Галоўная » милиция » Page 64

Выйшлі на волю магілёўскія журналісты Аляксандр Буракоў і Алесь Асіпцоў

19 мая з Магілёўскага ІЧУ пасля адбыцця арышту выйшлі журналісты Аляксандр Буракоў (старэйшы) і Алесь Асіпцоў.

Сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які прыехаў 5 мая ў Магілёў, каб паразмаўляць са сваімі падпісчыкамі і прыхільнікамі, каштавала свабоды для чатырох магілёўскіх журналістаў. Былі пакараныя дзясяццю суткамі арышту за, нібыта, удзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”, і журналісты Алесь Асіпцоў і Аляксандр Буракоў. Іх тлумачэнні, што яны ніякім чынам не ўдзельнічалі ў гэтых акцыях, а проста выконвалі сваю працу ў якасці журналістаў, на суддзяў не падзейнічалі.

Аляксандр Буракоў

Згодна рашэння раённых судоў Магілёва, журналісты адбывалі пакаранне ў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама. Алесь Асіпцоў увесь гэты час трымаў галадоўку.

Алесь Асіпцоў

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, і Асіпцоў, і Буракоў, выйшлі з-за кратаў не зломленымі, абодва збіраюцца працягнуць сваю прафесійную журналісцкую працу.

Каля ізалятара журналістаў чакалі сябры і калегі, сустрэча атрымалася цёплай і сардэчнай. Былыя арыштанты падзякавалі прысутных за салідарнасць і падтрымку.

За кратамі ІЧУ застаўся яшчэ адзін магілёўскі журналіст і праваабаронца – Аляксандр Буракоў (малодшы).

Відэа: Яўген Глушкоў

Тэкст і фота: Іван Барысаў

Могилевская активистка жалуется на бесчеловечные условия содержания в ИВС

Экс-кандидат в депутаты Палаты представителей, могилевская активистка ОГП Татьяна Сиваченко обратилась за помощью в Могилевский правозащитный центр. Молодая женщина пожаловалось предвзятое отношение со стороны сотрудников милиции и на бесчеловечные условия содержания в ИВС УВД Могилевского облисполкома.

Татьяну Сиваченко задержали 8 мая на квартире её родителей, где она как раз собиралась отпраздновать свой день рождения. Сотрудники милиции не предъявили молодой женщине постановления о задержании, не представились и не назвали ей свои имена и должности. Однако запугать женщину сумели, и против её воли доставили в Октябрьский РОВД Могилева. Там Т.Сиваченко обвинили в том, что она участвовала в несанкционированном массовом мероприятии.

Продержав женщину более пяти часов в здании Октябрьского РОВД, сотрудники милиции не нашли ничего лучше, как отправить «опасную рецидивистку» в изолятор временного содержания (ИВС) УВД Могилевского облисполкома.

По словам Татьяны Сиваченко, условия содержания в ИВС она может расценить как «жестокие и бесчеловечные». Активистка описала в своем заявлении в МПЦ множество нарушений, которые были допущены при её пребывании в ИВС.

11 мая Татьяну Сиваченко доставили в суд Октябрьского района Могилева. В 15-00 судья О.Заричнюк начала рассмотрение её административного дела. В кабинет судьи не допустили ни друзей женщины, ни правозащитников. Татьяна считает, что она фактически была лишена права на защиту, судья Заричнюк также отказалась выслушивать свидетелей со стороны Т.Сиваченко. По мнению активистки, она не изучила всех обстоятельств дела и должным образом не выслушала объяснений Татьяны. Активистку наказали штрафом в размере 25 базовых величин (675 рублей).

Необходимо отметить, что молодая женщина оказалась единственной из могилевчан, задержанных за участие во встрече с командой блогера Сергея Тихановского «Страна для жизни», кто получил в качестве наказания штраф, а не административный арест.

Татьяна Сиваченко считает, что её права и законные интересы были нарушены и против неё было совершено ряд уголовных преступлений. Активистка обратилась в Могилевский правозащитный центр с просьбой обеспечить её юридическую защиту и представлять её интересы в государственных органах.

О том, что в камерах могилевского ИЧУ действительно очень холодно, говорили и задержанные журналисты Алесь Осипцов и Александр Бураков (старший). А.Осипцов также жаловался коллегам, что в ИЧУ весь день транслируют какую-то российскую коммерческую радиостанцию, громко играет музыка и постоянно звучит российская реклама.

Иван Борисов

Ленінскі суд Магілёва пакараў журналіста Аляксандра Буракова (малодшага) 10 суткамі арышту

Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Ірына Ланчава прызнала Аляксандра Буракова (малодшага) вінаватым па арт. 23.34 КаАП. Журналіст нібыта ўдзельнічаў у акцыі 6 мая пад магілёўскім ІЧУ, і за гэта яму далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па словах праваабаронцы Барыса Бухеля, суд пачаўся ў 17-30 у судзе Ленінскага раёна Магілёва, ён быў, па сутнасці, таемным. У памяшканне, дзе адбываўся суд, не дапусцілі ні Барыса Бухеля, ні бацькоў Аляксандра Буракова. Бацькі паспелі перадаць А.Буракову перадачу, адбываць пакаранне журналіст будзе ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі А.Буракова сёння каля 11-00 раніцы на здымнай кватэры. Аляксандр Буракоў ведаў, што яго шукаюць супрацоўнікі міліцыі, таму некалькі дзён не выходзіў з дому. Але ў пятніцу раніцай міліцыянты з’явіліся ў кватэры разам з гаспадыняй жылля і затрымалі журналіста.

Аляксандр Буракоў (малодшы) з’яўляецца журналістам магілёўскага праваабарончага рэсурсу mspring.online. У якасці журналіста гэтага інтэрнэт-сайта ён актыўна ўдзельнічаў ў асвятленні падзей, якія мелі месца ў Магілеве 5-6 мая, і былі звязаны з прыездам у горад вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Аляксандр Буракоў (малодшы) – ужо чацверты магілёўскі журналіст, які быў пакараны арыштам за асвятленне акцый ў падтрымку Ціханоўскага. Раней па 10 сутак арышту атрымалі журналісты Алесь Асіпцоў і Аляксандр Буракоў (старэйшы), відэааператар і блогер Міхаіл Аршынскі быў пакараны 21 суткамі арышту.

Агулам пасля затрымання блогера Ціханоўскага 6 траўня за тры дні па ўсё краіне затрымалі ці выклікалі ў міліцыю для складання пратаколаў прыкладна 120 чалавек, інфармуе ПЦ “Вясна”.

Іван Барысаў

У камэрах холадна і грае расейскае радыё. Як адбывае «суткі» магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў

Шосты дзень у ізалятары галадуе магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, якога суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага … чытаць далей