Галоўная » общество » Page 365

В рамках проекта «Сочный дворик» в Бобруйске к августу установят три современных игровых комплекса

В рамках проекта «Сочный дворик» в Бобруйске к августу установят  три современных игровых комплекса. Одна … чытаць далей

В Быховском РОВД представлен новый начальник

18 февраля личному составу Быховского РОВД начальник УВД Могилевского облисполкома полковник милиции Игорь Владимирович Щербаченя представил вновь назначенного начальника отдела внутренних дел подполковника милиции Виталия Михайловича Романова.

В мероприятии приняли участие председатель Быховского райисполкома Дмитрий Васильевич Мартинович, начальник РОЧС подполковник внутренней службы Дмитрий Сергеевич Краснопёров и военный комиссар Быховского района Сергей Леонидович Шруб, сообщает uvd.mogilev.by.

Виталий Михайлович Романов родился 27 октября 1973 года в г. Могилеве. Окончил в 1996 году МГУ им. А.А. Кулешова, в 2015 году магистратуру Академии МВД Республики Беларусь.

Службу в органах внутренних дел начинал в 1996 году младшим оперуполномоченным отделения по борьбе с кражами и угонами автотранспорта оперативно-поискового отдела при УВД Могилевского облисполкома. В последующем работал на различных должностях среднего и старшего начальствующего состава в подразделениях милиции общественной безопасности и криминальной милиции Октябрьского РОВД г. Могилева и управления уголовного розыска УВД. Имеет значительный опыт работы в уголовном розыске в целом. С августа 2016 года занимал должность первого заместителя начальника отдела внутренних дел администрации Ленинского района г. Могилева – начальника криминальной милиции.

Фото Екатерины Гурской, газета «Маяк Прыдняпроўя»

 

У Шклове створаны “Літаратурны салон”

У Шклове 16 лютага ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося сумеснае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і мясцовых структур: раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, партыі БНФ, Руху “За Свабоду”.

На пачатку пасяджэння адбыўся прагляд фільма “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, які прэзентавалі Паліна Сцепаненка, літаратар і актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, і рэжысёр фільма Віктар Траццякоў. Пасля прагляда фільма прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні яго аўтарам. Адбылася дыскусія, абмен думкамі і меркаваннямі.

Другім пытаннем, якое была абмеркавана на пасяджэнні, было стварэнне пры пры раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” аматарскага “Літаратурнага салона”. З паведамленнямі выступілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і грамадскія актывісты, аматары літаратурнай творчасці Пётр Мігурскі і Аляксандр Новікаў.

Таксама з паведамленнямі выступілі прысутныя госці: Юрый Нагорны, старшыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Леанід Падбярэцкі, сябар Руху “За Свабоду”, Вольга Быкоўская, сябра Рады Руху “За свабоду”, Людміла Драпеза, філолаг.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі. Было вырашана стварыць аматарскі “Літаратурны салон” пры Шклоўскай арганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэцкага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове.

Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі Пётр Мігурсі, намеснік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і каардынатар Руху “За Свабоду” у Магілёўскай вобласці.

Алесь Грудзіна

Хоцімск: Ніхто не забыты, нішто не забыта

Роўна 30 гадоў таму, апошнія савецкія жаўнеры пакінулі куток зямлі, назва якому – Афганістан. Падчас гэтай вайны страцілі сваё жыццё на чужыне 15 тысяч савецкіх грамадзян, з іх каля 800 беларусаў, яшчэ больш нашых суайчыннікаў былі паранены і засталіся інвалідамі. Можна доўга спрачацца аб тым, каму была патрэбна гэтая вайна, але мы павіны памяць аб тых, хто пакінуў жыце на далёкай афганскай зямлі і змог вярнуцца да дому толькі ў цынкавай труне…

 

14 лютага ў Хоцімску, каля помніка войнам-інтэрнацыяналістам, прайшоў мітынг, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У мітынгу прынялі ўдзел: ветэраны-афганцы прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Хоцімска, грамадскай арганізацыі «БРСМ». Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» сярэдняй школы №2 Фядотава Зарына звярнулася да грамадзян з зваротам. Не абышлося без неабыякывах людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць тых, хто загінуў далёка ад сваёй Радзiмы.

