Галоўная » общество » Page 299

У Бялыніцкім раёне павялічылася колькасць злачынстваў

Адбылося планавае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, на якім разгледжана эфектыўнасць працы суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, іншых арганізацый па папярэджанні злачынстваў, піша раённая газета “Зара над Друццю”.

Удзел у нарадзе прынялі і выступілі з прамовамі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей ПАРФЕНАЎ, кіраўнікі шэрагу ўстаноў, арганізацый і гаспадарак раёна.

Пракурор раёна, саветнік юстыцыі Віталь КАВАЛЁЎ, які старшынстваваў на пасяджэнні, у сваім дакладзе адзначыў, што за 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна скарацілася колькасць прычынення наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў (з 4 за аналагічны леташні перыяд да 2 сёлета), хуліганств (з 10 да 6) і іншых відаў злачынстваў. Не дапушчаны рабаванні, вымагальніцтвы, згвалтаванні, зменшыўся лік злачынстваў, зробленых раней судзімымі, у стане алкагольнага ап’янення і ў грамадскіх месцах.

Поруч з гэтым са 152 да 166 павялічылася агульная колькасць злачынстваў, а каэфіцыент злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 91,0, істотна перавысіўшы адпаведны сярэднеабласны паказчык (79,1). 

– Рост злачынстваў, – канстатаваў пракурор раёна, – абумоўлены, перш за ўсё, павелічэннем колькасці крадзяжоў (+12), зробленых у сферы высокіх тэхналогій (+8), махлярстваў (+3), ухіленняў ад выплаты аліментаў і сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (+3).

Асноўнай прычынай росту крадзяжоў з’явілася серыя іх, зробленых чатырма раней судзімымі. Напрыклад, жыхар в. Вялікі Кудзін грамадзянін І. “адзначыўся” ажно ў 11 абкраданнях.

Віталь Кавалёў падкрэсліў, што правядзенне работнікамі РАУС індывідуальнай прафілактыкі з’яўляецца адной з найбольш дзейсных мер папярэджання злачынстваў, у тым ліку і паўторных. Аднак пракурорская праверка засведчыла парушэнні заканадаўства, упушчэнні і недахопы ў правядзенні гэтай работы, што негатыўна адлюстравалася і на крымінагеннай сітуацыі ў раёне. У прыватнасці, выяўлены факты несвоечасовай пастаноўкі грамадзян на прафілактычны ўлік супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС; не ў ва ўсіх выпадках міліцыянеры захоўваюць перыядычнасць наведання грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку, па месцы іх жыхарства ці знаходжання; папераджальная праца з падуліковым насельніцтвам часам праводзіцца фармальна і не ініцыятыўна; назіраецца пэўная шаблоннаць справаздач аб правядзенні супрацоўнікамі міліцыі папераджальнай работы…

Пракурор раёна зрабіў грунтоўны аналіз дзейнасці назіральнай камісіі пры райвыканкаме, акцэнтаваўшы ўвагу на яе рабоце па аказанні садзейнічання ў сацыяльнай адаптацыі раней судзімых, працаўладкаванні вызваленых з выпраўленчых, спецыяльна-выхаваўчых і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў. Тут таксама маюць месца пэўныя недахопы і ўпушчэнні.

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 21 злачынства, прадугледжанае артыкулам 174 КК Беларусі (ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей ці ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на іх забеспячэнне), што на 14,2 працэнта больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. З гэтай колькасці 7 злачынстваў зрабілі грамадзяне, якія ўхіляліся ад кампенсацыі дзяржаве расходаў на ўтрыманне іх сыноў і дочак, і 14 – не плацілі аліменты.

Віталь Кавалёў заўважыў: нягледзячы на тое, што заканадаўца аднёс гэтыя злачынствы да катэгорыі, якія не ўяўляюць сабой вялікай грамадскай небяспекі, тым не менш, яны нясуць каласальны ўрон для грамадства, паколькі пацярпелымі ў іх становяцца дзеці.

Большасць злачынстваў дадзенага віду зарэгістраваны ў Бялынічах, на тэрыторыі Вішоўскага і Ланькаўскага сельсаветаў, адпаведна, 13, 3 і 2.

