Галоўная » общество » Page 356

Сябры грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол памятных знакаў у зоне адсялення

26 красавіка сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны разам з актывістамі іншых грамадскіх арганізацый наведалі зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.

Паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, якая штогод традыцыйна ладзіцца на Магілёўшчыне напярэдадні гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сабраліся сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і актывісты Партыі БНФ, БХД, Руху “За свабоду” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

Спачатку ў Чэрыкаве яны ўсклалі кветкі да помніка аб пахаваных вёсках. Пасля ў зоне адсялення ў Чэрыкаўскім раёне прывялі ў парадак тэрыторыю вакол знакаў, усталяваных у памяць знесеных вёсак Вепрын і Чудзяны.

У гэтых вёсках да аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пражывала 1028 і 323 жыхары адпаведна, аднак праз пэўны час пасля катастрофы іх насельніцтва было пераселенае з-за высокага ўзроўню радыёактыўнага забруджання. У 1999 годзе ўсе будынкі на тэрыторыі гэтых населеных пунктаў былі зруйнаваныя і закапаныя ў зямлю. Агулам у Чэрыкаўскім раёне было пахавана 25 населеных пунктаў, раён пакінула амаль палова насельніцтва.

У выніку аварыі на ЧАЭС трэцяя частка тэрыторыі Магілёўскай вобласці аказалася забруджанай радыяцыяй, Чэрыкаўскі раён з’яўляецца адным з найбольш пацярпелых.

Фота Сямёна Панізоўцава

Тэкст: baj.by

 

Замглавы Могилевской области тихо лишился работы. И тут не обошлось без силовиков

TUT.BY

С недавних пор стала вакантной должность одного из заместителей председателя Могилевского облисполкома. Это произошло после того, как Виктор Некрашевич ушел в отставку.

Источники в окружении управленца считают, что отставка стала следствием интереса к нему правоохранительных органов.

Виктор Некрашевич более 20 лет играет в теннис. Не один год участвует в традиционном турнире под эгидой автохолдинга «Атлант-М». Фото Дарья Бурякина, TUT.BY

Виктор Некрашевич был назначен заместителем губернатора Могилевской области в 2009 году. Он курировал в облисполкоме вопросы экономики, ценообразования, предпринимательства, статистики и анализа, ценных бумаг, труда и заработной платы, занятости, торговли и так далее. Обеспечивал также контроль за инвестиционной деятельностью в Могилевской области.

— Он действительно был в хорошем контакте с бизнесом. Во многом благодаря Виктору Владимировичу был реализован ряд инвестпроектов. Я знал его как очень порядочного и вдумчивого чиновника. Поэтому в шоке от информации о его задержании, — сказал знакомый бизнесмен.

Как рассказали TUT.BY три не связанных друг с другом источника, определенный интерес правоохранительных органов к Виктору Некрашевичу возник еще зимой.

— Его задержали, но очень быстро отпустили. Некрашевич был на свободе, но расследование уголовного дела продолжалось, — пояснил собеседник.

Чиновник продолжал принимать участие в бизнес-форумах, свидетелем этого были и корреспонденты TUT.BY. Судя по всему, последний раз Виктор Некрашевич появился на публике 4 апреля. В тот день зампред Могилевского облисполкома подписал соглашение о намерениях по содействию экономическому развитию с генеральным директором департамента коммерции китайской провинции Шэньси Чжао Руньминем. Через две недели Некрашевич лишился работы, свидетельствует сайт Могилевского облисполкома. По неофициальной информации, он опять был задержан. Получить комментарий в силовых ведомствах не удалось. Мобильный телефон экс-чиновника недоступен.

— Некрашевич проработал в Могоблисполкоме 10 лет. Это довольно серьезный срок. Я бы не связывал это с нынешней сменой губернатора. Некрашевич пришел при [Петре] Руднике. Хорошо работал и при [Владимире] Доманевском. Но под него начали копать несколько лет назад. Была известная история с недвижимостью. Он был под прицелом. Опасался ли он этого? Не знаю. Наверное, не очень, а рассчитывал на покровителей, — отметил собеседник.