Падчас мітынгу к помніку былі ўскладзены кветкі. З зваротам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Хучаў. У звароце ён заклікаў памятаць і шанаваць памяць загінулых у гэтай нялёгкай вайне. Старшыня Хоцімскага раённага Савета ветэранаў вайны і працы Мікалай Тамашоў казаў, што подзвіг жаўнераў, якія пакінулі жыццё на чужой зямлі, ніколі не будзе забыты і выкінуты з гісторыі краіны.

Таксама з з зваротамі выступілі начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Клімавіцкага і Хоцімскага раёна маёр Мельнікаў Сяргей Яўгенавіч, і старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Глухаў Ігар Уладзіміравіч.

Пасля мітынгу ў раённым краязнаўчым музеі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, прысвечаная Дню война-інтэрнацыяналіста. На ёй з музычнымі нумарамі выступілі прадстаўнікі раённага адзела культуры Хоцімскага райвыканкама. Далей, па сканчэнні хвіліны маўчання, юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны ў Афганістане. На жаль, не ўсе змаглі прысутнічаць, і некалькі медалёў былі ўручаны пасмертна, сваякам загінулых герояў.

Фота: hotimsk.by

Данііл Каранкевіч

Даследаванне: На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ навучаецца 291 студэнт!

Каб беларуская мова вярнулася ў Беларусі на ўзровень паваеннага ўжывання, спатрэбяцца палітычная воля і каля паловы стагоддзя.

Як ўжывалася беларускай мовы цягам апошніх 100 гадоў, паказала даследаванне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) «Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі».

Руская мова выцісніла беларускую ў часопісах і газетах

У 1920-я гады беларуская мова ў друкаваных кнігах, газетах і часопісах пераважала, але з сярэдзіны 1940-х сітуацыя мяняецца, і ў 1950-1960-х стала больш выдавацца кніг на рускай мове, а перыёдыка ў асноўным перайшла на яе ў 1970-1990-я гады. Ў пачатку 1990-х пачаўся пад’ём беларускамоўнага друку. Але толькі ў 2017 годзе беларускае кнігавыдаўніцтва выйшла на даваенны ўзровень, распавёў падчас прэзентацыі аўтар даследавання, культуролаг Андрэй Расінскі.

Крыніца: Даследаванне «Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі»

Рост і падзенне выданняў на беларускай мове перш за ўсё былі звязаны з палітычнымі ўмовамі. Палітыка беларусізацыі 1924-1929 гадоў прывяла да буйнага росту беларускамоўных выданняў. У гэтыя гады на мовах нацыянальных меншасцяў краіны (пераважна на ідышы) друкавалася болей кніг і брашур, чым на рускай, паказвае даследаванне. Пасля прыняцця ў БССР у 1959 годзе закона, паводле якога беларуская мова навучання перестала быць абавязковай, значна скарачаецца і беларускамоўнае кнігавыданне. Потым з 1980-х яно зноў расце: спачатку хутка, а ў перыяд незалежнасці больш павольна.

Усяго з 1835 па 2017 год было выдадзена 53,3 тысячы кніг і брашур на беларускай мове (не улічваючы надрукаваныя па-за межамі СССР пасля Другой сусветнай вайны). Але ж за 100 гадоў доля выдадзеных беларускаамоўных кніг у БССР і потым у Беларусі склала толькі 16% ад усіх выданняў, рускамоўных – 78,7%, на іншых мовах – 5,3%, адзначаецца ў даследаванні.

Песімістычна выглядае таксама сітуацыя з часопісамі.

