Галоўная » политика » Page 134

Кандидат в депутаты Валерий Коронкевич провел агитационный пикет в Кричеве

Кандидат в депутаты Палаты Представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Кричевскому избирательному округу №83 Валерий Коронкевич 14 ноября провел запланированный пикет в городе Кричеве на Центральном рынке.

«Завершается противоречивая избирательная кампания 2019 года. 14 ноября я провел запланированный пикет в городе Кричеве на Центральном рынке. Сказать, что всё проведено было гладко, нельзя, как всегда, возникали незапланированные “непонятки”.

Сразу люди реагировали довольно вяло, но через час пикет ожил, появились избиратели. Многие вступали со мной в дискуссии, поддерживали, были и те, кто выступал против моей позиции.

Во время бесед с кричевлянами выяснилось, что многие из моих собеседников уже проголосовали досрочно, можно даже сказать, что таких было большинство. Не знаю, будут ли действительно учтены их голоса, хотя многие говорили, что поддержали мою кандидатуру.

По моему мнению, именно проведение пикетов позволяет кандидату в депутаты узнать действительное отношение избирателей к кандидатам и их программам. Считаю, что пикет в Кричеве был весьма полезным для меня в этом отношении», – рассказал «Магілёўскаму рэгіёну» Валерий Коронкевич.

Валерий Михайлов

Цуды на выбарах у Магілёве: людзі прыйшлі на бацькоўскі сход, а патрапілі на сустрэчу з праўладным кандыдатам

Дырэктар школы – старшыня ўчастковай выбарчай камісіі на гэтай жа акрузе, паведамляе mspring.online.

Наталля Тарасенка. Фотакалаж

Увечары 13 лістапада ў сярэдняй школе №45 г. Магілёва павінна была адбыцца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай-Сельскай акрузе №88 Наталляй Тарасенкай. Даведацца пра гэта можна было толькі на сайце Магілёўскага райвыканкама, спампаваўшы патрэбны PDF-файл.

У мікрараёне інфармацыі пра сустрэчу з Наталляй Тарасенкай нідзе не было. Як распавёў назіральнік Аляксандр Буракоў, у самой школе ён таксама не выявіў аб’яў аб правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі.

Работнікі школы, у тым ліку чальцы адной з участковых камісій, якія размясціліся ў СШ №45, сказалі, што нічога не ведаюць аб правядзенні сустрэчы з Тарасенкай.

Нягледзячы на ​​гэта, у фае школы сабралася каля сотні чалавек. Як аказалася, гэта бацькі вучняў, якіх склікалі на бацькоўскі сход менавіта ў той жа час, у які павінна была адбыцца сустрэча Тарасенкі з выбаршчыкамі.

А 18-й гадзіне яны падняліся ў актавую залу, дзе дырэктар школы Уладзімір Маціеўскі папярэдзіў іх, што перад бацькоўскiм сходам перад імі выступіць кандыдат у дэпутаты парламента.

Ён адзначыў, што сам з’яўляецца старшынёй участковай выбарчай камісіі, але ў дадзены момант выступае менавіта як дырэктар установы, які прадаставіў Наталлі Тарасенке час і памяшканне пад сустрэчу з выбаршчыкамі.

Шкада толькі, што самі выбаршчыкі, мабыць, да апошняга не ведалі, куды ж яны прыйшлі.

Пасля дваццаціхвіліннага выступу даверанай асобы Наталлі Тарасенкі і самой кандыдаткі, сустрэча з выбаршчыкамі скончылася і пачаўся бацькоўскі сход: дырэктар школы запрасіў на сцэну супрацоўніка МНС.

Наталля Тарасенка – галоўны праўладны кандыдат на месца дэпутата Палаты прадстаўнікоў. На дадзены момант займае пасаду начальніцы аддзела адукацыі Магілёўскага райвыканкама.

 

«Магла перагнуць палку», — дырэктар магілёўскага медычнага каледжу пра заклік куратаркі прагаласаваць датэрмінова

Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага мэдычнага каледжа паабяцаў «разабрацца» з куратаркай, якая «прасіла» навучэнцаў прагаласаваць датэрмінова. Па ягоных словах, яна «магла перагнуць палку» і «зь ёю будзе праведзеная тлумачальная работа», паведамляе Радыё Свабода.