В 2015−2016 годах вопросы силовиков возникли не к Виктору Некрашевичу, а к его жене. Тогда правоохранители усомнились в законности операций с недвижимостью. Спор касался приобретения помещений на техническом этаже 7-этажного дома, построенного для чиновников, тогдашним начальником отдела строительства Могилевского горисполкома Владимиром Дударевым и Еленой Некрашевич.

Лёс чалавека: як магілёўскі міліцыянт стаў бамжом, якім карыстаюцца былыя калегі

Гісторыя, расказаная сталічным апазіцыйным актывістам Валянцінам Трокскім, які адседзеўдвое сутак да суда ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, піша mspring.online.

Актывіст аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Валянцін Трокскі быў затрыманы 21 красавіка за ўдзел у пікеце ў абарону Курапатаў на плошчы Свабоды ў Мінску. Акцыю правялі паплечнікі апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча.

Фота з сацсетак паплечніка актывіста Сяргея Спарыша

Двое сутак Валянцін Трокскі правёў у двухмеснай камеры ў кампаніі чалавека без пэўнага месца жыхарства, празванага “Мішай-гуппі“. Гэта параўнанне з акварыўмнымі рыбкамі гуппі, у якіх, калі верыць навукоўцам, памяць доўжыцца ўсяго каля секунды, але затое яны адрозніваюцца неймавернай пражэрлівасцю.

Па словах актывіста, яго сукамэрнік не памятаў ні года, ні месяца, ні дня тыдня. Ён не ведаў як і за што быў затрыманы і змешчаны ў турэмную ўстанову, ці быў суд над ім і які прысуд. Таксама ён не памятаў, еў ён сёння ці не, і з гэтым пытаннем звяртаўся бесперапынна да актывіста незалежна ад дадзенага адказу.

Таксама гэтае пытанне ён увесь час выкрыкваў ахоўнікам у бок “кармушкі”.

Апазіцыйны актывіст адразу зразумеў, што няшчаснага спецыяльна падсялілі да яго – такім чынам начальства аказвае ціск на незадаволеных, ствараючы невыносныя ўмовы ўтрымання.

Гэты чалавек моцна смярдзеў, успамінае Валянцін Трокскі, быў апрануты ў рваннё і без абутку, з гнілымі язвамі на нагах.

Ён перыядычна гучна захлёбваючыся кашляў і рэгулярна губляў прытомнасць.

Было відавочна, адзначае актывіст, што чалавек, акрамя шэрагу хвароб, хутчэй за ўсё, мае праблемы з псіхікай. Валянцін Трокскі запатрабаваў лекара. Аднак размова з доктарам апынулася кароткай. Валянцін Трокскі апісвае яе так:

Лекар: – Што здарылася?

“Міша-гуппі”: – Я прытомнасць страціў.

Лекар: – Знайшоў?

“Міша-гуппі”: – Так.

Лекар: – Ну і добра.

Ніякіх аглядаў, сведчыць Валянцін Трокскі, праведзена не было. Уся гэтая няхітрая і цынічная размову адбывалася праз “кармушку” у дзвярах камеры. Лекарам, дарэчы, аказалася жанчына. Потым палітычнага арыштанта павезлі на суд, дзе ён атрымаў штраф у 50 базавых велічынь. Паплечнікам удалося зняць момант канваіравання актывіста на суд.

Фота з сацсетак паплечніка актывіста Сяргея Спарыша

Што ж тычыцца яго сукамерніка, то “Мішай-гуппі” аказаўся вакзальны бомж. Некаторым арыштантам раней ён называўся, як “бомж з Бакінскай” – вуліцы ў Ленінскім раёне сталіцы.

На просьбу Магілёўскага часопіса пра правы чалавека mspring.online Валянцін Трокскі высвятліў некаторыя падрабязнасці яго жыцця. Справа ў тым, што самі супрацоўнікі МУС неяк прамовілі фразу, што Міхаіл раней служыў у міліцыі ў Магілёве ў званні капітана.

Высветлілася, што мужчыне 61 год, яго завуць Міхаіл Котаў. У яго ёсць дачка, якой, калі верыць неназваным крыніцам, бацька пакінуў кватэру, а сам пераехаў у сталіцу, каб далей рабіць кар’еру ў сістэме МУС. Лепшыя яго часы прыйшліся на канец 80-х і 90-я гады. Але потым нешта пайшло не так і чалавек апусціўся.

