Галоўная » могилевская область » Page 61

Як магілёўскім дзяўчатам прапануюць інтым-працу ў Расіі

Праз сацсеткі такіх прапановаў працаўладкавацца перад новым годам стала больш

Группы ў сацсетках накшталт “Праца ў Магілёве” стабільна набіраюць некалькі дзясяткаў тысячаў падпісчыкаў. І гэта не дзіўна, бо нават “пра запас” мець мець пару магчымых вакансіяў хоча кожны. А раптам прыйдзецца змяніць месца альбо нехта зробіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца?

Аднак, аналізуючы прапановы, відавочным становяцца два факта: памеры заробкаў у Магілёве і ваколіцах не перавышаюць 500 рублёў (большасць падаўцаў вакансіяў хоча мець супрацоўнікаў на 400 руб.), а натрапіць на працаўладкаванне з крымінальным ухілам – прасцей простага.

Вось, да прыкладу, стандартная магілёўская легальная вакансія без “падводных камянёў”:

На гэтым фоне ўсё астатняе не выглядае ўжо нечым дзіўным. Звыйчайна ў бедных краінах дзяўчатаў клічуць падпрацоўваць целам. Цікава, што нават у тэмах абмеркавання пабліка ніхто не саромеецца… усё называецца свімі імёнамі – “Работа Подработка девушкам 18+ Эскорт”. І аб’явы рэгулярна абнаўляюцца:

Вярбоўшчыкі прастытутак не асабліва і хаваюцца. Абвесткі даюць вельмі зразумелага зместу. Забаўляльная VIP-агенцыя звыйчайна па прыездзе ў Маскву спрабуе забраць у небаракаў пашпарт “на афармленне”, якое ніяк не можа скончыцца:

На старонцы вярбоўшчыцы “Юліі Пушнікавай” насамрэч выкладзены нумар тэлефона, на які можна тэлефанаваць кругласуткава (мы яго па зразумелых прычынах не публікуем). Сама яна на фота выглядае, як прафесіянал з “забаўляльнай VIP-агенцыі”, а падрабязная прапанова на яе старонцы не пакідае аніякіх ілюзіяў, што тычыцца працы ў Маскве для магілёўскіх дзяўчат:

Але і гэта яшчэ не ўсё. Гэта быў толькі адзін прыклад са шматлікіх прапановаў, якія раскіданыя і па іншых магілёўскіх пабліках адной з расейскіх сацсетак. Расейскія аферысты асвойваюць і такія сучасныя фарматы працы, як віртуальны сэкс праз кампутар. Набор таксама аб’яўлены ў Магілёве, і міліцыя на гэта ніяк не рэагуе. Праўды, тут гутарка ідзе ўсяго толькі пра “флірт” с замежнікамі, але звычайна гэта значыць распрананне і выкананне пажаданняў іншаземных мужчынаў. Ня рэдкасць, калі потым такое відэа трапляе на порна-сайты:

Чаму не рэагуюць праваахоўныя органы – гэта вялікае пытанне. Пакуль што яны вельмі хутка адсачылі, які “лайк” альбо “дызлайк” паставіў у “Аднакласніках” грамадскі актывіст Адрэй Юркоў пад антыфашыстоўскім фатаздымкам. На барацьбу з прастытуцыяй няма часу з-за палітыкі.

Аляксандр Весялоўскі

Магілёўская “Зара” зноў вызначылася на ўсю краіну: былая сакратарка распавяла пра махінацыі ў агракамбінаце

Экс-дэпутатку вінавацяць у крадзяжы на «Дажынках» і будоўлі «замку» на радзіме Лукашэнкі. Глядзіце, як ёй удалося не сесці, паведамляе belsat.eu.

Ілюстрацыйнае фота

Да журналістаў belsat.eu звярнулася былая працаўніца аднаго з самых буйных прадпрыемстваў Беларусі ў аграрным сектары – камбінату «Зара».

Людміла Пацёмкіна працавала на прадпрыемстве адзінаццаць гадоў сакратаркай у юрыдычным аддзеле. У 2017-м яе абвінавацілі ў махлярстве, праз якое агракомплекс пацярпеў буйныя страты. Хоць наўпроставых доказаў ейнай віны ў судзе не падалі, яе асудзілі на 2 гады турмы. Людміла кажа, што яе зрабілі ахвярным казлом, і вінаваціць у карупцыі, хабары ды крадзяжы грошай кіраўніцтва камбінату, у прыватнасці цяперашнюю дырэктарку Кацярыну Зароўскую і ейных набліжаных. Людміла распавяла нашым журналістам пра махінацыі, якія доўгія гады адбываліся на прадпрыемстве.

