Галоўная » Павел Латушка

Паўла Латушку беларускія спецслужбы паставілі перад выбарам. ВІДЭА

Паўла Латушку беларускія спецслужбы паставілі перад выбарам: або з’язджае з краіны, або супраць яго будзе заведзеная крымінальная справа.

«Вы чулі выказванні дзейнага кіраўніка краіны, што ёсць і крымінальная справа і я буду адказваць. Маё вяртанне будзе значыць магчымае затрыманне, але я маю намер вярнуцца. Не збіраюся прасіць палітычны прытулак ані ў Польшчы, ані ў Літве», – заявіў спадар Павел у размове з карэспандэнтам «Белсату».

Павел Латушка, былы дырэктар Купалаўскага тэатру і чалец Каардынацыйнай рады, ад 2 верасня знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

belsat.eu