Галоўная » коронавирус » Page 68

«Жахліва, як кладуць у капсулу — труну». Як каранавірус зьмяніў Слаўгарад, які перажыў радыяцыю

На Магілёўшчыне, якая лічыцца спакойнай у сэнсе эпідэміі каранавірусу, 8-тысячны Слаўгарад стаіць асабняком. Тут за няпоўны тыдзень пад падазрэньне ў захворваньні на COVID-19 трапіла больш за два дзясяткі чалавек. У чатырох каранавірусная інфэкцыя пацьвердзілася. Пад мэдычным наглядам застаюцца яшчэ 13 чалавек: 4 у Магілёве і 9 у Слаўгарадзе, паведамляе Радыё Свабода.

Афіцыйна ў Магілёўскай вобласьці зарэгістраваныя 30 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі.

Слаўгарадзкі раён адзін з найбольш пацярпелых у рэгіёне ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пад адсяленьне трапілі 25 тутэйшых вёсак.

На слаўгарадзкай вуліцы

«Здавалася, радыяцыю перажылі і цяпер нас беды меліся абыходзіць бокам»

Паводле жыхароў, у райцэнтры пра шпіталізацыю ў мясцовую бальніцу жанчыны з падазрэньнем на COVID-19 стала вядома ў суботу, 4 красавіка. Чуткі пра гэта імгненна разьнесьліся па Слаўгарадзе. На вуліцах заўважна паменела людзей, а тыя, што выбіраліся з дамоў, былі ў масках, апавядае адна зь першых суразмоўніц, маладая жанчына.

«Я чамусьці была ўпэўненая, што Слаўгарад самае бясьпечнае месца, — кажа яна. — Здавалася, радыяцыю перажылі і цяпер нас беды меліся абыходзіць бокам, а тут такое…».

Характэрная карціна ў Слаўгарадзе. Да дамоў частка пад’яжджае хуткая дапамога. Рэдкія мінакі спыняюцца, каб пабачыць, ці ня вынесуць каго з каранавірусам. Мэдыкі кажуць, што працы ім дадалося

Кабета, якую забралі ў бальніцу, з той жа вёскі, што і суразмоўніца. Напярэдадні яна завезла туды дзяцей, а потым давялося тэрмінова ехаць па іх. Жанчына ня ведае, ад каго зямлячка заразілася. У вёсцы кажуць, што ад сына, які прыехаў з заробкаў з Расеі.

Суразмоўніца лічыць, што цяпер кожнаму трэба быць гатовым да таго, што давядзецца паляжаць колькі тыдняў у інфэкцыёнцы.

«Жахліва іншае, — падсумоўвае яна. — Калі прыяжджае хуткая дапамога і цябе кладуць у капсулу, якая нагадвае труну. А потым пра цябе людзі пачынаюць гаварыць рознае. Мы ж у маленькім горадзе жывём…».

4 пацыенты з каранавірусам і 13 на падазрэньні

Выпадак каранавіруснай інфэкцыі ў Слаўгарадзе быў афіцыйна прызнаны 6 красавіка.

У той жа дзень з мэдычнага асяродзьдзя Свабодзе стала вядома, што хворую на COVID-19 кабету і яшчэ чатырох чалавек з пацьверджаным станоўным тэстам напярэдадні ўначы перавезьлі ў Магілёўскую інфэкцыйную бальніцу. Кантакты ж першага ўзроўню засталіся ў Слаўгарадзе чакаць вынікаў абсьледаваньня.

Пазьней стала вядома пра шпіталізацыю работнікаў Слаўгарадзкага філіялу акцыянэрнага таварыства «Бабушкина крынка». На прадпрыемстве ўдалося высьветліць, што цяпер у раённай бальніцы 9 іхных кіроўцаў.

Слаўгарадзкі філіял акцыянэрнага таварыства «Бабушкина крынка»

У Цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі, што на 8 красавіка пацьверджаныя выпадкі каранавіруснай інфэкцыі ў 4 чатырох жыхароў раёну. Яны пад наглядам у Магілёве. Там жа з прыкметамі вострага рэсьпіратарнага захворваньня перабываюць яшчэ чацьвёра. У Слаўгарадзкай жа лякарні знаходзяцца 9 чалавек. У дваіх тэсты не пацьвердзілі каранавірусу, але яны застануцца пад мэдычным наглядам два тыдні. Яшчэ 7 — чакаюць вынікаў.

Высьветліць удалося, што кабета, якую першай шпіталізавалі з каранавірусам, пераведзеная з рэанімацыі магілёўскай лякарні ў агульную палату.