Леанід Майсееў. Мяса і каўбасы насілі проста ў чыноўніцкія кабінеты

Агракамбінат «Зара» уваходзіць у топ-50 найлепшых беларускіх прадпрыемстваў. З 1987 да 2015 года кіраваў комплексам Леанід Майсееў, пасля ён узначальваў назіральную раду (памёр 9 траўня сёлета). На ягонае месца былы кіраўнік Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі прызначыў Аляксандра Корнева, якога пазней абвінавацілі ў карупцыі.

Леанід Майсееў у кепцы. Фота са старонкі Магілёўскага аблвыканкаму mogilev-region.gov.by

Паводле Людмілы, Леанід Майсееў быў у вельмі ў добрых стасунках з чыноўнікамі. Настолькі, што вельмі часта загадваў развозіць прадукцыю камбінату ў розныя праўладныя кабінеты. Суразмоўца кажа, што аўты са службовымі чырвонымі нумарамі штодня з’яўляліся і ў самым комплексе.

«Аўты з пракуратуры, судоў ды іншых ведамстваў прыязджалі, заязджалі за адміністрацыйны будынак. Там іх ужо чакалі пакеты з мясам, каўбасамі ды іншаю прадукцыяй. Часта вазілі нават у Менск. Ён хваліўся перад работнікамі, што ў кожную хвіліну можа пазваніць Аляксандру Лукашэнку – і той развяжа любую ягоную праблему», – кажа Людміла.

Прыход Кацярыны Зароўскай: ад манікюрніцы да гендырэктаркі і дэпутаткі

У 2009 годзе на працу ў камбінат прыйшла Кацярына Зароўская. Дзяўчына скончыла Інстытут правазнаўства, але паводле прафесіі не працавала, рабіла манікюр у вёсцы Рэчкі. Майсееў узяў яе сакратаркаю. Зароўская вельмі хутка пайшла ўверх па прафесійнай лесвіцы. Праз некалькі месяцаў з сакратаркі яе перавялі на пасаду юрыста, пазней – кіраўніка аддзелу забеспячэння, намесніка фінансавага дырэктара. У 2014 годзе яе абралі дэпутаткай па Бракаўскай выбарчай акрузе (Магілёўская вобласць).

Яшчэ на пасадзе намесніка яна ўзяла ўсе фінансавыя справы пад свой кантроль, хоць гэта функцыя гендырэктара, і пачала плесці інтрыгі супраць іншых, сцвярджае Людміла.

«Яна нібыта загіпнатызавала Майсеева. Шмат хто гаварыў, што яны ў блізкіх стасунках. Да ейнага прыходу быў зладжаны калектыў, але яна яго разваліла. Бяздоказна абвінавачвала людзей у крадзяжы, а Майсееў нават не спраўджваў, а пагражаў: «Звальняйся або пойдзеш у турму», – адзначае былая працаўніца агракомплексу.

Кацярына Зароўская пасярэдзіне. Фота са старонкі Магілёўскага аблвыканкаму mogilev-region.gov.by

Людміла сцвярджае, што Кацярына Зароўская кантралявала ўсе грашовыя плыні. Кожны тыдзень бухгалтар і касір прыносілі ёй усе разліковыя лісты, касавыя ордэры, яна спраўджвала, каму, што і за што выдавалі.

«Абсалютна ўсё праходзіла праз яе і Майсеева. Без іх ведама не выдавалі ані гроша. Яна забрала ў Корнева гэтыя функцыі, рада на чале Майсеева зацвердзіла рашэнне», – каментуе нашая суразмоўца.

На пасадзе юрысткі Кацярына Зароўская сядзела з Людмілай у адным кабінеце. У 2015-м цяперашняя кіраўніца прадпрыемства «Зара» прывяла хросную маці сваёй дачкі – Ірыну Каласкову. Людміла распавядае, што Зароўская наўпрост сказала Каласковай, што тая будзе ейнымі вачамі і вушамі. Таксама гераіня матэрыялу дадае, што Кацярына Зароўская была настолькі бедная, што нават мусіла пазычаць адзенне.

