Галоўная » могилев » Page 349

Задержан один из руководителей Могилевского автомобильного завода имени С.М. Кирова

Следственным управлением УСК по Могилевской области возбуждено уголовное дело в отношении должностного лица Могилевского автомобильного … чытаць далей

У Магілёве павалілі “Крэмль” (фота)

У Магілёве ў адным з двароў дзеці павалілі “Крэмль”. У выглядзе маскоўскага Крамля была абсталяваная дзіцячая пляцоўка ў двары.

Фота з акаўнту Алеся Сабалеўскага ў Фэйсбуку

Фатаздымак паваленага “Крамля” абнародаваў у сацсетках магілёўскі журналіст Алесь Сабалеўскі.

Каментатары ў сацсетках з гэтай нагоды прыгадваюць антымаскоўскае паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе. Сігнал для яго даў бурмістр Язэп Левановіч крыкам “Пара! Пара!”. Магілёўцы амаль цалкам знішчылі маскоўскі гарнізон (ад 2 тысяч да 7 тысяч чалавек, паводле розных крыніцаў). Горад вярнуўся да Рэчы Паспалітай, дзе атрымаў магдэбургскае права, герб і быў ураўнаваны ў правах з Вільняй.

Крэмль магілёўскія дзеткі ўкаталі і ён не вытрымаў… 

Лукашенко на субботнике – о ценах, валюте и самогонке

О чем говорилось у родника №1. И как на это отреагировал Байнет.

21 апреля Александр Лукашенко с сыновьями отправился на субботник в Александрию. Там они работали на благоустройстве Трофимовой криницы, расположенной недалеко от агрогородка.

После работы глава государства, как водится в таких случаях, выступил с рядом заявлений для прессы. Приведем краткий пересказ прозвучавшего.

О ценах

В Беларуси нет никаких оснований для роста цен, убежден Лукашенко. Он напомнил, что, например, в отношении услуг ЖКХ принято решение не повышать их стоимость более чем на в год: – Мы переживали , даже в зимнее время. Нет необходимости повышать. И стоимость не будет расти, потому что там государство само регулирует цены.

По его мнению, нет оснований для роста цен на продуктовые товары, так как «абсолютное большинство продовольствия – белорусского производства, а импортная составляющая невелика». При этом Лукашенко заметил, что рост цен возможен только при каких-то форс-мажорных обстоятельствах, продиктованных извне.

О кресьтянах

– Сегодня мы видим, что, конечно, не барствуют крестьяне. Конечно, в сельском хозяйстве всегда сложно в любой стране. Но жить можно. Тот, кто хорошо работает, а это уже больше половины хозяйств. Я не говорю про фермеров и так далее. Они не пользуются никакой поддержкой государства. А если и пользуются – это им в плюс. Они сами себя обеспечивают. У нас четверть сельского хозяйства, куда мы должны бросить наши усилия.

Об инфляции

– Рубль у нас пока стабилен. А ожидания… Я провожу параллель. Помните, когда мы вынуждены были перейти к более жесткой денежно-кредитной политике. Все равно оттуда эти ожидания по девальвации рубля шли. Люди думали, что будет с рублем. Но сегодня вы уже об этом практически забыли. Да, в России часто кричат по этому поводу, ну и мы слышим это. Но уже нет этих колебаний, нет волатильности на валютном рынке, на фондовых рынках и так далее. Поэтому более стабильно стало. (…)

Но пока инфляция еще есть. Я это признаю, понимаю, в этом отношении мы работаем. Вы знаете мои требования: занятость, заработная плата и цена. Все это в увязке в течение этого года даст результат.

О деревеньках и агрогородках

Руководитель страны рассказал, как его родная деревня, некогда неперспективная, буквально преобразилась за последние годы.

– Поэтому я хочу, чтобы не только агрогородок, но и деревня второго, третьего и вот этого четвертого уровня – неперспективная – сохранилась. Я понимаю, что такие деревеньки мы вряд ли сохраним все. Но ведь есть много богатых уже людей, которым дорога их малая родина. И этим я хочу их подтолкнуть к тому, чтобы они построили себе там дом, приезжали их дети, внуки

О вине и самогонке

– Молдавские вина нам известны. Нам надо наш народ больше приучать к нормальным винам. От самогона, от этих крепких напитков отучать. Я не против, если люди 70-100 грамм водки через день выпивают. Но мы же не умеем по 70-100 грамм.

Мы же если сядем, надо литр залить крепких напитков за один раз. А здоровья это не прибавляет. Поэтому надо привыкать к европейскому варианту потребления вин. Это полезно, если один-два бокала в день вина выпиваешь, но именно качественного, – заявил Лукашенко, недавно вновь побывавший в Молдове.

«Что, чарка и шкварка уже не актуальны?»

