Галоўная » костел » Page 2

У Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла працягваецца падрыхтоўка да юбілею

У Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла працягваюцца падрыхтоўчыя работы да юбілейных дат гэтай святыні. Менавіта сёлета спаўняецца 170 год (12 жніўня 1849 года), калі шклоўскі касцёл быў асвечана архібіскупам Казімірам Дмахоўскім і 20 год (21 верасня 1999 года) калі нанава адбылося асвячэнне адноўленай святыні кардыналам Казімірам Свёнткам.

За апошнія некалькі год праведзены рамонтна-будаўнічыя работы ў плебаніі, пафарбаван вонкава будынак касцёла, зроблены два ветражы, праведзены іншыя падрыхтоўчыя працы. Зараз пачаліся работы ўнутры храма – часткова аголена ад тынкоўкі цагляная кладка сцен.

Аглядаючы цагляную кладку можна заўважыць, што пры будаўніцве выкарыстоўвалася цэгла якая характэрна да XIX  стагоддзя, так і цэгла, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім – “цэгла-пальчатка”.  Гэтыя артыфакты дадаткова падтвярждаюць высновы ранейшых даследчыкаў шклоўскай святыні,  што для будаўніцтва мураванага касцёла выкарыстоўваліся рэшткі будынка тэатра, які быў пабудаваны ў Шклове ў канцы XVIII стагоддзя яшчэ пры Сямёну Зорычу.

Такім чынам, можна сцвярджаць, што Шклоўскі касцёл Пятра і Паўла ў нейкай ступені паўтарае лёс будаўніцтва галоўнай хрысціянскай святыны – сабора Святога Пятра ў Вацікане, які таксама паўстаў на месцы цырка Нерона.

Гістарычная даведка: У Беларусі цэгла-пальчатка існавала да канца XVIII стагоддзя. Крыніца: А.Трусаў. Манументальнае дойлідства Беларусі XIXVIII стст. – Мінск, 2001

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

У Шклоўскім касцёле адбылася незвычайная урачыстасць

У літургічным каляндары 16 лістапада асаблівы дзень для вернікаў – Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. У шклоўскіх вернікаў у гэты дзень у касцёле Пятра і Паўла адбылася незвычайная святая імша. У храме сабраліся не толькі вернікі-каталікі, але і праваслаўныя.

На пачатку з уступнай прамовай для прысутных звярнуўся ксёндз-пробашч шклоўскай парафіі Аляксандр Шупенька. Святар нагадаў, што  Абраз Маці Божай Вастрабрамскай – адна з галоўных хрысціянскіх святыняў, якая знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. Адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцятка на руках. Шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.

Далей святар паведаміў, што дзякуючы Сяргею Харлацьеву, жыхару горада Санкт-Пецярбурга, карані якога паходзяць са Шклова, Абраз Маці Божай Вастрабрамскай  будзе захоўвацца і ў шклоўскай рыма-каталіцкай парафіі. Таксама, Сяргей Харланцьеў здзейсніў намаганні, каб упрыгожыць шклоўскі касцёл, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. На будынку касцёла з’явіліся два каляровых вітражы, вырабленыя майстрамі з Магілёва. Вітраж Святога Духа ў галоўным алтары выкананы па эскізу вітража сабора Святога Пятра ў Ватыкане, а ў вітражы над уваходам змешчаны сімвал іерусалімскага крыжа .

Потым святар урачыста асвяціў абраза Маці Божай Вастрабрамскай, а вернікі маглі з малітвай яго ўшанаваць. Распачалася Урачыстая святая імша. Вернікі маліліся, маліліся да Маці Божай Вастрабрамскай , прасілі Божай Міласэрднасці і патрэбнай ласкі. У шклоўскім храме, які зведаў жудасныя часы ваяўнічага атэіма, лунала малітва і ўрачыстасць.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

Свята Узвышэння Святога Крыжа адбылося ў вясковай капліцы ў Шклоўскім раёне

14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы.

 

У Шклоўскім раёне на могілках вёскі Княжыцы таксама ёсць капліца Узвышэння Святога Крыжа. 14 верасня сюды, на святочную імшу, сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але і з суседніх куткоў. Да княжыцкай капліцы завіталі вернікі з Магілёва, Горак, Оршы, Шклова і суседняга аграгарадка Фашчаўка.

Сёлета мясцовыя вернікі зрабілі шмат намаганняў каб гэты духоўны куток стаў больш прыгожы і прывабны. Выкананы шматлікія рамонтна-будаўнічыя работы: пафарбаваны сцены, заменены вокны, зроблен новы дах. Вернікі з горада Смаргоні перадалі ў Княжыцы выяву Святога Крыжа.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч ксёндз Аляксандр Шупенька, а ўзначаліў урачыстае набажэнсва ксёндз Віталій Маргуноў – пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі з Магілёва. У казанні да вернікаў Аляксандр Шупенька нагадаў гісторыю Свята Узвышэння Святога Крыжа і адзначыў: “Хрысціянскі Крыж – гэта не проста сімвал або амулет. Гледзячы на Святы Крыж вернікі павінны ўспамінаць, праз што прайшоў Езус Хрыстус і чаму былая прылада для забойства стала сімвалам збаўлення чалавецтва”.

Гучала малітва, рэлігійныя спевы. Пасля імшы быў пачастунак, абавязковыя новыя сустрэчы, размовы і знаёмствы. Свята Узвышэння Святога Крыжа лунала ў наваколлі.

Шклоўскія вернікі перад ад’ездам у Княжыцы

Гістарычная даведка: Вёска Княжыцы традыцыйна належыць да каталіцкага асяродка славутага Фашчаўскага касцёла У 70-х гадах XX стагоддзя ў вёску Княжыцы, якая зручна размясцілася на аўтамагістралі Санкт-Пецярбуг – Адэса, патаемна прыязжаў ксёндз Юзаф Петушка. Як успаміналі жыхары Княжыц, святар звычайна ўсю ноч спавядаў, пад раніцаю адпраўляў Святую Літургію, а пасля хутка ад’яджаў, бо маглі з’явіцца прадстаўнікі тагачаснай ўлады. З восені 1994 года ў Княжыцы пачынае рэгулярна даязжаць з Магілёва ксёндз Зыгмунт Хадасоўскі. Менавіта яго намаганнямі на могілках у Княжыцах у 1996 годзе была пабудавана капліца паводле праекту інжынера Магдалены Гавін. З дапамогай мясцовых жыхароў-вернікаў пачалося будаўніцтва памяшкання: капалі яму для фундамента, насілі камяні з бліжэйшых палёў і рову, дапамогалі будаўнікам класці цэглу, пакрываць дах. Актыўны ўдзел у будаўніцтве і падпісанні неабходных дакументаў для адкрыцця парафіі ў Княжыцах прымаў Віктар Петакоў, які зараз узначальвае мясцовую парафію.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

Пілігрымка ў «беларускую Чэнстахову» стане апошняй у сёлетнім сезоне пешых пілігрымак да Маці Божай

ІІІ пешая пілігрымка вернікаў Магілёўшчыны, якая 8 верасня вырушыць з Магілёва ў Бялынічы, завершыць сезон пешых вандровак па марыйных мясцінах Беларусі.

Пачаўшы з сакавіка, наш партал публікаваў матэрыялы, прысвечаныя гісторыі цудатворнага абраза Панны Марыі, што знаходзіўся ў Бялынічах — мястэчку, якое называлі «беларускай Чэнстаховай».

Сёлетняя пілігрымка да Маці Божай Бялыніцкай пройдзе пад дэвізам душпастырскага года ў Касцёле на Беларусі: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

Пілігрымка распачнецца 8 верасня, у свята Нараджэння Панны Марыі, св. Імшой а 9-й гадзіне ў магілёўскай катэдры. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца тут 9 верасня а 15-й гадзіне.

Праграма пілігрымкі

8 верасня

  • 9.00 — св. Імша ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Цэлебруе Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
  • 10.00 — благаслаўленне пілігрымаў і пачатак пілігрымкі
  • 14.00 — абед
  • 18.00 — прыпынак у в. Вішаў: вячэра, малітоўны вечар, начлег

9 верасня

  • 6.30 — сняданак
  • 7.00 — выхад з Вішава
  • 11.30 — прыпынак, абед
  • 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (вул. Калініна, 37)
  • 15.00 — адпустовая св. Імша. Цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі

Для пешых пілігрымаў будзе арганізавана вяртанне на аўтобусе ў г. Магілёў. Выезд а 18-й гадзіне ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы і ва ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай.

