Галоўная » политика » Page 65

Аляксандра Лукашэнку не выратуюць расейскія грошы. Што ён прывязе ад Пуціна?

На наступным тыдні кіраўнік Беларусі адправіцца ў Маскву. Якія спадзевы ўскладае Лукашэнка на расейскую сталіцу, і ці мае Крэмль магчымасць дапамагчы свайму заклятаму хаўрусніку?

Нібыта трохі няўпэўнена ў залу адной са сваіх рэзідэнцыяў на інтэрв’ю для расейскіх СМІ ўваходзіць звышпапулярны кіраўнік краіны. Месяц таму ён набраў больш за 80 % на выбарах, аднак святочнага настрою не адчуваецца.

А галоўнае для бяззменнага лідара Беларусі – хуткі візіт у Маскву, упэўненыя ўсе назіральнікі. З аднаго боку – з Расеі на Белтэлерадыёкампанію прыехалі штрэйкбрэйхеры. Усходні сусед нават стварыў рэзерву сілавікоў на чорны дзень. Але пры гэтым падкрэсліваецца, што на актыўную дапамогу Менск можа разлічваць выключна ў выпадку вонкавай агрэсіі. А пакуль – разбірайцеся самыя. То што ж вырашылі ў Крамлі наконт свайго заходняга хаўрусніка?

Каментуе палітолаг Вольга Харламава:

«Іх асноўная мэта – зрабіць так, каб легітымнасць Лукашэнка была мінімальнай. Чым ніжэйшая легітымнасць, тым прасцей выцягнуць з яго ўсё, што Расеі патрэбна. Па вялікім рахунку – тое ж самае патрэбна ў адносінах любога іншага боку».

Бо пакуль адныя расейскія прапагандысты латаюць дзіры ў Белтэлерадыёкампаніі, іншыя, ніколькі не заўважаныя ў сімпатыях да беларускай апазіцыі, задаюць пытанні пралукашэнкаўскім экспертам, на якія тыя ўцямнага адказу даць не могуць.

Як у фрагменце прапагандысцкага шоу Салаўёва: «Зʼявіліся нейкія людзі, у цывільным, з палкамі, якія пабеглі, разбілі вітрыны кавярняў, выхоплівалі людзей, збівалі людзей. А гэта хто такія?»

Гаворка пра людзей, што складалі кампанію кіраўніку Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалаю Карпянкову. Апошні ў мінулую нядзелю асабіста і не хаваючы твару біў вітрыну ў сталічнай кавярні. І ў Расеі бачаць, што Лукашэнка нічога лепшага ў адказ на пратэсты не мае.

Гаворыць Андрэй Суздальцаў, Вышэйшая школа эканомікі, Масква:

«Як у апошнюю нядзелю – 220 000 у Менску. Дадайце сюды яшчэ абласныя цэнтры. Краіна – дзевяць з паловай мільёнаў. І ўвесь час выходзяць! Дык з чым прыязджае Лукашэнка – з пратэстам за спінаю? Як Януковіч у 2013 годзе: у мяне Майдан, дайце грошай?»

Беларускія адмыслоўцы пагаджаюцца: так, менавіта з гэтым Лукашэнка да Пуціна і паедзе. Але баяцца, што ў спадзеве атрымаць дапамогу той возьме і падпіша шматпакутную 31-ю інтэграцыйную мапу, не варта.

Каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:

«Гэта для Крамля, канечне, спакусліва, але з іншага боку – Лукашэнка ж страціў легітымнасць і на захадзе, і ўнутры краіны, самае важнае. Таму для Крамля ёсць рызыка, што калі падпісаць нейкія крытычныя дамоўленасці, то заўтра пры змене ўлады будзе абвешчана, што яны – юрыдычна нікчэмныя».

