Галоўная » мнение » Page 225

Начныя прыгоды магілёўскага назіральніка Барыса Бухеля, які здолеў патрапіць на перадачу выніковых пратаколаў

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Барыс Бухель, якога ў дзень выбараў выдалілі з участка для галасавання, здолеў патрапіць на перадачу выніковых пратаколаў і іншых дакументаў з участковых выбарчых камісій у акружныя камісіі №№ 86 і 87.

“Цырк. Пракантраляваць нешта немагчыма, акруговыя камісіі нічога не правяраюць, а толькі проста прымаюць у УВК дакументы, пячаткі і інфармацыю пра вынікі галасавання. Уся працэдура займае некалькі хвілін. Сябры УВК прыязджаюць і адразу нясуць апячатаныя пакеты ў кабінеты сваіх АВК, размешчаныя на 1-ым паверсе будынка адміністрацыі Кастрычніцкага р-на г. Магілёва, дзе іх перадаюць без усялякага вопісу, праверкі і распіскі двум сябрам АВК, і адразу ж хутка ідуць на 4- й паверх у актавую залу з адным пратаколам. Пры прыёме дакументаў у кабінетах АВК робіцца адзнака ў спісе УВК. У гэтых кабінетах адсутнічаюць назіральнікі”, – апісвае працэдуру Бухель.

Назіральнік, навучаны папярэднім вопытам, фатаграфаваць пакеты у гэтых кабінетах не стаў, бо мяркуе, што яго маглі б выдаліць з памяшкання. Старшыні УВК тым часам падыходзілі па чарзе да сваіх чальцоў АВК і ціха дыктавалі ім “вынікі галасавання”, а тыя хутка ўганялі іх у свае ноуты.

У актавай залі назіральнікаў адсадзілі далей ад сябраў АВК. Бухель стаў выказваць прэтэнзіі, што нічога з такой адлегласці разгледзець немагчыма і стаў фатаграфаваць сябраў і старшынь камісій за працай па прыёме інфармацыі ад УВК. Старшыні дружна пачалі крычаць на назіральніка, што яны забараняюць фатаграфаваць, і што нават назіральнікі АБСЕ нічога не фатаграфуюць.

“Старшыня АВК 86 Аляксандр Кажамякін вырашыў мяне дыскрэдытаваць і стаў казаць назіральнікам ад АБСЕ, што мяне выдалілі з участку і таму я вырашыў адпомсціць.  Я коратка распавёў абсешнікам аб відавочных нашых прэтэнзіях да фарміравання камісій і правядзення галасавання, а потым зрабіў яшчэ пару здымкаў. Старшыня АВК 86 пабег за мною, апярэдзіў і сказаў, што я вяду сябе неадэкватна, і ён скажа супрацоўнікам міліцыі, каб мяне завезлі на агляд. Унізе ён не рызыкнуў выканаць пагрозу і толькі сказаў супрацоўніку міліцыі, каб мяне больш не пускалі”, – распавёў Барыс Бухель.

Нагадаем, 17 лістапада, назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Барыса Бухеля выдалілі з выбарчага ўчастка №59 па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 за фатаграфаванне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

 

Адкручаныя галовы назіральнікаў і ўльтыматум Маскве. Карбалевіч тлумачыць, што так раззлавала Лукашэнку

Аляксандар Лукашэнка каля гадзіны адказваў на пытаньні журналістаў на выбарчым участку. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер … чытаць далей

Лукашэнка пра Расію: Нахрана каму патрэбны такі саюз?

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў:

Фота Надзеі Бужан

«Кітай і ЗША пачалі гандлёвую вайну, бо Трамп выявіў, што яны ад гэтага гандлю губляюць сотні мільярдаў долараў. А вы ведаеце, які дэфіцыт у нас з Расіяй? Пад 9 мільярдаў даляраў! Дзе мне ўзяць гэтыя грошы? Зарабіць на расійскім рынку. А яны нам выступілі бар’еры па асобных таварах. Гэта правільна? Мы з Расіяй ваяваць не будзем, канечне, гандлёва, але гэта няправільна.

Ты калі ўступаеш у нейкі саюз ты разлічваеш з кожным месяцам і годам будзе лепш, а што адбываецца ў нас? Кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Увесь час у эканоміцы мы нешта губляем, губляем і губляем. Нахрана патрэбны такі саюз? Я вам ужо па-простаму, па сялянску кажу.

«Дык ачніцеся вы нарэшце! — сказаў ён журналістам. — Вы думаеце, інвестарам ёсць справа, легітымны ў Беларусі парламент ці не? Ды ім пляваць! Ім патрэбны бізнес-клімат у краіне добры».

Крыніца: “Наша ніва”