Крыніца: catholic.by

 

В Могилевском Кафедральном соборе освятили новый орган (видео)

15 августа 2018 года в Могилёвском кафедральном соборе Успения Пресвятой Девы Марии и Святого Станислава освятили новый орган.

Освящал представитель Святого престола в Беларуси Апостольский нунций Архиепископ Набор Пинтер
Орган из Эйндховена, ему 90 лет. Мастер Леон Верс Хуарэн де Хэйт Хусейн.
Музыку исполнил доцент кафедры Белорусской госакадемии и главный органист минского архикафедрального собора Святого Имени Пресвятой Девы Марии Владимир Невдах

 

Моя следующая работа, лайкаем, комментируем и постим.15 августа 2018 года в Могилёвском кафедральном соборе Успения Пресвятой Девы Марии и Святого Станислава освятили новый орган.Освящал представитель Святого престола в Беларуси Апостольский нунций Архиепископ Набор ПинтерОрган из Эйндховена, ему 90 лет. Мастер Леон Верс Хуарэн де Хэйт Хусейн.Музыку исполнил доцент кафедры Белорусской госакадемии и главный органист минского архикафедрального собора Святого Имени Пресвятой Девы Марии Владимир Невдах

Опубликовано Евгением Глушковым Четверг, 16 августа 2018 г.

Евгений Глушков FB

Фэст ў Фашчаўцы: “Маці Божая Фашчаўская, маліся за нас” (фота)

2 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Панны Марыі ў аграгарадку Фашчаўка Шклоўскага раёна на святочную ўрачыстую імшу сабраліся не толькі фашчаўскія вернікі-каталікі, але і з іншых куткоў Беларусі. Да адноўленнай фашчаўскай капліцы ў гэты дзень прыбылі пілігрымы з Мінска, Магілёва, Горак, Шклова, Маладзечна, таксама многія жыхары з суседніх вёсак.

На пачатку ўрачыстасці перад вернікамі з паведамленнем “З гісторыі каталіцкага касцёла ў вёсцы Фашчаўка” выступіў краязнаўца са Шклова Аляксандр Грудзіна. А потым пачалася непасрэдна Святая Імша.  З прывітальным словам да прысутны звярнуўся фашчаўскі пробашч ксёндз Аляксандр Шупенька, а ўрачыстае набажэнства ўзначаліў ксёндз Віталій Маргуноў – пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі з Магілёва. Вельмі ўзнёслае і кранучае казанне да вернікаў зрабіў Віталій Чабатар – вікарый парафіі Святога Антонія з Магілёва.

У сваёй прамове ксёндз-вікарый больш глыбока растлумачыў сэнс постаці Марыі – Маці Хрыста. Адзначыў, што яна пражыла жыццё бязгрэшнае і ва ўсе часы была прыкладам любові, пакоры і чыстага сумлення. Перад ёй людзі рознай веры, сацыяльнага стану, узросту схіляюць калені, дзякуючы за атрыманыя даброты. На прыканцы прамовы святар звярнуўся да прысутных з наступнымі славамі: “Няхай Маці Божая Фашчаўская і надалей вучыць усіх нас, дапамагае нам і заўсёды адказвае на нашы просьбы і малітвы!” Гучала малітва, рэлігійныя спевы. Вернікі ўшаноўвалі Маці Божую Фашчаўскую.

Пасля імшы быў пачастунак, абявязкова шматлікія сустрэчы, размовы і новыя знаёмствы. Фэст ў Фашчаўцы прайшоў вельмі цікава. Удзельнікі святочнага набажэнства яшчэ доўга не разыходзіліся, бо постаць Маці Божай лунала недзе побач.

 