Пракурор раёна адзначыў:

– У парушэнне п 10 Палажэння аб працаўладкаванні бацькоў, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, арганізацыі, дзе працуюць такія грамадзяне, не паведамляюць у РАУС звесткі аб прагульшчыках. Склалася практыка паведамлення аб прагулах абавязаных бацькоў у вуснай форме ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, якое ў далейшым вядзе адпаведную пісьмовую перапіску з райаддзелам міліцыі. Такая практыка несвоечасовага інфармавання не садзейнічае ўмацаванню законнасці, аб чым яскрава сведчаць выяўленыя парушэнні, і не дазваляе супрацоўнікам РАУС аператыўна ўплываць на прагульшчыка, што з’яўляецца адной з магчымых умоў садзейнічання ўчыненню ім злачынства.

Віталь Мікалаевіч закрануў у сваім дакладзе і эфектыўнасць правядзення з абавязанымі бацькамі прафілактычнай работы ў арганізацыях, дзе тыя працуюць. Напрыклад, у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” яна звялася толькі і выключна да правядзення адзінкавых гутарак, у ААТ “Аграсэрвіс” – наогул не праводзілася. Прыклады можна доўжыць і доўжыць. Таму пракурор і зрабіў наступны вывад: адной з умоў, што садзейнічаюць парушэнням заканадаўства, з’яўляецца паслаблены кантроль наймальнікаў за правядзеннем выхаваўчай працы з абавязанымі бацькамі адпаведнымі пасадавымі асобамі, у тым ліку і раённых суб’ектаў прафілактыкі.

На кантролі судовых выканаўцаў раённага аддзела прымусовага выканання за 10 месяцаў гэтага года знаходзіліся 187 (летась – 211) выканаўчых спраў аб выплаце аліментаў. Па 30 з іх, у сувязі з нерэгулярнымі выплатамі, сярод якіх і ўхіленне, утварылася запазычанасць у памеры каля 170 тысяч рублёў. Па ініцыятыве райпракуратуры для правядзення прафілактычнай працы з сакавіка бягучага года ёй і ў РАУС накіроўваюцца спісы грамадзян, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў. Практыцы працы ў гэтым кірунку судовых выканаўцаў раённага аддзела прымусовага выканання патрабуецца карэкціроўка.

За 10 месяцаў 2019 года ў РАУС паступілі 54 (у мінулым годзе – 61) заявы і паведамленні аб злачынствах, прадугледжаных артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Было адмоўлена ва ўзбуджэнні крыманальнай справы ў 11 выпадках, 17 заяў накіраваны ў райаддзел Следчага камітэта.

Падчас вывучэння супрацоўнікамі райпракуратуры матэрыялаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ўстаноўлена, што праверкі па іх праводзяцца поўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 18 КПК Беларусі, аднак пры прывядзенні іх дапускаліся пэўныя парушэнні заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў.

– Аналіз крымінальных спраў, разгледжаных раённым судом за 10 месяцаў бягучага года, – падсумоўвае свае назіранні па гэтай праблеме Віталь Кавалёў, – дазваляе зрабіць наступны вывад: у некаторых выпадках адной з умоў, што садзейнічаюць учыненню злачынстваў, звязаных з ухіленнем ад выплаты аліментаў, з’явілася неналежнае правядзенне з такімі грамадзянамі прафілактычнай работы. Як і не назіраўся дзейсны кантроль за грамадзянамі, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў, з боку саветаў пунктаў аховы грамадскага правапарадку і райаддзела міліцыі: у накапляльных справах маецца толькі інфармацыя аб правядзенні прафработы з такімі грамадзянамі, не наладжана таксама і эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж суб’ектамі прафілактыкі гэтых правапарушэнняў. Для прыкладу, за справаздачны перыяд на пасяджэннях СПАГП раёна былі разгледжаны паводзіны толькі чатырох грамадзян, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў, і па ўласнай ініцыятыве гэтыя прафілактычныя грамадскія фарміраванні аб такіх асобах інфармацыю не запытвалі.

Першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ пагадзіўся з заўвагамі пракурора раёна, вырашэнне якіх узяў пад асабісты кантроль, і выказаў шэраг прапаноў па паляпшэнні працы па праблемных момантах тэмы планавага пасяджэння раённага каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, у тым ліку і па аператыўным узаемадзеянні з кіраўніцтвам арганізацый, дзе працуюць абавязаныя бацькі, саветамі пунктаў аховы грамадскага правапарадку. Таксама былі заслуханы справаздачы начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгі ТАРАН, старшыні СПАГП г. Бялынічы Васіля КРАЎЦОВА, якія агучылі шэраг прычын, што, на іх думку, аб’ектыўна перашкаджаюць правядзенню прафілактычнай рабоце з названымі вышэй катэгорыямі грамадзян, і па паляпшэнні крымінагеннай сітуацыі ў раёне. Аднак старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка не пагадзіўся з некаторымі іхнімі аргументамі і прапанаваў свой варыянт вырашэння праблемы: не спыняць цяжкай, строга індывідуальнай працы, з кожным, хто паканфліктаваў з законам. А дзеля гэтага павінна быць наладжана сапраўднае ўзаемадзеянне паміж усімі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў, іншымі арганізацыямі па папярэджанні злачынстваў.

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей Парфенаў адзначыў, што перашкод для якаснага выканання гэтых грамадскіх і прафесійных абавязкаў няма. Трэба ўсім проста не быць раўнадушнымі, працаваць на апярэджанне і бачыць, куды зможа завесці хісткая сцяжынка твайго сына, брата, суседа, таварыша, знаёмага…

Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

 

Вместо гребного канала в Могилеве появится спортивный комплекс (видео)

Вместо гребного канала в Могилеве появится спортивный комплекс по водным видам спорта. Это значит, что долгая стройка наконец завершится, сообщает ТРК «Могилев».

Более десяти лет на Фатинском заливе строили гребной канал. Из-за нерегулярного финансирования с объекта несколько раз уходили строители. В этом году проект скорректировали и обещают — спортивному комплексу быть.

Уже через год здесь возведут 50-ти метровый бассейн (первый такой длины в областном центре) с электронной системой фиксации времени. Здесь можно будет не только тренироваться, но и принимать соревнования международного уровня. Финансируется проект из областного бюджета и будет вводиться в строй поэтапно.

Проезд в городском и пригородном транспорте в Могилевской области подорожает

Проезд в городском и пригородном транспорте в Могилевской области подорожает. Уже подготовили проект решения о … чытаць далей

Костюковичская больница незаконно получала и тратила бюджетные деньги

Комитет госконтроля Могилевской области изучил результаты принятых государственными органами и организациями мер по реализации предложений … чытаць далей

В Могилевском облсовете новый заместитель председателя и два новых председателя комиссий

Депутат от Загорского избирательного округа №37 Ирина Раинчик избрана заместителем председателя Могилевского областного Совета депутатов на внеочередной сессии. Ранее заместитель главы администрации Ленинского района города Могилева возглавляла Постоянную комиссии по вопросам местного управления и самоуправления, законности и мандатам Могилевского областного Совета депутатов двадцать восьмого созыва, сообщает интернет-сайт Могилевского облисполкома.

Ирина Раинчик

Как отметил во время представления кандидатуры председатель Могилевского областного Совета депутатов Дмитрий Харитончик, Ирина Раинчик на протяжении многих лет ведет активную депутатскую деятельность, проявляя себя как ответственный и трудолюбивый специалист, профессионал своего дела.

Перестановки в составе Могилевского облсовета были вызваны досрочным прекращением полномочий некоторых депутатов в связи с избранием в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь. В их числе Светлана Шутова, которая ранее являлась заместителем председателя Могилевского областного Совета депутатов, Владимир Гацко, Сергей Сыранков, Александр Масейков, Людмила Здорикова.

