Галоўная » общество » Page 320

У Магілёве ня будзе плошчы імя Аляксандра Лукашэнкі – не дазваляе заканадаўства

З сатырычнай ініцыятывай па ўвекавечваньні кіраўніка дзяржавы зьвяртаўся ў Магілёўскі гарвыканкам і гарсавет жыхар абласнога цэнтру Аляксей Паўлоўскі. Ягоны зварот падтрымалі сваімі подпісамі 68 магілёўцаў, паведамляе Радыё Свабода.

«Статуя хакеіста», якую Аляксандру Лукашэнку падарыў кіраўнік Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў, 31 ліпеня 2019 году. Ілюстрацыйнае фота

У адказе Паўлоўскаму адпісалі, што ягоная ініцыятыва супярэчыць закону «Аб найменьні геаграфічных аб’ектаў». Згодна з артыкулам 16 «не дапускаецца ўвекавечваньне імён, што маюць заслугі перад дзяржавай і грамадзтвам, у найменьнях геаграфічных аб’ектаў пры іхным жыцьці».

Сам Аляксей Паўлоўскі зьбіраецца абскарджаваць рашэньне чыноўнікаў, паколькі лічыць «заслугі Лукашэнкі перад дзяржавай і грамадзтвам вартыя таго, каб яго імем назвалі плошчу і паставілі ягоны бюст».

Аляксей Паўлоўскі. Фота: Радыё Свабода

«Калі ў кожным кабінэце вісіць партрэт Лукашэнкі, то чаму нельга яго ўшанаваць назваўшы плошчу ягоным імем, – абураецца Паўлоўскі. – Няўжо нельга зрабіць выключэньне. Ён 25 гадоў не вылазіць з тэлевізара і «дурыць» галовы людзям, а яму вераць. Акрамя таго, Лукашэнка з Магілёўскай вобласьці».

Аляксей Паўлоўскі прапануе назваць плошчу імем Лукашэнкі, якая перад Магілёўскім гарвыканкамам. Бюст жа паставіць у адмысловай нішы фасаднай сьцяны дыягнастычнага цэнтру, які на гэтай жа плошчы.

Плошча, якой Паўлоўскі хоча надаць імя Лукашэнкі. Фота: Радыё Свабода

Ідэя ўвекавечыць Лукашэнку ў Паўлоўскага зьявілася пасьля ініцыятывы старшыні абласной арганізацыі вэтэранаў Анатоля Глаза назваць тую ж плошчу імем кіраўніка БССР Пятра Машэрава. Прапанову тапанімічная камісія пры гарвыканкаме не падтрымала, матывуючы гэта «неадпаведнасьцю маштабаў аб’екта і асобы».

Хотимск: И вновь субботники!

Пришла золотая осень, деревья сбросили листву, и как обычно начались многочисленные субботники. На протяжении трех выходных суббот жители Беларуси с подавленным энтузиазмом принимали неактивное участие в субботниках по благоустройству и наведению порядка на земле.

Один день такого “бесплатного” и воодушевленного труда пришлось мне пронаблюдать и запечатлеть в Хотимске. Работники предприятий и организаций приняли массовое участие в благоустройстве берегов Бесяди в районе нового моста. Приятные воспоминания из своей производственной жизни навеяло мне массовость данного мероприятия, участие в нем большего количества людей разного возраста, а также применение малой механизации: вил, граблей, кос, топоров. И логистическая неустроенность в организации данного мероприятия, но об этом позже.

В бытность директора совхоза, против всех правил и уклада ведения личного подсобного хозяйства, летом в разгар сенокоса я личным приказом директора назначал три выходных дня для заготовки сена для личного подсобного хозяйства. И точно такую же картину видел в пойме мелиорированных земель, где более 300-400 человек, от детей и до пенсионеров, заготовляли сено для своих личных хозяйств.

Вся эта картина была похожа на Бородинское сражение, точно такое я увидел и в прошлую субботу в Хотимске. Не буду описывать картину увиденного – она представлена на фотографии.

