Галоўная » общество » Page 304

Як дзяўчынка каня выратавала

Дзея І.

Пачатак

У вялікім горадзе жыла-была ў бацькоў дзяўчынка Валерыя. З ранняга дзяцінства, як і ўсе маленькія дзяўчынкі, марыла стаць прынцэсай і дачакацца… Не, не прынца на белым кані, а… уласнага каня. Аднойчы яна разам з бацькамі пабывала ў конным паходзе і з той пары пачала марыць аб тым, каб у яе з’явілася ўласная жывёліна. Амаль усе цацкі ў яе былі ў выглядзе коней, малявала таксама толькі іх, а колькі пераглядзела тэматычных фільмаў. Не злічыць! Калі Лера падрасла, яна стала збіраць грошы для таго, каб ажыццявіць сваю мару. Нават збірала ягады, прадавала іх і ўсе свае заробкі адкладвала “на каня”.

З цягам часу дзяўчынка пачала наведваць заняткі па конным спорце ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. Там яна сустрэла спартыўную кабылу па мянушцы Артэрыя. Жывёла і дзяўчынка хутка знайшлі агульнае паразуменне. Праз год Валерыя перавялася на заняткі ў конным манежы ў вёсцы Нікалаеўка Магілёўскага раёна, але на сваю любіміцу не забывалася, наведвала яе, як толькі з’яўляўся вольны час, прывозіла ёй пачастункі.

Дзея ІІ.

Бяда і выратаванне

Праз некаторы час любіміца Валерыі Артэрыя моцна захварэла. Ветэрынары выявілі ў яе артрыт пярэдніх ног. Паколькі кабыла ўдзельнічала ў канкуры, скачках увышыню, хвароба рана ці позна ўсё роўна адолела б яе. Жывёлу выключылі з заняткаў і ў самай бліжэйшай перспектыве павінны былі выбракаваць і адправіць на мясакамбінат.

Калі дзяўчынка даведалася пра гэта, вырашыла любымі сродкамі ратаваць сваю сяброўку. Бацькі дазволілі ёй выкупіць кабылу. Дзеля гэтага Лера разварушыла ўсю скарбонку. Сабраных грошай хапіла на тое, каб заплаціць за Артэрыю і набыць для яе неабходныя лекі. Аднак у горадзе ўтрыманне каня каштуе вельмі дорага, таму сям’я АПАРОВІЧАЎ перабралася жыць на лецішча ў вёску Станцыя Друць. Для кабылы пабудавалі хлеў, назапасілі сена і гародніну. Усё лета яна пасвілася на зялёнай траўцы, прыходзіла ў форму. Пасля зімы ад хваробы і недагляду жывёліна пераўтварылася, як заўважылі суседзі, у “восліка з апушчанымі вушамі і атрафіраванымі мышцамі”.

– Тое, што Артэрыя патрапіла ў нашу сям’ю, было поўнай нечаканасцю, але ў тым жа ліку паслужыла стымулам нешта памяняць у жыцці, – гаворыць мама Валерыі Лілія Апаровіч. – Пераехаўшы ў вёску, мы не збеглі ад цывілізацыі. Сябры і родныя часта прыязджаюць у госці. У нас вельмі прыгожая прырода, тут адпачывае душа. Наш тата працуе ў сферы міжнародных перавозак,  я – аддалена, праз інтэрнэт, а Лера ў верасні стала вучыцца ў Цяхцінскім ВПК ДС СШ. Паколькі яна займалася з рэпетытарамі ў Магілёве, свае заняткі працягвае і зараз, раз на тыдзень ездзіць у горад. Так што лад нашага жыцця змяніўся не глабальна.

Лілія адзначае, што жыццё ў вёсцы мае шмат пераваг перад гарадскім. Адзінае, што крыху засмучае, – не так многа магчымасцей рэалізаваць сябе. Але ім з дачкой сумаваць некалі. Дома акрамя Артэрыі жывуць двое сабак і кот. Усім ім таксама патрэбна ўвага.

Дзея ІІІ.

