Галоўная » политика » Page 137

Центризбирком: число кандидатов в депутаты Палаты представителей сократилось до 523 человек

Количество кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания сократилось с 560 до 523 человек, сообщила … чытаць далей

У Бабруйску мясцовая газета і друкарня адмовіліся друкаваць праграму кандыдата з-за слоў “З Лукашэнка ў краіны няма будучыні”

Прычым на друкарні адмову патлумачылі тым, што ў іх зламалася апаратура, і адрамантуюць яе толькі калі кандыдат прыбярэ слова пра Лукашэнку. Магія, лічыць mspring.online.

Аляксандр Комар. Фота Радыё Свабода

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Комар паскардзіўся на трэшовую цэнзуру з боку мясцовай друкарні і газеты “Бабруйскае жыццё”.

Рэдакцыйная калегія выдання пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Віталя Аўсеенкі адмовілася друкаваць перадвыбарчую платформу Комара, пакуль ён не прыбярэ з яе словы пра прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Журналістам дзяржаўнай газеты не спадабалася фраза “З Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Ён завёў краіну ў тупік”. Яны рэкамендавалі кандыдату перафармуляваць тэкст, у адваротным выпадку – адмова ў публікацыі.

У Бабруйскай узбуйненай друкарні пайшлі далей. Кіраўніцтва друкарні заявіла Аляксандру Комару, што вырабіць агітацыйныя ўлёткі ў патрэбныя тэрміны немагчыма, паколькі «адбылася паломка тэхнічнага абсталявання».

Як заявіў кандыдат у дэпутаты, на словах яму патлумачылі, што “паломка” таксама звязана з фразай пра Лукашэнку і ліквідуюць яе, калі ён прыбярэ словы пра прэзідэнта.

Бабруйская-Ленінская акруга №78 пакуль самая незвычайная з усіх выбарчых акругаў Магілёўскай вобласці. Акрамя дзіўнай цэнзуры, на якую наткнуўся Аляксандр Комар, у гэтай жа акрузе раптам зняліся з выбараў два кандыдаты, якія працуюць у дзяржаўных установах.

Галоўным кандыдатам на перамогу па акрузе лічыцца Ірына Рынейская – дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, якая доўгі час займала кіруючую пасаду ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Валерий Коронкевич: Половина трудного пути пройдена

Первыми впечатлениями о двухнедельном марафоне предвыборной кампании делится кандидат в депутаты по Кричевскому избирательному округу … чытаць далей

«Каб змагацца з несправядлівасцю». Магілёўскі каратыст ідзе ў дэпутаты

Сяргей Тышкавец – дырэктар аздараўляльна-спартовай установы «Школа здароўя», кіраўнік клубу каратэ «Саторы до» у Магілёве. Ён вылучаўся шляхам збору подпісаў.

Сяргей Тышкавец займаецца каратэ адзінаццаць гадоў. Шэсць з якіх ён вучыць каратэ моладзь. Жаданне актыўна дзеяць і абараняць слабых прывяло яго ў выбарчую гонку.

«Каратэ дапаможа мне тым, што, першае, яно прывівае якасць працы над сабой. Другое – гэта вось змагацца з несправядлівасцю, гэта дапамога бліжняму, у дадзеным выпадку ў працы дэпутата гэта дапамога як мінімум акрузе, гэта 60 тысяч чалавек», – кажа Сяргей Тышкавец.

Сяргей – адзін з нямногіх незалежных кандыдатаў, хто вылучаўся шляхам збору подпісаў. На жаль, на адкрытае трэнаванне па каратэ і сустрэчу з ім як кандыдатам прыйшлі толькі ягоныя вучні. Бацькі вучняў так апісалі сваё стаўленне да выбарчай гонкі:

«Ён заўсёды праводзіць нейкія розныя мерапрыемствы, святы. Я б хацеў, каб такіх людзей было як мага больш».

«Я ўпершыню сёння тут пра гэта пачуў, але калі я пайду раптам на выбары, то я двойчы падумаю, за каго буду галасаваць».

«У цяперашняй варунках у нас маладыя, як правіла, апускаюць рукі, ні да чаго не імкнуцца. Ну малайчына, няхай. Будзем спадзявацца, што ён даможацца чагосьці добрага для нас».

У праграме Сяргея адвязаць дарожны падатак ад тэхагляду, заняцца добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторыяў, а таксама надаць увагу развіццю моладзі.

«Каб гэтыя дзеці былі здаровымі, мы павінны самі паказваць гэты прыклад, і я буду ствараць усё і рабіць усё, каб у нас законы былі накіраваныя на здароўе нацыі, здароўе дзяцей», – кажа Сяргей Тышкавец.

У выбарчым працэсе Сяргей яшчэ не расчараваўся, маўляў, гатовы да любога выніку, бо дэпутацтва – не самамэта, а мэта – рабіць усё магчымае, каб жыццё людзей станавілася лепшым.

Вольга Васільева, «Белсат»