Галоўная » политика » Page 148

Могилевские оппозиционеры заподозрили коррупцию в запрете зампредом горисполкома Галушко пикета за ее отставку

Активисты оппозиции Олег Аксенов и Владимир Шанцев обратились к могилевскому градоначальнику Владимиру Цумареву и городскому прокурору Николаю Вульвачу с сообщением о нарушении антикоррупционного законодательства заместителем председателя горисполкома Аллой Галушко. Чиновника запретила им проводить пикет за ее отставку.

11 мая постоянно получающие от Галушко отказы в проведении мирных пикетов активисты оппозиции подали в Могилевский горисполком заявку на проведение 24 мая акции с требованием отставки чиновницы. Галушко, рассмотрев их заявку, предсказуемо отказала в проведении пикета, несмотря на то, что он не был направлен против интересов национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц.

«Так как целью нашего пикета являлось требование отставки заместителя председателя Могилевского горисполкома Галушко А.А., то при рассмотрении указанного уведомления у нее, естественно, возник конфликт интересов, исключающий или ставящий под обоснованное сомнение объективность и беспристрастность ее решения. Т.е. тогда у нее возник конфликт между ее публичными служебными обязанностями (интересами исполняемой ею службы) и ее личными интересом в дальнейшем не потерять свою службу (работу) из-за массовых протестных мероприятий», – пишут в своей жалобе в горисполком и прокуратуру Аксенов и Шанцев, рассчитывавшие, что заявка на пикет будет передана на рассмотрение другому, а не Голушко, заместителю Цумарева. Тем самым, по их мнению, была бы соблюден профессиональная этика, как того требуют законы «О государственной службе в Республике Беларусь» и «О борьбе с коррупцией».

Аксенов и Шанцев утверждают, что отказывая в пикете за отставку самой себя, Галушко действовала в собственных интересах и с целью извлечения личной выгоды, которая выразилась в недопущении публичного распространения требования о снятии ее с должности.

Оппозиционеры указывают, что незаконный отказ в публичной критике и пикете с требованием ее отставки, Галушко обосновала отсутствием у них права на не продление и на расторжение контракта с заместителями председателя горисполкома. «Естественно, мы не можем лично отправить в отставку зампредседателя Могилёвского горисполкома Галушко А.А., но мы имеем полное конституционные и неотъемлемые права на основании вышеуказанных правовых норм посредством пикета публично обратиться к председателю Могилевского горисполкома, с требованием отправить ее в отставку», – говорится в жалобе.

Они просят привлечь зампредседателя Могилевского горисполкома Галушко А.А. к дисциплинарной ответственности в виде увольнения со службы за грубые нарушения служебной этики при возникновении у нее конфликта интересов и незаконные действия, создающие условия для коррупции, при рассмотрении нашего уведомления о проведении пикета в разрешенном месте с требованием ее отставки. Также они хотят, чтобы были проведены служебная и прокурорская проверки в отношении Галушко на предмет наличия в ее деятельности других случаев конфликта интересов и не соблюдения ею при этом служебной этики и не выполнения требований закона «О борьбе с коррупцией».

Владимир Лапцевич

Магілёўскі журналіст на прыёме ў Следчым камітэце запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці чыноўніка і міліцыянта

Уладзімір Лапцэвіч лічыць, што Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта нічога не робіць і толькі цягне час, каб не прыцягваць да адказнасці супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва.Нагадаем, 29 красавіка 2017 годагэтыя службовыя асобы перашкодзілі журналісту выконваць прафесійныя абавязкі, а менавіта прысутнічаць на сходзе чальцоў гаражнага кааператыву “Спутник-2008”.

Уладзімір Лапцэвіч

12 чэрвеня 2019г. Уладзімір Лапцэвіч пабываў на асабістым прыёме ў намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці палкоўніка юстыцыі Андрэя Мартынава. Журналіст патрабаваў ад следчых і асабіста палкоўніка Мартынава нарэшце прыцягнуць Калеснікава і Кісцянёва да адказнасці на падставе арт. 198 і арт. 426 Крымінальнага кодэкса.

“Цягам двух гадоў Магілёўскі міжрайаддзелСледчага камітэта, а зараз ужо і УСК па Магілёўскай вобласці, не робяць нічога, каб прыцягнуць гэтых людзей да адказнасці. Па маіх падліках, праводзіцца ўжо 14 дадатковая праверка (дакладней, яна ўжо мусіла завершыцца пару дзён таму). Я не маю сумневу, што вынікам гэтай следчай праверкі будзе чарговая адмова ваўзбуджэнні крымінальнай справы, — заявіў Лапцэвіч на прыёме ў палкоўніка Мартынава. — Дзеянні следчых, якія займаліся праверкай, і іх кіраўніцтва, я расцэньваю як садзейнічанне гэтым грамадзянам пазбегнуць крымінальнай адказнасці”.

Уладзімір Лапцэвіч запатрабаваў правесці аб’ектыўную ўсебаковую праверку дзеянняў чыноўніка і міліцыянта. Таксама Лапцэвіч выказаў сваю ацэнку дзеянням следчага Рыбакова і самога палкоўніка Мартынава, якія, на думку журналіста, дапусцілі парушэнні заканадаўства пры разглядзе яго скаргаў. У адказ намеснік начальніка УСК па Магілёўскай вобласці паабяцаў, што асабіста будзе чытаць матэрыялы чарговай праверкі.