Самая шчаслівая

Цяпер пасля заняткаў у школе Валерыя спяшаецца да сваёй любіміцы. Разам з маці яны даглядаюць жывёлу, кормяць і чысцяць яе. Таксама  кожны дзень Лера аб’язджае кабылу. Умераныя нагрузкі патрэбны жывёле, каб падтрымліваць форму. Ёй паставілі  спецыяльныя артапедычныя падковы, робяць неабходныя працэдуры і пастаянна аглядаюць ветэрынары. Артэрыя, ці як яе называюць блізкія Апаровічаў, Нюся, яшчэ не поўнасцю набрала сваю вагу, але ўжо зараз ад клопатаў любячых гаспадароў стала сапраўднай прыгажуняй.

Пасля заканчэння школы Валерыя марыць, што яе будучая прафесія абавязкова будзе звязана з коньмі. На канікулах і ў выхадныя яна наведвае індывідуальныя заняткі па конным спорце ў Магілёве і Горках. У бліжэйшым будучым плануе ўдзельнічаць у спаборніцтвах па канкуры.

Разам з маці яны завялі старонку ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”, дзе расказваюць пра сваё жыццё ў вёсцы.

– Ветэрынары сцвярджаюць, што Нюсіна хвароба поўнасцю не вылечваецца, – гаворыць Лілія. – Тое, што мы можам зрабіць, – гэта аблегчыць яе пакуты. За тыя месяцы, што жывёла знаходзіцца ў нас, змены ў яе здароўі адбыліся відавочныя. Для нас Артэрыя стала сапраўдным членам сям’і, і я ніколькі не шкадую, што з-за яе прыйшлося мяняць сваё жыццё. Упэўнена, што гэта толькі да лепшага.

https://vk.com/public186623252

 Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

 Фота з сямейнага архіва Апаровічаў.

Крыніца: “Зара над Друццю”

«Власть предпочитает работать с крупными проектами, часто игнорируя интересы простого человека»

Как социальное предпринимательство и государство могут помочь друг другу, пишет «Салідарнасць».

— Сегодня много говорят о бизнесе. Но при этом мало говорят о простых людях, о комфорте для бизнес-среды. Власть предпочитает работать с крупными проектами, часто игнорируя интересы простого человека. Примеров по всей стране хватает: брестский аккумуляторный завод, завод в Светлогорске, проблемное предприятие в Могилеве, — обозначили проблему лидеры кампании «Говори правду» на Форуме регионального развития в Гродно.

О конкретном примере говорил Андрей Бодилев, координатор инициативы «За Здоровый Могилев». Он рассказал, как рядом с местом проживания пяти тысяч человек появилось предприятие «Омск – Карбон», ставшее для местных жителей головной болью.

Андрей Бодилев, координатор инициативы «За Здоровый Могилев»

Противостояние с администрацией завода выявило несколько ключевых моментов. Во-первых, отсутствие действенных механизмов взаимоотношений властей и общества.

Во-вторых, относительная пассивность самого общества. В случае с вышеупомянутым предприятием, люди зашевелились лишь после того, как им на головы посыпался пепел во время пусконаладочных работ.

В-третьих, низкий уровень компетенции властей в вопросах защиты окружающей среды.

— Главным экологом Могилева назначили бывшего милиционера, о чем тут еще говорить? — задался вопросом эксперт из Могилева.

Власти должны обратить свое внимание на социальное предпринимательство, считают участники форума в Гродно.

Регионам нужны точечные, локальные проекты и инициативы. Социальное предпринимательство может разгрузить государство, взяв на себя опеку над наименее защищенными представителями общества — людьми с инвалидностью, зависимостями, освободившимися из мест лишения свободы.

Кроме того, отметила эксперт в области социального предпринимательства Алена Лис, такой бизнес может занять нишу в сфере культуры и экологии.

По ее словам, социально ориентированный бизнес — это общемировая практика, появившаяся в момент, когда во многих странах начала сокращаться господдержка социальных проектов.

В Беларуси действует около трех сотен социальных бизнесов, из них более 90% дают работу людям с инвалидностью.

Перед социальным предпринимательством стоят те же проблемы, что и перед остальным малым и средним бизнесом, пояснила Алена Лис. Она убеждена, что предпринимательство нужно развивать со школьной парты.

