Галоўная » коронавирус » Page 71

Драмтеатр закрыли ради здоровья зрителей. (видео)

Могилевский драмтеатр отменил все спектакли с 1 по 21 апреля. Театр перешёл в режим репетиций. Такое решение было принято в связи со сложной эпидемиологической ситуации в Беларуси.

Несколько дней назад сотрудники Могилевского драмтеатра создали петицию в интернете с требованием ввести карантин в белорусских театрах. Подписи отправят в Министерство здравоохранения и Министерство культуры. На данный момент с петицию подписали 863 человека.

Один из авторов петиции актёр и режиссёр театра Владимир Петрович рассказал «Магілёўскаму рэгіёну» причины создания петиции и отмены спектаклей. Подробности смотрите в нашем репортаже:

Фото, видео: Евгений Глушков

Як зьмяніўся Крычаў, калі там у жанчыны выявілі COVID-19

На Магілёўшчыне ў Крычаве зарэгістраваны першы выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. 33-гадовая жанчына, мэдык, шпіталізаваная ў Магілёўскую інфэкцыйную бальніцу. Радыё Свабода пабывала ў райцэнтры і пагутарыла з жыхарамі пра тое, ці зьмянілася іхнае жыцьцё пасьля зьяўленьня пацыенткі з COVID-19.

Афіцыйна: у шпіталізаванай стан стабільны

Жанчына працуе ў падлеткавым кабінэце Крычаўскай дзіцячай паліклінікі. Яна была на курсах павышэньня кваліфікацыі ў Віцебску і там нібыта і заразілася. Пасьля прыезду прымала дзяцей.

У афіцыйных паведамленьнях гаворыцца, што жанчына была ў Віцебску ў працяглай камандзіроўцы.

Дзіцячая паліклініка, у якой працуе шпіталізаваная

«Яна цалкам абсьледаваная, праведзены ўвесь спэктар неабходных проціэпідэмічных мерапрыемстваў, — кажа намесьніца галоўнага ўрача Магілёўскай інфэкцыйнай бальніцы Ірына Бас. — На сёньняшні дзень яе стан стабільны. Яна атрымлівае неабходнае лячэньне».

Абвестка зь перасьцярогай для дзяцей на ўваходзе ў паліклініку

Адшукаць у Крычаве сваякоў шпіталізаванай ці тых, хто зь ёю кантактаваў, не ўдалося. У ейнай паліклініцы гаварыць пра каляжанку адмовіліся і параілі зьвярнуцца ў Цэнтральную раённую бальніцу. Там прадублявалі камэнтар Ірыны Бас і дадалі, што тых асобаў, зь якімі кантактавала шпіталізаваная, абсьледавалі, і вынікі тэстаў на каранавірус у іх былі адмоўныя.

Цэнтральная раённая бальніца ў Крычаве

Пад канец працоўнага дня ў мэдычных установах было спакойна. Стаяў пах хлёркі. Мэдычны пэрсанал быў у масках.

Абвестка на ўваходзе ў бальніцу

«Хоць пад вечар паспакайнела», — азвалася супрацоўніца бальніцы на заўвагу журналіста, што наведнікаў няшмат.

 

Крычаўцы пра каранавірус: шок, неспадзяванка, насьцярожвае, што ў мэдыка

Тым часам для жыхароў шпіталізацыя пацыента з COVID-19 зь іхнага райцэнтру — рэзанансная падзея. «Тое, што гэта адбылося ў Крычаве, для нас страшэнная навіна», — кажуць адны зь першых суразмоўніц. Паводле іх, «увесь горад цяпер гаворыць пра гэта».

Крычаў пасьля шпіталізацыі мэдыка. Жыхары ў масках

«Вядома ж, палохае, што першай ахвярай у нас стаў мэдык, — дзеліцца сваімі эмоцыямі жанчына. — І што ўрач, адчуваючы немач, паехаў у дарослую паліклініку, а там жа таксама людзі, патэнцыйныя ахвяры, — гэта бянтэжыць. А з гэтай паліклінікі яе павезьлі ўжо ў бальніцу. Потым тыя, хто зь ёй сядзеў у чарзе, трапілі на абсьледаваньне. Ня думаю, што гэта слушныя паводзіны».