На што ж можа спадзявацца Лукашэнка ў гэтых перамовах? І пра што ёсць сэнс размаўляць Пуціну з настолькі слабым калегам? Расею могуць цікавіць перадусім эканамічныя саступкі: адмова ад дыверсіфікацыі паставак нафты.

Вольга Харламава:

«Гэта пытанне газу і той доўг, які Расея плануе павесіць на Беларусь. Гледзячы па ўсім, Лукашэнка будзе прынамсі частку гэтага доўгу кампенсаваць, і Расея зацікаўленая ў тым, каб гэта адбылося дзесьці да кастрычніка».

І, вядома ж, лагістычныя пытанні, як перанакіраванне беларускіх грузаў з літоўскіх на расейскія парты, ад чаго Менск адбіваецца не першы год. Але цяпер за непрызнанне яго пагражае еўрапейцам уласнымі санкцыямі. Чым можа адказаць Крэмль на гэтую тэарэтычную шчодрасць?

Андрэй Суздальцаў:

«А чым дапамагчы? Грошы – не выратуюць. Ён жа кажа пра інтэграцыю, а сам хоча ўладу захаваць! Як дапамагчы? Сілавікоў накіраваць? Гэта будзе сусветны скандал! Ну і самае галоўнае – у Расеі ёсць разуменне, што… ну падпіша штосьці там Лукашэнка, але ён жа нічога не выканае!»

Як не выканае – упэўненыя ўсе нашыя суразмоўцы – і абяцання сваёй канстытуцыйнай рэформы. Планам выйсця з крызісу Менск падзяліўся з АБСЕ і з Масквой, неяк забыўшыся на беларусаў. Калі сцісла, канстытуцыйная рэформа – да 2022 года, абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта, а калісьці потым – новыя выбары. Паводле Вольгі Харламавай, выглядае як штосьці, падобнае да казахскага варыянту.


Вольга Харламава:

«Будзе створаная нейкая назіральная рада, бацька ўсіх беларусаў у выглядзе зразумела каго. Больш паўнамоцтваў перададуць парламенту. І абавязкова будзе адміністрацыйная рэформа з перадачай улады ў рэгіёны».

Бо сёння мясцовая ўлада мае такі ж узровень легітымнасці, як і асоба, што яе прызначае. Але спачатку Лукашэнку трэба канчаткова пазбыцца лідараў пратэстаў – Каардынацыйнае рады.

Аляксандр Класкоўскі:

«Зробяць імітацыйны круглы стол, працягнуць той праект канстытуцыі, які патрэбны Лукашэнку, а потым – няма ж ніякіх абяцанняў, што ён зробіць новыя выбары. Можа, наадварот, абнуліць свой тэрмін, як было пасля 1996 года».

Але ўсё гэта – будучыня хутчэй адлеглая. Блізкая ж паездка ў Маскву хутчэй расчаруе вертыкаль.

Андрэй Суздальцаў:

«Ну, давайце ўявім: Лукашэнка вяртаецца з 31-й мапай у Менск. Мне чамусьці падаецца, што гэта будзе не самая лепшая навіна для грамадзянаў Беларусі ў дадатак да ўсяго гэтага. А калі вяртаецца без гэтай мапы, то навошта ён Маскве? Вернецца зусім без нічога, то што ж скажуць ягоныя любімчыкі – сілавікі?»

У сваю чаргу апаненты Лукашэнкі, перадусім Святлана Ціханоўская і Павал Латушка, актыўна сустракаюцца з еўрапейскімі палітыкамі, каб абазначыць сябе як субʼектаў палітыкі. Пакуль Масква не выказвае жадання з імі нават размаўляць. Але калі Лукашэнка праваліць крамлёўскі экзамен на наступным тыдні, то хто ведае, ці не сустрэнецца прэмʼер Мішусцін і з той жа Ціханоўскай.