Директор Гродненского детского хосписа Ольга Величко считает, что одних из самых важных моментов в работе социальных предпринимателей является команда:

— Важно, кто рядом с тобой. Если за тобой нет единомышленников, то в этой сфере долго не продержишься. Социальный бизнес, это не про обогащение. Это про твою собственную систему ценностей, твою цель и то, чем ты готов пожертвовать ради ее достижения.

Основатель культурно-просветительского учреждения «Центр отдыха и развития «Портал» Иван Петушок на своем примере рассказал, как из хобби родился заметный в городе социальный бизнес-проект.

Начиналось все с увлечения настольными играми. Сегодня его проект включает в себя продажи тех самых игр, аренду помещений, организацию мероприятий, в том числе и на благотворительной основе. А также обучение желающих прийти в социальное предпринимательство.

От государства социальные предприниматели Гродно ждут поддержки. Во всем цивилизованном мире власти частично финансируют такие проекты, так как они не могут конкурировать с традиционным бизнесом, ориентированном на чистую прибыль.

По словам Ивана Петушка, необходимо упростить бухгалтерию для социальных проектов. А также активно развивать волонтерство в стране:

— В Англии участие в волонтерских проектах человек указывает в анкете при трудоустройстве. У нас сам факт участия в таких проектах может вызвать вопросы.

Фото: «Салідарнасць»

 

 

В Могилевской области пройдут обучающие тренинги по реализации образовательного проекта «Зеленые школы»

В рамках проекта международной технической помощи «Вовлечение общественности в экологический мониторинг и улучшение управления охраной … чытаць далей

Ромка, Хімка і Качанава: як жывуць магілёўскія цыганы праз паўгода пасля аблавы

Вуліца Рыжская ў Чапаеўцы / Еўрарадыё

— Вось адкуль у іх такія вялікія дамы, калі яны нідзе не працуюць? Нідзе не працуюць, у войску не служаць, не жэняцца, а потым з трыма дзецьмі атрымліваюць ільготныя кватэры. Вось у тым вялікім доме за наркотыкі сядзяць двое мужчын. Ды батракі на іх працуюць, — расказвае Еўрарадыё жанчына сталага веку. Мы размаўляем з ёй у Чапаеўцы — пасёлку ў Магілёве, дзе жыве ромская дыяспара, піша Еўрарадыё.

Хто такія батракі, мы пабачым крыху пазней. Гэта мясцовыя выпівакі, якія працуюць у  ромскіх гаспадарках.

Беларусы расказваюць, што шмат людзей працуе на цыганоў

Чапаеўка засвяцілася ў навінах паўгода таму, калі ў Магілёве пры загадкавых абставінах загінуў супрацоўнік ДАІ. Следства прыйшло да высновы, што Яўген Патаповіч скончыў жыццё самагубствам. Але першапачаткова ў выкраданні інспектара падазравалі мясцовых ромаў. Міліцыя правяла рэйд па пасёлку. Расказваюць, што АМАП прыехаў на некалькіх БТРах, былі затрыманыя і дапытаныя дзясяткі чалавек, а ў адной жанчыны не вытрымала сэрца — яна памерла.

Выбачацца за гэта дзяржаве давялося на самым высокім узроўні — да пакрыўджаных ромаў прыехала кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Пасля гэтага дыяспара абарвала ўсе кантакты з праваабаронцамі і журналістамі. Ці вярнулася Чапаеўка да нармальнага жыцця цяпер, праз паўгода пасля трагедыі? Каб даведацца, мы проста едзем туды і пытаемся ў мясцовых, дзе жывуць ромы. Мінакі нам раяць знайсці “цыганскую краму” — менавіта так яны называюць звычайны “Родны кут”.

Крама ў Чапаеўцы

Прадавачка кажа, што цыганы сюды заходзяць рэдка, хіба што па хлеб, бо грошай у іх няма, як і раней. Жанчына раіць выйсці на вуліцу Рыжскую, на якой жывуць ромы, і грукацца ў любы дом.

— Жывём спакойна, нас ніхто не з’еў, — гаворыць яна. — Я даўно ўжо працую. Раней цыганы добры прыбытак давалі, а цяпер зойдуць, хлеба возьмуць, і ўсё. Прыціснулі з іхнімі махінацыямі…Некаторых і працаваць прымусілі. [Кіроўцамі] на аўтобусах, на восеньскіх работах.     

