К середине октября не проходит и дня, чтобы мы не публиковали фото залитых водой городских улиц в разных уголках области. Не прошла эта беда и мимо совсем маленького Кировска.
Легенда о квалифицированных белорусских проектировщиках и строителях терпит полнейшее фиаско. На фото мы видим совершенно новый жилой квартал. Это улица Орловского, двор дома №56(б) в Кировске.
Это улица новостроек. Здесь выполняется государственная программа «Строительство жилья на 2016-2020 годы». То есть, это уже финал пятилетнего плана. По идее, уже учтены все минусы застройки и работы выполнены по всем стандартам. А в итоге вот это:
На 2020 год выделено на строительство жилья в Кировске за счёт всех источников 1277 тысяч рублей (это более полумиллиона долларов США). Для строительства инженерной и транспортной инфраструктуры выделено средств республиканского бюджета, передаваемых в виде субвенций в областной бюджет в сумме 780 тысяч руб.
Но разве это нормально?
Дом очевидно сдавался в хорошую погоду. А надо было комиссии принимать его после ливня. И вроде бы всё предусмотрено – есть съезд с тротуара к проезжей части, парковка. Но вот как на этой парковке после дождя подойти к машине?
Справка с официального сайта Кировского райисполкома: строительная программа в Кировском районе выполняется ГУКДСП «Кировская ПМК №255», ОАО «Передвижная механизированная колонна-97 Водстрой», обслуживанием дорог занимается филиал КУП «Могилёвоблдорстрой» ДРСУ №197, работу жилищно-коммунальной отрасли обеспечивает УКП «Жилкомхоз».
Видимо, это благодаря им можно любоваться вот таким «морским» видом из окна.
Обновленная поликлиника заработала после реконструкции в Кировском районе. Пропускная способность учреждения здравоохранения – около 250 … чытаць далей
Сёлета ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” было прынята рашэнне паспрабаваць вырошчваць бахчавыя культуры, у прыватнасці, кавуны. Улічваючы істотнае пацяпленне клімату, гэтая справа, як меркавалася, можа прынесці дадатковы даход.
І чаканне апраўдалася. На полі, куды была высаджана вырашчаная ў цяпліцы расада, паспеў добры ўраджай. І наш фотакарэспандэнт прысутнічаў пры яго зборы. Кавуны радавалі вока памерамі і, здавалася, гарантавалі задавальненне ад іх дэгустацыі. Гэтак і атрымалася: ягада, а яе, дарэчы, вырошчвалі тры гатункі, каб вызначыць, які з іх лепшы, была смачная і сакавітая.
Уборка ўраджаю кавуноў працягваецца…
Вырошчванне новай культуры ў “Рассвеце” плануюць працягваць і пашырыць плошчы пад яе.
У жыхароў раёна ёсць магчымасць пакаштаваць рассветаўскія кавуны, яны рэалізуюцца ў фірменнай гандлёвай сетцы акцыянернага таварыства.
27 июля рейдовой группой Кировского отделения Департамента охраны проводились мероприятия, направленные на пресечение хищений собственности предприятий города.
В восемь часов вечера охрановцы взяли под наблюдение одну из организаций с прилегающей территорией. Некоторое время спустя сотрудники обратили внимание на работника предприятия, который направлялся к водоему, расположенному на территории данного объекта и принялся расправлять сеть для ловли рыбы.
Сотрудники охраны незамедлительно приняли меры к пресечению правонарушения. Мужчина задержан и передан представителям Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь, сообщает пресс-служба Департамента охраны.
Задержанным оказался местный житель 1957 г.р., который, к слову, является сторожем данной организации. Фигурант привлечен к административной ответственности по ч. 1 ст. 15.35 КоАП.
За рыбалку с нарушением правил гражданину грозит крупный штраф.
Кіраўскі райвыканкам хацеў выслаць справаздачу «Пра дзейнасьць ініцыятыўнай групы» ў галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне Магілёўскага аблвыканкаму. Ліст памылкова адправілі на электронны адрас прадстаўніцы ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліны Нагорнай. Яна вядзе шмат перапісак зь дзяржаўнымі ўстановамі, таму ейны адрас ёсьць у выканкамах.
Пра што кіраўскія чыноўнікі справаздачацца перад аблвыканкамам:
Збор подпісаў у раёне праводзіўся ў працоўных калектывах у непрацоўны час «пры актыўным садзейнічаньні кіраўнікоў устаноў і арганізацый». Фактаў пасіўнага стаўленьня да працэсу збору подпісаў, нэгатыўных выказваньняў кіраўніцтва арганізацый да сяброў ініцыятыўнай групы, перашкоду ў зборы подпісаў выяўлена не было.
Пратэставыя настроі ў працоўных калектывах адсутнічаюць.
Найбольшая актыўнасьць пры зборы подпісаў была сярод работнікаў сфэры адукацыі, культуры, вытворчай дзейнасьці, гандлю.
У раёне адсутнічаюць працоўныя калектывы, дзе назіралася нізкая актыўнасьць работнікаў пры зборы подпісаў.
Асноўны фактар, які стрымліваў збор подпісаў у працоўных калектывах і па месцы жыхарства – нядобрае эпідэміялягічнае становішча як у раёне, так і краіне ў цэлым.
Кіраўнікі аб’ектаў гаспадараньня раёну на высокім узроўні, прафэсійна спрыялі сябрам ініцыятыўнай групы для збору подпісаў.
Неабходна адзначыць станоўчае стаўленьне насельніцтва пры зборы подпісаў да чальцоў ініцыятыўнай групы. Выпадкаў масавай адмовы жыхароў вуліц, шматкватэрных жылых дамоў, малых населеных пунктаў ад подпісу за нашага кандыдата не назіралася.