Усевалад Шлыкаў, belsat.eu

«Улада робіць жахлівую памылку». Інтэрвію экс-кіраўніка «прэзыдэнцкага пулу» расейскай журналістцы Сабчак перад арыштам

Былога вядоўцу і кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Дзьмітрыя Семчанку 11 верасьня арыштавалі на 15 содняў. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў недазволеных масавых мерапрыемствах. Незадоўга да арышту ён даў інтэрвію расейскай журналістцы Ксеніі Сабчак.

Семчанку затрымалі 10 верасьня. Да нядаўняга часу ён працаваў на тэлеканале АНТ, узначальваў прэзыдэнцкі пул афіцыйных журналістаў. Аднак пасьля падзеяў 9–12 жніўня вырашыў сысьці з тэлеканалу.

Алесь Дашчынскі

Крыніца: Радыё Свабода

«Хацелі зламіць дух супраціву». Гісторыя маці-адзіночкі з Бялыніч, якую на суткі кінулі ў ізалятар

У Бялынічах Магілёўскай вобласьці за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў пакаралі штрафам у 54 рублі маці траіх дзяцей Вікторыю Адамовіч. Жанчыну суткі трымалі ў мясцовым ізалятары, скарыстаўшыся тым, што яе васьмігадовая дачка ў санаторыі.

11 верасьня судзьдзя Аксана Загорская пакарала Вікторыю Адамовіч за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

 

Пра Вікторыю Адамовіч. Сьцісла

  • 46 гадоў. Беспартыйная. Нарадзілася ў Магілёве. Жыве ў Бялынічах.
  • Скончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, спэцыяльнасьць «народная культура». Майстар народных рамёстваў.
  • 20 гадоў пэдагагічнага стажу. У школах выкладала працоўнае навучаньне.
  • З 2000 году займаецца прадпрымальніцтвам. Гандлюе кветкамі. Вядзе гурткі флярыстыкі.
  • Трое дзяцей. Адно дзіця непаўналетняе, другое вучыцца ва ўнівэрсытэце і знаходзіцца на ўтрыманьні бацькоў.

 

Перасьлед за мітынг і візыт да чыноўнікаў

9 верасьня Вікторыі Адамовіч патэлефанаваў участковы і паведаміў, што мусіць зь ёю пагутарыць наконт адміністрацыйнай справы супраць яе. У РАУС паказалі відэа, на якім яна стаіць побач з выступоўцам на мітынгу прыхільнікаў пераменаў перад будынкам райвыканкаму.

«Мяне зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 18 жніўня, — апавядае Вікторыя Адамовіч. — Віны я не прызнаю, мне няма ў чым раскайвацца, бо я нічога не парушала».

Сустрэча Вікторыі Адамовіч на волі ля суду

Паводле суразмоўніцы, на мітынгу гаварылі пра вынікі наведваньня групай гараджанаў кіраўніцтва райвыканкаму і раённага савету. Чыноўнікаў прасілі «выйсьці да народу і патлумачыць, што адбываецца ў краіне і чаму чыніцца гвалт супраць грамадзян».

«На тым мітынгу я не выступала, а стаяла поруч з выступоўцам, каб пацьвердзіць, што і я таксама хадзіла ў раённую адміністрацыю. Тады я ўжо была гатовая да непрыемнасьцяў», — кажа Вікторыя Адамовіч.

 

«Гэтак улада намагаецца зламіць дух прыхільнікаў пераменаў»

З словаў Вікторыі Адамовіч, у міліцыі паведамілі, што яе затрымалі да суду, які, як казалі супрацоўнікі, меў адбыцца ў другой палове дня. Жанчына нагадала міліцыянтам, што ў яе непаўналетняя дачка, і хоць яна ў санаторыі, але рэгулярна сазвоньваецца з маці. Калі ж сувязь зьнікне, то гэта траўмуе дзіця.

«Я лічыла, што здаровы розум пераможа і мяне не затрымаюць на ноч, — згадвае суразмоўніца. — У камэры я зразумела, што чакаць абяцанага суду не выпадае. Гэта пацьвердзілі і ахоўнікі».