«Яна сама ў мяне прасіла рэчы. У яе быў аклад $ 150, яна з беднай сям’і. Цяпер у яе джыпы, футра, катэдж. За якія грошы?» – задае рытарычнае пытанне Людміла.

Арышт Аляксандра Корнева

Пасаду генеральнага дырэктара цяперашняя кіраўніца атрымала ў пачатку 2018 года, пасля затрымання і арышту ў лістападзе 2017 года Аляксандра Корнева. Крымінальную справу на мужчыну распачалі за крадзеж сямі пакетаў мяса, якое сам Майсееў (на той момант узначальваў назіральную раду) папрасіў завезці службовым аўтамабілем чыноўнікам, сцвярджае гераіня артыкулу.

Аляксандр Корнеў справа. Фота са старонкі Магілёўскага аблвыканкаму mogilev-region.gov.by

«Аляксандр Корнеў быў нармальным кіраўніком. Дапамагаў звычайным работнікам. Навошта гендырэктару красці мяса? Корнеў рабіў, што загадалі, не здаў чыноўнікаў і Майсеева, паўгода сядзеў ні за што. У вёсцы Рэчкі людзі кажуць, што Кацярына Зароўская заявіла: Я не аддам пасады. Мяне забяруць у турму альбо наперад нагамі», – абураецца Людміла.

Падставіла куму, каб не трапіць у турму

Праз некалькі дзён пасля арышту Корнева Зароўская выяўляе падробленыя дамовы падраду, пазней – бланкі на афармленне матэрыяльнай дапамогі з нібыта сфальшаванымі подпісамі і пячаткамі. Дырэктарка заўважыла, што ў адной з дамоваў была напісаная незразумелая прычына выдачы грошай, і пачала высвятляць, каму і на што выдаваліся сродкі.

Матэрыяльная дапамога – свабодныя грошы прадпрыемства, добраахвотнае наданне працаўнікам грашовых сродкаў ці іншых матэрыяльных каштоўнасцяў у сувязі з надыходам пэўных абставінаў. Арганізацыя сама пастанаўляе, каму яе выдаваць.

Паводле следства, юрыстка Ірына Каласкова падрабляла дамовы падраду на розныя працы, якія не праводзіліся. У лютым 2018-га жанчыну ўзялі пад варту. Спачатку яна сцвярджала, што падрабляла дамовы падраду на загад Корнева, але пазней прызналася, што крала сама. Людміла не верыць, што Каласкова брала гэтыя грошы толькі сабе.

Людміла Пацёмкіна

«Зароўская яе падставіла. На вочнай стаўцы затрыманая юрыстка гаварыла, што ненавідзіць начальніцу. На судзе Ірына давала паказанні і гаварыла, што перадавала грошы кіраўніцтву, аднак пазней ад далейшых сведчанняў адмовілася», – абураецца Людміла.

Пачатак праблемаў Людмілы Пацёмкінай

Гісторыя з абвінавачаннем нашай гераіні ў фальсіфікацыі подпісаў на бланках выдачы матэрыяльнай дапамогі пачалася пасля затрымання Ірыны Каласковай і Аляксандра Корнева. Яна пайшла да гендырэктаркі і адкрыта выказала абурэнне, што яго падставілі.

«Яна была «дзекабрысткаю», не прагіналася і не «шасцярыла». Зароўская заўсёды не любіла яе за гэта і вырашыла адпомсціць. Юрыстка на вочных стаўках прасіла, каб следчыя праверылі грошы, якія выдавалі на матэрыяльную дапамогу. Зароўская баялася, што ўсё выйдзе, і скінула на маю жонку», – распавядае Міхаіл, грамадзянскі муж Людмілы.

Людміла Пацёмкіна

Калі пасадзілі юрыстку Каласкову, дырэктарка выклікала падначаленую сакратарку і сказала звальняцца: маўляў, разам у пакоі сядзелі, таму таксама вінаватая. Людміла адмовілася, Зароўская перарабіла кантракт жанчыны – дзве гадзіны працы на дзень з акладам 36 рублёў за месяц з прычыны няпоўнай загружанасьці. Пад ціскам яна мусіла сысці.