Гістарычная даведка: Каталіцкі асяродак у Фашчаўцы паўстаў не пазней сярэдзіны XVII стагоддзя. У 1738 годзе пачынаецца будаўніцтва новага мураванага касцёла. І толькі праз 16 гадоў, у 1754 годзе, будаўніцтва храма завершана. Храм быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Як гаворыць легенда, цэглу на новы мураваны касцёл выраблялі ў адлегласці 10 кіламетраў у Гарадзішчы, адкуль яна па ланцугу чалавечых рук перадавалася на пабудову храма. У храме была адзінаццаць алтароў. Галоўна алтар з цудатворным абразом Найсвяцейшай Багародзіцы. Святыня належыла да найвялікшых беларускіх каталіцкіх касцёлаў, была бачна па-над лясамі з 15 кіламетраў, а пры добрым надвор’і і з аддалёнага на 47 кіламетраў Магілёва. Але галоўнай асаблівасцю фашчаўскага касцёла быў цудоўны абраз Маці Божай. Захавалі звесткі аб цудах, якія здзейсніліся праз абраз Дзевы Марыі Фашчаўскай (Хвашчоўскай). Напрыклад, запіс 1787 года паведамляе: “Найсвяцейшая Багародзіца, вядома амаль два стагоддзя шматлікімі міласцямі і цудамі ў сваём Фашчаўскім абразе, здзейсніла ў гэтым годзе цудедзейныя доказы сваёй мацярынскай дабраты”. Далей распавядаецца выпадак цудоўнага вылячэння шляхціча Пацевіча, які доўгі час цяжка хварэў. Пра вёску Фашчаўка ў свой час згадвала і вядомая беларуская газета “Наша Ніва”. У кастрычніку 1908 года выданне паведамляла: “тутака (у Фашчаўцы) скрозь жывуць беларусы, але ёсць і трохі літвінаў. Вось, у тутэйшым касцёле завёўся цяпер парадак, што казанні ксяндзы кажуць па-польску, па-літоўску і па-беларуску; таксама спявае народ песні касцёльныя ў гэтых трох мовах. Беларусы тутэйшыя, як пачулі першы раз казанні  ў сваёй мове, дык ад радасці аж заплакалі”. Потым пачынаюцца жудасныя гады ваяўнічага атэізма. 13 чэрвеня 1937 года, падчас апошняй традыцыйнай пілігрымкі,  калі большасць жыхароў адправілася на свята Святога Антонія да Магілёва, “невядомыя” разбілі і абрабавалі абраз Божае Маці з касцёльнага алтара. А потым “за касцёл” былі ўзяты ксёндз Пётр Януковіч, арганіст Марцін Секацкі, старшыня касцёльнага камітэта Ігнат Давідовіч, бацька і сын Крупенькі, і яшчэ некалькі іншых парафіянаў. Пасля працэса, што апісваўся ў шклоўскіх газетах, яны былі растраляны на працягу тыдня. Пасля вайны ўлады спрабавалі зрабіць у касцёле клуб, аднак з-за агульнага супраціву жыхароў ідэя была часова пакінута. Аднак ў пачатку 60-х гадоў тагачаснаму кіраўніцтву вельмі карцела ўсё знішчыць, што не адпавядала “истинно русской истории”. Найбольш верагодна, 24 снежня 1967 года велічны будынак у Фашчаўцы быў узарваны. Па ўспамінам мясцовых жыхароў: “Касцёл лёгка ўзняўся і апаў. Снег быў чырвоны, быццам ад крыві, ад цаглянога пылу”.

Харытон Васільевіч

 

У Магілёве прэзентавалі “Новы запавет” на беларускай мове (відэа)

“Новы Запавет” на беларускай мове выдадзены да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. 

Па словах Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, гэта першы афіцыйны пераклад бібліі. Бо дагэтуль былі толькі аўтарскія, якія не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай мовы і царкоўнай тэрміналогіі. Па словах святароў, новае выданне напісана сучаснай мовай. Кніга цікавая і для тых, хто вывучае гісторыю – тут шмат старадаўніх карт.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падарыў экзэмпляры Бібліі абласной бібліятэцы, а таксама прыходам каталіцкай царквы і дзвюм праваслаўным епархіям Магілёўскай вобласці.

Крыніца: tvrmogilev.by

«Не трэба саромецца знаку веры»: у Касцюковічах адзначылі ўрачыстасць Святой Тройцы

27 мая Касцёл адзначаў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Касцёл ў Касцюковічах, на ўсходзе Магілёўшчыны, носіць тытул Найсвяцейшай Тройцы, таму для касцюковіцкіх католікоў гэты дзень з’яўляецца асаблівым святам.

Напярэдадні на святочную Імшу сабраліся вернікі не толькі з Касцюковіч, але і з іншых куткоў Магілёўшчыныі.  Да Касцюковічаў у гэты дзень вернікі прыбылі з Магілёва, Крычава, Чавусаў, Шклова, Княжыц, Фашчаўкі. Асобныя вернікі былі нават з Крупак Мінскай вобласці.