Сустрэча Вікторыі Адамовіч на волі ля суду

Незаконнасьць затрыманьня даводзіла і адвакатка, працягвае жанчына, але гэта не паўплывала на міліцыю. Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка адзначае: зыходзячы зь дзейных праўных нормаў, «нельга прызначаць адміністрацыйны арышт жанчынам — маці непаўналетніх дзяцей, інвалідам 1 і 2 групы». Аднак наконт затрыманьня на тэрмін да 72 гадзін «абмежаваньні ў законе не прапісаныя».

«Сіламі праваабарончага цэнтру мы зьвярталі ўвагу ўлады на гэтую дзіўную сытуацыю, — кажа экспэрт. — У выпадку прызнаньня віны яны атрымліваюць два пакараньні: фактычна адбыты арышт і штраф, які ім потым прызначыць суд, бо ім ня могуць прысудзіць адміністрацыйны арышт, які паглыне трохдзённае затрыманьне».

Вікторыя Адамовіч прызнаецца, што «трапіла ў ступар», бо «нармальны чалавек не чакае, што будзе сядзець у турме». Яна не магла зразумець, за што яе, «законапаслухмянага грамадзяніна, які сплачвае падаткі, гадуе дзяцей», зьняволілі. Жанчына прыгадвае, як шмат гадоў таму ейны муж трапіў пад крымінальны перасьлед і яго пакінулі на волі з падпіскай аб нявыезьдзе, хоць вінавацілі ў сур’ёзным злачынстве.

Вікторыя Адамовіч з дочкамі (фота зь сямейнага архіву)

«Паразважаўшы, я прыйшла да высновы, што гэтак улада стараецца зламіць дух супраціву прыхільнікаў пераменаў. Прынізіць іх, — кажа суразмоўніца. — У мяне не было ніводнага імгненьня, каб я пачала думаць пра раскаяньне. Адзінае — я заплакала, калі мне ў камэру прынесьлі кнігу, у якой было фота маіх дзяцей».

 

«У ізалятары суп выпіла, а пюрэ ела гурком»

Вікторыя Адамовіч кажа, што ў міліцыі яе сфатаграфавалі анфас і ў профіль, «адкачалі пальчыкі, нібы ў злоснага парушальніка закону». Сярод міліцыянтак, якія яе аглядалі, была яе вучаніца.

«Яна была дужа зьдзіўленая, пабачыўшы мяне, — згадвае суразмоўніца. — Ейныя вочы зрабіліся вялікія, адзінае, што яна здолела спытаць: «Вікторыя Леанідаўна, што вы тут робіце?».

У суд Вікторыю Адамовіч даставілі бяз рэчаў. Іх яна забірала сама зь міліцыі

Вікторыя Адамовіч кажа, што не хацела на аглядзе разьдзявацца, бо ўспрыняла гэтую працэдуру як зьневажальную для сябе. Адна зь міліцыянтак крычала ды палохала адказнасьцю за непадпарадкаваньне службовай асобе. Пад націскам ёй усё ж давялося разьдзецца.

Ізалятар месьціцца ў сутарэньнях будынку раённай міліцыі. У двухмясцовай камэры сядзела адна. Чула, як у суседніх камэрах сварыліся «суседзі». Калі зачыніліся дзьверы, то засьпела сябе на думцы, што трымаць яе будуць у няволі некалькі дзён, а суд пройдзе пасьля выхадных. Да такога маральна рыхтавалася.

Ад нявольніцкага абеду жанчына адмовілася, бо на той момант яшчэ ня звыклася са сваім новым становішчам. З прынесенай ежы ўзяла толькі гарбату — запіць лекі. Прасіла ахоўнікаў пакінуць ёй кубак, каб піць з-пад крану ваду, але яго забралі.