Гендырэктарка пабудавала катэдж за мільёны, а працаўнікоў прасіла скінуцца на «Дажынкі»

Людмілу Пацёмкіну абвінавацілі ў махлярстве з матэрыяльнай дапамогай з траўня 2016-га да красавіка 2017-га. Яна нібыта падроблівала подпісы на дакументах і атрымлівала грошы за іншых працаўнікоў. Насамрэч, кажа жанчына, яна рабіла тэхнічную працу, толькі выдрукоўвала бланкі. Паводле статуту, касір можа выдаваць грошы толькі адрасатам. Паводле Людмілы, ёсць запісы ў журналах, што працаўнікі з розных цэхаў атрымліваюць матэрыяльную дапамогу ў адзін час з дакладнасцю да хвіліны, што фізічна немагчыма.

«Насамрэч за іх сродкі атрымлівала кіраўніцтва. Вельмі часта Зароўская і ейныя намеснікі прасілі падпісаць дакументы на матэрыяльную дапамогу, маўляў, на аплату нейкіх штрафаў прадпрыемства альбо рамонт даху. Зароўская прасіла на правядзенне «Дажынак». Грошы ішлі на банкеты і дні народзінаў службовых асобаў, падарункі, у кішэню дырэкцыі. Людзі ж давалі паказанні, што падпісвалі бланкі, а Зароўская ў іх проста забірала гэтыя грошы. Пабудавала сабе замак», – абураецца Людміла.

Жанчына падкрэслівае, што касірку, якая адказная за выдачу грошай, нават не затрымалі. На судзе яна давала розныя паказанні, але не пацвердзіла, што выдавала грошы нашай суразмоўцы.

9 ліпеня 2018 г. Людмілу Пацёмкіну выклікалі ў Следчы камітэт і ўзялі пад варту. Пакуль вялося следства, 9 месяцаў жанчына правяла ў турме.

«Я быў ва ўсіх інстанцыях: КДБ, Генпракуратура, Адміністрацыя прэзідэнта, КДК. Усе скаргі вярталіся ў Магілёў без адказу і належнага разгляду», – кажа муж Людмілы Міхаіл.

Людміла Пацёмкіна

Дзе грошы, дасюль невядома

Людміла ўпэўненая, што Максім Курпачэнка, следчы ў справе махлярства, які пазней пайшоў на павышэнне ў суд, выбарачна праверыў атрыманне дапамогі на просьбу кіраўніцтва камбінату. За межамі выстаўленага абвінавачання засталася вялікая колькасць грошай, атрыманых злачынным шляхам.

Агулам правялі восем экспертызаў для параўнання почырку на бланках з почыркам Людмілы. Ніводная не пацвердзіла супадзення і датычнасці жанчыны да падроблівання дакументаў. Таксама на судзе сведкі давалі розныя паказанні, блыталіся, дадае жанчына. Паводле яе, працаўнікі атрымалі загад зверху хлусіць, бо большасць мае службовыя кватэры і дамы, таму баіцца за сваё месца на агракамбінаце.

Кацярына Зароўская прасіла скінуцца на «Дажынкі»

«Ані следства ані суд не адказалі на галоўныя пытанні: хто атрымліваў грошы, дзе яны? За два гады накралі мільёны, а нам на дваіх з Каласковай выставілі прэтэнзію на 5450 рублёў. Дык дзе ж рэшта? Мой адвакат высветліў шмат парушэнняў у рэестрах, чаго не зрабіў следчы. Суд не ўзяў пад увагу нават эпізоды, у якіх мяне не было на працы. Я была ў шпіталі ў Менску і нічога падрабляць і атрымліваць не магла», – кажа Людміла.

Калі версія з падробліваннем подпісаў не прайшла, Людміле інкрымінавалі, што яна фальшавала пячаткі і подпісы на каляровым прынтары. Такіх прынтараў на прадпрыемстве некалькі, у тым ліку ў кабінеце Кацярыны Зароўскай, кажа спадарыня Пацёмкіна. Картрыджы ў прынтарах апошні раз мянялі ў 2015-м. Выкліканы на суд эксперт пацвердзіў, што прынтарам не маглі скарыстацца – гэта тэхнічна немагчыма.

Апраўдальны прысуд і новае пакаранне

У сакавіку 2019 г. Магілёўскі абласны суд адмяніў абвінаваўчы прысуд і адправіў справу на новы разгляд. Яна трапіла ў суд Ленінскага раёну Магілёва да суддзі Ірыны Ланчавай. Паводле Людмілы Пацёмкінай, суддзя ціснула на сведкаў, каб атрымаць патрэбныя ёй адказы. Калі сведкі адмаўляліся адказваць так, як хацела суддзя, яна ў агрэсіўнай форме, пагражаючы пакараннем за даванне ілжывых сведчанняў, дамагалася патрэбных словаў, якія можна было інтэрпрэтаваць як абвінавачанне ў махлярстве.