“Я не спадзяюся на аб’ектыўны разгляд маіх скаргаў у УСК па Магілёўскай вобласці і разглядаю свой зварот на асабістым прыёме ў палкоўніка Мартынава выключна як прыступку, каб у далейшым патрапіць на прыём да старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча. Патрэбна прайсці ўсе стадыі для звароту ў вышэйшыя інстанцыі”, — адзначыў Уладзімір Лапцэвіч у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

Крыніца: baj.by

У Магілёў прыйшла Манстрацыя

Манстрацыя – незвычайная і новая для Беларусі акцыя адбылася ў Магілёве 26 траўня. Шэсць чалавек выйшлі на своеасаблівую “антыдэманстрацыю” на пляцоўцы, што ўжо здаўна была выдзеленая ўладамі для правядзення грамадскіх мітынгаў, пікетаў і падобных мерапрыемстваў. Што адметна – акцыя на гэтым месцы была дазволена ўпершыню пасля семігадовага перапынку – апошні раз тут адбыўся “Славянскі марш” прыхільнікаў Расейскай імперыі ўвосень 2012 года.

Месца для правядзення падобных акцый у Магілёве – амаль закінуты стадыён па вуліцы Чалюскінцаў 143 рублі – столькі каштуе пастаяць на закінутым стадыёне

Для даведкі – упершыню Манстрацыя (ад лац. слова Monstratio – паказванне) адбылася ў Навасібірску ў 2004 годзе і сабрала каля 80 чалавек, і з тых часоў у Расіі праводзіцца штогод. Гэта масавая мастацкая акцыя ў форме паблік-арта, якая адбываецца як і дэманстрацыя – з лозунгамі і транспарантамі. Удзельнікі выкарыстоўваюць іх як асноўны сродак камунікацыі адзін з адным, з гледачамі, як сродак самавыяўлення і як мастацкую тэхніку. Манстрацыя – нешта сярэдняе паміж мастацкай дзейнасцю, сацыяльнай актыўнасцю і палітычным жэстам.

Першую магілёўскую Манстрацыю адкрывалі, як і мае быць, з усімі ўрачыстасцямі – была перарэзаная традыцыйная чырвоная стужка. Удзельнікі разгарнулі плакаты і транспаранты з самымі абсурднымі лозунгамі, а ўякасці “запрошаных гасцёў” прысутнічалі “знакамітасці” у выглядзе самаробных лялек з тварамі Бруса Уіліса, Элона Маска і Сашы Грэй. За парадкам пад час акцыі пільна сачылі чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі і дзве прыгожыя медработніцы. З-за агароджы, каб не быць улічанымі за ўдзельнікаў, назіралі рэпарцёры і цікаўныя мінакі. Акцыя доўжылася каля паўгадзіны, ніякіх эксцэсаў за гэты час не адбылося, усё прайшло спакойна. Па заканчэнні ўдзельнікі прыбралі ўсе свае плакаты ды інсталяцыі, і ўдзячна пакланіліся глядачам гэтага сац-арт-перформансу.

Апошнія інструкцыі ад прадстаўніка праваахоўных органаў перад пачаткам акцыі атрымлівае праваабаронца Аляксандар Буракоў (справа) – адзін з арганізатараў Манстрацыі Медыкі і міліцыя напагатове

 

Урачыстае адкрыццё першай гарадской Манстрацыі Чырвоную стужку пераразае Алесь Буракоў – валанцёр “Вясны” А цяпер можна і пастаяць – усё аплочана Праваабаронца Барыс Бухель за “усю ўладу вусатым” Яшчэ крыху лозунгаў Ну тут і так “усё панятна”

У Магілёве Манстрацыю арганізавалі актывісты мясцовага філіялу праваабарончага цэнтру “Вясна”. Асноўная мэта падобнай акцыі, са словаў яе ўдзельнікакў – апрабаваць новы закон аб масавых мерапрыемствах і нагадаць пра месца, куды адпраўляюць ўсіх жадаючых правесці падобныя акцыі – на закінуты стадыён далёка ад цэнтру. Ну а паколькі гэта ўсё ж акцыя больш жартаўлівая, “несур’ёзная”, арганізатары яшчэ хацелі паказаць, што ў горадзе не хапае падобных іранічных мерапрыемстваў, якія хоць троху маглі дадаць разнастайнасці да ўжо звыклых афіцыйных імпрэзаў кшталту розных парадаў. А што датычна зменаў закону пра массавыя мерапрыемствы, то за гэтую акцыю арганізатары заплацілі 143 рублі, у тым ліку за “паслугі” міліцыі тры “базавыя”, плюс паслугі медыкаў за машыну хуткай дапамогі, і камунальнікаў – за прыборку пляцоўкі пасля акцыі. І гэта нават не канчатковая лічба, бо праваахоўнікі яшчэ могуць залічыць ва “удзельнікі” і рэпартораў, а калі колькасць перавысіць дзесяць чалавек, сума значна падвысіцца – да 25 “базавых велічынь”.

Можа ўсё ж жартаўлівых лялек не палічаць за ўдзельнікаў? Як і рэпарцёраў з мінакамі за плотам :) Але ўсё можа быць… “Ну вы жэ самі ўсё панімаеце…” Цікава – дазвол лажаць пад час акцыі трэба было атрымліваць? Той выпадак, калі лепш не пляскаць…

Наступная падобная Манстрацыя, па заявах арганізатараў, будзе праводзіцца ў горадзе праз сем гадоў і, магчыма, стане традыцыйнай. Можа да таго часу зноўку нешта зменіцца ў законе аб массавых мерапрыемствах, але ўжо ў лепшы бок, і падобныя акцыі можна будзе праводзіць нават у цэнтры гораду, бясплатна, і без абсурдных “узгадненняў”.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

В Могилеве власти запретили пикет оппозиции против завода «Омск карбон Могилев»

Могилевский горисполком отказал активистам оппозиции в проведении мирной акции протеста в единственном определенном для таких … чытаць далей