«Калі прынесьлі вячэру, то ў мяне не было ні лыжкі, ні відэльца. Іх мне ахоўнікі не далі. Суп я выпіла. Тэфтэлю зь яго зьела рукой, а пюрэ скрылікам гурка. Прыдаліся навыкі з турыстычнага мінулага», — апавядае пра нявольніцкія ўмовы Вікторыя Адамовіч.

Яна кажа, што пад вечар пачала мерзнуць. Прасіла ахоўнікаў, каб тыя зьвязаліся з роднымі, каб ёй прынесьлі цёплую вопратку.

У ізалятары Вікторыю Адамовіч пратрымалі суткі. У суд яе прывезьлі на міліцэйскім мікрааўтобусе. Разгляд справы нечакана адклалі на наступны дзень, а саму Адамовіч вызвалілі.

 

«Улада можа адпомсьціць, скасаваўшы дамову на арэнду зямлі, і я перастану існаваць як прадпрымальнік»

Вікторыя Адамовіч кажа, што «ўвязацца ў пратэсты змусіла жыцьцё», у якім зашмат несправядлівасьці, а будучы чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, мірыцца зь ёю ня можа.

«Калі была ў радзільні, то ляжала на нейкіх дошках і тады пытала сябе, куды ж ідуць нашы падаткі, — дзеліцца жыцьцёвымі назіраньнямі суразмоўніца. — Пасьля выбараў зайшла ў школу, а там настаўнікі абураюцца, што набралі пяць новых клясаў, а партаў не хапае. Затое ў нас лятаюць верталёты, правялі пампэзны парад».

Пратэставая акцыя ў Бялынічах (фота з архіву Яўгеніі Мяцеліцы)

Вікторыя Адамовіч ведала, што вынікі сёлетніх выбараў, як і папярэдніх, улада сфальсыфікуе, аднак сярод прэтэндэнтаў на прэзыдэнта ўбачыла альтэрнатыву. Сама падпісалася за Віктара Бабарыку, бо хоча пераменаў у сацыяльным і мэдычным страхаваньні. На яе думку, варта скарачаць завялікі чыноўніцкі апарат, а настаўнікаў вызваліць ад непатрэбнай бюракратычнай нагрузкі.

«Яны павінны займацца адукацыяй дзяцей, а не пераносіць паперкі з аднаго месца ў другое».

Суразмоўніца прызнаецца, што хацела б вярнуцца да настаўніцтва, бо «ў душы пачуваецца пэдагогам», аднак, у цяперашніх умовах гэта немагчыма і ёй даводзіцца заставацца прадпрымальніцай.

 

Пра мінулае ў БРСМ

У мінулым Вікторыя Адамовіч працавала начальніцай аддзелу райкаму БРСМ і лічыла, што на гэтай пасадзе прыносіць карысьць краіне, а «Лукашэнка робіць усё правільна».

«У 1997-99 гадах узначальвала аддзел працы з моладзьдзю. У нас быў актыўны калектыў, — згадвае яна. — Мы арганізоўвалі для моладзі розныя імпрэзы, баранілі яе правы, дапамагалі маладым сем’ям. Шукалі мэцэнатаў. У той час не было такога моцнага і агрэсіўнага ідэалягічнага прэсінгу…».

З дачкой (побач справа), сябрамі і паплечнікамі

З словаў суразмоўніцы, у БРСМ яна перайшла зь Беларускага саюзу моладзі, дзе была сакратаром раённай арганізацыі. Калі пачаў стварацца праўладны БРСМ, яе запрасілі у райвыканкам і сказалі, што «ў раёне ня можа быць дзьвюх моладзевых арганізацыяў».

«Тады я ня бачыла нічога кепскага ў тым, што будзе адна арганізацыя, — прызнаецца Вікторыя Адамовіч. — Асабліва тады не цікавілася палітыкай. Мяне цікавілі пытаньні, якія з маёй дапамогай маглі вырашыцца тут і цяпер».