Пользователи Байнета не оставили без внимания VIP-субботник и прозвучавшие на нем заявления. Предлагаем краткий обзор мнений.

Из комментариев на дискуссионной площадке talks.by:

«Что, чарка и шкварка уже не актуальны?»

«Ну так народ и заливается только плодово-выгодным».

«Сам показухой занимается, но зачем к этому действу народ принуждать?»

«Я не могу понять: в какой стране живёт этот президент?! В моей стране цены растут на всё и каждую неделю!»

«Согласно давней белорусской традиции это значит, что цены очень скоро вырастут и сильно. Это из той же серии, что и девальвации не будет, курс математически выверен, всем по пяццот и т.д.»

Кирилл Иванов

Крыніца: “Салідарнасць”

 

Магілёўскія могілкі чакае зачыстка. Старыя надмагіллі пад пагрозай

Падобная сітуацыя характэрная для ўсіх могілак Беларусі.

На гістарычнай частцы габрэйскіх могілак у Магілёве

У Магілёве пад пагрозай знішчэння апынуліся старыя пахаванні з унікальнымі надмагіллямі.

Прыгледзець за імі няма каму, а новая рэдакцыя закону «Аб пахаванні і пахавальнай справе», прынятая ў 2015 годзе, дае дзяржаўным спецыялізаваным арганізацыям права дэмантаваць і ўтылізаваць іх, «калі ступень разбурэння выключае рамонт і аднаўленне».

Апавяшчэнні «навесці парадак» на магілах вывешаныя на ўсіх гарадскіх кладах.

Падобная сітуацыя характэрная для ўсіх могілак Беларусі, кажуць эксперты.

 

Патрабуючы парадку на габрэйскіх могілках, не ўспамінаюць пра Халакост

Першымі пад увагу Магілёўскага спецыялізаванага камбінату абслугоўвання насельніцтва трапілі габрэйскія могілкі. Тыя, хто мае на іх пахаванні, гаворыцца ў абвестках, абавязаныя «прывесці надмагільныя збудаванні ў належны стан».

На гістарычнай частцы гэтых могілак, якую доўгі час хавала разрослае кустоўе, цяпер шмат раскіданых, паваленых і раструшчаных надмагілляў.

Памятны знак пахаваным габрэям, чый спакой быў «па-варварску парушаны»

«Тысячы габрэяў сем’ямі загінулі ў Халакосце, таму прыгледзець за большасцю старых пахаванняў няма каму. Чамусьці, калі гаворыцца пра навядзенне парадку на могілках, пра наступствы Халакосту не згадваюць. Ён выбіў амаль усіх габрэяў гораду», — каментуе сітуацыю адзін з наведнікаў могілак.

Паводле старажылаў, бурыць могілкі пачалі ў апошнія пяцьдзесят гадоў. Мармуровыя помнікі перараблялі і затым ставілі на не габрэйскія магілы. З агароджаў і помнікаў зрывалі металічныя часткі. Улада тады на гэта не рэагавала.

У грамадскім аб’яднанні «Магілёўская габрэйская грамада» сцвярджаюць, што днямі выяўлена з дзясятак новых пашкоджаных надмагілляў, якія, як лічаць у аб’яднанні, «уяўляюць гісторыка-культурную і мастацкую каштоўнасць», хоць афіцыйна не маюць такога статусу.

 

Калі надмагілле — не гісторыка-культурная каштоўнасць, яно падпадае пад дэмантаж

На Магілёўскім спецыялізаваным камбінаце кажуць: у іх прадпісанне Генеральнай пракуратуры. Яе прадстаўнікі аб’ехалі могілкі ў Беларусі і зрабілі выснову, што закон «Аб пахаванні і пахавальнай справе» не выконваецца.

Праведзеная прадпрыемствам інвентарызацыя выявіла занядбаныя надмагіллі. Упарадкаваць іх належала на працягу двух гадоў. Калі тое не зроблена, то надмагілле дэмантуецца.

Абвестка з папярэджаннем пра дэмантаж надмагілля, калі «не будзе ўпарадкаваная магіла»

«Што да іх ўнікальнасці, то ў нас ёсць пашпарты гісторыка-культурнай каштоўнасці, і калі надмагілле прызнанае такім, то яго ніхто чапаць не будзе. Калі такога пашпарта няма, надмагілле ў нас не на балансе і яно не гісторыка-культурная каштоўнасць, то падпадае пад дэмантаж», — сказала супрацоўніца спецкамбінату.

Паводле яе, адшукаць адказных за стан старых пахаванняў на габрэйскіх могілках праблематычна. Улік магіл, сказала яна, пачалі весці толькі пасля 1990 году. Суразмоўніца прызнала, што выйсця з сітуацыі пакуль не знайшлі.

 

«Навошта патрэбная дзяржава, калі яна не рупіцца пра гісторыю краіны?»