У нескольких участников субботника после его проведения взял интервью.

-Работник райисполкома: Мало того, что выходной день, что дома работы немерено, приходиться на 2-3 часа срываться, нарушая свой график, срывая планы семьи и теряя день. И при этом из заработной платы высчитывается однодневный заработок. Настроение поганое, если впереди еще один такой субботник.

-Работница сферы услуг: Двое маленьких детей, садик не работает, так как коллективы детских садов также принимают участие в субботнике, муж тоже участвует в субботнике, не тащить же мне детей ветки рубить, пришлось попросить соседку присмотреть за ними.

-Работник МЧС: Нам не впервой гасить пожары, обыденное дело пилить деревья и вытаскивать ветки, так что нам это нетяжело.

-Один из руководителей организации: Кроме своей обыденной работы приходиться выполнять несвойственную, вместо ручки и карандаша нужно брать в руки топор и грабли, но при существовании такой системы в стране мы уже ничему не удивляемся и готовы по первому приказу идти в бой.

И все эти субботники не вписываются в общую картину, когда проводятся чистые четверги, уборка общественных мест. Субботник придумал Владимир Ильич Ленин и он назывался Ленинский коммунистический субботник, а сейчас это превратилось в контроль за множеством выходных дней трудящихся, и мздоимство.

Валерий Коронкевич, г.п. Хотимск

У Бабруйскім раёне перазахавалі астанкі невядомых салдат

У Бабруйскім раёне 1 лістапада адбылося перазахаванне астанкаў двух вайскоўцаў (імёны не ўстаноўлены) Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вайскоўцы загінулі, абараняючы Прыбярэзінскі край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля вёсак Думаноўшчына і Вінаградаўка. Іх астанкі знойдзены 13 жніўня падчас правядзення сумеснай беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі з удзелам членаў моладзевага ваенна-патрыятычнага клуба “Рассвет” г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Асабістых апазнаўчых медальёнаў знойдзена не было, таму вызначыць асобы загінулых не ўдалося.

Месцам перазахавання астанкаў стала брацкая магіла ля в. Раксалянка Сычкаўскага сельсавета.

У цырымоніі перазахавання прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і Сычкаўскага сельвыканкама, ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, духавенства, пошукавага атрада “Абяліск”, вайскоўцы Бабруйскага гарнізона, навучэнцы Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” і члены дзіцячага аб’яднання “Краязнаўцы-пошукавікі” Цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска, а таксама мясцовыя жыхары, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Фота: tribunapracy.by

Алена КАРПЕНКА

Крыніца: “Трыбуна працы”

«Гісторыі КПСС я не давяраў». Былы падпалкоўнік адкрыў новыя Курапаты пад Магілёвам

Дзяды, Ноч расстраляных паэтаў… Можна шанаваць памяць не толькі сваіх блізкіх, але і людзей, імёнаў якіх ты не ведаеш. Магілёўскі краязнаўца Уладзімір Ярошчанка на падставе аповеду старажылаў падмагілёўскай вёскі Вільчыцы вызначыў невядомае месца, дзе ў часы сталінскага тэрору супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі людзей.

Краязнаўца ўжо дамогся ўвекавечання памяці пацярпелых ад рэпрэсіяў, але не спыняецца на гэтым. Размаўляем з самым краязнаўцам Уладзімірам Ярошчанкам.

https://youtu.be/J4d-yqJbS2E

– Распавядзіце, калі ласка, як Вы выйшлі на след гэтага месца.

– Гэта была абсалютна новая інфармацыя ад маіх землякоў, нарадзінцаў вёскі Вільчыцы больш сталага ўзросту, 1929-30-х гадоў. Два гады таму, размаўляючы з імі, я даведаўся, што ў кіламетры ад вёскі Вільчыцы ў 1937-38-х гадах прывозілі і расстрэльвалі так званых ворагаў народу. Шмат хто з іх (вяскоўцаў) бегалі потым на тыя месцы і глядзелі свежыя магілы, хоць усё пасля расстрэлаў прытоптвалі, закідвалі мохам… Толькі ад іх я даведаўся. Усё гэта было мною запісана як успамін і скіравана ў Магілёўскі аблвыканкам, мясцовы КДБ, УВД, УУС, Магілёўскі райвыканкам і сельсавет Вяйнянскі. Спатрэбілася паўтара года, каб даказаць, – яны не хацелі гэтага рабіць – прадставіць пісьмовыя доказы, і тады толькі мясцовыя ўлады згадзіліся паставіць там паклонны крыж…

– Спадар Уладзімір, Вы падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, Вы шукаеце месцы расстрэлаў, пішаце гарадскім уладам, навошта Вам гэтая гісторыя?

– У мяне гістарычная адукацыя. Я сам настаўнік гісторыі, да 26 гадоў працаваў настаўнікам гісторыі, экскурсаводам, усё гэта засталося ў душы. І я памятаю тыя лекцыі, каторыя нам выкладалі ў 60-я гады, дзе казалі пра тое, што ліквідацыя кулацтва як класу, расказачванне, усё гэта нібы неабходнае было для ўмацавання сталінскай улады. Але ў тыя гады – мае бацькі яшчэ былі жывыя – землякі мае распавядалі зусім іншае! Таму ўсе нашыя расповеды па гісторыі КПСС я падвяргаў сумневу…

Працяг размовы – у відэа.

Ігар Кулей, belsat.eu

 

Сюжэт пра падзею – у «Аб’ектыве»:

 

«Здымаў пасля дэбатаў з Рымашэўскім, там кімано стылю Бруса Лі»: Марзалюк расказаў пра свой кліп

Інтэрнэт рве перадвыбарчы кліп Ігара Марзалюка. Марзалюк расказаў «Нашай Ніве» пра абставіны стварэння гэтага шэдэўра. … чытаць далей

Дом Лукашэнкаў стаў «домам мэра». Як будуецца «сям’я» ў Шклове?

У былым доме жонкі першага прэзыдэнта Беларусі Галіны Радзівонаўны Лукашэнкі ў Рыжкавічах жыве старшыня Шклоўскага райвыканкаму Аляксандар Ціток. Свабода наведалася на Шклоўшчыну, дзе, як кажуць мясцовыя, пабудавалася сям’я Лукашэнкі.

«Усё сьціпленька, акуратненька»

Былы дом Галіны Лукашэнкі, дзе цяпер жыве старшыня Шклоўскага райвыканкаму

Вуліца Сунічная ў Шклове (гэта былыя Рыжкавічы) у будзённы дзень падаецца малалюднай. Тут ёсьць дзіцячая пляцоўка, вадаём. На пачатку вуліцы — знакаміты дом салатнага колеру, дзе раней жыла Галіна Радзівонаўна, жонка Аляксандра Лукашэнкі, якая яшчэ на пачатку ягонага прэзыдэнцтва адмовілася ехаць зь ім у Менск.

Шклоўцы кажуць, што цяпер «гэта дом мэра». Каля будынка не было ніякай аховы, двое мужчын фарбавалі прачыненую браму.

Старшыня Шклоўскага райвыканкаму Аляксандар Ціток у размове з карэспандэнтам Свабоды па тэлефоне пацьвердзіў, што ён там жыве.

«Гэты дом бясплатна перададзены ў камунальную ўласнасьць, і рашэньнем выканкаму ён выдзелены старшыні райвыканкаму для пражываньня. Гэта службовае жыльлё. Будаваў Аляксандар Рыгоравіч, у яго гісторыю не ўнікаў, — сказаў Аляксандар Ціток. — Жылая плошча невялікая, тры пакойчыкі. Гасьцёўня, кухня і маленькі пакойчык тыпу дзіцячага. Прыбіральня, ванна, як звычайна, усё сьціпленька, акуратненька. Гараж, сарайчык, і мы курэй трымаем, і агародзік маленькі, бульбачку садзім, і цяплічка ёсьць, гурочкі, памідорчыкі. Для старшыні дом — гэта нават лепш, чым кватэра, калі шчыра, калі якая хвілінка зьяўляецца, можна на зямлі папрацаваць. І сад ёсьць яблычкі пакласьці. Нармальна, нічога лішняга, скромненькі домік».

Галіна Лукашэнка жыве ў адным з новых дамоў, але яго нумару старшыня райвыканкаму ня ведае.

На Сунічную вуліцу ёсьць заезд толькі з боку шашы, а з другога боку тупік. Там вуліца перакрытая агароджай, хаця ў разьёме агароджы ёсьць сьцяжынка для праходу.

Плот пасярод вуліц

Шклаўчане кажуць, што тут, у канцы вуліцы, ёсьць новазбудаваны аднапавярховы драўляны дом, дзе стаяць відэакамэры, у двары цяплічка і сад. Гэта і ёсьць новы дом Галіны Лукашэнкі.

Новы дом Галіны Радзівонаўны

Тут жа праз дарогу жыве сям’я Сомавых, бацькоў жонкі старэйшага сына кіраўніка краіны Віктара Лукашэнкі. Каля іх ранейшага адрамантаванага дома пабудаваны драўляны двухпавярховік, абнесены агароджай.

Дом Сомавых

Мясцовыя кажуць, што яго гаспадар — цесьць Віктара Лукашэнкі Валеры Сомаў. На жаль, датэлефанавацца да Сомавых не ўдалося, ніхто не здымаў слухаўку.

Шклаўчане кажуць, што Віктар Лукашэнка па выходных наведваецца ў Шклоў і бывае на Сунічнай. Што да пабудоў, то адзін з жыхароў суседняй вуліцы сказаў карэспандэнту Свабоды, што гэта звычайныя дамы, пабудаваныя з матэрыялаў мясцовага камбінату, маўляў, ня тое, што людзі будуць пад Менскам.

Старшыня райвыканкаму кажа, што вуліца адкрытая.

«Там жа шлягбаўма няма, усё адкрыта, даступна. Галоўнае — ня лезьці да чалавека, у кожнага свая ўласнасьць. Многія ставяць сыгналізацыю і на мабільнік выводзяцца розныя функцыі аховы. Гэта як ва ўсіх», — кажа Аляксандар Ціток.

Сапраўды, па вуліцы можна свабодна праходзіць.

Тут жа ў Шклове, але ўжо на вуліцы Дзікуна, як кажуць мясцовыя, на бацькоўскай сядзібе збудавала двухпавярховы цагляны дом Ганна Лукашэнка, жонка сярэдняга сына кіраўніка краіны Дзьмітрыя. Жыхары вуліцы кажуць, што на ўчастку сярод пабудоваў ёсьць лазьня.

Дамы на вуліцы Дзікуна

«Як звычайныя грамадзяне»

Што да інфармацыі пра дамы сваякоў сям’і Лукашэнкі, то старшыня Шклоўскага выканкаму Аляксандар Ціток сказаў, што працуе ў Шклове нядаўна. «У іх ня быў, ня ведаю», — сказаў Аляксандар Ціток.

Паводле Цітка, «яны як звычайныя людзі, паводзяць сябе сьціпла і лішніх патрабаваньняў не прад’яўляюць».

«Хаця адчуваем адказнасьць, што высокі ўзровень, ну вось і Галіны Радзівонаўны. Але любога жыхара Шклоўшчыны спытайце, жывуць парадачна, сьціпла, як звычайныя грамадзяне», — сказаў Аляксандар Ціток.