На вуліцах Крычава багата людзей у мэдычных масках. Некаторыя яшчэ і ў пальчатках. Сытуацыю з шпіталізацыяй жанчыны называюць шокам, непрыемнай неспадзяванкай, бо «да іх дайшло».

«Маску купіў, каб хоць неяк бараніцца»

Наступны суразмоўца набыў маску, як пачуў пра здарэньне зь зямлячкай. Паводле яго, падзея гэтая «безумоўна рэзанансная» для Крычава, але для Беларусі ўжо звыклая.

«Гэта ня першы выпадак. Магілёўшчына не магла заставацца “чыстай” ад вірусу. Недзе павінна было прарвацца. Гэта адбылося ў нас, — выказваецца ён. — Вядома ж, узрушвае, што гэта мэдык. Я чуў, што яна прыняла, быўшы хворай, пад 50 дзяцей. Зразумела, непакоіць, што нашы ўлады нічога ня робяць, каб прадухіліць небясьпеку. Усё кінулі на волю лёсу. Маску купіў, каб хоць неяк бараніцца».

 

«Уладзе трэба было раней задумвацца»

На ўваходах у крычаўскія аптэкі абвесткі заклікаюць «трымаць дыстанцыю, захоўваць рэсьпіраторны этыкет пры чханьні ды кашлі», а «пры прыкметах хваробы заставацца дома, выклікаць лекара і не ісьці ў мэдычную ўстанову».

Паводле правізараў, попыт на мэдычныя маскі, антысэптыкі ў Крычаве застаецца павышаным ужо не адзін тыдзень. На пытаньне, ці задавальняецца ён цалкам, у адной з аптэк адказалі:

«Усё, што прывозяць нам з Магілёва, у нас ёсьць, але мы залежым ад паставак з абласнога складу…»

Абвестка на ўваходзе ў аптэку

Тыя, хто ў масках на вуліцах, кажуць: маскі дазваляюць адчуваць спакой за сябе і сваё здароўе.

«У такой сытуацыі, як шпіталізаваная, мог апынуцца любы, бо ўсе мы людзі. Бываюць выпадкі, калі ад нас мала што залежыць, нават калі ты сам мэдык», — тлумачыць жанчына.

«Вядома ж, гэта нас насьцярожыла, напалохала, — працягваюць гаворку мужчына і жанчына. — Такое магло здарыцца з кожным. Мы ўжо некалькі дзён ходзім у масках, ратуемся. Ды такіх, як мы, ужо нямала ў Крычаве».

На вуліцах Крычава

Наступны суразмоўца хоць і згаджаецца, што падзея з каранавірусам для Крычава рэзанансная, але «было відавочна, што рана ці позна гэта павінна было адбыцца».

«Уладзе раней трэба было задумвацца, а так мы ж не адзіныя ў краіне, і такія падзеі будуць паўтарацца, — лічыць ён. — Гэта ўсё мінецца ўрэшце, але ахвярамі стануць тыя, у каго аслаблены імунітэт, ды пажылыя. А гэта ж нашы бацькі. Пра іх цяпер трэба клапаціцца і перажываць. Зь імі ў найгоршым выніку ня ўдасца па-людзку разьвітацца…»

Фота: Радыё Свабода

Магілёўскі драматычны тэатр адмяніў спектаклі праз каронавірус

Магілёўскі драматычны тэатр адмяніў усе спектаклі з 1 па 21 красавіка. На гэты час тэатр пераходзіць у рэпетыцыйны рэжым. Такое рашэнне кіраўніцтва тэатру прыняла ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі і свеце.

Небяспека захварэць закрыла тэатр

Адміністрацыя тэатру распавяла пра рэзкі спад наведвальнасці спектакляў і зрабіла чырвоную абвестку:

«Каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад заражэння, магілёўцы імкнуцца пазбягаць месцаў масавага збору людзей, адмаўляюцца ад наведвання шматлюдных імпрэзаў, у тым ліку тэатру. Гледачы звяртаюцца ў тэатральную касу па вяртанне грошай за раней набытыя квіткі. Спектаклі праходзяць практычна ў пустой залі (10-15 гледачоў), што эканамічна немэтазгодна, улічваючы выдаткі на электраэнергію, ацяпленне, заробкі супрацоўнікам», – сказана ў прэс-рэлізе тэатру.

