Галоўная » мова

Улады хочуць ліквідаваць Таварыства беларускай мовы (а разам з ім — газеты «Новы час» і «Наша слова»)

Паколькі ТБМ з’яўляецца заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі як юрасобы, … чытаць далей

Магілёўская абласная бібліятэка будзе вучыць дзяцей чытаць па-беларуску

Адзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў распачынае цыкл анлайн-мерапрыемстваў “Чытаем па-беларуску разам”, пішуць у афіцыйным ФБ супрацоўнікі бібліятэкі.

Сачыце за нашымі выпускамi ў сацыяльных сетках, і мы пазнаёмім вас з лепшымі творамі беларускай літараратуры, якія напоўнять душы маленькіх чытачоў добрымі пачуццямі, дапамогуць ўбачыць жыццёвую мудрасць і знаходлівасць.

 

У Магілёве стартавала грамадская кампанія па папулярызацыі беларускай мовы

Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» (праект Цэнтра гарадскіх ініцыятыў (ЦГІ) вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання Магілёва.

«Каб не страціць сваёй ідэнтычнасці як асобнай нацыі, неабходна размаўляць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці. Мова – гэта наша гісторыя, сучаснасць і будучыня.  Ці шмат тых, хто размаўляе па-беларуску штодня? Ці шмат тых, хто не баіцца памыліцца ў сваёй гаворцы? Памыляцца не сорамна, сорамна не размаўляць наогул!» – распавялі актывісты кампаніі, якія лічаць, што размаўляць па-беларуску – гэта модна .

Да кампаніі далучыліся кавярні «Шпаркі Лось»,  «Мир23»,  «Марио», кавярня-бар «Терруар», бар «19 век», пякарня «Breadberry».

Стаўшы госцем гэтых устаноў з сакавіка па красавік 2020 года, кожны, зрабіўшы замову на беларускай мове, атрымае зніжку, вясёлыя стыкеры ў падарунак, размоўнік з рускай на беларускую мову для наведвальнікаў, а таксама смачныя кампліменты і добры настрой.

«А таксама зможаце палепшыць, замацаваць і выкарыстоўваць сваё веданне роднай мовы», – абяцаюць слухачы «Цяпліцы», заклікаючы размаўляць на беларускай мове і адзначайць сваё наведванне месцаў хэштэгам #вiтайся.

Калі ж уладальнік установы грамадскага харчавання хоча далучыцца да кампаніі, то можа напісаць на адрас ЦГІ cgimogilev@gmail.com

 

Уладзімір Лапцэвіч

“Салодкі Дзень роднай мовы” ў Магілеве.

Ужо ў 7-ы раз у Магілёве на Плошчы зорак праходзіць “Салодкі Дзень роднай мовы”. Менавіта 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), з 2000 года штогод з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Дзесяткі валанцёраў і сяброў Таварыства беларускай мовы сумесна з кампаніяй CUKERKI.BY (Цукеркі.бай) раздаюць гараджанам і гасцям горада цукеркі за веданне  беларускай мовы.

Людзі рознага ўзросту самі падыходзілі і з задавальненнем удзельнічалі ў салодкай акцыі.

Гучалі не толькі словы падзякі, але і добрыя пажаданні ў падтрымку беларускай мовы. Усяго валанцёрамі было раздадзена 15 килаграмаў цукерак і сабраны сотні напісаных слоў.

Падрабязней ў нашым рэпартажы.

 

Яўген Глушкоў

Людзі плакалі, калі чулі беларускую мову

Жывучы ў вялікім горадзе, кожны з нас чуе беларускую мову не так часта. Аднак, як той казаў, чуткі пра смерць беларускай мовы моцна перабольшаныя.

У Магілёве жыве Вольга Мікалуцкая, настаўніца паводле адукацыі, якая апошнім часам працуе кандуктаркай у тралейбусах. Многія магілёўцы хоць раз ды бачылі спадарыню Вольгу, якая з усімі пасажырамі размаўляе па-беларуску.