Зараз мужчыну без пэўнага месца жыхарства перыядычна адлаўліваюць яго ж былыя калегі і падсяляюць да арыштантаў «для вынасу мозга». У абмежаванай прасторы арыштанцкай камеры, тлумачыць Валянцін Трокскі, знаходзіцца з такім чалавекам – проста катаванне. Аднак больш за ўсё апазіцыйнага актывіста абурыла бесчалавечнае стаўленне ўладаў да такіх хворых людзей. Замест медыцынскай дапамогі яны атрымліваюць зневажальныя ўмовы ўтрымання. І ў бліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

 

Ад брэнда горада да мабільнага прыкладання: беларускія старшакласнікі раскажуць пра свае праекты на TEDxYouth@Minsk

Першая вялікая інтэлектуальная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk, спікерамі якой стануць 10 беларускіх старшакласнікаў, пройдзе ў Мінску на … чытаць далей

Первым заместителем председателя Могилевского облисполкома стал Василий Акулич

Первым заместителем председателя Могилевского облисполкома назначен Василий Акулич. Соответствующая информация опубликована в «разделе Власть» официального сайта облисполкома, сообщает mogilevnews.by.

Первый заместититель председателя облисполкома курирует вопросы: развития агропромышленного комплекса, производства и переработки сельскохозяйственной продукции, продовольственных ресурсов, лесного хозяйства, земельных отношений, геодезии, охраны окружающей среды, гидрометеорологии; реализации программ в сфере агропромышленного комплекса. Обеспечивает контроль за инвестиционной деятельностью, выполнением государственных и областных программ (планов), в том числе комплексной модернизации организаций, по направлению деятельности в курируемых структурных подразделениях облисполкома и организациях.

Василий Акулич родился в деревне Приболовичи Лельчицкого района Гомельской области. В 1989 году закончил Белорусскую сельскохозяйственную академию, в 2011-м – Академию управления при Президенте Республики Беларусь по специальности «Агрономия. Государственное и местное управление».

На протяжении одиннадцати лет возглавлял совхоз им. Мичурина Лельчицкого района Гомельской области. В 2001 году стал начальником управления сельского хозяйства и продовольствия Лельчицкого райисполкома, затем был переведен из Гомельской в Минскую область, где стал первым заместителем председателя, начальником управления сельского хозяйства и продовольствия Логойского райисполкома. В 2007 году возглавил «вертикаль» Любанского района. С 2013 по 2014 год работал первым заместителем председателя Минского областного исполнительного комитета. В 2014-2015 году был заместителем генерального директора ООО «Группа компаний «АФМ» г. Минска, а затем в течение двух лет – генеральным директором ОАО «Управляющая компания холдинга «Агрокомбинат «Мачулищи» Минского района Минской области. Несколько месяцев являлся консультантом аппарата председателя правления ЗАО Банк ВТБ. В 2018 году стал генеральным директором государственного объединения по мелиорации земель, водному и рыбному хозяйству «Белводхоз».

«Бизнес-школу» для подростков открыли в Могилеве

Могилевские школьники обучаются основам предпринимательства в «Бизнес-школе». Занятия проходят в форме тренингов. Профессионалы обучают подростков, … чытаць далей

Ігар Марзалюк стане вядоўцам новага ток-шоу на канале СТБ

ЕЎРАРАДЫЁ

Ігар Марзалюк / СТБ

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк неўзабаве стане сувядоўцам новага ток-шоў на СТБ. Пра гэта паведамляецца на сайце тэлеканала.

На тэлеканале кажуць, што звярнулі ўвагу, як эмацыйна Марзалюк рэагаваў на выступ Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем народу і парламенту.

“Яго рэакцыя стала сапраўдным інтэрнэт-мемам. У тым, што гэта не пастановачныя кадры, хутка змогуць пераканацца гледачы нашага канала. Мы вырашылі выкарыстаць харызму і неабыякавасць дэпутата і запрасілі яго ў якасці вядоўцы нашага новага праекта”, — кажуць на СТБ.

На тэлеканале абяцаюць, што новае ток-шоу закране “самыя вострыя палітычныя і эканамічныя тэмы”. Называцца яно будзе “У абстаноўцы міру”.