Распачалася ўрачыстаць святой Імшой ў касцюковіцкім касцёле а 15-й гадзе, якую ўзначаліў біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што сённяшняй асобнай урачыстасцю мы ўшаноўваем Найсвяцейшую Тройцу, адзінага Бога у трох асобах: Бога Айца, Божага Сына і Святога Духа. Пасля біскуп спытаўся ў вернікаў: «Калі наш абмежаваны розум не можа зразумець таямніцу існавання аднаго Бога ў трох Асобах, ці трэба нам тады паглыбляць сваі веды ў пазнанні Бога?» І кажа далей: «Так, абавязкова трэба. Любоў, гэтае шчырае і трывалае пачеццё, кажа нам пазнаваць Таго, каго любім. Трэба шукаць Бога ўсім сваім сэрца, а кожны, хто шчыра палюбіць Бога, той Яго і бліжэй пазнае».

Тэкст і фота: Алесь Грудзіна / Catholic.by

У Чавусах вернікі ўшаноўвалі Дзеву Марыю (фотарэпартаж)

Са старадаўніх часоў хрысціяне пабожна ўшаноўвалі Дзеву Марыю, называючы Яе Маці вернікаў, усіх тых, хто адраджаецца ў Хрысце, а таксама Маці Касцёла.

21 мая ў парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла  ў горадзе Чавусы (вуліца Фрунзе, 27) на святочную ўрачыстую імшу  сабраліся вернікі-каталікі не толькі з Чавус, але і з іншых куткоў Магілёўшчыныі.  Да чавускага касцёла ў гэты дзень вернікі прыбылі з Магілёва, Горак, Касцюковіч, Крычава, Шклова.

Распачалася ўрачыстая Святая Імша ў чавускім касцёле а 19.00 гадзе, яе ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. У сваёй прамове Аляксандр Яшэўскі адзначыў, што на Магілёўшчыне ўжо стала традыцыяй, калі парафіяльныя святы наведываюць пілігрымі з іншых мясцін. Гэта аб’ядноўвае вернікаў і дапамагае лепш пазнаць Хрыстову навуку. На прыканцы прамовы святар звярнуўся да прысутных з наступнымі славамі: “Запрашайце Бога ў сваі цэрцы!” Гучала малітва, рэлігійныя спевы. Вернікі ўшаноўвалі Дзеву Марыю.

 

Гістарычная даведка:

Першы касцёл і кляштар айцоў кармелітаў у Чавусах як адна з душпастырскіх адзінак новай дыяцэзіі былі пабудаваныя пасля 1612 г., калі ў Смаленску было заснавана каталіцкае біскупства. Пасля вынішчальнай маскоўскай вайны 1654-1667, чавуская  рыма-каталіцкая парафія налічвала ўсяго 150 вернікаў і не мела ўласнага пастыра, парафіяй апекаваўся а. Серафім Карбашэвіч з Мсціслава. У 1832 г. касцёл быў зачынены, а айцы кармэліты выгнаныя «…за те манифестации и процессии, которые монахи позволяли себе во время мятежа 1830-1831г.г. …».  Парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла, хаця налічвала ўжо каля тысячы вернікаў. Толькі пасля ўказа цара Мікалая ІІ «Об укреплении начал веротерпимости» у 1905 г. жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл Дзевы Марыі — Каралевы. Гэты касцёл, размешчаны на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца «Ашчадбанк», быў разбураны падчас Айчыннай вайны. Апошні перад вайной чавускі пробашч — кс. Юзаф Лук’янін, арыштаваны 30 верасня 1929 г. і растраляны ў савецкіх лагерах. Ад вясны 1995 г. вернікі сталі збірацца на могілках, дзе кожную суботу здзяйснялася літургія. Шмат людзей прымала хрост, прыступала да першай св. Камуніі, прымала шлюб… Неўзабаве была афіцыйна зарэгістраваная парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла. Зімой вернікі збіраліся на літургію ў прыватным доме, а восенню 1996 г. першы пробашч кс. Караль Тамэцкі набыў дом, у якім людзі прыстасавалі часовую капліцу. Летам 1997 г. у парафію быў прызначаны новы пробашч кс. Францішак  Рудзь. Тады было вырашана пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будову была асвечаны 31 жніўня 1999 г. падчас першай ад 1910 г. біскупскай візітацыі парафіі. Парафіяльная святыня была асвечана 1 чэрвеня 2002 г. Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Алесь Грудзіна