Вайсковы экспэрт Ягор Лебядок на Радыё Свабода аналізуе, які ўплыў на настроі сілавікоў можа мець рашэньне Лукашэнкі пазбавіць вайсковых званьняў каля 80 асобаў, і разважае на тэму, ці здольныя сілавікі адчуць сваю асаблівую палітычную ролю.
Ягор Лебядок
У архіве не знайшлося сведчанняў знішчэння людзей пад БЧБ-сцягам
Эксперт па ваеннай бяспецы Ягор Лебядок звярнуўся ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў з просьбай скласці спіс наяўных сведчанняў за перыяд з 1939 па 1946 гады з людзьмі пад бел-чырвона-белым сцягам або гербам «Пагоня», якія ахоўваюць, канваююць, катуюць ці забіваюць іншых людзей. У архіве такіх дакументаў не знайшлі.