Пакупнікі раяць звярнуць увагу на вялікія цагляныя будынкі — маўляў, менавіта ў іх жывуць ромы.
Фатаграфавацца ў Чапаеўцы адмаўляюцца ўсе

— Гэта лішняе, — кажа цыган Міхаіл, але парай слоў перакінуцца пагаджаецца. Яго паўгода таму таксама затрымлівалі па справе загінулага міліцыянера.

— А дзе самі працуеце?

— Я ў Расіі. У Расіі нас шмат працуе.

— Дом у вас вялікі. 

— Цесць пабудаваў.

— А які занятак у цыганоў? Ці складана знайсці працу, калі цыган?

— Шмат на будоўлі працуюць. Мая пляменніца банкаўскую справу скончыла, але ў банкі не бяруць. Баяцца, што цыганка.

— А як вы жывяце пасля масавых затрыманняў, ці нешта змянілася?

— Я дзякую прэзідэнту, што ён ва ўсім разабраўся. Я за прэзідэнта.

Цыганскія дамы адрозніваюцца ад дамоў беларусаў

 

Ён не барон, а толькі сын барона

22 траўня ў Чапаеўцы быў затрыманы цыганскі барон Раман Бараноўскі па мянушцы Ромка. Літаральна днямі, 26 лістапада, мужчыну пачалі судзіць, але пасяджэнні праходзяць у закрытым рэжыме. Мужчыну вінавацяць у незаконным абароце наркотыкаў па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі, максімальнае пакаранне па ім — да 15 гадоў зняволення.

Ні маці, ні жонку, ні сястру Ромкі ў судовую залу не пусцілі, весткі ад адваката жанчыны чакалі ў калідоры. Спадзяюцца яны толькі на Наталлю Качанаву, з якой хацелі б сустрэцца, каб яна зноў заступілася за ромаў. Ну і яшчэ — на Бога.

— Божачкі-божачкі, дапамажы нам, — усхліпвае старая цыганка і дадае, што іх Раман — ніякі не барон. Гэта яго бацька быў баронам, а ён проста застаўся крайнім.

Пытаемся, ці магчыма сустрэцца з сапраўдным баронам. Нас скіроўваюць у суседні цыганскі пасёлак Грабянёва, дзе паўгода таму АМАП таксама затрымліваў ромскіх мужчын. З намі пагадзіўся сустрэцца Яфім Казіміраў па мянушцы Хімка, якая засталася яшчэ з дзяцінства. Размову ён таксама пачынае з таго, што ён не барон, а толькі сын барона.

Хімка запрашае нас у свой дом. Ён расказвае, што пасля візіту Наталлі Качанавай мясцовыя ўлады пачалі дапамагаць ромам. Сын барона асабіста сустракаўся з чыноўнікамі, тыя цікавіліся праблемамі цыган, асноўная з якіх — адсутнасць працы. На біржы працы ромам пачалі прапаноўваць вакансіі.

Яфім Казіміраў

Калі Казіміраў расказаў чыноўнікам, што асноўны яго занятак — фермерства, яму прапанавалі “ўзяць” пару калгасаў. Але мужчына рассудзіў, што стратныя гаспадаркі яму не патрэбныя, і папрасіў ва ўладаў зямлі.
А праўда, што ўсе беларусы — п’яніцы?

Травеньскія падзеі, калі людзей затрымлівалі і кідалі ў камеры, Яфім Казіміраў памятае добра. Наталлю Качанаву гаспадар дома таксама згадвае добрым словам.

— Стаўленне да нас [пасля прыезду Качанавай] змянілася. І не толькі з боку МУС, — кажа ён. — Народ бачыў і разумеў, што адбылося непаразуменне. Ведаеце народны выраз: як на казлах адыграліся. Але не гэтым трэба паказваць, якая развітая структура МУС… Асабліва ГУБАЗ. Каго ні зловяць, дык “дайце што-небудзь на Яфіма, на Хімку…”. Нават калонію наведвалі і прапаноўвалі людзям па 3-5 гадоў скінуць, каб далі на мяне нешта. Чым я ім перашкаджаю? 