Габрэйскія могілкі — адны з найстарэйшых у горадзе. Паводле архіўных звестак яны вядомыя з 1745 году. Нямала надмагілляў вырабленыя ў Варшаве, Вільні, Санкт-Пецярбургу. Многія з пахаваных укладалі пры жыцці сродкі ў развіццё гораду.

«Навошта патрэбная тады дзяржава, калі яна не рупіцца пра гісторыю краіны і яе спадчыну? Захаванне надмагілляў — гэта пытанне маралі і выхавання падрастаючага пакалення», — кажа лідар габрэйскай грамады Магілёва Аляксей Каплан.

Фрагмент надмагілля з пазнакай, што яно трапіла пад каталагізацыю. Калі актывісты праводзілі фіксацыю, помнік быў цэлы

Ён адзначае: старыя надмагіллі прыкметныя сваім выглядам, мастацкімі вартасцямі і іх варта паказваць як архітэктурныя славутасці.

Летась актывісты габрэйскай грамады скончылі каталагізацыю пахаванняў на двух магілёўскіх могілках. На габрэйскіх апісана больш за 600 старых магіл. Значнай частцы з іх пагражае знішчэнне. Адшукаць сваякоў пахаваных і аднавіць надмагіллі за два гады, якія даваліся новым законам, было немагчыма, кажуць у габрэйскай грамадзе.

 

Пра сітуацыю на могілках праінфармавалі амбасаду Ізраілю

Грамадскія і рэлігійныя габрэйскія аб’яднанні гораду звярнуліся ў Магілёўскі гарвыканкам, каб той «спыніў разбурэнне гістарычных аб’ектаў». Яны паінфармавалі пра праблему амбасаду Ізраілю, Саюз беларускіх габрэйскіх арганізацыяў, а таксама юдэйскае рэлігійнае аб’яднанне.

Габрэйскія могілкі ў Магілёве

У звароце да ўладаў адзначаецца, што могілкі — адно з найбольш значных месцаў, якія наведваюць замежнікі па праграмах настальгічнага турызму.

«Варварскае разбурэнне нашай гісторыі ўжо выклікала негатыўны водгук у грамадскасці», — гаворыцца ў звароце.

 

Эксперт: абараніць старыя надмагіллі можа толькі грамадскасць

Паколькі габрэйскія могілкі ў Магілёве не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, кажа старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, то абараніць надмагіллі прававымі метадамі «дужа складана».

На ягоную думку, каб уратаваць помнікі, павінна ўзняцца грамадскасць.

На каталіцкіх могілках, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Неабходна, каб да габрэйскай грамады далучыліся ўсе, каму не абыякавая гэта праблема», — кажа Антон Астаповіч.

«Падобная сітуацыя характэрная для ўсёй Беларусі, — працягвае ён. — Такія ж памкненні ёсць і ў менскага спецкамбінату адносна Кальварыйскіх і Вайсковых могілак, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ідзе вяла цякучае змаганне са спецкамбінатам».

З ахоўным медальёнам у Магілёве толькі каталіцкія могілкі, на якіх таксама нямала старых пашкоджаных пахаванняў. Іх аднаўленне вымагае багата сродкаў.

На яшчэ адных гарадскіх кладах — Успенскіх, паводле каталагізацыі, больш за 100 старых надмагілляў. Стан большасці з іх занядбаны.

На Успенскіх могілках. На іх хавалі праваслаўную знаць гораду

Самае старое ў горадзе пахаванне — якраз на Успенскіх кладах. На пашкоджаным надмагіллі — выява герба вядомага беларускага роду Валовічаў. Паводле новага закону «Аб пахаванні і пахавальнай справе» гэтай магіле таксама пагражае знішчэнне.

Алесь АСІПЦОЎ

Крыніца: naviny.by

 

“Живи – не хочу”, или как живется гражданам в общежитии по улице Кедровая в Могилеве

Могилёв. Общежитие № 12 КУП ЖРЭУ Ленинского района, Кедровая улица, 13.

18 апреля 2018 года руководство ЖРЭУ встречалось с жителями. При виде видеооператора-фрилансера оно поспешило ретироваться с места события. А теперь давайте вместе посмотрим увлекательный фильм об условиях жизни белорусов, которым не хотят помочь, да и просто выполнять свои обязанности, а счета за проживание только растут. Надеюсь, что после этого фильма жизнь наладится и всё станет хорошо.

Евгений Глушков

324 заявки прислали жители Могилёва на установку детских комплексов во дворах по проекту «Сочный дворик»

324 заявки прислали жители Могилёва на установку детских комплексов во дворах по проекту «Сочный дворик». … чытаць далей

Крестный ход из Могилева в Белыничи совершат 24 апреля паломники

Крестный ход из Могилева в Белыничи совершат 24 апреля паломники.  Об этом сообщили в Могилевской епархии Белорусской православной церкви. … чытаць далей