Галоўная » Калі ідуць на абардаж

Лявон Вольскі апублікаваў новы кліп на песню, прысвечаную паўстанцам Каліноўскага

Лявон Вольскі 22 лістапада апублікаваў новы кліп на песню “Калі ідуць на абардаж”, паведамляе Еўрарадыё.

Гэтая песня напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча “Павешаным 1863 года” і прысвечаная паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Сімвалічна, што новы кліп з’явіўся акурат у дзень, калі ў Вільні адбываецца перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.