Лічыцца, што ўсе цыгане крадуць і гандлююць наркотыкамі. А я таксама ў вас запытаюся: а праўда, што ўсе беларусы — п’яніцы?

Пытаемся, ці адчуваюць ромы негатыў з боку суседзяў-беларусаў? Зайздрасць за вялікія дамы? Па словах Яфіма Казімірава, большая частка беларусаў спачувала цыганам падчас міліцэйскай аблавы.

“Людзі розныя, некаторыя з зайздрасцю жывуць, — гаворыць Яфім. — Цыганы дазваляюць сабе…Няхай не раскошу, але добрую машыну, добрага каня. Гэта заўсёды было ў цыганоў у крыві”.  

Ці вось, напрыклад, словы пра тое, што цыганы не служаць у войску…Тут абураецца сябар сына барона Пётр, які дагэтуль моўчкі назіраў за размовай.

— Няпраўда! Я сам служыў, мой бацька быў вайскоўцам і дзед. А не служаць, бо як ісці ў войска, калі ў 18 гадоў цыганы ўжо маюць па трое дзяцей?
“Не прапускалі ніводнага цыганяці, дзяцей”

— Ведаеце, у мяне ў пашпарце напісана, што я ўкраінец, бо мы ўкраінскія цыганы. Тое, што цыганы, заўсёды даводзілася хаваць. Усё жыццё мы ізгоі, як і яўрэі, — працягвае сябар сына барона.

Мы працягваем размаўляць пра жыццё ромаў у Беларусі. Відаць, што тэма адносін з МУС для Яфіма Казімірава — балючая. Ён зноў вяртаецца да яе.

— У нас гэты ГУБАЗ магілёўскі як нейкая асобная структура, — расказвае мужчына. — Яшчэ да сітуацыі з даішнікам цыганоў хапалі на вуліцах і па некалькі разоў вазілі ў аддзел, каб адбіткі пальцаў зняць. Не прапускалі ніводнага цыганяці, дзяцей. Мы прасілі ў іх даведку, каб калі ўжо ўзялі адбіткі, дык не затрымлівалі больш — яны нічога не давалі. Такі ціск быў некалькі гадоў.

Яшчэ адзін цыганскі пасёлак у Магілёве

— А як атрымліваецца захаваць мову і традыцыі? У школе ж цыганскую мову сёння не вучаць, апошняя такая закрылася ў Віцебску ў 1930-я.

— Нам школа не патрэбная. Мову мы ведаем з дому.

— У цыганскіх хатах на самым бачным месцы — праваслаўныя абразы. Ромы — вернікі?

— Вядома. Калі цыган пакляўся ў царкве, дык яго слову можна верыць, — кажа Яфім. І дадае, што ў мясцовай царкве ў Грабянёве за яго грошы набылі купель для хрышчэння дзяцей.

На развітанне просім пагадзіцца сфатаграфавацца, бо ўсе сёння адмаўляліся. Сын барона пагаджаецца. А пасля выбірае здымак, які можна апублікаваць: каб выглядаў салідна.

Пасля размовы з Хімкам выязджаем з Грабянёва. У цэнтры пасёлка цяпер стаіць кіёск “Табакерка”. Можа, ён тут і дарэчы, бо ромы шмат кураць.

Фота: Еўрарадыё

Погода на выходные: в Могилевской области оранжевый уровень опасности – сильная гололедица

Погодные условия будут определять малоактивные атмосферные фронты, за которыми начнет поступать прохладная неустойчивая воздушная масса … чытаць далей

“Маленькі цэнтр праваабарончага жыцця Магілёва”: Відэарэпартаж

Што вы ведаеце пра рэгіянальных праваабаронцаў? Прызнайцеся — не так шмат. Хто тыя людзі, якія працуюць у рэгіёнах, чым яны займаюцца і ці лёгка ім адстойваць правы чалавека там? Пра гэта распавядуць у нашым відэарэпартажы праваабаронцы магілёўскага аддзялення “Вясны”.