5 снежня 2019 г. суд вынес Людміле Пацёмкінай новы, больш суровы прысуд – махлярства ў складзе групы. Іншая абвінавачаная ў махлярстве, Ірына Каласкова, ні разу не заявіла, што ейная калега была ўцягнутая ў махінацыі, але Людміла атрымала 1,5 года турмы дадаткова. Суд абавязаў яе сплаціць прадпрыемству страты. Аднак жанчына адмаўляецца плаціць, бо віны не прызнае.

  • Атрымаць каментара гендырэктаркі агракомплексу «Зара» Кацярыны Зароўскай belsat.eu не змог. У прыёмнай кіраўніцы сцвярджалі, што яна «працуе ў полі», а пазней – што не дае каментароў праз тэлефон. Тым часам былыя калегі Людмілы, з якімі ўдалося скантактавацца, не вераць, што яна магла махляваць.
  • Belsat.eu мае пастановы і аўдыязапісы з суда, праігнараваныя хадайніцтвы і скаргі Людмілы Пацёмкінай. У матэрыял не ўвайшлі ўсе апісаныя выпадкі махлярства, пра якія распавяла нашая суразмоўца. Нашыя журналісты будуць сачыць за развіццём справы.

Фота з сайта belsat.eu

ДР, belsat.eu

Корректировка водоохранных зон и инвентаризация водных объектов ведется в Могилевской области

В Могилеве прошло третье заседание Днепровского бассейнового совета. Данное мероприятие проводится при поддержке проекта международной … чытаць далей

«Гэта агромністая вайсковая база». Расследаванне на расейскай мяжы

Выбар паміж глыбіннай інтэграцыяй і ваеннай акупацыяй. Менавіта гэткая карціна вымалёўваецца з расследавання кіраўніка беларускай службы «Інформнапалм» і журналіста газеты «Новы час» Дзяніса Івашына.

У публікацыі «Ваенны ціск? Расейскія войскі на мяжы з Беларуссю» аўтар звяртае ўвагу на перакідванне расейскіх ударных падраздзяленняў непасрэдна да мяжы з Беларуссю ды стварэнне паўнавартаснай наступальнай лініі. Пры гэтым усё, на думку Івашына, сведчыць пра абсалютную прыярытэтнасць менавіта беларускага стратэгічнага напрамку.

Дзяніс Івашын, кіраўнік беларускай службы «Інформнапалм»:

«Пачынаючы з траўня 2018 года і да кастрычніка, да апошняга часу – гэта апошняя інфармацыя, даступная са спадарожніка, спадарожнікавыя здымкі – выразна бачна, як літаральна за апошнія 1,5 гады вайсковая база ў Клінцах павялічылася фактычна ўдвая. Калі раней яна займала 25 га зямлі, то зараз ужо звыш 60 га. У гэты момант там дыслакуюцца два мотастралковыя падраздзяленні, якія налічваюць ля 70-80 танкаў, звыш 170 браняваных баявых машынаў – БТР-80, БТР-82А, БМП-2.

Апроч гэтага ў Ельні Смаленскай вобласці, а гэта ў 100 км ад мяжы з Беларуссю, вельмі актыўна разгортваецца 59-ты танкавы полк! І гэта досыць грозны кулак. Яшчэ раз зазначу, што гэта абсалютна стратэгічны напрамак менавіта беларускі. […] Калі Беларусь ухваліла з Расеяй так званую Саюзную дамову ў 1999 годзе, падраздзяленні, якія раней дыслакаваліся ў той жа Ельні, – у Клінцах іх не было, зазначым, – яны пачалі згортвацца ў пачатку нулявых. І на працягу апошняга часу да пачатку расейска-ўкраінскай вайны іх там увогуле не было! […]

Вось гэтыя паўнамаштабныя разгортванні, якія пачаліся з траўня 2018 года і працягваюцца нават у гэты час, пакуль мы з вамі размаўляем, цалкам супадаюць з інтэнсіфікацыяй Расейскай Федэрацыяй усіх захадаў, што да разгортвання так званай Саюзнай дзяржавы. Я лічу, што гэта не супадзенне…»

Расейскі ж палітолаг Павел Лузін мяркуе, што ўзмацненне расейскіх войскаў на мяжы з Беларуссю не звязанае з ціскам у часе інтэграцыйных перамоваў. Каментар палітолага – у відэа.