«Каго ні запытай — баіцца. Трэба было карантын уводзіць»

Тым часам, жыхары Слаўгарада наракаюць на адсутнасьць інфармацыі, што адбываецца з каранавіруснай інфэкцыяй у райцэнтры. Гэта дае падставы для панікі і пагалосак.

У Слаўгарадзе ў масках і старыя, і моладзь

«Нічога ня ведаем, што робіцца, але мусім, — кажа міначка непадалёк ад бальніцы. —— Жывём тым, што баба бабе расказала. А раёнцы нашай забароняць пра такое пісаць. Не паверыце — мы тут як на фронце. Ня ведаем, адкуль стрэліць».

Вуліцы райцэнтру бязьлюдныя. Рэдкія мінакі, якія выходзяць па сваіх справах з дамоў, стараюцца найхутчэй вярнуцца. Новы жылы масіў на ўскрайку вуліцы Калініна таксама «нежывы». Ён заселены пераважна моладзьдзю.

«Вядома ж у Слаўгарадзе гавораць пра каранавірус, — адзначае малады мужчына, які вывеў на прагулку дачку. — Каго ні запытай усе баяцца. Многія кажуць, што трэба было карантын уводзіць. Садкі і школы пазачынялі б тады. А так, дзеці труцца між сабой і пошасьць могуць перадаваць».

Камунальнікі ў масках

Суразмоўца ў масцы. Кажа, што ў яго грып. Лекары зьбіваюць тэмпэратуру і кажуць, каб ён выклікаў іх, калі прэпараты не дадуць рады. Мужчына тлумачыць, што цяпер кожны ў Слаўгарадзе любую прастуду ўспрымае як каранавірус. Трохгадовая дачка, стаміўшыся слухаць дарослых, запытала ў журналіста, ці хворы ён, бо ў масцы. Пачуўшы адмоўны адказ, пахвалілася, што ёй, «як тату, у руку зрабілі ўкол».

«Людзі трымаюцца самаізаляцыі…»

Яшчэ адзін жыхар мікрараёну на Калініна адзначае, што да каранавірусу тутэйшыя гульнявыя пляцоўкі былі поўныя дзятвы. Цяпер жа на ёй ні душы.

«Горад пустынны, — кажа ён. — Людзі трымаюцца самаізаляцыі. Усе сядзяць па дварах. Я, як пэнсіянэр, толькі сабаку выводжу і нікуды больш».

Выгуляў сабаку і дадому

Нямала суразмоўцаў наракае, што ў мясцовых аптэках не набыць масак і дэзынфэкцыйных сродкаў. Правізары прызнаюць праблему і кажуць: попыт на такія тавары высокі і не заўжды пасьпяваюць іх падвозіць. Калі дастаўляюць, то імгненна разьбіраюць.

На раніцу 8 кастрычніка, паводле начальніка абласнога ўпраўленьня аховы здароўя Аляксандра Старавойтава, на Магілёўшчыне было пацьверджана 30 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі. За суткі колькасьць хворых павялічылася на 9 чалавек. Двое пацыентаў маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы.

Месца адпачынку на замкавай гары Слаўгараду таксама бязьлюднае. Памятны знак Прапойску (гістарычная назва Слаўгараду)

Першы выпадак каранавіруснай інфэкцыі быў выяўлены 1 красавіка ў мэдыка з Крычава. Яна заразілася ў Віцебску на курсах павышэньня кваліфікацыі. Цяпер ад каранавіруснай інфэкцыі ў вобласьці лечацца акрамя жыхароў Слаўгарада і Крычава таксама жыхары Магілёва, Бабруйску, Кіраўску, Магілёўскага раёну ды Асіповічаў.

Фота: Радыё Свабода

Коронавирус в Могилевской области: вопросы без ответа

По информации, которую сообщил начальник главного управления по здравоохранению облисполкома Александр Старовойтов, количество подтвержденных случаев … чытаць далей

«Открытый город»: более 60 % опрошенных могилевчан выступают за введение карантина

Анкетирование, проведенное в соцсетях инициативой «Открытый город», показало, что за введение карантина для предотвращения распространения коронавируса в Могилеве выступают 60,5% опрошенных.

Инициатива «Открытый город» запустила в социальных сетях анкету, чтобы узнать насколько могилевчане готовы к борьбе с инфекцией и какие меры нужно принимать, чтобы предотвратить распространение инфекции.