«Шмат хто з пасажыраў, улічваючы і дзяцей, са мной пачынае размаўляць менавіта па-беларуску», – кажа спадарыня Вольга.

Вольга распавядае, што, навучаючыся ва ўніверсітэце, яна больш глыбока стала цікавіцца гісторыяй узнікнення беларускай мовы. Тады яна даведалася, колькі нападаў у працэсе свайго гістарычнага існавання перажыла нашая мова, гэта і абудзіла ў Вольгі моцнае патрыятычнае пачуццё.

«Кажуць, што рускімі, французамі, палякамі і гэтак далей нараджаюцца. Беларусамі ж становяцца. Гэта праўда. Я беларускай стала свядома», – адзначае Вольга.

Нягледзячы на тое, што Вольга з дзяцінства размаўляла на расейскай мове, а на беларускую перайшла ўжо ў сталым узросце, яна лічыць яе роднай. Таму падчас перапісу, нягледзячы на прыпіску ў дужках пра «першую, засвоеную ў дзяцінстве», яна адзначыць беларускую мову – роднай.

Здараліся сітуацыі, калі беларускую мову людзі ўспрымалі негатыўна, але гэта лічаныя выпадкі. Большасць вельмі прыязна ставіцца да беларускамоўнай кандуктаркі.

«Нярэдка людзі плакалі, і мужчыны, і жанчыны, я па шчырасці скажу, у іх пачыналі дрыжэць вусны, і яны гаварылі: «Няўжо мы дажылі да таго дня, калі вось такую мову нашу мы чуем свабодна, вольна, прыгожа». Звычайна сярод пасажыраў хтосьці знаходзіцца, хто кажа: «А можна, вы пастаіце каля мяне? А пагаварыце са мной», – распавядае Вольга.

4 кастрычніка ў Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва, які працягнецца амаль да канца месяца. На жаль, апошнія перапісы насельніцтва паказваюць, што колькасць людзей, якія лічаць беларускую мову – роднай, няўмольна скарачаецца. Але ж мы можам выправіць гэтую сітуацыю. Пазначайце беларускую мову роднай падчас сёлетняга перапісу, нават калі вы ёй не карыстаецеся кожны дзень. Яшчэ Якуб Колас казаў: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Давайце берагчы нашае багацце!

Крыніца: “Белсат”

 

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Магілёўскай мытні

Сёння родная мова, як і любоў да роднай зямлі, застаецца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці нашага народа. Яна – аснова самабытнай і багатай культуры беларусаў, шматграннай і разнажанравай беларускай літаратуры.

 

Напярэдадні міжнароднага дня роднай мовы, які быў заснаваны ЮНЕСКА для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці, у Магілёўскай мытні прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове. У выкананні мытнікаў гучалі выдатныя творы беларускіх пісьменнікаў, народныя прыказкі, прымаўкі, загадкі, а таксама творы ўласнага сачынення. Мерапрыемства, прысвечанае дню роднай мовы для Магілёўскай мытні стала ўжо традыцыйным і з’яўляецца чарговым яскравым прыкладам павагі да беларускай мовы і неабыякавасці да яе лёсу.

 

Сённяшні час – гэта час пераацэнкі каштоўнасцей. Да нас паступова і цвёрда вяртаецца тое, без чаго нельга ўявіць сабе сучаснага беларуса-грамадзяніна: усвядомленая любоў да роднай краіны, гонар за яе людзей і яе поспехі, пачуцце адказнасці за яе будучыню, павага і пачуцце шчымлівай пяшчоты да яе мілагучнай мовы, ад якой мы некалі незаслужана адмовіліся і якая вярнулася ў наша жыцце як сапраўднае багацце. Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага – гэта яшчэ адна нагада задумацца аб яе лёсе ўсім нам, яе носьбітам – беларусам.