Галоўная » магілеў » Page 4

Простыя «Словы» і «Простая мара»

З вялікім поспехам завяршыўся другі па ліку магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы»!

Прагляд фільмаў-намінантаў на перамогу ў конкурсе і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў другога сезону фестывалю адбыліся ў чацвер 23 жніўня на этнахутары «Зялёны Гай». На прагляд сабралася некалькі сотняў чалавек і, без сумневу, ніхто не пашкадаваў патрачаны час, бо і па-сапраўднаму, відэастужкі былі фестывальнага ўзроўню – фактычна любую кароткаметражку можна адпраўляць на самы прэстыжны міжнародны конкурс.

Пра ўсе фільмы распавядаць можна доўга, тым больш, што былі прадстаўлены амаль усе фарматы – ад відэакліпаў і цікавых жыццёвых відэаінтэрв’ю да экшн-трэш камедыі. Трэці дыплом атрымала стужка «Чалавек не карцінка» Юліі Раткінай. Другое месца заняў фільм Аляксандра Гегелева «Дзікая урка» – угарная трэш-камедыя, дарэчы, падобная праца гэтага аўтара «Пісьмо жонцы» летась так сама патрапіла ў лік пераможцаў конкурсу.

 

Юлія Раткіна – трэцяе месца за стужку “Чалавек не карцінка” Аўтар стужкі, што заняла другое месца, Аляксандр Гегелеў не змог прыехаць на цырымонію, за яго атрымаў дыплом яго сябар Шчаслівыя глядачы, удзельнікі і пераможцы фестывалю

А галоўны прыз – экшн камеру, атрымаў Максім Крапiўка за беларускамоўную стужку «Простая мара». Максім прадставіў на конкурс свае два фільмы, а аўтарства пераможнай стужкі пазначыў псеўданімам Макс Філатаў. Распавядаць пра фільм-пераможцу не будзем, бо яго трэба паглядзець, у ім надзвычай просты, але такі жыццёвы і вельмі адпаведны нашай айчынай рэчаіснасці сюжэт, што «устаўляе» як самыя лепшыя СЛОВЫ.

 

Максім Крапіўка – пераможца фестывалю Каманда аўтараў стужкі “Простая мара” – Алена і Максім Крапіўкі, Ірына Снапкова, і галоўны герой – просты беларускі Кабачок)

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара