Галоўная » общество » Page 338

«Ходзіш, як чучала» і «… не робіш днямі»: адказ дырэктара на скаргу маладога спецыяліста

У Бабруйскім раёне дырэктар прадпрыемства «Неўскі-агра» Аляксандр Атрохаў як мог патлумачыў размеркаванаму да яго маладому … чытаць далей

Территорию около Фатинского залива в Могилеве благоустроят

Территория около Фатинского залива – популярное место отдыха для жителей Могилева. Поэтому горожане обратились к властям с просьбой о благоустройстве территории залива и получили поддержку.

Благоустройсвом территории Фатинского залива занимается управление коммунальных предприятий. Специалисты отмечают, уже осенью здесь появятся деревья, которые высадят вместе с местными жителями. А перед началом купального сезона на берегу установят скамейки и урны для мусора, информирует tvrmogilev.by

И если наведением порядка у Фатинского залива еще только в планах, то некоторые проблемы этой микрозоны уже решены. Чтобы повысить уровень безопасности пешеходов, по просьбе жителей на дороге рядом со школой установили искусственную неровность.

Межрегиональный фестиваль «Кричевский конек» прошел в городе

В рамках празднования Дня города и 76-й годовщины освобождения г.Кричева от немецко-фашистских захватчиков в райцентре прошел межрегиональный фестиваль-конкурс народного творчества «Кричевский конек». Он   собрал более 30 мастеров декоративно-прикладного искусства и  песенные коллективы из Кричевского, Чаусского, Климовичского, Могилевского районов, а  также  из приграничного региона России — города Рославля.  Гости праздника могли понаблюдать за работами мастеров, полюбоваться разнообразными выставками глиняных игрушек, послушать выступления  фольклорных коллективов и даже поиграть в народные игры, сообщает mogilevnews.by.

В конкурсе могли проявить себя взрослые  и дети.  Самая старшая участница разменяла седьмой десяток, а младшим — не более десяти.  Жюри оценивало качество  выполнения игрушки, ее образ, оригинальность изготовления.

Фото с сайта mogilevnews.by

Працаўніку «Белшыны» пагражаюць міліцыяй за спробу звольніцца

Спроба працаўніка бабруйскага прадпрыемства звольніцца і паехаць на працу ў іншую краіну прывяла да пераследу з боку наймальніка.

Прадукцыя «Белшыны». Фота: gazeta-ts.by

Электрык ААТ «Белшына» Сяргей Кудрашоў дамовіўся пра прыём на працу ў Латвіі і атрымаў неабходную візу. Пасля гэтага ён паспрабаваў звольніцца паводле пагаднення бакоў. Зрабіць гэта не атрымалася, але работнік вырашыў у любым разе ехаць за мяжу, хоць нявыхад на старое месца працы пагражаў звальненнем за прагул.

Фрагменты перапіскі Сяргея Кудрашова з Віталём Болбасам

Але замест звальнення яму 25 верасня пачаў пісаць вядучы энергетык прадпрыемства Віталь Болбас, які пагражаў заявай у міліцыю і заяўляў, што Кудрашову могуць абмежаваць выезд за мяжу. Пасля гэтага бацьку працаўніка пачалі тэлефанаваць і патрабаваць з’явіцца на прадпрыемства, каб патлумачыць, дзе знаходзіцца ягоны сын.

«Пайшлі вы ў лес па грыбы!»

У каментары belsat.eu юрыст прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка заявіў, што вядучы энергетык «Белшыны» займаецца «самадурствам», бо ў яго няма на такія дзеянні паўнамоцтваў. Віну ж у гэтай сітуацыі спецыяліст ускладае на кантрактную сістэму, якая пануе ў Беларусі.

«Калі б у яго [Сяргея Кудрашова. – belsat.eu] не было кантракту, ён бы за месяц паведаміў наймальніку пра сваё жаданне звольніцца на ўласнае жаданне – і ўсё. А тут, напэўна, ёсць кантракт. Гэта заганная сістэма ў нашай краіне, калі з чалавекам заключаецца кантракт на максімальны тэрмін, і ён не мае права звольніцца, нават калі знайшоў сабе больш прывабную працу з больш высокім памерам аплаты», – адзначыў юрыст.

Фрагменты перапіскі Сяргея Кудрашова з Віталём Болбасам

Леанід Судаленка падкрэсліў, што прафсаюз РЭП будзе абараняць працаўніка і пра патрэбе звяртацца ў праваахоўныя органы.

Юрыст таксама нагадаў, што бацькі адказваюць за сваіх дзяцей толькі да іх 18-годдзя.

«Прычым тут бацькі? Павінны цвёрда сказаць гэтаму чалавеку, які іх будзе турбаваць: «Пайшлі вы ў лес па грыбы!» І будуць правыя», – заявіў Леанід Судаленка.

У выпадку ж наяўнасці ў наймальніка нейкіх матэрыяльных прэтэнзіяў да працаўніка, закон дазваляе вырашыць гэтыя пытанні цягам года праз суд, а «не дзейнічаць такім чынам».

Юрыст адзначыў, што ў Беларусі існуе шмат выпадкаў, калі людзі вымушаныя звальняцца праз прагул. На ягоную думку, калі ў краіне не будуць ствараць новыя працоўныя месцы з добрай аплатай, эканамічную міграцыю за мяжу ўжо будзе не спыніць.

Каб звольніць, трэба тлумачэнне

Між тым вядучы энергетык Віталь Болбас у каментары belsat.eu абверг заявы пра перашкоды звольніцца. Паводле яго, Сяргей Кудрашоў пасля адпачынку проста не выйшаў на працу.

«Каб яго звольніць, нават за прагул, нам трэба нейкае яго тлумачэнне. Адкуль я ведаю, ці ён працуе, ці не працуе. Ён жа можа быць на тэрыторыі рэспублікі. Я ж не магу так меркаваць. Ён, можа, прыедзе з той самай Прыбалтыкі і скажа, што быў на аздараўленні», – расказаў суразмоўца.

Віталь Болбас таксама паведаміў, што ў такім выпадку абавязаны законам зрабіць запыт у міліцыю і наведаць працаўніка ўдома.

«Калі б была ягоная тлумачальная, яго б звольнілі, і ніякіх бы праблемаў не было», – расказаў непасрэдны начальнік Сяргея Кудрашова.

30 верасня быў падрыхтаваны афіцыйны зварот у УУС, каб атрымаць афіцыйныя звесткі, ці сапраўды выехаў Сяргей Кудрашоў за мяжу. Размаўляць з былым падначаленым Віталь Болбас пасля публікацыяў у медыя больш не хоча.

Што датычыць тэлефанаванняў бацькам, то, паводле суразмоўцы, тэлефанавалі толькі бацьку Сяргея Кудрашова, які на заводзе працуе зваршчыкам і ў той дзень быў на выходным. Яго прасілі даць тлумачэнне, каб у прадпрыемства былі нейкія падставы для далейшых дзеянняў, адзначыў вядучы энергетык.

МГ, belsat.eu

Памерла цешча Аляксандра Лукашэнкі

28 верасня на 90-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі называў яе «другім чалавекам пасля маці».

Алена Жаўняровіч – маці Галіны Лукашэнка, афіцыйнай жонкі кіраўніка Беларусі

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі жыхары вёскі Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёну, дзе жыла Алена Жаўняровіч. Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант не зняпраўдзіла, але і не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

«Фёдараўна для мяне – сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу. […] Гэта для мяне другі чалавек пасля маці. Калі б не яна, то я прэзідэнтам бы не быў», – распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» кіраўнік Беларусі.

Да выхаду на пенсію Алена Жаўняровіч працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе.

Фотаздымак зроблены ў хаце Алены Жаўняровіч. Фота: Вадзім Заміроўскі/TUT.BY

Паводле svaboda.org, цяпер Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Шклове.

Галіне Лукашэнцы, жонцы кіраўніка краіны, 64 гады. З Аляксандрам Лукашэнкам яна ўзяла шлюб у 1975 годзе. Апошнія 20 гадоў, паводле афіцыйных звестак, Галіна Лукашэнка жыве ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне.

ЮВ, belsat.eu

Прадстаўнікі «Омск Карбону» не прыйшлі на сустрэчу з актывістамі

Упэўніцца, што вытворчасць магілёўскага «Омск Карбону» не будзе шкоднай для людзей і навакольнага асяроддзя. Дзеля гэтага актывісты зладзілі сустрэчу і запрасілі на яе прадстаўнікоў улады ды кіраўніцтва заводу. Аднак адказныя асобы сход праігнаравалі.

Дзмітрый Яўстратаў, арганізатар сустрэчы:

«Чаму выбар на гэтае прадпрыемства? Напэўна таму, што яно стала апошняй кропляй у чарадзе кластара хімічных прадпрыемстваў. Санітарна-ахоўная зона «Хімвалакно» па сутнасці стала санітарнай абароннай зонай для гэтага кластару прадпрыемстваў, і сумарнага выкіду, што выкідаюць гэтыя прадпрыемствы, напэўна, мне здаецца, ніхто і не лічыў».

Пасля пробнага запуску летась на «Омск Карбоне» адбыўся выкід цвёрдых часціцаў у атмасферу, які перавысіў норму ў 40 разоў. Вытворчасць прыпынілі, кіраўніцтва казала, што планава. Расследаваць сітуацыю прыцягнулі Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Цяпер прадпрыемства атрымала станоўчы вынік санітарна-экалагічнай экспертызы. Завод размясціў дакумент на сваім сайце, аднак у незалежных эколагаў засталіся пытанні.

Ганна Скрыган, міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Экапраект»:

«З аднога боку нібыта і прадстаўлены працэс ачысткі, але не прыведзеныя тэхнічныя параметры цыклонаў, якія аказваюцца істотнымі пры абмеркаванні і разуменні таго, што будзе адбывацца. Трэба ведаць магутнасць цыклонаў, як яны будуць абслугоўвацца, якія часціцы ўлоўліваюцца, куды гэта накіроўваецца».

Частка тэхнічных характарыстык складае камерцыйную таямніцу, заяўляюць прадстаўнікі «Омск Карбону», а таму размяшчаць яе ў агульным доступе не будуць. Азнаёміцца з дакументам цалкам на ўмовах неразгалошвання інфармацыі актывістам прапаноўвалі на адмысловай прэс-канферэнцыі на мінулым тыдні. Магілёўцы палічылі прапанову вывучэння больш за 100 старонак цягам прэсавай канферэнцыі нерэальнай. А чаму прапанову прыйсці на новую сустрэчу не падтрымалі прадстаўнікі заводу?

Андрэй Буракоў, старшыня юрыдычнага аддзелу «Омск Карбон Магілёў»:

– Ну, завод жа будуем. Не было магчымасці прыйсці ўчора.

– Ні ў кога?

– Так, мы ж не можам адправіць працоўнага нейкага. Мусіць жа быць кваліфікаваны спецыяліст.

Між тым, нават дасяжная на сайце ацэнка ўздзеяння прадпрыемства на навакольнае асяроддзе, пададзеная з выкарыстаннем вузкай тэрміналогіі, можа быць не зразумелая не спецыялістам. Наколькі бяспечна пачуваюцца магілёўцы побач з такім суседам?

«Няхай бы гаварылі пра гэтае, ці нейкія дадзеныя давалі… каб людзі маглі з даверам ставіцца».

«Я давяраю нашым лабараторыям, якія вымяраюць гэтыя выкіды. Спадзяюся, што не дапусцяць гэтага».

«Сёння нават больш бяспечныя прадпрыемствы выклікаюць асцярогу, а такія магутныя, з вялікімі магутнасцямі, якія выкарыстоўваюць у вытворчасці свінец, вядома, гэта праблема».

Увод у эксплуатацыю вытворчай лініі заводу запланаваны ўжо сёлета ў чацвёртым квартале.

Юлія Лабанава, belsat.eu