Працяг размовы – у відэа.

Валеры Руселік, belsat.eu

Могилевская область: “Особа года”

Нарциссизм могилевских чиновников зашкаливает: дисциплина (и самодисциплина, разумеется) на самом высочайшем уровне, ставятся задачи самим … чытаць далей

В конец жизни с поездом «Забота»

Информационно-социальный поезд «Забота» это один из инструментов исполнения социальных стандартов в стране. Снова он поехал по отдалённым умирающим деревням востока Беларуси, помогая дожить неудачливым старикам.

Конечно, это никакой не поезд. Это просто набор чиновников, которые не могут отказаться от такой миссии. В конце осени или начале зимы они садятся в машину и едут общаться с последними жителями самых отдалённых деревень так называемого «юго-востока» Могилёвской области. Именно на этой совершенно бесперспективной территории такие услуги наиболее востребованы.

Состав группы не меняется годами: обязательно сотрудник МЧС, милиционер, доктор, а также представитель исполкома (как правило, мающийся от безделья идеолог) и кто-нибудь с баяном из самодеятельности. Миссия у них грустная – посетить отдалённые и малонаселенные пункты.

По этим фото из местных малотиражных районок позже историки будут восстанавливать быт, одежду, условия жизни последних жителей уже несуществующих в будущем деревень:

«Поездной» пожарный стандартно обследует печи на предмет трещин и в тысячный раз объясняет, как правильно топить печь людям, которые это делали всю свою жизнь. Самый полезный человек в этой агитбригаде – доктор: она хотя бы всем подряд меряет давление и прописывает таблетки. Идеолог полезен точно также, как и в любой другой ситуации – хотя бы записывает жалобы стариков. А больше всего последние аборигены рады баянистам из районных домов культуры и библиотекарям.

Короткий анализ сообщений для прессы по результатам «заездов» свидетельствует о катастрофическом положении дел в глубинке. Например, автолавка часто привозит не самые свежие продукты, а цены на них выше, чем в обычном магазине. Кое-где совершенно непригодная вода – пришло время чистить колодцы, а делать это некому для трёх-четырёх стариков, ещё остающихся жить в домах, которые не продать даже по бросовым ценам.

Для нынешнего молодого поколения это страшно – встретить старость в инвалидной коляске, например, где-нибудь на краю Чериковского района, куда раз в полгода заглянет чиновник и библиотекарь. Лица людей могут рассказать о стране, в которой они живут больше, чем центральный канал.

Советские песни и частушки о когда-то славной колхозной жизни вышибают у стариков слезу. Расцвет колхозов пришёлся на 70-80-е годы, и те, кто поверил советской власти и остался работать на земле, сегодня оказались в числе неудачников.

Расположиться артистам уже негде. Концерты проходят прямо в магазине, на фоне прилавков с мылом и носками. И это ещё везёт тем, у кого в деревне поселились дачники. При других жизненных раскладах альтернатива только одна – даже зимой просто под открытым небом.

Поезд «Забота» даёт работу куче людей. Он позволяет писать в районки одинаковые репортажи ни о чём, давая хлеб молодым специалистам, которым не повезло распределиться в здешние места. Обеспечивает занятостью работников сельских домов культуры, даёт возможность поставить «галочку» исполкомовским чиновникам.

В городах о нём даже и не знают. Этот поезд из прошлого постепенно уезжает в никуда. Уже через лет десять ему придётся кардинально сократить маршрут, а некоторые топонимы исчезнут с карт навсегда. Но он оставит после себя документ – фотографии в отчётах о проделанной работе. Выражения лиц, осанка, одежда, как люди держат руки… на финальном фото хрестоматийный символ жизни в белорусской деревне начала XXI века: чиновник приезжает с поездом «Забота».

Александр Вселюбский

Новый позитивный поворот в судьбе чиновника, которому Лукашенко грозил тюрьмой

Очередное проявление особенностей политики главы Беларуси. Александр Лукашенко подыскал непыльную работу Михаилу Русому, который работает … чытаць далей