89,5% опрошенных могилевчан обеспокоены ситуацией с коронавирусом. На вопрос о том, какие меры будут эффективны для предотвращения распространения инфекции, 60,5% считают, что самой эффективной мерой будет введение карантина; 80,2% запрет на проведение массовых мероприятий; 76,7% думают, что оптимальным решение будет следить за индивидуальной гигиеной (мыть руки, носить маски); 65,1% считают, что лучше оставаться дома.

В случае же введения карантина или режима самоизоляции смогут обеспечивать себя самостоятельно две недели 37,3% опрошенных, месяц – 37,3%, более месяца – только 18,1%.

Также результаты опроса свидетельствуют, что 51,2% респондентов сомневаются, что эпидемиологические и медицинские службы города их защитить.

Жители города готовы к приходу инфекции и сами себя стараются обезопасить. Так, 86% могилевчан пользуются антисептиками и дезинфицирующими средствами, 54,7% носят защитные маски, а не выходят из дома 18,6% опрошенных.

Как показало исследование, люди с высшим образованием и те, которые получают информацию из интернет-СМИ очень серьезно относятся к мерам предосторожности и выступают за введение жестких ограничений.

В опросе приняло участие более 100 человек, из них 69,8% женщин и 30,2% мужчин. По социальному статусу это были работники предприятий, учреждений, предприниматели, врачи, учителя и другие в возрасте от 18 до 65 лет.

Владимир Лапцевич

 

 

Ужо больш за 1000. Мінздароўя Беларусі прызнала 205 новых выпадкаў каранавірусу, ніводнай новай сьмерці

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 8 красавіка апублікавала ў Telegram статыстыку выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў краіне. Раней Мінздароўя … чытаць далей

В Могилевской области количество заболевших на коронавирусную инфекцию выросло до 30 человек

На сегодняшнее утром количество подтвержденных случаев заболевших на коронавирусную инфекцию достигло 30, то есть за сутки число заболевших выросло на 9 человек.

Ситуация с коронавирусной инфекцией в Могилевской области остается стабильной. Об этом сообщил начальник главного управления по здравоохранению облисполкома Александр Старовойтов.

«Практически все эти люди уже находились в стационарах региона как контакты первого уровня. Один пациент поступил к нам с пневмонией, еще один – с острой респираторной вирусной инфекцией. Все заболевшие получают необходимое лечение. Сегодня происходит определение эпидцепочки:  люди, которые с ними общались, тоже берутся под наблюдение».

Александр Старовойтов подчеркнул, что среди заболевших коронавирусом тяжелых случаев нет. В основном болезнь протекает в легкой форме. Из 30 человек лишь двое нуждаются в кислородной поддержке. Причем это связано не с аппаратом искусственной вентиляции легких, а кислородной маской, которая помогает заболеванию протекать легче, а выздоровлению наступить быстрее.

Начальник главного управления по здравоохранению облисполком напомнил: основными симптомами коронавируса являются повышение температуры и сухой кашель.

На 7 апреля в Могилевской области зарегистрирован 21 подтвержденный случай коронавируса

На сегодняшний день, 7 апреля, установлен 21 случай коронавирусной инфекции в Могилевской области. По информации … чытаць далей

Коронавирус в Могилёве: продолжение истории улицы Турова

Вчера «Магілёўскі рэгіён» опубликовал видео с улицы Турова в областном центре: медики эвакуировали из здания двух пациентов с подозрением на заражение коронавирусом. Но оказалось, что у этой истории есть продолжение. В совсем другом конце города.

Видео и фото с улицы Турова,16 облетели все соцсети. “6tv.by” также обратил на этой внимание, видео можно посмотреть вот здесь https://old.6tvby.media/v-mogiljove-skoraya-zabrala-dvuh-zhitelej/

Однако практически незамеченными оказались такие же меры, предпринятые медиками в жилом массиве недалеко от бывшего завода «Техноприбор» (ныне «Ольса»).

На этом фото мы видим, как на отдельной машине приехала бригада по всей видимости дезинфекторов. Они использовали обычную легковушку, а не карету скорой помощи. В случаях коронавируса дезинфекции подвергается не только квартира пациента, но и весь подъезд.

А на следующем фото мы уже видим подъехавшую «скорую». Локация: город Могилёв, улица Гришина, 112.

По неофициальной информации, речь идёт о пациенте, недавно прилетевшем из Египта. Якобы с инфицированным с улицы Турова они летели в одном самолёте.

Надо отдать должное, медики отреагировали мгновенно. Очевидно, что со спецкапсулами они работают совсем немного времени. Тем не менее, всё сделано было быстро и профессионально.

Александр Вселюбский