Сышла з БРСМ напачатку 2000-х гадоў, але доўгі час заставалася ў рэзэрве кадраў райвыканкаму. Адамовіч згадвае, што яе спрабавалі ўзяць на працу ў райвыканкам начальніцай аддзелу працы з моладзьдзю і «нават зацьвердзілі былі, але потым перадумалі».

Зь яе словаў, расчараваньне палітыкай дзяржавы надышло, калі аднойчы яна прыйшла на выбары, а «насупраць ейнага прозьвішча стаяў чужы подпіс». Да таго моманту яна ня верыла, што «ў нас фальсыфікуюцца выбары».

«Калі б я працягнула кар’еру дзяржаўнага службоўца, — падсумоўвае гутарку Вікторыя Адамовіч, — то мяне ўсё роўна звольнілі б за грамадзянскую пазыцыю».

Фота: Радыё Свабода

Крыніца: Радыё Свабода

14 сутак прысудзілі гарадзкому актывісту з Магілёва, які на мітынгу нёс плякат «Только раз в аду»

У Магілёве асудзілі на 14 дзён адміністрацыйнага арышту аўтара разнапрофільных праектаў і ідэяў, скіраваных на паляпшэньне якасьці жыцьця ў горадзе, Сяргея Пехцерава.

Гэта ён зь сябрамі прывёз да ізалятару, дзе трымалі схопленых у першыя дні пратэстаў, раскладныя крэслы, каб родным было лягчэй стаяць у чарзе зь перадачамі.

Крэслы, якія Сяргей Пехцераў прывёз да ізалятара

Затрымалі Сяргея Пехцерава 10 верасьня ў Ленінскім аддзеле міліцыі, куды яго выклікалі сьведкам. Да суду трымалі ў ізалятары.

У Ленінскім судзе справу супраць Пехцерава разглядалі праз скайп. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, актывіст 30 жніўня і 6 верасьня ўдзельнічаў у несанкцыянаваных шэсьцях, дэманстраваў апазыцыйную атрыбутыку і выказваў незадаволенасьць вынікамі прэзыдэнцкімі выбараў.

Абвінавачанаму прадставілі адваката. Удзел у шэсьці Пехцераў прызнаў. Ён адзначыў, што на плячах меў бел-чырвона-белы сьцяг, а сваім удзелам у маршы пратэставаў супраць гвалту сілавікоў пасьля выбараў. На адным з шэсьцяў нёс таблічку з надпісам «Только раз в аду».

Актывіст прасіў суд не прызначаць яму адміністрацыйнага арышту, а аштрафаваць яго. Больш удзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах ня будзе, запэўніў ён.

Судзьдзя Аксана Ратнікава прызнала Сяргея Пехцерава вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Родныя затрымых сядзяць на прывезеных Пехцеравым крэслах пад ізалятарам

Падтрымаць Пехцерава прыйшлі бацькі, жонка, сябры ды паплечнікі. Аднаму з іх, Канстанціну Чарнову, супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі ў званьні падпалкоўніка ўручыў позву на допыт. Сёньня ж судзьдзя Ратнікава за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці пакарала на 10 сутак прыхільніка пераменаў Васіля Плешкунова.

Фота: Радыё Свабода, mspring.online

Крыніца: Радыё Свабода

 

“Улады даюць выразны сігнал: зверствы спецыяльных падраздзяленняў і аддзелаў МУС ухваленыя на вышэйшым узроўні”

Раённыя аддзелы Следчага камітэта пачалі накіроўваць адказы заяўнікам пра катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з … чытаць далей

Милиция задержала одного из самых ярких молодых активистов Могилева. Что будет с Сергеем Пехтеревым дальше?

Сергея Пехтерева задержали в здании Ленинского РОВД, куда он добровольно явился по повестке, которую подписал … чытаць далей