Індывідуальныя прадпрымальнікі пратэставага стаўленьня пры зборы подпісаў не праяўлялі.
Адрозьненьне ад мінулых кампаній — «нядобрая эпідэміялягічная сытуацыя, у выніку якой панізіўся ахоп насельніцтва па месцы жыхарства, што выклікана нежаданьнем грамадзян кантактаваць зь людзьмі, якія маюць шырокае сацыяльнае кола стасункаў».
У сярэднім кожны чалец ініцыятыўнай групы сабраў 280 подпісаў. «Ініцыятыўная група Кіраўскага раёну правяла збор подпісаў у падтрымку нашага кандыдата на высокім узроўні», – прыйшлі да высновы чыноўнікі.
У справаздачы пайменна адзначаюцца «рэкардсмэны» збору подпісаў.
Намесьніца старшыні райвыканкаму Тацяна Бяляўская напісала ў справаздачы, што «пралікаў і парушэньняў з боку ініцыятыўнай групы не зафіксавана».
Прадстаўніца грамадзянскай ініцыятывы «Ўмовы для мовы» паліттэхноляг Аліна Нагорная пракамэнтавала Свабодзе, што зь ліста вынікае, што найлепшыя чальцы іх ініцыятыўнай групы назьбіралі толькі па 300 подпісаў.
«Гэта дае падставы меркаваць, што нават з прымусам агучаная колькасьць подпісаў не назьбіралася. Гэты дакумэнт сьведчыць, што вэртыкаль выкарыстоўвае ўвесь свой апарат і адміністрацыйны рэсурс для прасоўваньня Лукашэнкі», — выказалася Аліна Нагорная.
Намесьніца старшыні Кіраўскага райвыканкаму Тацяна Бяляўская, якая каардынуе ў раёне пытаньні выбараў, у камэнтары Свабодзе заявіла, што гэта звычайны дакумэнт, і спаслалася на Закон аб кіраваньні і мясцовым самакіраваньні.
«У любым выпадку ідуць каардынацыя і справаздачы ад раёну. Якія адміністрацыйныя рэсурсы, калі гэта проста зборная інфармацыя? Адміністрацыйныя рэсурсы не падключаліся, у працоўны час подпісы не зьбіраліся. Кіраўнікі арганізацый сябрамі ініцыятыўных груп не былі. Калі б былі дапушчаны факты прымусу, я думаю, яны таксама былі б вам вядомыя», — кажа Тацяна Бяляўская.
Галоўная ідэоляг паведаміла, што за Аляксандра Лукашэнку ў Кіраўскім раёне было сабрана больш за 7 тысяч подпісаў, але дакладнай лічбы ня памятае. Усе подпісы перадалі ў раённую выбарчую камісію.
Тацяна Бяляўская адзначыла, што пратэставых настрояў у працоўных калектывах няма.
«Пратэставых настрояў (зразумела, пра што ідзе гаворка) — ні пікетаў, ні выступаў — не было».
У раёне таксама зьбіралі подпісы і за іншых кандыдатаў, паведаміла чыноўніца.
«Бабарыкі ініцыятыўнай групы не было, але людзі зьбіралі подпісы, ніхто ім не забараняў. Яны таксама здалі нам подпісы. А далей подпісы зьвярала камісія. Былі пытаньні ў камісіі, але ўсё рабілася паводле працэдуры», — запэўніла яна.
На пытаньне, ці адзначаць згаданых у дакумэнце зь яе подпісам рэкардсмэны, якія сабралі вялікую колькасьць подпісаў, адказала так:
«Гэта не перадавікі. Гэта людзі, якія актыўна ўдзельнічалі ў зборы подпісаў. Я думаю, што кожны кандыдат, які вылучаецца ў прэзыдэнты, таксама валодае гэтай інфармацыяй — хто больш актыўна працаваў, хто меней, а далей ужо справа кандыдатаў: альбо падзякаваць у далейшым, альбо проста ніяк. Гэта проста працоўная інфармацыя, гэта не перадавікі. Пра заахвочваньне, «уручэньне мэдалёў» гаворкі не ідзе. Гэта проста аналіз інфармацыі. І кропка», — завяршыла размову са Свабодай Тацяна Бяляўская.
Высококачественная медицинская помощь станет более доступной для жителей регионов Могилевщины. В Кировске на базе центральной районной поликлиники создают современный комплекс экспресс-диагностики, информируетТРК «Могилев”.
В прошлом году здесь началась масштабная реконструкция. Деньгами поддержала областная инвестиционная программа. Сдать районную поликлинику планируют до конца лета. Кроме здания обновится медицинское оборудование, придут молодые медики разных специальностей.
Долгое время 2 блока – бывшая поликлиника и инфекционка – на территории больничного городка не использовались. Но время требует современных подходов в лечении и диагностике. Два корпуса объединили. Теперь помещения позволяют разместить детскую и женскую консультации, отделение дневного пребывания. И всех врачей общей практики. Таким образом сконцентрировать амбулаторно-поликлиническую базу в одном месте.
В новое здание переедет и отделение скорой медицинской помощи. Кроме обновленного здания больница получит новое оборудование для врачей общей практики и, к примеру, кольпоскоп, важный в диагностике патологий. Хотят обновить рентген-аппарат.
В Кировском районе – 18, 5 тысяч жителей. Кроме больницы в районе работают 2 амбулатории и 14 ФАПов. Но это первичная медицинская помощь. Поликлиника же даст новые возможности для углубленного обследования кировчан и жителей деревень и предупредит попадание в стационар. Поэтому за обновлением местные следят и надеются на скорое открытие.