыемства працаваў і муж. У 1944 годзе ў іх нарадзіўся сын Ігар, а ў 1946-м — Леанід.

Эвакуацыя таксама наклала адбітак на ўспрыняцьце Ганнай Раманаўнай жыцьцёвых нягодаў. Па яе словах, нават удалечыні ад фронту думалася, як выжыць. Даводзілася бяз продыху працаваць.

«Калі абвясьцілі ў 1945 годзе аб перамозе, то, не паверыце, усе плакалі ад радасьці. Гэта незабыўна», — кажа яна.

Унукі: «Ганна Раманаўна ўмее радавацца кожнаму новаму дню»

Па вайне Ганна Раманаўна заставалася бухгальтарам. Пазьней, каб мець большую пэнсію, пайшла на Бабруйскі гідролізны завод. Па яе словах, там быў неблагі заробак і шмат да яго даплат.

«На ім цяжка працавалі, — кажа яна. — За зьмену трэба было наладаваць у мяхі па 12–15 тон дражджэй. Хапала там усяго…»

Выйшаўшы на пэнсію, суразмоўніца ўладкавалася вартаўніцаю ў дзіцячы садок, бо бяз працы жыць не магла. На яе погляд, цяперашняе жыцьцё нашмат лепшае і спакайнейшае, чым тое, што яна перажыла.

На курсах кройкі і шыцьця, 1954 год

Па словах Натальлі, за Ганнай Раманаўнай, інвалідам І групы, замацаваны доктар. Ёй выпісваюць патрэбныя лекі. Як што трэба, мэдыкі і сацыяльныя работнікі прыяжджаюць на дом.

«Ганна Раманаўна кажа, што цяпер жыць добра, — расказвае Натальля. — Мы ж стараемся яе ахінуць цеплынёю. Нас уражвае, што яна ўмее радавацца кожнаму новаму дню і да ўсяго ставіцца з пазыцыі справядлівасьці. Супакойвае нас, што эпідэмія мінецца, бо раней такое людзі ўжо перажывалі».

Сын Леанід, бацька Яўгена, сям’я якога глядзіць старую, памёр у 2012 годзе. Ганна Раманаўна цяжка перажывала сынаву сьмерць. Яшчэ адзін сын Ігар праз пандэмію ня можа наведваць маці, але рэгулярна ёй тэлефануе.

Натальля кажа, што Ганна Раманаўна добра шыла і выпісвала модныя часопісы. Цяпер любіць глядзець расейскую тэлеперадачу «Модный приговор».

Фота з сайта Радыё Свабода

 

В Чериковском районе «обновляют» землянку первых подпольщиков

В первые дни войны в Чериковском районе в лесу недалеко от деревни Монастырек образовался стихийный отряд подпольщиков, который передавал … чытаць далей

В Мстиславле продолжается работа над реставрацией фрески «Восхождение на Голгофу»

В Мстиславле продолжается работа над реставрацией фрески 18 века, которая когда- то украшала Кармелисткий монастырь в Белыничах. «Восхождение на Голгофу» под руками мастера Юрия Малиновского наконец обретает видимые очертания, информирует ТРК «Могилев» 

Стадия расчистки от загрязнений и поздних наслоений уже завершена. Теперь реставраторы приступили к заделке трещин и утрат авторского грунта. Ведь изначально фреска собиралась из кусочков штукатурки.

Затем наступит новая стадия – тонировка. И потом, в финале, укрепление красочного слоя. Юрий Малиновский и его брат Николай воссоздают фрески уже несколько месяцев. И дело не только в расчистке: ведь они ещё делают кальки – и утрат, и сохранившихся рисунков.

Пока фреска существует только в музейном макете, а собранный по кусочкам оригинал мы, по планам, сможем увидеть в Белыничах на Дне белорусской письменности уже в начале осени, если всё будет хорошо.

Шклоў: Маем – не шануем, згубім – ці заплачам? (Працяг)

На пачатку сакавіка 2020 года на старонках “Магілёўскага рэгіёна” уздымалася праблема аб нездавальняючым стане Шклоўскага гарадскога парка – помніка садова-паркавага мастацтва нацыянальнага маштабу, уваходзячага ў першую дзесятку найлепшых аб’ектаў Беларусі.

З таго часу прайшло ўжо паўтара месяца, і, нарэшце, шклоўскія ўлады вырашылі адрэагаваць на публікацыю і распачалі санітарную высечку засохлых дрэваў.

Але, тое, як гэта робіцца, выклікае сумневы, што тут працуюць адэкватныя людзі з мэтай захавання гістарычнай каштоўнасці. Складваецца ўражанне, што работы праводзяцца па прынцыпу “Слана ў шкляной лаўцы”.

Ні адзін факт валкі сухога дрэва не абыйшоўся без пашкоджанняў побач стаячых – здаровых. А традыцыя вальшчыкаў – спраўляць “хаўтуры” па кожнаму паваленаму дрэву, прывяла да поўнай засмечанасці паўночнай часткі парка.

Мабыць лёс гарадскога парка цалкам перастаў хваляваць жыллёва-камунальны аддзел Шклоўскага райвыканкама і іх калегаў з “Жылкамгаса”, гэтаксама, як і супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі разам з падпарадкаванай яму Дзяржаўнай установай культуры “Парк культуры і адпачынку г.Шклова”, размешчанай у раённым доме культуры.

Абыякавасць шклоўскіх чыноўнікаў -“временщиков», прыбыўшых па прызначэнні на розныя пасады ў райвыканкам, праяўляецца як у адносінах да гарадскога парка, так і да іншых гістарычных аб’ектаў Шклоўшчыны, пра якія яны, знаходзячыся на адказных пасадах, магчыма і не ведаюць. А  навошта ім ведаць, бо год – два, ды на іншую, новую пасаду.

А гістарычныя аб’екты, унесеныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, якія дайшлі да нас з мінулых стагоддзяў, так і застаюцца з году ў год без выкарыстання і дагляду, чакаючы свайго незайдроснага лёсу, якога дачакаўся Шклоўскі гарадскі парк.

Ужо колькі год пустуе будынак былой сінагогі па вул. Дзікуна ў Шклове, пабудаваны ў ХVII стагоддзі.

Больш двух дзесяткаў гадоў не выкарыстоўваецца будынак  ХVIII стагоддзя па вул.Савецкай, які раней належаў Успенскаму манастыру.

Яшчэ больш часу мясцовыя ўлады ўсё не могуць вызначыцца з выкарыстаннем будынка ХІХ стагоддзя па вул. Паштовай, дзе ў свой час размяшчалася друкарня.

Засядаючы ва ўтульных кабінетах райвыканкама, або знаходзячыся ў доме культуры, маючы службовыя машыны, чынавенству ў цяжасць стала падняцца з-за сталоў і прайсціся ў парк, каб увачавідкі пабачыць, што там адбываецца.

Дадзены артыкул можна лічыць зваротам грамадскасці г. Шклова да кіраўніцтва Шклоўскага райвыканкама аб неабходнасці прыняцця мераў па выратаванні Шклоўскага гарадскога парка – аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Рыгор Кастусёў