Крыніца: spring96.org

Здароўе Лукашэнкі – таямніца? Магілёвец не змог даведацца, наколькі дзеяздольны дзейны прэзідэнт Беларусі

Аляксандр Хамратаў паспрабаваў высветліць у дзяржорганах, наколькі адпавядае праўдзе інфармацыя аб тым, што Аляксандр Лукашэнка праходзіў лячэнне ў ААЭ, піша mspring.online.

Цікавасць да здароўя прэзідэнта наўпрост тычыцца дзяржаўных інтарэсаў. Згодна з артыкулам 11 закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», Аляксандр Лукашэнка можа быць «датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта».

Магілёўскі актывіст Аляксандр Хамратаў адрэагаваў на шматлікія паведамленні СМІ аб тым, што беларускі прэзідэнт займеў вялікія праблемы са здароўем і праходзіў лячэнне ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Таксама ён паспрабаваў даведацца, навошта з Лукашэнкам у ААЭ адправіўся яго малодшы сын Мікалай – ці было гэта «справай дзяржаўнай важнасці». З гэтай мэтай ён звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта, дзе яму адказалі, што пра здароўе беларускага прэзідэнта ўсю інфармацыю можна знайсці ў СМІ.

Хамратаў папрасіў канкрэтызаваць, якія ж мэдыі пішуць пра здароўе Лукашэнкі, але кіраўнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі прэзідэнта Рыгор Шлык параіў Хамратаву звярнуцца ў Міністэрства інфармацыі, а менавіта – да дзяржрэестра СМІ:

– [Вы можаце звярнуцца туды] па пытаннях, якія вас цікавяць, канкрэтызаваўшы звесткі, якія вам бы хацелася атрымаць, – напісаў Шлык магілёўскаму актывісту.

На працягу доўгага часу здароўе Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца фактычна таямніцай для беларускага грамадства, калі не лічыць адзінкавыя інфанагоды ў СМІ. Самая гучная гісторыя здарылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2016 года – тады ананімныя крыніцы нібыта паведамілі аб інсульце ў Аляксандра Лукашэнкі. Зрэшты, прэс-служба прэзідэнта паспяшалася заявіць, што гэтая інфармацыя – ілжывая.

В Могилеве прошел городской отборочный тур национального конкурса красоты “Мисс Беларусь-2019” (Видео)

В Могилеве прошел городской отборочный тур национального конкурса красоты “Мисс Беларусь-2019”, сообщает tvrmogilev.by.

За возможность попасть на областной этап в Могилеве боролись более 60 девушек в возрасте от 18 да 24 лет. По решению жюри, 42 участницы продолжат конкурсную подготовку в театре моды Дворца культуры области.

Могилёв становится ареной криминальных войн?

Могилевчане даже не подозревают, какие события происходят в их городе.

В конце июля стало известно, что в криминальном мире Беларуси произошел передел сфер влияния. Главным белорусским вором в законе стал 45-летний Олег Герасимович, известный в криминальном мире под прозвищем Муму или Олег Слуцкий. Олег Герасимович относится к так называемым «дубайцам» – был «коронован» на сходке в Дубае в декабре 2012 года.

Его оппонентом долгое время был «коронованный» весной 2011 года Дедом Хасаном (Аслан Усоян, убит в 2013 году) Александр Кушнеров (Кушнер), назначенный «смотрящим» за Беларусью. Противоборствующие стороны собирали сходки, принимали решения в отношении друг друга и направляли прогоны – в нелицеприятной форме заявляли о непризнании воровских полномочий конкурентов.

Кульминации противостояние достигло весной нынешнего года, когда из-за разногласий по поводу кассы от Кушнера якобы отошли его ближайшие сподвижники, на которых организационно опиралось криминальное сообщество. Милиция 4 мая арестовала одного из отколовшихся – Сашу Шульца, который ехал на разборку к Кушнеру. Шульц был задержан в Могилеве вместе с подельником во время покупки метадона.

При осмотре принадлежащего ему автомобиля были обнаружены пулемет Калашникова, патроны к нему и пневматический пистолет. В отношении Шульца возбуждено уголовное дело по ст. 328 УК РБ (Незаконный оборот наркотиков), он заключен под стражу.