Што вядома пра нерухомасьць Лукашэнак на Шклоўшчыне

Паводле дэклярацыі, прадстаўленай Аляксандрам Лукашэнкам на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе, Галіна Радзівонаўна Лукашэнка валодала жылым домам у Шклове агульнай плошчай 115 квадратных мэтраў (паводле дэклярацыі за 2005 год агульная плошча дома складала 174 м²) і паловай жылога дома ў вёсцы Вялікі Межнік Шклоўскага раёну агульнай плошчай 53 м². Паводле дэклярацыі за 2005 год, Віктар і Дзьмітрый Лукашэнкі ня мелі ні дамоў, ні кватэр, ні зямельных участкаў ці лецішчаў. У дэклярацыі на наступных выбарах у 2010 годзе зьвесткі пра маёмасьць дзяцей у Цэнтравыбаркам ужо не падаваліся, як і на выбарах 2015 году.

Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар з 2005 году займае пасаду памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы. Таксама з 2007 году ён сябра Рады бясьпекі Беларусі. З красавіка 2019 году Віктар Лукашэнка выконвае абавязкі першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта.

Паводле мэдыя, яго жонка Лілія раней працавала ў канцэрне «Белмастацпромыслы» спэцыялістам 1-й катэгорыі. Пазьней зьявілася інфармацыя, што Лілію прызначылі намесьнікам дырэктара кампаніі «Дана Астра» (уваходзіць у Dana Holdings).

Яна таксама дырэктар арт-галерэі «Арт-хаос», што ў гандлёвым цэнтры Dana Mall у Менску.

Сярэдні сын кіраўніка краіны Дзьмітры — старшыня «Прэзыдэнцкага спартовага клюбу». Яго жонка Ганна ў кампаніі бізнэсоўца Анатоля Тарнаўскага «Юнівест-М» узначальвала службу маркетынгу. Ёй належыць маркетынгавая канцэпцыя прасоўваньня самага маштабнага ў Беларусі праекту малапавярховага элітнага жылога комплексу «Нотынгем» у Менскім раёне, разьлічанага на 20 тысяч жыхароў.

Аляксандар Лукашэнка з трыма сынамі наведваў малую радзіму ў мінулым годзе і працаваў на суботніку — парадкаваў Трафімаву крыніцу каля аграгарадка Александрыя. Кажуць, што Лукашэнка-старэйшы ў дзяцінстве любіў тут адпачываць, і крынічка адноўлена па яго даручэньні.

У Александрыі-2 вельмі добры асфальт, ёсьць дзьве верталётныя пляцоўкі. Тут адноўленая бацькоўская хата Аляксандра Лукашэнкі. Стаяць невялікія альтанкі. Выглядае, што цяпер там ніхто не жыве.

Бацькоўская хата кіраўніка Беларусі

Насупраць яе закрытая тэрыторыя пад аховай. Паводле шклоўцаў, там рэзыдэнцыя кіраўніка краіны.

У інтэрвію Tut.by у 2014 годзе цешча Лукашэнкі Алена Жалняровіч (яна жыла ў вёсцы Вялікі Межнік, што непадалёк ад Александрыі) распавядала, што Галіна Радзівонаўна жыве ў Александрыі, але вельмі часта езьдзіць у Менск.

З Галінай яна бачылася часта, дачка прыяжджала штотыдзень. Алена Жалняровіч памерла ў верасьні 2019 году.

Магіла Алены Жалняровіч

Рэзыдэнцыя кіраўніка краіны ў Александрыі-2 — пад пільнай аховай, хаця гаспадар сюды наведваецца зрэдку. Каля рэзыдэнцыі вялікі зямельны ўчастак абнесены мэталічнай агароджай, якая прылягае да дамоў вяскоўцаў.

Рэзыдэнцыя Лукашэнкі ў Александрыі-2 Агароджа рэзыдэнцыі

Жыхар аднаго з дамоў сказаў, што раней тут нібыта плянавалі збудаваць фэрму ці стайню, ды потым ад гэтых плянаў адмовіліся. Нібыта далей там ёсьць вульлі. Але агароджу, якая з аднаго боку перашкаджае праходу да вадаёму, не прыбралі. Праход на агароджаную тэрыторыю закрыты.

Фота: Радыё Свабода