Будынак мэдычнага каледжа ў Магілёве

«На выбары датэрмінова ў абавязковым парадку…»

Паведамленьне пра прымус галасаваць датэрмінова даслалі Свабодзе навучэнцы каледжу. У ім яны працытавалі куратарку: «Усе, каму ёсьць 18 гадоў, ідуць галасаваць на выбары датэрмінова ў абавязковым парадку, калі хтосьці ня прыйдзе, будуць праблемы ў яго і ў куратара». Навучэнцы дадалі, што ўсіх, хто пражывае ў інтэрнаце, ужо «загналі галасаваць».

Скрын паведамленьня куратаркі

У пацьверджаньне сваіх слоў яны разам з допісам даслалі скрын паведамленьня куратаркі з суполкі «Ўкантакце». Там яна просіць навучэнцаў прагаласаваць датэрмінова, каб у яе не было праблемаў на выходных.

Дырэктар каледжа: галасаваць нікога не прымушаюць

Дырэктар навучальнай установы Ўладзімер Рыжкоў заявіў, што інфармацыя пра прымушэньне навучэнцаў галасаваць датэрмінова непраўдзівая. Ён настойвае: нікога не прымушаюць, усе ідуць галасаваць па жаданьні.

Уваход у навучальны корпус з шыльдай

«Вядома ж, інфармацыя пра выбары, аб парадку галасаваньня, аб мэтах, задачах і наагул сыстэме дзяржаўнага кіраваньня павінна даводзіцца навучэнцам — гэта адназначна, — кажа кіраўнік навучальнай установы. — Куратар тут магла перагнуць палку ў нейкай ступені. Будзем праводзіць тлумачальную работу».

Навучэнцы: не паслухацца мы не маглі

У гутарцы з карэспандэнтам Свабоды навучэнцы каля самага каледжу казалі, што ім «раілі і прапаноўвалі прагаласаваць датэрмінова» і «яны не маглі дазволіць сабе не паслухацца».

«Ня ведаю, што было б, каб я не пайшла галасаваць, — адказвае адна зь іх, — але, схадзіўшы, магу вучыцца спакойна далей і ня думаць пра кепскае».

Фота: Радыё Свабода

За тры дні датэрміновага галасавання афіцыйная яўка склала 19,43%. У Магілёўскай вобласці – 21%

Амаль кожны пяты выбарца, або 19,43%, прагаласаваў на парламенцкіх выбарах датэрмінова. Такую афіцыйную статыстыку па выніках трох дзён падае сайт Цэнтрвыбаркама.

Ілюстрацыйнае фота

Гэта больш, чым было на парламенцкіх выбарах 2016 года. Тады за тры дні яўка склала 16,71%.

Паведамляецца, што ў Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі ўжо 17,74% выбарцаў, у Віцебскай — 21,15%, у Гомельскай — 21,01%, у Гродзенскай — 18,49%, у Мінскай — 19,97%, у Магілёўскай — 21%, у сталіцы — 17,3%.

Незалежныя назіральнікі неаднаразова адзначалі, што датэрміновае галасаванне стварае магчымасці для фальсіфікацыяў на выбарах.

Датэрміновае галасаванне ў Магілёве: цырк працягваецца?

На выбарчым ўчастку №12 Магілёўскай-Ленінскай акругі №84 па інфармацыі назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Краўчанкі колькасць выданых бюлетэняў з рэальнай яўкай разніцца на 16 чалавек (па пратаколу — 44, па падліках назіральніка — 28).

Яшчэ на адным участку ў Ленінскім районе ў Магілёве, як паведамляе телеграм-канал “Выборы. Беларусь”, завышаная яўка амаль у тры разы. Колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэнь па пратаколу склала 99 чалавек, па падліках назіральніка — 34.

У Магілёве на ўчастку №42 (Магілёўская-Цэнтральная акруга N85) галасавала група студэнтаў МДУ імя Куляшова. 99% выбаршчыкаў, што галасуюць датэрмінова – студэнты гэтага вуза і навучэнцы медыцынскага каледжу, яны ідуць і вялікімі, і малымі групамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.