По этой же причине сегодня избрали новых председателей двух постоянных комиссий. Так, Постоянную комиссию по вопросам местного управления и самоуправления, законности и мандатам возглавил заместитель начальника УВД Могилевского облисполкома – начальник милиции общественной безопасности полковник милиции Владимир Рыжанков, а Постоянную комиссию по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи – главный врач Могилевского областного лечебно-диагностического центра Андрей Нипатрук.

Фото: mogilev-region.gov.by

 

Навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Усходняя Беларусь у 1920-я гады: да 95-годдзя Калінінскай акругі” пройдзе ў Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі 20 снежня

20 снежня ў Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі адбудзецца навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Усходняя Беларусь у 1920-я гады: … чытаць далей

Погода в Могилевской области на неделю: температурные колебания от «минуса» к «плюсу» и осадки

Погодные условия будут определять малоактивные атмосферные фронты и теплая воздушная масса. Атмосферное давление будет расти. … чытаць далей

Чавусы: Масавае атручэньне ці ротавірусная інфэкцыя?

У Чавусах Магілёўскай вобласьці кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі і мясцовай сярэдняй школы № 2 адмаўляе факт масавага атручэньня вучняў і закрыцьцё гэтай навучальнай установы на карантын, паведамляе Радыё Свабода.

Знак на ўезьдзе ў Чавусы

«Пасьля школы дзіця мела высокую тэмпэратуру…»

Пра атручэньне вучняў Свабодзе паведамілі некалькі крыніц з Чавусаў. Паводле іх, у шпіталь райцэнтру трапілі ад 4 да 10 дзяцей. Пасьля гэтага паўстала пытаньне пра закрыцьцё школы на карантын. Пытаньне пра яго нібыта маюць разглядаць у райвыканкаме 9 сьнежня.

«Дзіця 5 сьнежня прыйшло са школы з высокай тэмпэратурай, яго ванітавала. Бацькі выклікалі хуткую дапамогу. У лякарні сказалі, што атручэньне. Рабілі кропельніцу. Дзіця яшчэ ў шпіталі», — паведаміў Свабодзе жыхар Чавусаў, які назваўся родзічам вучня з другой чавускай школы.

Чавуская сярэдняя школа № 2

Дырэктарка школы: ад ротавіруснай інфэкцыі пацярпелі «чалавек чатырнаццаць»

Дырэктарка гэтай школы Натальля Кірпічова настойвае: навучальная ўстанова працуе ў звычайным рэжыме. Колькасьць адсутных дзяцей у норме.

Яна кажа, што некаторыя дзеці не хадзілі ў школу празь немач, выкліканую «ротавіруснай інфэкцыяй». Вірус «выявілі ў навучальнай установе на мінулым тыдні».

«З агульнай колькасьці адсутных ротавірусная інфэкцыя была зафіксаваная ў чалавек чатырнаццаці», — даводзіць дырэктарка школы.

Паводле яе, спэцыялісты патлумачылі, што гэтая інфэкцыя, як разнавіднасьць грыпу, для яе характэрная высокая тэмпэратура. Па словах дырэктаркі школы, «пасьля трох дзён хваробы дзеці ўжо на занятках».

Каб папярэдзіць распаўсюджваньне вірусу ў навучальнай установе, узмацнілі прафіляктычныя захады бясьпекі.

Аддзел адукацыі: гэта была вонкавая крыніца інфэкцыі

Чавускі райвыканкам

Паводле начальніка раённага аддзелу адукацыі Мікалая Варанцова, вучні пачатковых клясаў зьвяртаюцца ў лякарню з галаўным болем і расстройствам страўніка, але «масавага атручэньня няма». Ён кажа, што з праблемай разьбіраліся спэцыялісты абласной і рэспубліканскай санстанцыі і ў школьнай сталоўцы ня выявілі крыніц інфэкцыі. Школу не зьбіраліся закрываць на карантын.

«Гэта была вонкавая крыніца і, як мяркуецца, у бабкі аднаго дзіцяці выявілі дызэнтэрыйную палачку, — адзначае Мікалай Варанцоў. — У людзей, якія трапілі ў лякарню, было звычайнае расстройства страўніка. Інфэкцыі не было, і іх адпускалі дамоў».

Фота: Радыё Свабода