Авторитет Кушнера был поставлен под сомнение, и с этого момента на арену выходит Олег Слуцкий. Он 5 июля назначил Кушнеру встречу, чтобы окончательно выяснить отношения. На “стрелку”, которая должна была состояться в лесу, Муму привёл более сотни бойцов, а со стороны Кушнера подтянулось всего 30-40 человек. Но неожиданно в дело вмешалась милиция, которая якобы для установления личности задержала группу, выступавшую на стороне Кушнера. Через несколько часов всех отпустили без составления протоколов.

Однако, как оказалось, среди задержанных не оказалось лидера. Александр Кушнеров спешно покинул Беларусь и улетел в Турцию. Российское издание «Прайм Крайм» утверждает, что вся его бригада восприняла такой поступок, как предательство и в полном составе перешла на сторону Олега Слуцкого. А Кушнеров якобы в Беларуси больше не показывался. Также российское агентство утверждает, что находящиеся в Турции воры клана Ониани-Джвангвеладзе даже назначили за голову Кушнера награду – воровскую «корону».

Однако неожиданно Александр Кушнеров 29 сентября лично посетил Могилёв, чтобы поддержать своего ставленника Женю-Шумахера. К тому времени бывший «смотрящий» за Могилёвом Шумахер (Евгений Ковалёв) освободился из мест лишения свободы после второй ходки. Своё прозвище «Шумахер» он получил из-за аварии, в которой погибли люди, и за которую он был впервые осуждён. Тогда он быстро стал делать карьеру в криминальном мире, но успех был недолгим. В августе 2016 года воры приняли решение понизить его статус.

Более того, в конце прошлого года могилёвский «положенец» выдал прогон о том, что Шумахер за ряд недопустимых с точки зрения воровских понятий проступков является претендентом на так называемый низкий статус. Это требовало отдельного разбирательства. Однако Шумахер не стал выяснять отношения с братвой, а призвал на помощь Сашу Кушнера. По одной из версий, приезд бывшего авторитета стоил около 500 долларов США.

Этот ход резко обострил отношения между криминальными кланами. Пока обошлось без стрельбы и жёстких разборок, так как все визиты проходили практически инкогнито. Некоторые фото публиковались пост-фактум:

Втрой слева – Женя Шумахер, третий – Саша Кушнер. Фото в Могилёве

Законы криминального мира постепенно отходят в прошлое. Но бывалые арестанты считают, что воровские понятия никто не будет менять под сложившуюся ситуацию – это главный их аргумент. Воры в законе давно уже не обязательно сидят в тюрьме, зачастую они проводят время на курортах Турции. Тем не менее, воровские понятия до сих пор блюдутся. Учитывая, что Шумахер не стал отвечать на претензии братвы, а Кушнер однозначно стал на его сторону, претензии появились и к самому Кушнеру. Якобы в Минске его ловит местная братва.

Однако и тут произошли достаточно странные события. Вместо того, чтобы спрятаться за границей Александр Кушнер 22 ноября посетил Бобруйск, где встретился с местным авторитетом Мишей-Утюгом. Суть встречи раскрыть не удалось. Однако известно, что ранее Саша Кушнер встречался там и с бывшим авторитетом Николаем Порсиком (Коля-Букаед).

Известно, что Коля-Букаед якобы дал показания на бобруйскую банду Сергея Молнара. Часть обвинения была основана на показаниях обвиняемых, заключивших досудебное соглашение со следствием. Они добровольно заявляют о существовании преступного сообщества, членами которого являются, активно сотрудничают со следствием и поэтому освобождаются от ответственности, фигурируя уже в качестве свидетеля. Одним из четырёх таких свидетелей и был Николай Порсик. Сергей Молнар в итоге получил 18 лет лишения свободы с конфискацией имущества, ещё 29 членов бобруйской преступной группировки получили сроки от 5 до 15 лет.

Очевидно, криминальные авторитеты решили переформатировать свои группировки. Наиболее сильной выглядит команда Олега «Муму» Слуцкого, но и Кушнер сдаваться пока не собирается. Рано или поздно это рискует перерасти в глобальную войну. И начаться она может в Могилёве.

Автор: А. Пендо