– Тут да 1995 года дамінавала беларуская мова. Пасля ідзе вельмі імклівы рост накладаў на рускай мове. І беларуская мова ў часопісах практычна знікае, — кажа Андрэй Расінскі.

Крыніца: Даследаванне «Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі»

З 1959 года падае і доля газет на беларускай мове, а з 1994 года ўжо пераважаюць рускамоўныя газеты.

Беларускамоўных школьнікаў і студэнтаў стала крытычна мала

У 1920-1930-я гады беларускія дзеці навучаліся пераважна на беларускай мове. У 1925 годзе 61,6% гарадскіх вучняў атрымлівалі адукацыю на беларускай мове, 22,5% — на ідышы, 12,6% — на рускай мове. Але ў другой палове ХХ стагоддзя рускамоўная школа пачынае пераважаць. Рост адукацыі на рускай мове супадае з працэсам урбанізацыі, зазначае эксперт.

Крыніца: Даследаванне «Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі»

З 1995 па 2018 год колькасць беларускамоўных дашкольнікаў у гарадах упала з 68,9% да 2,3%.

З сярэдзіны 1990-х гадоў экспаненцыйна падае доля беларускамоўных школьнікаў і студэнтаў. Але разам са зніжэннем магчымасцяў навучацца па-беларуску амаль знікае і статыстка аб беларускамоўнай адукацыі, распавядае Андрэй Расінскі.

Колькасць студэнтаў, якія вучацца на беларускай мове ў дзяржаўных установах адкацыі з 1990-х гадоў да гэтага часу ўпала ў 103 разы. У 2017 годзе на ёй навучаўя 291 студэнт. Дарэчы, на англійскай мове ва ўніверсітэтах навучаецца больш студэнтаў, чым на беларускай. Паводле вынікаў даследавання, нават у вёсках дашкольная і школьная адукацыя ў бліжэйшыя 5-7 гадоў будзе праходзіць пераважна па-руску.

Тая «мяккая» беларусізацыя, аб якой гавораць эксперты апошнім часам, у статыстыцы не бачна. Сітуацыя ў адукацыі і з выкарыстаннем беларускай мовы ў часопісах, газетах ды кнігавыдавецтвах дэманструе яе крытычны стан. Калі адносіны да беларускай мовы не зменяцца і ўлады не прымуць палітычных рашэнняў, прастора беларускамоўнай адукацыі працягне сціскацца. Выданне кніг на беларускай мове, наадварот, у кароткатэрміновай перспектыве будзе расці, але наклады будуць невялікімі.

Каб беларуская мова вярнулася на ўзровень ужывання 1945 года, спатрэбіцца палітычная воля і каля 50 гадоў, робіць вынік Андрэй Расінскі.

НАТАЛЛЯ КАЛЕСНІЧЭНКА

Крыніца: “Завтра твоей страны”

 

Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць … чытаць далей

Обновленный спортзал открылся в агрогородке Антоновка Чаусского района

Открылся обновленный спортивный зал, расположенный в здании социального центра агрогородка Антоновка Чаусского района. Событие отметили спортивным соревнованием – товарищеским матчем между волейбольными командами агрогородка Каменка и сборной представителей агрогородка Антоновка и Чаус.  На игре присутствовали местные жители и болельщики команд.

Фото: chausynews.by

– В матче победила сборная команда. Однако выиграли все, ведь теперь в спортивном зале ждут каждого любителя физкультуры и спорта, стремящегося к ЗОЖ  и желающего провести время интересно и с пользой для своего здоровья, – отметили в отделе идеологической работы и по делам молодежи Чаусского райисполкома.

Юлиана Шуплецова

Крыніца: mogilevnews.by

 

Александр Лукашенко назначил новых судей и председателей различных судов в Могилевской области

Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил новых судей и председателей различных судов в Могилевской области. Это предусмотрено указом … чытаць далей