Кіраўніцтва ўстановы свядомае таго, што на масавыя зборы людзей – не на карысць кампаніі па стрыманні распаўсюду новай інфекцыі. Квіткі на спектаклі, якія меліся адбыцца 1-21 красавіка можна здаць у касе тэатру.

Літаратурная рэдактарка Воля Семчанка

«Тыя асобныя калегі, з якімі я паспела паразмаўляць, гатовыя нават за свой кошт пайсці ў адпачынак. Усім ахвочым прапанавалі пайсці ў адпачынак з захаваннем большай часткі акладу, але не ведаю, хто з калегаў скарыстаецца, а хто не. Агульны настрой цяпер такі, што людзі не хочуць збірацца на рэпетыцыі, а калі рэпетуюць, то ў малых групах. Асабліва хвалюемся за старэйшае пакаленне, бо ўсе сочаць за навінамі», – кажа літаратурная рэдактарка тэатру Воля Семчанка.

Дзень таму супрацоўнікі Магілёўскага драматычнага тэатру стварылі петыцыю за ўвядзенне каранціну ва ўсіх беларускіх тэатрах. Воля Семчанка кажа, што да петыцыі ў калектыве паставіліся прыхільна. Подпісы 2 красавіка накіруюць у Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства культуры. На момант публікацыі пад петыцыяй падпісаліся 813 чалавек.

 

Тэатр ідзе ў online

Афіша на красавік да адмены спектакляў выглядала так

Пасля адмены буйнога міжнароднага фестывалю «Март-кантакт» напрыканцы сакавіка, калектыў знаходзіўся ў напружанным чаканні – калі чарга дойдзе і да іхнага месца працы?

«Cусветная сцэна згортваецца. Гэта дрэнна адбіваецца на настроі, а неўзабаве адаб’ецца і на заробках, магчыма, што ўжо ў красавіку. Але мы ўсё разумеем, што жыццё і здароўе, нашае і астатніх людзей – даражэйшае. Адміністрацыя тэатру таксама стараецца берагчы калектыў і гледачоў». – кажа Воля Семчанка.

Апошнія тыдні ў магілёўскім драмтэатры спектаклі прыходзілася праводзіць пры мінімальнай колькасці гледачоў

Каб захаваць аўдыторыю, падтрымаць гледачоў і калектыў тэатру, адміністрацыя вырашыла перайсці на рэпетыцыйны рэжым працы. Зараз у тэатры рыхтуюцца да будучых прэм’ер. На 13 і 14 траўня запланаваная прэмʼера спектаклю «Прыйшоў мужчына да жанчыны» рэжысёра Віктара Куржалава. У траўні свой новы спектакль (па аповесцях Васіля Шукшына) плануе прадставіць маладая рэжысёрка Каміля Хусаінава. На кастрычнік перанеслі прэм’еру спектаклю «Пікавая дама» па аднайменнай аповесці Аляксандра Пушкіна рэжысёра Ігара Казакова. Вядзецца падрыхтоўка спектаклю «Гандзі маўчаў па суботах» па п’есе расейскага драматурга Анастасіі Букрэевай у пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Тэлеканал «Беларусь 4» Магілёў» ва ўсе красавіцкія выходныя будзе паказваць спектаклі Магілёўскага абласнога тэатру лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру. Жывыя трансляцыі будуць весці таксама праз інтэрнэт.

Фота Васіль Коркін / «Белсат»

Вольга Васільева, Belsat.eu

В Шкловском районе принимаются все меры, чтобы не допустить распространения коронавируса

В Шкловском районе принимаются все необходимые меры, чтобы не допустить распространения инфекции COVID-19. Ситуация стабильная, у населения нет повода для паники, сообщает “Ударны фронт”.